Меркаванні эксперта
Праф. Юрый Хадыка
ТЭРАРЫЗМ
Тэрарызм – гэта любыя акцыі, скіраваныя на запалоханьне многіх. Іх мэта – пасеяць паніку і дэзарганізаваць грамадзкія і дзяржаўныя інстытуцыі. Тэрарызм стары як сьвет. Але пасьля атакі на Міжнародны гандлёвы цэнтр у Ню-Ёрку і Пентагон 11 верасьня 2001г. стаў выклікаць асаблівую ўвагу і прывёў да некалькіх буйных ваенна-палітычных акцый. Ацэнкі гэтых акцый грамадзкаю думкаю самыя разнастайныя. І часта супярэчлівыя, што дае падставу разгледзець зьяву тэрарызму больш падрабязна.
Самая першая гістарычная згадка пра тэрарызм, мабыць, захоўваецца ў грэцскіх мітах. Гэта міт аб Пракруставым ложку. Дзікі і дужы Пракруст, які жыў у лесе непадалёку Афінаў, лавіў падарожных і кідаў іх на свой ложак. Калі ногі бедалагі аказваліся даўжэйшыя і выступалі з ложка, Пракруст абрубаў іх. Калі ж – карацейшыя, то выцягваў іх. Іншымі словамі, забіваў падарожнага ў любым выпадку. Жах ахапіў жыхароў навакольных гарадоў і вёсак. І тады сын цара Афінаў Тэсэй узброіўся і пайшоў у лес. Ён уступіў у барацьбу з разбойнікам, перамог яго і кінуў яго на крывавы ложак. Пракруст аказаўся даўжэйшым – і Тэсэй адсек яму галаву.
У гэтай прыгожай гісторыі адлюстраваўся пэўны паваротны пункт у разьвіцьці цывілізацыі. Пункт, які фіксаваў зьяўленьне дзяржавы і ўсталяваньне грамадзкага парадку, заснаванага на прызнаньні правоў чалавека. У прыватнасьці, парадку, які выключаў магчымасьць паляваньня на падарожнага, як на лясную дзічыну. Пракруст не жадаў лічыцца з гэтым. І тады супраць яго была наладжана ваенна-паліцэйская акцыя. Бо падтрыманьне грамадзкага парадку і абарона дзяржавы – галоўная функцыя цара. Тэсэй, які ўзначаліў аперацыю, стаў героем, бо абараніў многіх. Пра яго подзвіг грэкі памяталі, пакуль існавала грэцская цывілізацыя. Памятаем і мы, яе нашчадкі.
Як у кроплі вады адбіваецца сусьветны акіян, так у міце аб Пракруставым ложку адбіліся і ўсе асаблівасьці тэрарызму і сродкаў барацьбы зь ім. Матыў – разбой. Абавязковае інфармацыйнае “забесьпячэньне”, бо жах паслабляе супраціўленьне тэрору. Сэнс – ігнараваньне закону і норм цывілізацыі. Абавязак дзяржавы – падавіць тэрарыстычныя структуры нават з прыцягненьнем арміі, бо паліцэйскіх сілаў можа не хапіць. І што характэрна – грамадзкая думка старажытнай Грэцыі даравала Тэсэю тое, што ён кінуў жонку і дзяцей Пракруста без бацькі і без звычных крыніц для існаваньня.
Наступны этап у разьвіцьці разбойнага тэрарызму ілюструе гісторыя, якая адбывалася ў Рыме прыкладна за паўстагоддзя да нараджэньня Хрыста. Рымская рэспубліка ўступіла ў паласу грамадзянскіх крызісаў. Генералы змагаліся за ўладу, і парадак у краіне саслабеў. На марскіх камунікацыях зьявілася шмат піратаў, якія рабавалі галеры, што везлі ў Рым зерне і іншыя харчовыя прадукты. Тады Сенат даў даручэньне аднаму з сяброў ваеннай хунты, якая тады выконвала ў Рыме функцыі выканаўчай улады, пакласьці канец пірацтву. Пампэй Вялікі быў добры ваяка. Ён пасадзіў на караблі свае адданыя легіёны і вельмі хутка (здаецца, за месяц) ачысьціў берагі Тырэнскага і Адрыятычнага мораў ад пірацкіх гнёздаў.
Як вядома, Старажытны Рым – калыска юрыдычнай культуры сучаснасьці. І Пампэй дзейнічаў у межах надзвычайнага заканадаўства. Думаю, што яго жаўнеры проста секлі галовы злоўленым флібусцьерам без суда і следства. Ізноў жа пасьпяховая ваенна-паліцэйская акцыя мела і адмоўныя вынікі. Ужо сотні, а мо і тысячы пірацкіх сем’яў засталіся без бацькоў і кармільцаў. Але ў тыя грубыя часы ніхто не паставіў гэта ў віну Пампэю Вялікаму, бо гандлёвыя шляхі ачысьціліся і рымскае насельніцтва зноў атрымала свае “хлеб і відовішчы”.
Ня трэба думаць, што разбойны тэрарызм – гэта рыса далёкай мінуўшчыны. Подзьвіг Тэсэя і Пампэя паўтарыў дзьвесьце год таму Напалеон Банапарт. Тады яшчэ консул Францускай Рэспублікі з дапамогаю войска задушыў бандытызм, які пышна расквітнеў пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі. Аднак разбой – не адзіны матыў для тэрарызму.
Другі матыў – ідэйны ці рэлігійны. Ён таксама вядомы з дапатопных часоў. Чытаючы Біблію, можна знайсьці ў яе старой частцы безьліч прыкладаў рэлігійнага тэрарызму. Але найбольш яскравыя прыклады дае больш блізкі да нас час.
Гэта адбылося ў канцы ХІІ – пачатку ХІІІ стагоддзя. У Пярэдняй Азіі суіснавалі тады некалькі невялікіх хрысьціянскіх дзяржаў, створаных крыжаносцамі, і некалькі мусульманскіх. І вось нейкаму шэйху ці эміру гэты калабарацыянізм не спадабаўся. На няпрыступным узвышшы ён пабудаваў крэпасьць. А ўнутры разьбіў сад. Паміж квтнеючых дрэў бруіліся воды арыкаў. Гулялі па дарожках прыгожыя маладыя дзяўчаты. У гэтую зямную мадэль раю падручныя шэйха прыцягвалі адурманеных наркотыкамі хлопцаў, якіх падбіралі ў харчэўнях прыморскіх гарадоў. Праз пару тыдняў гэтыя хлопцы былі гатовыя зрабіць усё, каб ізноў трапіць у рай. Тады шэйх тлумачыў ім, каго трэба забіць. Даваў кінжал ці яд, і іх ізноў, накачаных наркотыкамі, вярталі туды, адкуль забралі. Гэтых жывых сведкаў раю было немагчыма спыніць. Яны забівалі паўсюль – на вуліцы і на рынку, у мячэці ці ў палацы. І з радасьцю самі прымалі сьмерць.
Канец гэтаму віду джыхада паклаў Хулагу-хан – унук Чынгіз-хана, які прывёў свае войскі на бераг Міжземнага мора. Што б там ні пісалі маскоўскія гісторыкі пра татара-манголаў, манголы былі прыхільнікі парадку. Бескантрольны шэйх ім быў непатрэбны. Таму войскі Хулагу-хана атакавалі крэпасьць і ўзялі яе. Усе яе насельнікі былі забітыя, а сцены зруйнаваныя. І толькі ў францускай мове, як памяць пра гэтага шэйха, засталося арабскае слова – асасін. Што азначае – забойца.
Але грэхам было б абмяжоўваць фанатычны тэрарызм толькі рэлігійнаю сфераю. Ці толькі пэўнымі канфесіямі. Асабліва ўпартым крытыкам інквізіцыі, ці ісламскага джыхаду, хачу нагадаць пра спаленьне “жыдоўствуючых” у XVI ст., несцяжацеляў і старавераў у XVII ст. Але сьвецкі ідэйны тэрарызм яшчэ больш жахлівы. Шматлікія подзвігі савецкіх рыцараў плашча і кінжала яшчэ і сёньня апяваюць радыё і тэлебачаньне. Не сьцёрліся з памяці аргенцінскія Ільліч Карлас і Чэ Гевара, нямецкая “чырвоная армія” і італьянскія “чырвоныя брыгады”.
Але свецкі ідэйны тэрарызм нельга аддзяліць ад дзяржаўнага тэрарызму. Ня толькі таму, што ўсе пералічаныя чырвоныя мелі дзяржаўны “дах”, дзе бралі грошы і зброю для сваёй ідэйнай барацьбы, дзе знаходзілі паратунак. Справа яшчэ больш кепская, бо дзяржаўны тэрарызм часта скіраваны супраць уласнага насельніцтва. Ад старажытнарымскай прэтарыянскай гвардыі да савецкага КДБ, гэдээраўскай “Штазі”, румынскай “Сэкурытатэ” і іншых падобных структур, працягнуўся крывавы ланцужок ідэйнага дзяржаўнага тэрарызму. Асвенцім і Курапаты – сімвалы дзеяньняў і іх інфармацыйнага прыкрыцьця, скіраваных на распаўсюджаньне жаху і аслабленьне супраціўленьня рэжыму, хоць бы і “законнымі сродкамі”.
Заснавальнік і тэарэтык “чырвонага” тэрору і сусветнай пралетарскай рэвалюцыі У.Ленін не саромеўся называць рэчы сваімі імёнамі. Стварэньне канцэнтрацыйных лагераў, расстрэлы закладнікаў, выкарыстаньне артылерыі і баявых атрутных газаў для падаўленьня сялянскіх паўстаньняў ён так і называў – тэрорам. І вось яго далёкія нашчадкі тыя ж самыя рэчы завуць “навядзеньнем канстытуцыйнага парадку”. Праўда, у 1994г. яны яшчэ ня ведалі гэтага глумлівага словазлучэньня. Таму ўварваньне ў Грозны танкавых калон, навербаваных у расейскім войску, выдавалі за выкананьне загаду неіснуючага і безумоўна незаконнага “ўрада” Доку Заўгаева. Так распачыналася трагедыя Чэчэніі. Трагедыя дзяржаўнага тэрарызму, якая разгортваецца на нашых вачах і значна бліжэй, чым ваенна-паліцэйская акцыя ў Іраку.
І тут мы падыходзім да самай балючай старонкі багатай гісторыі тэрарызму. Да партызанскага тэрарызму. Партызаны па самой сваёй прыродзе не вядуць рэгулярнай вайны. Яны не носяць формы і знакаў адрозьненьня. Не бяруць палонных, не паважаюць “Чырвоны крыж” і заўсёды нападаюць з засады. З фармальнага боку А.Гітлер меў права называць іх бандытамі. Але і ў гэтым выпадку ні спальваць вёскі, ні забіваць закладнікаў гітлераўцы ня мелі ні законнага, ні маральнага права, бо гэта непараўнальна большы бандытызм, чым партызанская вайна. Гэта і ёсьць тыповы прыклад дзяржаўнага тэрарызму, які не мае апраўданьня. І які прыкрываецца, як фігавым лістком, тэрарызмам партызанскім.
Цяпер прыгадаем, як савецкія прапагандысты па прыкладу гітлераўцаў звалі бандытамі афганскіх муджахедаў. Змагароў за веру, якія паўсталі супраць савецкай акупацыі Афганістана. Сёньня тое ж самае паўтараюць расійскія СМІ пра чэчэнскіх партызанаў. Мяне заўсёды здзіўляе маральная глухата людзей, якія не бачаць жахлівай паралелі паміж тым, што перажыла Беларусь, і тым, што перажывае сёньня Чэчэнія. Тая ж самая мужная партызанская вайна за незалежнасьць. Вайна на сваёй зямлі і пры падтрымцы свайго народа. Тыя ж самыя зачысткі і расправы акупантаў над мірным насельніцтвам.
І як гэта адрозніваецца ад ваенна-паліцэйскай акцыі ў Іраку, якая зьяўляецца адказам на неаб’яўленую тэрарыстычную вайну, што пачалася 11 верасьня 2001г.! У Багдадзе не будзе партызанскай вайны. П’яны амерыканскі палкоўнік не будзе гвалціць арабскіх дзяўчат. І амерыкана-брытанскія войскі пакінуць Ірак і нафтавыя радовішчы іракцам. Там будзе “праамерыканскі” ўрад, калі лічыць канстытуцыйны парадак і абарону правоў чалавека выключнай рысаю амерыканізму. Такі фінал антытэрарыстычных акцый мы ўжо бачылі ў Сербіі і Афганістане.
Канешне, вайна – крывавая справа. Аднак старажытная прымаўка сьцьвярджае, што “гарматы – апошні аргумент каралёў”. Было б значна лепш, каб міжнароднае права і цывілізацыйныя нормы выконваліся аўтаматычна і не было патрэбы прыбягаць да збройнай сілы. Аднак пакуль што гэта немагчыма. Пакуль існуюць тыранічныя рэжымы, схільныя парушаць гэтыя нормы. Аднак сьвет змяняецца на вачах. І ўсё больш прыкладаў, што любы народ не любіць дыктатараў, не аплаквае іх звяржэньня і разумее, дзе дабро, а дзе зло.
На жаль, гэтая праблема яшчэ існуе ў Беларусі. Беларускі афіцыёз да апошняга моманту падтрымліваў і Мілошавіча, і Хусейна. Не сказаў ніводнага слова ў абарону чэчэнскага народа ад дзяржаўнага тэрарызму. Затое шмат разоў асуджаў ЗША. Гэта – ўжо не двайныя стандарты, а поўная страта маральных і палітычных арыенціраў. Асляпленьне, якое пагражае незалежнасьці краіны і інтарэсам беларускага народа.
БЕЛОРУССКАЯ НАЦИОНАЛЬНАЯ ИДЕЯ
В высказываниях многих представителей различных политических организаций в последнее время звучит мысль о желательности и необходимости объединяющей идеи, на основе которой могла бы сложиться конструктивная оппозиция существующему автократическому режиму. Природа такой объединяющей идеи не представляется вместе с тем самоочевидной. Это не может быть идея великодержавия, как в России, хотя А. Лукашенко и выступает глашатаем православного панславизма. Маловероятна, с другой стороны, идея либерального гражданского общества, полностью порывающего с национальной культурной традицией. Обе эти мировоззренческие крайности – мессианский коллективизм или крайний индивидуализм – чужды белорусскому менталитету.
Компромиссом, приемлемым для самых широких слоев белорусского общества, может быть национализм в его европейском понимании. Этому термину, изрядно скомпрометированному коммунистической пропагандой, пришло время вернуть его подлинный смысл. В современном мире цивилизованный национализм – одна из самых влиятельных мировоззренческих систем. В философском плане это слабая форма коллективистской идеологии, которая наряду с общественными, социальными ценностями не пренебрегает ценностями индивидуальной свободы. В политическом плане национализм – основа органической демократии, т.е. политической системы, отвергающей марксистскую теорию “борьбы классов” и противопоставляющей ей теорию сотрудничества и социальной солидарности. В культурологическом плане национализм – это экология культуры, это гарантия культурно-видового разнообразия человечества и его стабильности. В религиозном – результат отделения церкви от государства. В историческом плане национализм означает конец эпохи империй.
На индивидуальном, человеческом уровне национализм, который требует принципиального равенства наций, эквивалентен признанию прав и свобод человеческой личности. Но не ограничивается этим, а уравновешивает это требованием развитого чувства ответственности и гражданственности. “Солидарность” стала тем лозунгом, который привел к возрождению независимой и демократической Польши. Национализм тем самым продемонстрировал (и не только в Польше) свою консолидирующуб силу и политическую эффективность даже в пост-социалистическом обществе.
Национализму противостоят шовинизм и космополитизм. Шовинизм отрицает равенство нации и право народов на самоопределение. Шовинизм очень индивидуален, поскольку, как показывает исторический опыт, может основываться на чувстве религиозной избранности, расового или культурного превосходства. Но всегда он отрицает равенство и в социальной практике ведет к концлагерям, гетто, резервациям, апартеиду или другим законодательным ограничениям национальных меньшинств. Так, например, ГУЛАГ – одна из форм подавления национализма шовинизмом. Через него прошло все белорусское возрождение первой половины XX века.
Космополитизм, с другой стороны, отрицает ценность нации вообще, являясь социальной формой крайнего индивидуализма. В современном мире он находит яркое проявление в безнациональной масскультуре. Но крайности сходятся, и космополитическая масскультура часто обслуживает откровенно имперские, шовинистические интересы. Именно поэтому такая крупная европейская страна, как Франция, принимает законодательные меры по защите французского языка от американизмов, а французов – от голливудского ширпотреба.
Западные политологи и культурологи уже несколько десятилетий занимаются изучением феномена национализма, чему способствовал развал после Второй мировой войны английской и французской колониальных империй. По мнению большинства авторов, зоология национализма стала существенно влиять на ход мировой истории с начала XIX века. В середине этого века она привела к объединению Италии, а затем и Германии, а также появлению волне культурных движений, известных под названием “славянского возрождения”, которые привели к возникновению независимой Болгарии, а после Первой мировой войны также Польши, Чехословакии и Югославии.
Славянское возрождение затронуло и западные окраины Российской империи. Империи, в отличие от западноевропейских, сакральной, основанной на государственной идеологии религиозной избранности и особых прав Москвы – “третьего Рима”. Империи, которая, с особой тщательностью подавляла ростки национального самосознания на Малой и Белой Руси. Но если территория Украины частично находилась под австро-венгерским контролем, где украинский национализм чувствовал себя достаточно уютно, то Беларусь полностью контролировалась сатрапами российского самодержца.
Тем не менее в условиях экономической и политической либерализации царского самодержавия, наступившей в начале XX века, родился и белорусский национализм. У истоков белорусского возрождения стояли такие национальные герои, как братья Луцкевичи, Власов, Ластовский, Ивановский, Эпимах-Шипилло, Лёсик, Тарашкевич, классики белорусской литературы Купала, Колас, Горецкий. Богданович и многие другие. Высшим достижением белорусского возрождения было провозглашение независимости Белорусской народной Республики 25 марта 1918 г.
Но Российская империя не хотела сдаваться. Поменяв православие на марксизм, а царское самодержавие на диктатуру пролетариата, Москва силой подавила национально-освободительные движения всюду, где это удалось, отложив распад империи еще на три четверти столетия. Но игнорировать идеологию и влияние национализма она уже не могла. Поэтому на месте унитарной империи возник СССР, а БНР родила БССР – неполноправное, но все же национальное государственное образование.
Коммунистическому режиму потребовалось двадцать лет, чтобы покончить с национальным возрождением. А после массовой эмиграции на Запад национально ориентированной интеллигенции после окончания Второй мировой войны начался пятидесятилетний период планомерной советизации и русификации населения Беларуси. Главными инструментами этого процесса стали массовая миграция, в результате которой более чем на один миллион человек увеличилось количество русских в Беларуси, и систематическое вытеснение белорусского языка из всех сфер общественной жизни и, в первую очередь, из образования. С другой стороны, около миллиона белорусов рассеялось по просторам империи в результате “комсомольских призывов”, воинской службы и послевузовских распределений.
Национальное самосознание белорусов едва теплилось, когда в 1991г. Беларусь получила государственную самостоятельность без всяких усилий со стороны ее правящей элиты. Более того, номенклатурно-коммунистический реванш после нескольких лет растерянности этой элиты начался под лозунгами борьбы с национализмом. Именно с тем мировоззрением и с той политикой, которые являются спасительными для Беларуси точно так же как они стали спасительными для многих народов на развалинах советской империи.
Для режима А.Лукашенко национализм неприемлем по многим причинам. Но в первую очередь потому, что национализм исключает тиранию. А для белорусского шовинизма нет ни духовных, ни материальных оснований. Поэтому белорусский диктатор проповедует российский шовинизм в форме православного панславизма и почти открыто заявляет свои претензии на кремлевский престол. Безусловно, его ждет жестокое разочарование. И весь вопрос в том, во что это обойдется Беларуси. Ибо нет никакого сомнения в том, что Беларусь будет суверенным. независимым государством. Такова сейчас ситуация в мире, которая определяется наступлением идеологии национализма. И те несколько лет относительной свободы, которые мы прожили после краха коммунистического режима не прошли даром. Началось второе белорусское возрождение. И на этот раз оно победит. Тем быстрее, чем раньше политические лидеры отождествят белорусскую национальную идею с белорусским национализмом.
БЕЛАРУСЬ – У NATO!
Прамінула чарговая гадавіна таго дня, калі быў пакладзены пачатак небясьпечнай гульні з суверэнітэтам Беларусі. І хоць за 7 прамінулых гадоў Беларусь не надта наблізілася да дэклараванай саюзнай дзяржавы з Расіяй, небясьпека стаяньня на мяжы дапушчальнага відавочная. Небясьпечна залежаць ад танных паставак энергарэсурсаў. Гэта замаруджвае пераход да энергаашчадных тэхналёгіяў. Акрамя таго, пазыкі трэба вяртаць і, калі вяртаць не будзе чаго, прыдзецца заплаціць сваёю зямлёю. Небясьпечна імкнуцца да зьліцьця з краінаю, дзе пануе крымінал, дзе дзевяць гадоў ня сьціхае грамадзянская вайна.
З другога боку, цяжка зразумець і каштоўнасьць незалежнасьці. Бо вось ужо дванаццаць гадоў беларускія ўлады ня ведаюць, што зь ёй рабіць. Незалежнасьць не дала нам ні больш хуткага ў параўнаньні з Расіяй працэсу мадэрнізацыі, на што можна было разлічваць. Ні больш высокага ўзроўню жыцьця. Ён быў больш высокі толькі кароткі час, пакуль нашыя суседзі праходзілі перыяд спаду сваіх эканомік, выкліканы рэформамі. А цяпер нават наш рэжым перастаў выхваляцца, сьцьвярджаючы, што мы жывём лепш за палякаў, летувісаў і ўкраінцаў. Засталася толькі Расія, з якой А. Лукашэнка і хоча аб’яднацца
Але Расія ўжо гэтага ня хоча. Зь вялікімі цяжкасьцямі і пакутамі гэтая вялікая краіна ўжо прайшла самы складаны адрэзак на шляху трансфармацыі. І сёньня дадаць да сваёй краіны закасьнелую ў савецкай мінуўшчыне Беларусь, гэтую спячую прыгажуню ў зацягнутым павуціньнем склепе, мараць толькі тупагаловыя шавіністы. Іншая справа – танна скупіць беларускую маёмасьць.
Такім чынам, праблема незалежнасьці набывае агульназразумелы аспект. Аспект ня толькі духоўнага, але і фізычнага выжываньня беларускага народу. Таму і паўстае рубам пытаньне: куды павінна рухацца Беларусь, будуючы сваю будучыню? На Захад, ці на Ўсход?
Для многіх народаў гэткага пытаньня не існуе. І гістарычна і геаграфічна большасьць народаў належыць да пэўнага культурнага арэала з вызначанаю і ўстойліваю сістэмай каштоўнасьцей. Напрыклад, Польшча ня толькі не выбірала Ўсход, але і не магла рухацца туды – да сістэмы грамадзкіх і нацыянальных каштоўнасьцей, якія ўласьцівыя Расіі. Але для Украіны і Беларусі такой пэўнасьці выбару не існуе. Бо размешчаны яны на сутыкненьні ўсходнехрысьціянскага і заходнехрысьціянскага культурных арэалаў.
Якая небясьпека тоіцца ў гэтай акалічнасьці, дэманструе нам прыклад Сербіі і Харватыі. Гэтыя краіны населеныя этнічна роднасным народам. Але гісторыя разьвяла яго па розныя бакі мяжы паміж каталіцызмам і праваслаўем. Чым гэта скончылася пры распадзе Югаславіі – добра вядома.
Факт нашага памежнага становішча выклікае ў некаторых беларускіх палітыкаў вобраз маста. Не думаю, што гэта ўдалы вобраз. Бо існуюць жа масты, якія разводзяцца. Падобныя ідэі падзелу Беларусі на часткі часам выказваюцца такімі палітыкамі, як спікер расійскай Дзярждумы Г. Селязнёў. Таму, калі мы хочам захаваць нацыянальнае адзінства і пазьбегнуць пагрозы чарговага падзелу Беларусі, мусім узважыць усе за і супраць і зрабіць сапраўдны лёсавызначальны выбар. Але рабіць яго трэба на падставе вычарпальнай інфармацыі.
Беларусь – краіна хрысьціянскай культуры. Яе канфесійная гісторыя надзвычай складаная. Нашы далёкія продкі былі ахрышчаны місіянерамі з Канстанцінопалю ў тыя часы, калі хрысьціянства было адзіным. Аднак, неўзабаве адбыўся раскол і Канстанцінопаль стаў цэнтрам артадаксальнага хрысьціянства – праваслаўя. Чатырыста гадоў на беларускіх землях побач з хрысьціянамі жылі паганцы (язычнікі). Яны былі ахрышчаны на заходні ўзор вялікім князем Ягайлам, калі ён быў абраны яшчэ і каралём польскім.
Ня буду каментаваць тых расійскіх гісторыкаў, якія бачаць у факце перамены канфесіі Ягайлам здраду веры продкаў, праяву славалюбства і эгаізму. Зусім відавочна, што яго выбар быў прадыктаваны дзяржаўнымі інтарэсамі. Бо Візантыя, наша духоўная метраполія, няўхільна губляла сілы пад ударамі туркаў-асманаў і была на мяжы гібелі. Яна перастала быць культурным і эканамічным цэнтрам хрысьціянскага сьвету. Наадварот, каталіцкія краіны перажывалі сацыяльны і эканамічны росквіт. Узмацніць прысутнасьць і ўплыў заходнеэўрапейскай культурнай традыцыі і было мэтай Вялікага князя.
Аднак палітыка Ягайлы выклікала моцнае супраціўленьне ў Вялікім княстве, дзе праваслаўных была большасьць. Сітуацыя асабліва ўскладнілася ў сярэдзіне XVI стагоддзя, калі каталіцкая царква раскалолася і зьявіліся шматлікія пратэстанцкія плыні. Адзін час большасьць беларускай шляхты перайшла ў пратэстанцтва, што таксама было выклікана эканамічнай і ваеннай магутнасьцю пратэстанцкіх краін, іх прыцягальным прыкладам. Адначасна паглыбіўся крызіс праваслаўнай царквы ў Беларусі і ўзрасла небяспека яе падпарадкаваньня Маскве. Асабліва пасьля таго, як у 1588 г. была створана маскоўская патрыярхія.
На Усходзе і Захадзе хрысьціянскага сьвету гістарычна склаліся розныя тэорыі ўзаемадзеяньня сьвецкай і духоўнай уладаў. У першыя стагоддзі сваёй гісторыі хрысьціянская царква была гнаная сьвецкай уладай і была ад яе цалкам незалежнаю. Але сітуацыя памянялася пры імператару Канстанціне Вялікім, які зрабіў хрысьціянства дзяржаўным веравызнаньнем. У хуткім часе патрыярх Рыму – папа – апынуўся пад уладаю варварскіх каралёў, якія ня ўмешваліся ў справы царквы. З цягам часу там склалася канцэпцыя папацэзарызму – незалежнасці духоўнай улады ад улады свецкай. У Канстанцінопалі, сталіцы ўсходняй часткі Рымскай імперыі, наадварот захавалася моцная цэнтралізаваная сьвецкая ўлада хрысьціянскіх імператараў. Што і паслужыла падставаю канцэпцыі цэзарапапізму – вяршэнства сьвецкай улады над духоўнай. У адпаведнасьці з гэтаю розніцай на Захадзе і Ўсходзе склаліся розныя прынцыпы дзяржаўнага будаўніцтва. Заходні хрысьціянскі сьвет структураваўся як сукупнасьць незалежных краін-каралеўстваў. Пры гэтым усе каралі роўныя паміж сабою. І папа не падпарадкаваны нікому з іх. А на Ўсходзе ўзвышалася адна імперыя. Вакол яе маглі быць толькі ніжэйшыя і залежныя ад яе дзяржаўныя ўтварэньні. Царствы там, дзе былі свае патрыярхі, што азначае незалежныя памесныя цэрквы. І Вялікія княствы, дзе самастойных цэркваў не было і духоўным цэнтрам быў Канстанцінопаль.
Гэты стройны парадак, які адпавядаў марам першых хрысьціян жыць пад уладаю адзінага хрысьціянскага манарха, быў парушаны туркамі, якія захапілі Канстанцінопаль у 1453 г. Ідэю цэнтралізаванага хрысьціянскага сьвету падхапіла Масква, у тыя часы адзіная больш-менш незалежная чыста праваслаўная краіна. Тэорыя “Масква – трэці Рым” і была замацавана ўтварэньнем уласнай патрыярхіі. Гэта адбылося ў 1588 г. А ў 1721 г. у выніку перамог Пятра І Расія стала імперыяй. Пасля гэтага для агрэсіі супраць суседзяў Маскоўскай дзяржаве ўжо не былі патрэбныя ніякія повады.
Пагроза ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Вялікага княства была прычынаю таго, што ў 1596г. на памесным саборы ў Берасьці праваслаўныя беларускія і ўкраінскія іерархі прынялі Унію. Найперш, гэта азначала, што яны прызналі сваім галавою Папу рымскага. Так нашыя продкі яшчэ раз зрабілі выбар на карысьць Еўропы.
Уніяцтва ў хуткім часе стала пануючым веравызнаньнем у Беларусі. Спынілася і распаўсюджаньне пратэстанцтва. Гісторыкі лічаць, што ў XVIII стагоддзі рэлігійныя меншасьці – праваслаўныя і пратэстанты – разам складалі менш за 10% насельніцтва. Аднак і гэтай колькасьці было дастаткова Кацярыне ІІ для збройнага ўмяшальніцтва ў справы суседзяў. У 1795г. Рэч Паспалітая была канчаткова падзеленая паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уся Беларусь апынулася ў межах Расійскай імперыі, што сталася прымусовым пераводам Беларусі з еўрапейскіх рэек разьвіцьця на еўраазійскія. Потым быў 80-гадовы імперска-камуністычны эксперымент і незлічоныя ахвяры дзвюх сусветных войнаў і сталінскага рэжыму.
Пасьля развалу камуністычнага блёку глыбінныя гісторыка-культурныя адрозьненьні краін адразу праявіліся. Ні хвіліны не сумняваліся ў неабходнасьці вяртаньня да еўрапейскай культурнай традыцыі Венгрыя і Чэхія, Польшча і Літва, Латвія і Эстонія. Але гэта краіны з каталіцкім ці пратэстанцкім насельніцтвам. Крыху павагаўшыся, да іх далучыліся праваслаўныя Румынія і Балгарыя. Найбольш цяжкі лёс выпаў Беларусі, Украіне і Малдове. Гэтыя краіны аб’ядноўвае тое, што яны ўваходзілі ў склад СССР і таму мелі кансерватыўныя наменклатурныя кланы, якія ашалела біліся за ўладу. А таксама тое, што большасьць насельніцтва падпарадкавалася Расійскай праваслаўнай царкве, сьвятары якой заўсёды былі фанатычнымі прыхільнікамі ідэі Трэцяга Рыму.
Наменклатурна-праваслаўны саюз найбольш пасьлядоўна ўвасобіўся ў Беларусі. Гэта праяўляецца і ў безумоўнай падтрымцы праваслаўнай царквой палітыкі “единения” з Расіяй і палітыкі адмаўленьня нацыянальнай сімволікі беларусаў. І ва ўпартым нежаданьні пераводзіць багаслужбу ў цэрквах беларускага экзархату РПЦ на беларускую мову. Вялікія асветнікі Кірыл і Метод за 20 гадоў стварылі пісьмовую мову для няпісьменнага народу і пераклалі на яе Сьвятое пісьмо і багаслужбу. Сьвятары РПЦ, дзейнічаючы ў Беларускай дзяржаве з 1919г., не пасьпелі стварыць кананічны пераклад Бібліі. Пры тым, што некананічных беларускамоўных перакладаў некалькі.
Са свайго боку, стваральнік і кіраўнік існуючага рэжыму рознымі сродкамі падтрымлівае і вылучае сярод іншых канфесій менавіта РПЦ. Сапраўдным шэдэўрам тут зьяўляецца ідэалагічны кентаўр, створаны А. Лукашэнкам, – “праваслаўны атэіст”. Гэта найяскравы прыклад таго, што за 80 гадоў атэізму і камунізму людзі пасьпелі забыць, чым займаліся іх продкі, але не забыліся, як яны хрысьціліся. Прыклад сілы і ўстойлівасьці культурнай традыцыі!
Трэба толькі ўлічыць, што за 1000 гадоў хрысьціянскай гісторыі Беларусі, нашыя продкі пасьпелі пабываць проста хрысьціянамі, праваслаўнымі і католікамі, уніятамі, атэістамі. Сапраўднай нашай культурнай традыцыяй зьяўляецца рэлігійная талерантнасьць (цярпімасьць). Пра што сьведчыць і наяўнасьць у Беларусі акрамя праваслаўных, католікаў, уніятаў, пратэстантаў розных напрамкаў, таксама мусульманаў, іудзеяў, крышнаітаў і г.д. Нават “праваслаўныя атэісты” – гэта праява, з іншага боку, той жа талерантнасьці.
Таму наша культурная традыцыя нічым не адрозніваецца ад традыцый Еўропы. Але істотна адрозніваецца ад культурнай традыцыі Расіі з яе адчуваньнем месіянства і выбранасьці.
Памяняць Маскву не пад сілу маленькай Беларусі. Таму “единение” можа азначаць толькі зьнікненьне беларускага народу. Распушчаньне ў велікарускай правінцыйнай масе. Але ў нас ёсьць выбар. Таму мусім прыгледзецца да вопыту нашых суседзяў. Бо і палякі, і летувісы не захацелі распушчацца ў межах вялікай імперыі. Яны выбралі НАТА і Еўразьвяз.
Шмат гадоў камуністычная прапаганда палохала савецкіх людзей пудзілам НАТА – вайскова-палітычнага саюза заходнееўрапейскіх краін. Саюза, створанага, каб абараніцца ад камуністычнай агрэсіі. Але за 50 гадоў свайго існаваньня ні з кім не ваяваўшага. Тым ня менш ён стварыў раўнавагу збройнай сіле камуністычнага лагеру і не дапусьціў чарговай сусьветнай вайны, бо СССР так і ня здолеў выйграць гонку ўзбраеньняў.
СССР разваліўся – разваліўся Варшаўскі пакт. Збройная раўнавага відавочна парушаная. Але НАТА, агрэсіўнае НАТА чамусьці не напала ні на РФ, ні на якую іншую посткамуністычную краіну.
Тым ня менш лукашэнкаўская прапаганда працягвае далдоніць пра небясьпеку з Захаду, пагрозу праваслаўна-славянскаму сьвету і агрэсіўнасьць НАТА, якая наблізілася да нашай мяжы. І некаторыя людзі працягваюць верыць у гэтую бязглуздзіцу і не разумеюць, чаму ў НАТА імкнуцца ўступіць усе нашыя суседзі, нягледзячы на пэўныя фінансавыя цяжкасьці. Нават дальнабачныя расійскія палітыкі гавораць пра неабходнасьць усталяваць шчыльныя адносіны з НАТА.
Толькі Беларускія ўлады працягваюць баяцца НАТА. Некалькі гадоў таму, калі Польшча падала заяўку ў НАТА, у Мінск прыехала прадстаўнічая дэлегацыя з мэтаю патлумачыць беларускай грамадзкасьці матывы рашэньня палякаў. Амбасадар Польшчы арандаваў залю і запрасіў журналістаў, дыпламатаў і палітыкаў на сустрэчу. Але, калі гаспадары залі даведаліся пра тэматыку гутаркі, то вярнулі грошы за арэнду і ляпнулі дзвярыма перад носам запрошаных. Такую рэакцыю можна ўявіць яшчэ толькі ў Паўночнай Карэі.
Што ж такое НАТА?
Найперш, гэта саюз роўных. Рашэньні там прымаюцца толькі аднагалосна, ня ўлічваючы памераў краіны. Гэта саюз багатых, бо ўзбраеньне ў краінах альянса павінна быць уніфікаваным і на самых высокіх навуковым і тэхналагічным узроўнях. Кіруецца НАТА вялізным і няўклюдным бюракратычным апаратам. Ужо таму такі альянс не можа быць агрэсіўным. Але ён небяспечны для любога агрэсара, бо канцэнтруе эканамічную і збройную сілу самых перадавых краінаў. І робіцца абаронцам кожнага народу, які просіць абароны.
Таму ў НАТА адразу памкнуліся ўсе краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія ведалі цяжкую руку расійскага імперыялізму. А ён выжыў і захаваўся. І сёньня можна пачуць ці прачытаць пра існаваньне “стратэгічных інтарэсаў” Расіі далёка за яе межамі – у Грузіі, Украіне, Беларусі, Прыбалтыцы і г.д. У РФ няма стратэгічных інтарэсаў у Пскоўскай вобласьці ці ў Прыморскім краі. Але ёсьць у былах яе калоніях. Прыгадаю, што ўрад Вялікабрытаніі афіцыйна заявіў пра адсутнасьць у яго стратэгічных інтарэсаў у Паўночнай Ірландыі, калі там пачаліся жорсткія сутычкі паміж пратэстантамі і католікамі, і калі намаганьні цэнтральнага ўраду ў Лондане перасталі даваць якія-небудзь вынікі. Ці можна ўявіць, каб Масква заявіла пра адсутнасьць у яе стратэгічных інтарэсаў у Чэчэніі і пакінула гэты вольналюбівы народ у спакоі?
Гэтая розніца ў паводзінах і тлумачыць, чаму ўсе без выключэньня краіны “народнай дэмакратыі”, а разам з імі і многія саюзныя рэспублікі сталі прасіцца ў НАТА, як толькі ў іх перамаглі некамуністычныя сілы. Маскву можна толькі пашкадаваць. Яе эліту гняце цяжар гістарычнай спадчыны. Ёй ня толькі не хапае мужнасьці і самакрытычнасьці, каб правільна ацаніць новае месца Расіі ў свеце і яе новую ролю. Часам вельмі зручна эксплуатаваць настальгічныя ўспаміны пра былую веліч і выключнасьць замест таго, каб рэальна і дакладна вызначыць сапраўднае кола сваіх нацыянальных інтарэсаў. А для пэўнай часткі камуністычнай наменклатуры звычная жвачка пра “крыўды” Расіі, якія быццам бы наносіць ёй увесь навакольны свет – і латышы, і казахі, і ўкраінцы і БНФ, – гэта і адзіна магчымая для яе форма існаваньня. Бо ні на што іншае яна не здольная.
Толькі меншасьць у кіруючых колах Расіі ўсведамляе неабходнасьць развітаньня з прывідамі і міфамі імперскага мінулага. З гэтага асяродку і раздаюцца часам заклікі да супрацоўніцтва з НАТА. Нават да ўступу ў гэты ваенна-палітычны саюз. І гэта разумна і дальнабачна.
І гэта яшчэ больш разумна і дальнабачна для Беларусі, для якой Паўночна-Атлантычны саюз – ніякая не пагроза, а гарантыя яе нацыянальна-культурнай саматоеснасьці, гарантыя незалежнасьці і мірнай стваральнай працы. Зразумела, што зараз, калі ў нас існуе апошні еўрапейскі дыктатарскі рэжым, ніхто не чакае нас у НАТА. Толькі ўсталяваньне ў нас дэмакратыі і прававой дзяржавы створыць магчымасьць распачаць перамовы аб далучэньні да еўрапейскіх структур. І найперш – да НАТА.
Але публічная пастаноўка гэтай праблемы ўжо сёння актуальная. Пра намер дэмакратычных сілаў Беларусі павінны ведаць як на Захадзе, так і на Усходзе. Ідэя нейтралітэту, такая прывабная яшчэ 10 год таму, відавочна састарэла. Будучыня Беларусі – ў сям’і еўрапейскіх народаў. А гэта і значыць – у НАТА.
Публікуецца на сайце з ласкавай
згоды Рэдакцыі часопісу ФІЛАМАТЫ