БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ФІЛАМАТЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ФІЛАМАТЫ № 2(5) 2003

IN MEMORIAM

Многія выкладчыкі і слухачы “Народнага Універсітэта” памятаюць гэтага чалавека, яго цікавыя лекцыі, разумныя разважанні, вясёлыя анекдоты і аповяды, ведаюць яго па-сапраўднаму навуковыя працы. Ён вельмі любіў Беларусь, любіў жыццё, але, на жаль, зусім нядаўна яго не стала.

Уладзімір Пятровіч Емельянчык (09.05.1955 г. – 05.06.2003 г.) нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна. Пасля заканчэння школы вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які паспяхова скончыў у 1980 г. Працаваў выкладчыкам у Мінскім інстытуце культуры, а з 1990 г. – навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1987 г. абараніў дысертацыю і атрымаў вучоную ступень кандыдата гістарычных навук.

Чытачы, студэнты, усе, хто цікавіцца гісторыяй роднай краіны, звязваюць імя У.П. Емельянчыка ў першую чаргу з яго працамі, прысвечанымі вывучэнню нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, даследаванню дзейнасці кіраўніка паўстання. Гэта кнігі – “Нарадзіўся я ліцвінам...” (сумесна з Я. Юхо), Мн., 1994, і “Паланез для касінераў: (З падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі)”, Мн., 1994. Здаецца самі паэтычныя назвы гавораць пра тое, з якой любоўю і шчырасцю душы пісаліся гэтыя працы. Дарэчы, Уладзімір ствараў выдатныя вершы, вельмі добра спяваў. Ён як ніхто з беларускіх гісторыкаў шчыльна і з зацікаўленасцю займаўся палітычнай гісторыяй Беларусі другой паловы ХVІІІ ст., узаемадачыненнямі Княства і Кароны. Ён рыхтаваў новую кнігу, збіраўся абараняць доктарскую дысертацыю.

Апошнія гады жыцця У.П. Емельянчыка былі звязаныя з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дзе ён працаваў дацэнтам. Але не толькі – ён выкладаў гісторыю ў Беларускім гуманітарным ліцэі, ездзіў па краіне з лекцыямі Народнага універсітэта... На жаль, сэрца не вытрывала. Памяць пра Ўладзіміра застанецца ў яго працах і ў сэрцах людзей, якія яго ведалі.

Валянцін Голубеў, Аляксей Хадыка


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі часопісу ФІЛАМАТЫ

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія