БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ФІЛАМАТЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ФІЛАМАТЫ № 1(8) 2004

Паважаны чытач!

Ты трымаеш у руках чарговы нумар «Бюлетэня філаматаў», у якім навукоўцы – сябры таварыства выказваюць свае меркаванні па найважнейшых пытаньнях сёньняшняга дня і гісторыі Беларусі. Доктар эканамічных навук прафэсар Барыс Жэліба аналізуе эканамічныя і палітычныя наступствы ўвядзеньня ў Беларусі ў якасці адзінага плацёжнага сродку расійскага рубля. Ён прыходзіць да высновы пра непазьбежнасьць фінансавых стратаў і абмежаваньня палітычнага сувэрэнітэту беларускае дзяржавы. Па сутнасьці, Беларусь падышла да тае мяжы, калі яе кіраўніцтву неабходна рабіць выбар: альбо сувэрэнітэт і поўная эканамічная адказнасць, альбо абмежаваньне неабмежаванай улады Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і працяг «цараваньня ў межах эмісійнае квоты Масквы».

Доктар філасофіі Уладзімір Конан абмяркоўвае гістарычныя асьпекты і сучасныя праблемы беларускае нацыянальнае ідэі. Гэтая тэма надзвычай актуальная сёньня. Нацыянальная ідэя па Гегелі праяўляе сябе ў гісторыі народа, ягоных геапалітычных праектах, у культуры, якая ахоплівае ўсе бакі жыцьця, і ў нацыянальным характары. Адштурхоўваючыся ад аналізу больш распрацаванай «рускай ідэі», аўтар каротка аглядае культурную гісторыю Беларусі, падкрэсьлівае асаблівую ролю царкоўнае Берасьцейскае Вуніі 1596 г., а таксама двух беларускіх «рэнесансаў» ХХ стагоддзя ў фармаваньні беларускай нацыянальнай ідэі, якая ўвасобілася ў паўстаньні незалежнае Рэспублікі Беларусь. Разважаньні Аляксея Хадыкі ў стылі «свабоднай трыбуны» пра эўрапейскія кантэксты беларускай ментальнасьці перагукаюцца з выказанымі Уладзімірам Конанам думкамі.

Грунтоўны артыкул прафэсара Інстытута Эўропы РАН Алега Бухаўца прысьвечаны аналізу адлюстраваньня ў масавай сьвядомасьці беларускага грамадства стану і пэрспектываў «інтэграцыйнага праэкту Беларусь-Расія». Цікава, што, разглядаючы тыя ж самыя дадзеныя сацыялагічных апытаньняў НІСЭПД, маскоўскі аўтар атрымлівае больш аптымістычныя для пэрспектывы захаваньня беларускай незалежнасьці высновы, чым ягоныя беларускія калегі.

Эсэ экс-амбасадара Беларусі ў Нямеччыне Пётры Садоўскага таксама прысвечанае праблеме, што хвалюе сучаснае грамадства. Яно называецца «Нацыянальная ідэнтычнасць: «патрыятычная» і «пазітывісцкая» інтэрпрэтацыя». Доктар Пётра Садоўскі грунтуе свае разважаньні на выдатных ведах германскае гісторыі і літаратуры. Ён ушчэнт разьбівае пазыцыі скептычна настаўленых да ролі стваральнага нацыяналізму некаторых нашых суайчыньнікаў.

Гісторыя Беларусі – унікальны прыклад узаемадзеяньня дзьвюх вялікіх дзяржаўна-прававых традыцыяў – заходне- і ўсходнерымскай. Альбо ўласна рымскай і візантыйскай. Для першай характэрныя пэўная дэмакратычнасьць у межах вайскова-службовага саслоўя і абмежаванасьсць улады караля. Для другой – абсалютызм манарха і бяспраўнасьць усяго насельніцтва. На беларускіх землях гэтая апошняя традыцыя паступова выціскаецца, пачынаючы з апошніх дэкадаў XIV стагоддзя, традыцыяй заходняй. Артыкул доктара гістраычных навук Паўла Лойкі прысьвечаны пэрыяду канца XVI – пачатку XVII стагоддзя, калі дзейнасьць органаў шляхецкага самакіраваньня дасягала свайго росквіту.

Нарэшце, у публікацыі Юрыя Піскуна дадзены агляд пашырэньня вядомых сёньня маляўнічых паўтораў шанаванага цудатворнага абраза «Маці Божай Жыровіцкай», які адыграў у культурнай і духоўнай гісторыі Беларусі выбітную ролю.

Зычым прыемнага чытаньня!

Рэдактар прафэсар Юрый Хадыка


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі часопісу ФІЛАМАТЫ

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія