БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ФІЛАМАТЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ФІЛАМАТЫ № 2(9) 2004

Паважаны чытач!

Чарговы нумар Бюлетэню Філяматаў пачынаецца вялікім і крыху песымістычным артыкулам Уладзіміра Роўды. ВУП, інтэгральны паказьнік гатоўнасьці краіны да дэмакратыі. Высокі ўзровень адукаванасьці насельніцтва. Талерантнасьць, як рыса нацыянальнага характару. Усё гэта сьведчыць пра тое, што Беларусь даўно мусіла пераўтварыцца ў дэмакратычны край. Але, але… Нашая рэчаіснасьць ёсьць сьведчаньнем абмежаванасьці заходніх тэорыяў.

Толькі ў раздзеле «Перадумовы дэмакратызацыі й нацыяналізм» прычыны недаразьвітасьці палітычнае культуры ў нашай краіне выяўлены больш пераканаўча. Але кідкае вызначэньне беларускай сытуацыі як «калгаснага банапартызму» патрабуе камэнтару. Сапраўды, псыхалагічны й палітычны тыпаж Аляксандра Лукашэнкі бліжэй да Напалеона Банапарта, а не да Адольфа Гітлера. У адрозьненьне ад апошняга двое першых будавалі аўтарытарную ўладу, а не спрабавалі стварыць палітычную сыстэму. Абодва – выхадцы з зусім не арыстакратычных колаў. Таму вызначэньне «калгасны» ня ёсьць абраза для банапартызму. Сам Напалеон пачынаў сваю галавакружную кар’еру з чыну артылерыйскага капітана. Таму завяршэньнем жыцьцёвага шляху нашага прэзыдэнта можа стаць стварэньне манархіі, пераварот і вяртаньне «Бурбонаў».

У сёньняшняй сытуацыі гэткі вынік падаецца больш верагодным, чым сэрбскі ці грузінскі варыянты. Аўтар відавочна ня ўлічвае таго, чым беларуская сытуацыя розніцца ад сэрбскай. Мілошавіч не рабіў дзяржаўнага перавароту, таму перасьлед апазыцыі не насіў такога тупога й жорсткага характару. Сэрбіі не пагражала інкарпарацыя ў РФ, і расейскі фактар ня быў значным. Нарэшце, грамадзянская вайна на глебе міжнацыянальных канфліктаў і натаўскія бамбаваньні радыкалізавалі грамадзства ў Сэрбіі. Недаацэньвае аўтар і ролі СМІ, якія ў Сэрбіі былі больш свабодныя.

У астатнім аўтарскі аналіз не выклікае пярэчаньняў. Зразумела, што апазыцыі патрэбна адзінства. Але яго ня будзе. Уладзімір Роўда налічвае тры цэнтры і забывае пра КХП–БНФ, якая выступае за байкот выбараў. На шчасьце «Народная кааліцыя «5+»» значна больш уплывовая сіла, чым, скажам, «Маладая Беларусь». Гэта і дае спадзяваньне, што першы крок – посьпех на выбарах 2004 г. – стане апошнім, і памацнелая апазыцыя здолее выйграць прэзыдэнцкія выбары 2006г.

Другі паліталягічны артыкул Віктара Чарнова «Асаблівасьці канстытуцыйнай формы кіраваньня ў Беларусі» натуральным чынам дапаўняе папярэдні. Падрабязна разабраўшы аб’ёмы й формы рэалізацыі ўладных паўнамоцтваў прэзыдэнта, Рады міністраў, Нацыянальнага сходу, аўтар прыходзіць да высновы, што палітычны рэжым у Беларусі трэба назваць суперпрэзыдэнцкім. Але яго можна назваць проста манархічным. Аляксандр Лукашэнка дакладна можа паўтарыць за Людовікам XIV: «Дзяржава гэта – я!» Дарэчы, канстытуцыйны лад у Рэчы Паспалітай быў выбарнай манархіяй.

Падрабязны й грунтоўны аналіз эканамічнай сытуацыі ў Беларусі ўтрымлівае артыкул кандыдата эканамічных навук Трафіма Мярлінскага. Цікавым ёсьць і перадрук артыкулу 1994г., у якім аналізуецца роля РАТ «Газпрам» у зьнешнеэканамічнай палітыцы РФ. Асабліва ў той частцы, дзе йдзецца пра імкненьне расейскай суперкарпарацыі да прыўлашчваньня маёмасьці ў суседніх краінах. Артыкул шмат што праясьняе ў сутнасьці нядаўняга «газавага крызысу» ў РБ.

Астатнія артыкулы прысьвечаныя культуралёгіі. Доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч аналізуе ролю беларусаў у сёньняшняй Літве. Эсэ Гарыка Вардаваняна – усхваляваны заклік да беларускага сябра шанаваць і бараніць мову й культуру свайго народу.

Вельмі цікавым зьяўляецца перадрук «З навуковай спадчыны Антона Луцкевіча». Ён утрымлівае прывітальнае слова VI усеагульнаму зьезду польскіх гісторыкаў 1935г., рэферат «Нарадавольцы-беларусы й іх орган «Гоман» і дыскусію па гэтым рэфераце.

Адзначым найперш велізарную каштоўнасьць гэтага матэр’ялу, які закрывае лакуну ў гісторыі абуджэньня беларускае самасьвядомасьці. Менавіта паміж паўстаньнямі 1863г. і 1918г. адбываецца найважнейшы пераход пануючых настрояў у асяродку беларускай інтэлігенцыі ад ідэі фэдэрацыі ў складзе Рэчы Паспалітай спачатку да ідэі фэдэрацыйнае сувязі з Расеяй, а потым да ідэі поўнае незалежнасьці. Антон Луцкевіч выразна малюе ролю ў гэтым працэсе «забытага героя» беларускае гісторыі Ігната Грынявіцкага, які заснаваў беларускую сэкцыю «Народнае волі» й прайшоў шляхам Кастуся Каліноўскага, пакараўшы ката паўстаньня 1863г. і загінўшы ў 25 год. (Тут ёсьць розначытаньне паміж датаю нараджэньня Грынявіцкага, якую падае Антон Луцквіч і Вялікая савецкая энцыкляпэдыя. Згодна з Луцкевічам, Грынявіцкі загінуў у 23 гады).

Застаецца дадаць, што замовіць гэты і папярэднія выпускі «Філяматаў» можна па тэлефоне (017)-2-800-797, або па e-mail: p_university@open.by або па адрасе вул.Талбухіна 17, кв.16, Мінск Беларусь 220012, або паглядзець у Internet: http://www.kamunikat.net.iig.pl/filamaty.htm 

Рэдактар прафэсар Ю. Хадыка


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі часопісу ФІЛАМАТЫ

  кантакт: p_university@open.by

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster