|
ГЕРБЫ ПАДЛЯШСКIХ МЕСТАЎ
Дагэтуль у нашым геральдычным куточку друкавалi мы творы нашых аўтараў - праекты гербаў негербавых вёсак. У гэтым нумары вырашылi паказаць гербы гарадоў i мястэчак былога беластоцкага ваяводства, якiя здаўна насялялi беларусы. Праўда, у некаторых з iх сёння нiхто не прызнаецца да беларускiх карэнняў. Так ёсць пераважна там, дзе сёння выключна каталiцкае насельнiцтва (Карыцiн, Сухаволя, Сураж, Кнышын). Побач герба знойдзеце яго апiсанне ды год атрымання гарадскiх правоў. Трэба пры тым аднак ведаць, што дата надання гарадскiх (нямецкiх) правоў не павязана з часам заснавання горада. Такiя мясцiны як Бельск, Драгiчын, Мельнiк i iнш. ужо у ХI-ХIII стагодздзях былi важнымi гарадскiмi цэнтрамi. Да часу атрымання у ХV-XVI ст.ст. новых магдэбурскiх (нямецкiх) правоў карысталiся старымi рускiмi правамi. З гэтай пары места афiцыйна маглi карыстацца гербамi. Вельмi рэдка бывала, што каралi цi магнаты надавалi гарадскiя правы местам на „surowym korzeniu”. Нават там, дзе не было раней значнага гарадскога цэнтра, iснавала звычайна добра зарганiзаванае паселiшшча. Наданне правоў служыла толькi лепшаму яго разiццю. Так прыкладна было з Нарваю. Арыгiнальны прывiлей гэтага места, спiсаны на старабеларускай мове друкуем пад гербамi.
 |
 |
 |
 |
 |
Беласток
1723 г.
У чырвоным фоне пад залатой каронай срэбны грыф, якi трымае залатую манаграму: „КB” |
Бельск
1440 г.
На срэбным фоне выява чырвонага зубра з залатымi рогамi на зялёнай зямлi |
Бранск
1493 г.
На срэбным фоне выява рыцара на канi (глядзi легенду „Кумат i Пагоня” у 1 нр „Бельского Гостiнця”) |
Васiлькаў
1566 г.
У чырвоным фоне галава лося з залатымi рагамi |
Драгiчын
1498 г.
У чырвоным фоне залатая галава зубра, вочы чырвоныя |
| |
|
|
|
|
 |
 |
 |
 |
 |
Дуброва Беластоцкая
1795 г.
У блакiтным фоне срэбная катвiга перасечаная залатым хвалiстым пасам |
Кляшчэлi
1523 г.
У чырвоным фоне Ягнятка Божае з харугвай |
Крынкi
перад 1569 г.
У чырвоным фоне залаты леў |
Боцькi
1510 г.
Герб Сапегаў, уладароў горада |
Семятычы
1542 г.
Герб Сапегаў |
| |
|
|
|
|
 |
 |
 |
 |
 |
Саколка
1609 г.
У залатым полi выяава рыцара з узнятым ў гору палашом |
Гарадок
1498 г.
Герб Хадкевiчаў з выявай м. iнш. Пагонi |
Карыцiн
1671 г.
У чырвоным фоне залаты нарог, на абодвух баках якога такiя ж каласы |
Кнышын
1568 г.
У залатым фоне чорная галава зубра |
Кузнiца
1808 г.
Срэбны шыльд з выявай кавальскага молата у чырвоным фоне, на якiм размешчана дзевяць залатых падковаў |
| |
|
|
|
|
 |
 |
 |
 |
 |
Мельнiк
1501 г.
У зялёным фоне залаты вятрак |
Мiлейчыцы
к. 1540 г.
У чырвоным фоне залатыя рогi аленя ў дубе |
Новы Двор
1579 г.
У срэбным фоне залаты леў на чырвоным фоне |
Орля
1618 г.
У чыроным фоне чорны арол у правай лапе трымае сякеру |
Сураж
1440 г.
У блакiтным фоне залаты карп |
| |
|
|
|
|
 |
 |
 |
Заблудаў
к. 1525 г.
У блакiтным фоне срэбны алень памiж рагамi
якога срэбны герб „Касцеша”, на ален
залатая гунька з чорным аднагаловым
арлом |
Сухаволя
XVIII ст.
У зялёным фоне залатыя трылiстнiкi |
Ялоўка
1792 г.
У блакiтным фоне выява святога Матвея |
На аснове кнiжкi Анатоля Цiтова „Гербы беларускiх местаў” (Мiнск 1998) апрацаваў Пётр Янкоўскi (iлюстрацыi ў большасьцi пачэрпнуты з кнiжкi)
|