|
DRZEWO GENEOLOGICZNE IGORA FILIPIUKA
Autorem rodowodu jest Igor Filipiuk z Białegostoku, uczeń klasy szóstej.

НА КРАЁВI ПОЛЕСCЯ
В кунцёвi вэрэсня сёго року збылася мара – наведатi Полессе. Уважны чытач нашого часопiса можэ помэнтае короткi матэрыял, в якiм заохвочував я всiех познаватi той хорошы i так нам – пудляшукам блiзкi рэгiён. А росположоны вуон од нас, што камэнём кiнутi. Хватiт сiестi в самохуод, пэрэехатi пульско-белоруску гранiцю в Половцях i мы вжэ знаходiмся ў брамi Пoлесся – на гiсторычнуй Зэмлi Каменецкуй. Каменец, од якога колiсь взяла свою пэршу назву Пушча Каменецка, тэпэр Беловеска, тiесно звэзаны гiсторыёю з нашымi пудляскiм городамi. I ёго самого можна назватi местом пудляскiм, бо в давнюй гiсторыi было так, што тые самы князi ўладарылi i Бельском, i Дрогiчыном, i Каменцём. Сполучае нас з Каменеччыною i прырода: пушча, краёвiды, рэчкi – Пульва i Лесьная. Над ёю i сам Каменец лiжыт. Вежа, побудована за князя Фiлёсофа – Володiмiра Васiльковiча споглядае на долiну рыкi. А в цэнтры города сам князь стоiт, показуючы рукою на свою любiму вежу.
За Камэнцём, з чым згуодны i этнографы, почынаецце вэлiке Полессе. Суседне место Жабiнка, якое выросло на цукровых бураках, можна назватi полескою брамою. Зувсем нэдалеко одсюль до Здiтова, вёскi, што лiжыт над рыкою Мухавцём, правым прытоком Буга. Як тут хорошэ. Вёскова гулiця в’ецце над старым руслом Мухавця i доходiт до цэрквi св. вэлiкомучэнiка Нiкiты. Дэрэвяную цэркву, по документах збудовалi в 1502 р. князi Здiтовецкiе. Спочатку была то iх цэрква дворска, посля стала прыходскою. В ХVIII в. храм рэмонтовалi i в такiм выглядi дотрывав до сёгодня.
Напомiнае цэрква в Здiтовi храмы з бельского Пудляшша. Побудована на плянi крыжа, досконала в пропорцыях, лёгкая i так гармонiйно впiсана в краёвiд. Знiзу плывэ Мухавэць. Кругом, на вэлiкiм пляцовi старые, пятсотлетнiе дубы – ровеснiкi храма, одного з найстарэйшых на Белорусi. Колi заходiм в намоленую вiекамi сэрэдiну цэрквi, пэрэносiмся нiбыто в часы князюв Здiтовецкiх. Малые окна, тэмноваты iконостас, архаiчны спiев тутэйшого хору. Знаёмство з батюшкою прыблiжае нас з чэргi пуод Бельск. Настоятель здiтовецкуй цэрквi о. Васiлiй Полетiло походiт з Новосюлкув коло Бельска, што пуод Кобрынем. На Каменеччынi i Полессi е нэ толькi Бельск. Тут i Дрогiчын, i Орля, i Ужыкi, i Клейнiкi, i чого шчэ нэма.
В Здiтовi прышлосе мнiе бытi на прыходскiм святi. Помолiтiсе, подiвiтiсе на людi, поговорытi з iмi на руоднуй, пудляско-полескуй рускуй мовi. Збылася пэрша вандроўка по Полессю. Про наступны будэм чытачуов в своюм часi iнформоватi.
Дорофей Фiёнiк
ЗАЛАТАЯ КНIГА ПРА ВЁСКУ КНАРАЗЫ
СТАРЫЯ ПАННЫ
Нестар Перэвой
Калi дзiця народзiцца, а будзе яно жаночага роду, то кажуць: „прыгожая дзяўчынка” або „лялька”. Пасля кажуць – „прыгожая панна”, а калi перавалiць векам за 25 год цi болей, то кажуць – „старая дзяўчына” або „старая панна”. Дзяўчаты вельмi не любяць гэтакiх непрыемных назвaў.
У кожнай дзяўчыны ад наймалодшых гадоў найлепшай i найпрыгажэйшай забаўкай з’яўляецца лялька i не толькi абы якая, а канечне мусiць быць як найбольшая i такая, каб мела прыгожыя валасы, вочы i твар, i каб яшчэ гаварыла: „мама”. Тады дзяўчына дае ёй якое нiбудзь iмя як Кася, Бася цi Зося, носiць яе на руках, але не так, каб узяць недбала за руку, нагу цi галаву, а абавязкова так, як мамы носяць сваiх праўдзiвых жывых лялек, усё роўна дзяўчынак цi хлопчыкаў. Мала таго дзяўчынкi надта дбаюць, каб лялька мела прыгожую, што раз новую сукенку. Калi мацi не мае часу забаўляцца з лялькамi, то дзяўчынкi самi вышукваюць ёй шматак, зрэзкаў i шыюць новыя сукенкi. Накладваюць пальто, укутваюць у якуюсь хустку, шаль цi малы коцык, каб нiбы было цёпла ляльцы i г. д. Празмерна многа часу затрачваюць на калыханне ў люльцы, калысцы цi ў возiку. Усё гэта гаворыць, што ў кожнай дзяўчынкi ўжо ад нараджэння, цi ад наймалодшага ўзросту развiваецца што раз большы iнстынкт быць мамай. Любяць з лялькамi спаць у адным ложку. Але з гадамi перастаюць забаўляцца лялькамi, а iмкнуцца да замужняга, сямейнага жыцця.
Нараджаюцца вялiкiя пачуццi да хлопцаў. Часта нараджаецца так называемае „дзяцiннае закаханне”, якое пасля пераходзiць ў праўдзiвае i шчырае каханне. Нездарма i не без падставы вялiкi рускi паэт i пiсьменнiк Аляксандр Сяргеевiч Пушкiн казаў: „Любви все возрасты покорны”.
Хлопцы жа ад наймалодшых гадоў любяць забаўляцца ў жалнежы. Абы якога кавалак кiя знойдзе, завяжа па двух канцах нейкi шнурочак, перакiне праз плячо i выабражае з сябе салдата, а калi падрасце i стане праўдзiвым жалнерам, тады менш дбае аб стрэльбе цi вайсковай iншай прыладзе, а ахвотней забаўляецца з як найпрыгажэйшымi лялькамi – дзяўчатамi i самую найпрыгажэйшую выбiрае сабе за жонку. Адсюль вывад, што калi дзяўчына з уроды, ўзросту, характару, культуры, захавання мае як найлепшыя валёры, ды яшчэ багатая, то ёй не цяжка знайсцi сабе жанiха, выйсцi замуж i быць праўдзiвай мамай ужо не для лялек, а для жывых, здаровых i вясёлых дзяцей. А калi гэтых дадатнiх валёраў няма, то астаецца старой паннай, дзеўкай.
Вельмi часта цяжкi лёс спатыкае гэтых жанчын. Таму ўсе дзяўчаты iмкнуцца абвязкова выйсцi замуж. Бо калi яны яшчэ ў сiлах жывуць пры браце, мачысе цi пры iншых родных i з’яўляюцца яна тым парубкам, пастухом, цi проста папiхачом да ўсiх найцяжэйшых i найбруднейшых прац у сельскай гаспадарцы. А калi з гадамi ды пад цяжарам найгоршага жыцца страцiць сiлы i здароўе, то тут спатыкае яе найгоршае гора, якое толькi можам сабе ўпрытомнiць. Не мае яна дзяцей, няма i нiкога блiзкага з кiм бы можна было пагаварыць i вылiць ўсё гора адзiноцтва, паскардзiцца цi параiцца. Для ўсiх яна чужая.
Маю тут на ўвазе некалькi старых паннаў з вёскi Кнаразы, а ёсць iх не мала ва ўсiм свеце, якiя перажывалi найгоршыя этапы нешчаслiвага жыцця, а менавiта:
Першая: Была ў Езыфата Кiрылюка родная сястра яго жонкi цi як кажуць „швагерка”, называлi яе „Яўдоленька”. Самае цяжкае было яе жыццё. Яе выганялi з хаты, не давалi есцi, бiлi, а мэтай тут было тое, каб пазбыцца яе. Зусiм не мела яна нiякай адзежы цi абуўкi. Сярод зiмы хадзiла па снегу босая, а ўстыдлiвыя часткi яе цела былi не прыкрытыя, што было прычынай збыткаў тадышняй моладзi над беднай, няшчаснай жанчынай. Прыходзiла яна да якой чужой хаты i прасiла хоць што – небудзь з’есцi. Была надта галодная. Ела многа. Некаторыя больш зычлiвыя дапамагалi ёй i кармiлi. Не ведаю чаму, але не было каму наладзiць ёй iншае жыццё. Езыфат быў прыступа i па праву яна магла б адсудзiць палавiну гаспадаркi, якая належыла толькi для яе i ёй замужняй сястры. Пад канец жыцця яна мела псыхiчныя разстройствы, аслабла i памерла з голаду.
Другая была Ульяна Крышпiнюк. Мела яна бацьку i аж чатырох братоў. Пашла за служанку да панi Дамброўскай да маёнтку Беляноўшчына. Цэлае жыццё яна тут з ўсiх сiл працавала. Выхоўвала ўнукаў Дамроўскай: Генрыха, Людвiка i Эўгенiюша, а калi пастарэла i не магла ўжо цяжка працаваць, то нават не далi ёй якога кутка ў хаце i з голаду памерла. Людзi гэтыя i цяпер жывуць i не ведаю, цi не мучыць iх сумленне, або цi не спаткае iх лёс той нешчаснай жанчыны.
Трэцяя была дачкою Iвана Крышпiнюка. Звалi яе „Кульгавая Тэкля”. Бацька яе жыў багата, быў вельмi паважаным чалавекам. Але хутка памёр. Тэкля жыла пры жанатым браце Андрэю. Памагала яму ў працы i ў выхаваннi дзяцей, не мела ад яго нiякай крыўды. Не выйшла яна замуж толькi таму, што мела адну нагу можа на два сантыметры карацейшую i чуць, чуць пакульгвала. Але была вельмi вясёлая, спрытная, прыгожая i тая кульгавасць не перашкаджа ёй у працы. Была здольная да спеву i нi адна з дзяўчат не магла так спрытна i прыгожа танцаваць, або так хутка бегаць як яна. Але звалi кульгавай i з той прычыны не выйшла замуж. Пемерла ў Андрэя першая жонка. Ажанiўся другi раз i ўзяў Семёнаву Марысю, а сам хутка памёр. Тэклi пад старасць прыйшлося дажываць пры Марысi. Вялiкае гора яе тут спаткала. Ёй не хапiла месца ў бацькоўскай хаце. У найсiльнейшыя маразы яна спала на гарышчы. Ад надмерна цяжкай працы ў дзень i ад спання ў скуляным палажэннi ад марозу ў ночы яна пад старасць не магла выпраставацца i нармальна хадзiць. Хадзiла яна з кароценькiм кiйком, зусiм прыгнутая да зямлi, а часам проста хадзiла, як кажуць, на чацвярых. Моцна пахудзела з голаду i холаду. Марыся не толькi не дапамагала ёй, але не дапускала, каб хто-небудзь з лiтасцi накармiў цi дапамог ёй. Памерла цi проста змерзла падчас сну на гары i не вядома колькi дзён яна там ляжала.
Шмат iншых старых паннаў i цяпер жыве ў Кнаразах. Але сёння над абяздоленымi жанчынамi цi мужчынамi старцамi, калекамi цi сiротамi разцягнута апека спалэчна, якая ў меру магчымасцi дапамагае грашыма, адзежай, абуўкай цi правiзыяй i ў выпадку патрэбы судовым парадкам змушае да алiментаў або вызначае рэнту за пераданыя дзяржаве гаспадаркi.
Але так цi iнакш, лёс старых паннаў ёсць дрэнны хаця б таму, што яны не маюць праз усё жыццё таго сямейнага шчасця, якое маюць iншыя жанчыны.
Нестар Перэвой (1968 год)
СТУДЗІВУОДЗКЕ ВЭСІЕЛЕ
Музей-скансэн в Студзіводах нэ так давно прымав быв вэсіельнікув з тэатральнуй групы “Антракт”. Было на што поглідіеті і чого послухаті. Молодая – Наталка сідіела на покуті і взрушона слухала пісэнь, якіе дружкі юой співалі. Посля батько, маті і вся родіна вспомагалі молодую подаркамі. Тогды і діелілі коровай, які пэкла знаменіта студівуодзка коровайніця Юлія. А клікав на вспомагане, стукаючы валком о бэльку, маршалок Лукаш.
Колі молодуой дружкі накладалі вэлюн, вона плакала... Але оно до хаты вошов молоды з вінком, одразу повэсіелела. А шчэ вэсіелей стало, як молодым до маршу зайграв на пэдаловуй гармоніі стары музыкант Іван. Аж тётка Насця сказала, што такого хорошого вэсіеля то i в своіх руодных Залішанах нэ бачыла. Але гляньтэ самі.



|