БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГАЗЭТА INFORM-БАНК НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
INFORM-БАНК №2 - 5.02.2003

Полацк марыць пра свой тэатр

Усяго тры дні, 23-25 студзеня, доўжыліся гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў полацкім Палацы культуры ВА “Шкловалакно”. Коласаўцы паказалі палачанам два спектаклі: “Чорная нявеста” (аўтар п’есы Аляксей Дудараў) і “Прыгоды вандроўнага рыцара” ( Людміла Рублеўская). Пастаноўку абодвух спектакляў выканаў галоўны рэжысёр тэатра Віталь Баркоўскі. Гастролі віцебчан сталіся падзеяй культурнага жыцця горада.

Апошнія пяць гадоў коласаўцы абміналі Полацк. І вось нарэшце сёлета было вырашана аднавіць старую традыцыю, калі віцебскі тэатр штогод паказваў палачанам свае лепшыя прем’еры. Адкрываў коласаўскія гастролі ў Полацку сам старшыня гарвыканкама Уладзімір Тачыла. Цікава, што гледачы папрасілі свайго мэра выступіць па-беларуску і Уладзімір Сцяпанавіч без цяжкасцяў перайшоў на родную мову. Ён паведаміў палачанам, што гарадскія ўлады працуюць над тым, каб у Полацку з’явіўся свой уласны тэатр. Магчыма, спачатку будзе створаны полацкі філіал тэатра імя Якуба Коласа, які пачне працаваць на сцэне гарадскога Палаца культуры. Гэтае месцазнаходжанне будзе часовым, бо плануецца, што ў адным з карпусоў былога езуіцкага калегіюма, які перададзены Полацкаму Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку, пасля рэстаўрацыі з’явіцца ўтульная глядацкая зала. Яна і стане родным домам для новага полацкага тэатра.

У Полацку спадзяюцца, што гэткім чынам адбудзецца аднаўленне мясцовых тэатральных традыцый, бо ў 1585-1819 гадах пры езуіцкім калегіуме існаваў школны тэатр. Сцэна, на якой ён рабіў свае пастаноўкі, знаходзілася як раз у тым корпусе, у якім мяркуецца яе аднавіць. Аўтарамі п’ес звычайна выступалі выкладчыкі калегіума. Пра мастацкасць і змест гэтых твораў гавораць іх назвы: “Вясёлае пасля хмар сонца” (1669), “Вянок з каштоўных камянёў, што ператварыліся ў лаўры” (1723), “Вогненнае жала і вобраз вагнядышнага льва” (1724), “Вянок з імён і вучоных галоў” (1737)… Дух творчасці выхаванца полацкага калегіума Яна Баршчэўскага, аўтара класічнай для беларускай літаратуры кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, відавочна, бярэ выток і з гэтых тэатральных пастановак. Падобная спадчына можа стаць цікавым, самабытным творчым падмуркам новага тэатральнага калектыва.

Алесь Козік

“Вялес-2002” чакае свайго ўладальніка

У апошні дзень студзеня аматары-адмыслоўцы беларускай літаратуры з цікавасцю чакаюць навінаў з Полацка. Традыцыйна, напрыканцы першага месяца новага года, пісьменнікі з Таварыства Вольных Літаратараў (ТВЛ) паведамляюць спіс кандыдатаў на атрыманне літаратурнай прэміі за лепшую кнігу года “Гліняны Вялес”. Перад тым, як агучыць ганаровы спіс тэвээлаўцы ладзяць у Інтэрнэце вылучэнне і абмеркаванне кандыдатаў. Гэтым разам “вялесаўскае” абмеркаванне было арганізавана на літаратурным сайце “Літара” (www.litara.net). Доўжылася яно ажно тры месяцы і выкліка вялікі рэзананс у беларускіх літаратурных колах. У дыскусіі на “літаранскім” форуме “Гліняны Вялес-2002” бралі ўдзел не толькі прафесійныя пісьменнікі, але і шараговыя аматары беларускай літаратуры. Часам дыскусія праходзіла ў гарачай, нервовай атмасферы, што тлумачыцца тым, што ў абмеркаванні ўдзельнічалі людзі з рознымі літаратурнымі густамі і ўласнымі трывалымі прыхільнасцямі. Падобнае актыўнае лабіраванне сваіх любіміх кніг, відавочна, сведчыць пра тое, што аўтарытэт і прэстыж “Глінянага Вялеса” павялічваецца.

Увечары 31 студзеня на інфармацыйным сайце ТВЛ (www.knihi.com/tvl) з’явіўся доўгачаканы шорт-ліст са спісам кандыдатаў на атрыманне прэміі:

ШОРТ-ЛІСТ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ “ГЛІНЯНЫ ВЯЛЕС” ЗА 2002 ГОД

Зьміцер Бартосік “Чорны пісталет” (проза), сэрыя “Vostraja Brama”, выдавецтва “Наша Ніва”, Вільня – Менск

Альгерд Бахарэвіч “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў” (проза), сэрыя”Schmerzwerk”, выдавец Ігар Логвінаў, Менск

Леанід Дранько-Майсюк “Паэтаграфічны раман” (паэзія-проза), Беларускае Таварыства “Кніга”, Менск

Людміла Рублеўская “Старасвецкія міфы горада Б’” (проза), “Бібліятэчка часопіса “Куфэрак Віленшчыны”, Маладэчна

Ільля Сін “Нуль”(проза), сэрыя “Schmerzwerk”, выдавец Ігар Логвінаў, Менск

Упершыню ў гісторыі “Вялеса” сярод вылучаных кніг няма ніводнага “чыстага” зборніка паэзіі. Кніга Леаніда Дранько-Майсюка ўяўляе сабой сінтэз паэзіі і прозы. Асаблівасцю сёлетняга шорт-ліста зьяўляецца і тое, што ў ім прысутнічае адразу дзве кнігі, якія выйшлі ў серыі “Schmerzwerk”. Дарэчы, Ігар Логвінаў летась выдаў пяць кніг і ўсе яны вартыя чытацкай увагі.

Імя ўладальніка “Глінянага Вялеса-2002” будзе названа ў сакавіку, за некалькі тыдняў да дня ўручэння самой прэміі.

ІБ

Паўвекавы юбілей Ірыны Жарнасек

24 студзеня ў Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя новага зборніка прозы Ірыны Жарнасек “Гадара”. На вечарыне наваполацкую пісьменніцу віншавалі не толькі з выхадам новай кнігі, але і з 50-годдзем.

Ірына Жарнасек удала пачала сваю літаратурную кар’еру зборнікам апавяданняў “Ліст да сына” (1986). Пісьменніцу заўважылі, аб ёй ухвальна пачалі пісаць літаратуразнаўцы і крытыкі. Другая кніга Жарнасек “Гульні над студняй” пабачыла свет у 1993 годзе. Эпахальныя падзеі развалу СССР і ўтварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь істотна паўплывалі на лёс літаратаркі. Яна не разгубілася, як большасць яе калегаў па літ.цэху, не змоўкла ў чаканні лепшых, больш спрыяльных часоў для творчасці. Ірына Францаўна стала… адной з заснавальніц сучаснага каталіцкага культурніцкага друку. Спачатку з’явіўся перыёдык “Ave Maria”, у рэдкалегію якога ўвайшла наваполацкая пісьменніца, затым паўсталі часопісы: культуралагічны “Наша Вера” і дзіцячы “Маленькі рыцар Беззаганнай”, галоўным рэдактарам якога ад пачатку з’яўляецца Ірына Жарнасек.

Калі яе называюць каталіцкай пісьменніцай, яна не крыўдуе. Франсуа Марыяк сам сябе называў каталіцкім пісьменнікам, - кажа яна, - а гэта вялікі, сусветна вядомы празаік, якога не назавеш палонным рэлігійных догмаў. За савецкім часам любое дачыненне да рэлігіі пагражала прыгаворам - реакцыйны, клерыкальны. Сёньня на постсавецкай прасторы шмат што змянілася, у тым ліку і стаўленне да рэлігіі. Адстойванне маральных і духоўных каштоўнасцяў - ці гэта рэакцыйны занятак?

Нягледзячы на тое, што Ірына Жарнасек апошнія 10 гадоў пісала шмат, аднак трэцяя яе кніга выйшла толькі напрыканцы 2002 года ў “Бібліятэцы часопіса “Наша Вера”. Пад час яе прэзентацыі пісьменніца распавяла пра свае стасункі з беларускім каталіцкім друкам, падаравала камплект часопіса “Наша Вера” музею кнігадрукавання, чытала вершы, якія пачала пісаць апошнім часам, паведаміла, што скончыла працу над раманам “Будзь воля твая”, – твор прысвечаны трагічным падзеям 1943 года, калі каталіцкія святары Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч разам з аднавяскоўцамі былі жыўцом спалены гітлераўцамі. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко з нагоды 50-годдзя літаратаркі ўручыў Ірыне Жарнасек ганаровую грамату упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і віншавальны адрас курыі Віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёлу.

Алесь Аркуш

 кантакт: inform_bank@mail.ru 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія