БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГАЗЭТА INFORM-БАНК НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
INFORM-БАНК №3 - 12.02.2003

Знаходкі краязнаўца

1 лютага ў Ветрынскай СШ адкрыўся новы, чацвёрты, музей, прысвечаны гісторыі мястэчка і самой школы. Раней у СШ паўсталі школьныя музеі: баявой славы, этнаграфічны “Беларуская хатка”, краязнаўчы, прысвечаны славутым землякам – выдаўцу і рэдактару першага зборніка Янкі Купалы “Жалейка” Б. Эпімах-Шыпілу і мовазнаўцу М.Судніку. Ініцыятарам стварэння новага музея стаў краязнавец, выкладчык гісторыі Ветрынскай СШ Віктар Карасёў. 

Віктор Раманавіч доўгі час выкладаў у школах Полацка. Напачатку 90-х, пасьля смерці маці, ён вернуўся ў бацькоўскі дом у Ветрына і цалкам аддаўся краязнаўчай працы. З’яўляецца членам камісіі па захаванні гістарычнай спадчыны, створанай пры Полацкім райвыканкаме. У 1999 годзе краязнаўца выдаў зборнік “Ветрына і наваколле: храналогія гісторыі”. Але найбольш плённым у яго атрымаўся мінулы, 2002-гі, год. Непадалёку ад тэрыторыі наваполацкага аб’яднання “Палімір”, на месцы былога маёнтка Ражаншчына, Віктар Раманавіч адшукаў магілу гісторыка і краязнаўцы Аляксандра Семянтоўскага (1821 – 1893), аўтара васьмі “Памятных кніг Віцебскай губерніі” і зборніка “Беларускія старажытнасці”. Летась 6 лістапада адбылося адкрыццё помніка на магіле асветніка.

Прычыніўся Віктар Карасёў і да стварэння памятнага знака на месцы растрэлу яўрэяў з мястэчка падчас другой сусветнай вайны. Менавіта Віктар Раманавіч сабраў усе звесткі, датычныя гэтай трагедыі, і звярнуўся па дапамогу ў розныя інстанцыі, каб на месцы казні ўсталяваць помнік. Адкрыццё яго адбылося летась 8 лістапада. 

Зараз Віктар Карасёў працуе над кнігай па гісторыі Ветрына. У наступным годзе мястэчка будзе адзначаць сваё 500-годдзе - кніга мусіць выйсці да юбілею.

ІБ

Полацкая копія плашчаніцы рыхтуецца да вандроўкі

Нядаўна айчынныя СМІ паведамілі, што копія Турынскай плашчаніцы, якая летась была падораная прадстаўнікамі Ватыкана мінскаму Чырвонаму касцёлу, пачала вандроўны шлях па храмах Заходняй Украіны. Зазначым, што Украіна не мае ніводнай копіі гэтай адной з галоўных рэліквій хрысціянскага свету, а Беларусь – ажно дзве. Другая копія, паменшаная, летась 4 мая была падораная полацкай грэка-каталіцкай царкве Параскевы Полацкай. 

Як вядома, Турынскай плашчаніцай называюць матэрыю, у якую было загорнута цела Ісуса Хрыста перад пахаваннем. Плашчаніца, як фотастужка, захавала адбітак цела Сына Божага, па якім быў адноўлены яго партрэт. Сапраўдных копій плашчаніцы ў свете існуе няшмат і ў бліжэйшы час іх колькасць не павялічыцца, бо наступны раз рэліквію дастануць з адмысловага сховішча толькі праз 20 гадоў. Копіі плашчаніцы ўважаюцца вернікамі як нерукатворныя абразы Хрыста, іх выкарыстоўваюць у культавых абрадах. 

Як паведаміў нам старшыня рады грэка-каталіцкай грамады Полацка Мікалай Шарах, полацкая копія плашчаніцы таксама неўзабаве пачне вандроўку, але па храмах Беларусі.

ІБ 

Пратаптаная сцяжына: Полацк - Парыж

Летась у лістападзе полацкае мадэльнае агенцтва “Сафія” адзначыла сваю першую круглую дату – пяцігоддзе. Пяць гадоў - не такі ўжо паважны ўзрост, але “Сафія” за гэты час прайшла вялікі шлях: ад сцэны раённага, залузганага шалупіннем ад семак палаца культуры да самых вядомых подыумаў Парыжа, Мілана, Токіо.

- Пяць гадоў таму ніхто не верыў, што такое магчыма, - кажа дырэктар мадэльнага агенцтва “Сафія” Анатоль Борскі, - многія смяяліся. Калі першы раз нашым дзяўчатам прапанавалі паехаць на працу за мяжу, мы імгненна пагадзіліся. Гэта было нешта фантастычнае. Цяпер так не спяшаемся, ужо выбіраем агенцтвы і выстаўляем свае патрабаванні. Зараз мы маем вялікі аўтарытэт у сваёй краіне і за мяжой. Філіялы нашага агенцтва працуюць у Полацку, Наваполацку, Глыбокім, Верхнядзвінску, неўзабаве створым сваё аддзяленне ў Віцебску. 

Першымі за мяжу паехалі Каця Старыкава, Каця Хоміч і Насця Дародка. Цяпер гэта самыя “зорныя” мадэлі “Сафіі”. Насця чатыры месяцы правяла ў Нью-Ёрку. Каця Хоміч нядаўна вярнулася з Парыжа, зараз рыхтуецца да паездкі ў Японію. Каця Старыкава ўжо адпрацавала тры кантракты ў Японіі, таксама была ў Парыжы, толькі на вокладкі часопісаў яе здымкі патрапілі 7 разоў. Сёння тры дзяўчыны з “Сафіі” працуюць у Японіі, дзве – у Мілане, адна - у Парыжы, адна – у Тайландзе. Яшчэ 10 вучаніц Борскага гэтымі днямі афармляюць дакументы на ад’езд за мяжу. Дзяўчаты з Полаччыны з поспехам засвойваюць таямніцы сусветнага мадэльнага бізнэсу.

Практычна заўсёды полацкія мадэлі едуць працаваць у замежжа з мамамі. Такія ўмовы адразу паставіла кіраўніцтва “Сафіі”. Аднак часам з бацькамі ўзнікаюць праблемы. Напрыклад, мама Ларысы Іваненка з Глыбокага не дазволіла сваёй дачцэ накіравацца ў такі далёкі, таямніча-невядомы шлях. Узнікаюць праблемы і з вучобай у школе, бо пераважная большасць манекеншчыц “Сафіі” – вучаніцы старэйшых класаў. Адміністрацыі школ ідуць насустрач, разумеюць, што не дзеля забавы ездзяць дзяўчаты у Парыж і Мілан. Ды і самі дзяўчаты разумеюць, што вучыцца трэба: век мадэлі хуткабежны, у жыцці трэба ўладковацца больш надзейна, - таму імкнуцца ўсімі шляхамі засвоіць школьную праграму. Напрыклад, Каця Старыкава купіла сабе ноўтбук, у якім змясціліся ўсе асноўныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі, - з ім і займаецца ў вольныя гадзіны. Каця Хоміч таксама сур’ёзна ставіцца да вучобы, марыць пасля школы працягваць навучанне ў Парыжы.

Агенцтва “Сафія” штогод ладзіць два конкурсы: Міс-прыгажосці Наваполацка “Белая лілея” (яго ўдзельніцы адбіраюцца па фотаздымкам, якія прыходзяць у аргкамітэт) і “Міс Сафія” – гэта конкурс для манекеншчыц полацкага агенцтва, яго называць яшчэ выпускным іспытам пасля заканчэння школы мадэляў. 18 лютага ў наваполацкім клубе “Night city” адбудзецца паўфінал конкурса “Белая лілея”. Фінал пройдзе 26 сакавіка. Конкурс “Міс Сафія” традыцыйна ладзіцца напрыканцы другога месяца вясны, сёлета ён пройдзе 26-27 красавіка.

Алесь Козік

 кантакт: inform_bank@mail.ru 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія