БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ГАЗЭТА INFORM-БАНК НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
INFORM-БАНК №4 - 19.02.2003

“Дзяўчынка…дзяўчына…жанчына”

Рэжысёр полацкага тэатра-студыі “Гармонія” Валянціна Нагорная рыхтуе са сваім моладзевым складам тэатральнага калектыву цікавую пастаноўку. Спектакль будзе называцца музыкальна-драматычнае дэфіле “Дзяўчынка…дзяўчына…жанчына”. Нагорная, працуючы над матэрыялам да спектакля, выкарыстала шмат класічных твораў сусветнай літаратуры, у якіх дзейнічаюць адметныя, моцныя гераіні. Нагорная тлумачыць, што ёй не падабаецца, калі сёння распранаюць жанчыну і яна ходзіць па подыуму. Нагорная пераканана, што гэта ў нейкім сэнсе ператварае жанчыну ў рэч. Прыгажосць жанчыны павінна праяўляцца ў эмоцыях, думках, учынках. У сваім новым авангардным спектаклі рэжысёр будзе прапаноўваць гледачам паразважаць над роллю жанчыны і яе лёсам, над эвалюцыяй ад дзяўчынкі да жанчыны. У пастаноўцы шмат музыкі, феерычнасці, пластыкі і руху.

Нагорная тлумачыць, што яна гэтым спектаклем не пайшла ўслед модным сёння ідэям жаночай эмансіпацыі і розным гендарным вучэнням. Не паўплывала на рэжысёрку і тое, што кнігу пра любоў і жаночыя лёсы піша Святлана Алексіевіч. Усё досыць празаічна. У моладзевым складзе “Гармоніі” засталіся толькі акторкі, для іх і прыдумала Нагорная такую пастаноўку – без хлопчыкаў і мужчын. Вынаходлівым і авангардным сёння часам прымушаюць быць абставіны. Прэм’ерны паказ спектакля павінен адбыцца напрыканцы сакавіка.

Алесь Аркуш

Зазірні на мой сайт

Прадстаўнік у Наваполацку грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна” Зміцер Салаўёў.

www.navapolack.org 

- Наш сайт з’явіўся ў Інтэрнэце напачатку лютага. Гэта сайт дэмакратычных няўрадавых грамадскіх арганізацый Наваполацка. Пакуль што на сайце прадстаўлены чатыры грамадскія арганізацыі, гэта тыя, якія ўжо падалі матэрыялы пра сябе: наша “Вясна”, а таксама “Крок разам”, “Усяслаў Чарадзей” і “Новы горад”. Мы плануем стварыць на базе гэтага сайта рэгіянальны інфармацыйны партал. Ужо маем наступныя раздзелы: “Устойлівае развіццё”, “Экалогія”, “Палітыка”, “Гумар”. Неўзабаве з’явіцца раздзел “Правы чалавека”. Будзем змяшчаць інфармацыйныя і аналітычныя матэрыялы. Зараз на сайце можна пазнаёміцца і з кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў, якія прадстаўляюць няўрадавыя дэмакратычныя грамадскія арганізацыі Наваполацка.

Адзінага рэдактара ў інтэрнэт-рэсурса няма, ёсць людзі, якія адказваюць за пэўныя раздзелы. Спадзяёмся, што сайт будзе “жывым”, з частым абнаўленнем. Запрашаем іншыя грамадскія арганізацыі Наваполацка да супрацоўніцтва.

Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Полацкай нацыянальнай гімназіі Тамара Гарэлікава.

www.pgng.narod.ru 

- Гэты сайт зрабілі вучні 10 “Б” нашай гімназіі Саша Куцькін і Міша Глушакоў. Збіраць матэрыялы яны пачалі перад зімовымі канікуламі, а ўжо ў студзені сайт з’явіўся ў Інтэрнэце. На гэтым сайце можна знайсці інфармацыю пра нашу навучальную ўстанову: задачы, традыцыі, дасягненні, тут змешчаны імёны пераможцаў вучнёўскіх алімпіядаў. На сайце можна даведацца: хто выкладае ў гімназіі, хто скончыў яе ў розныя гады, пра нашу традыцыю школьнага самакіравання.

Адмоўным бокам гэтага інтэрнэт-рэсурса з’яўляюцца памылкі ў беларускіх тэкстах. Трэба, хлопцы, выпраўляцца.

Старажытны малюнак вярнуўся ў Полацк

Летась у Полацку прайшла чарговая Міжнародная канферэнцыя “Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі”, падчас якой вядомы даследчык Полаччыны, доктар гістарычных навук Георгій Штыхаў перадаў Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку ўнікальную археалагічную знахоку – старажытны малюнак на бяросце. Гэты артэфакт быў знойдзены ў Полацку яшчэ ў 1961 годзе, але быў “згублены” сярод шматлікіх археалагічных трафеяў і не быў уведзены ў актыўны навуковы ўжытак.

З’яўленне на белы свет гэтай знаходкі выклікала сярод полацкіх гісторыкаў дыскусію. Мясцовы даследчык гісторыі, спецыяліст па старажытнай геральдыцы Анатоль Трафімаў лічыць, што знаходка захоўвае шмат таямніцаў: да якога часу належыць?, што азначае малюнак? (Трафімаў убачыў у малюнку “выяву жаночай фігуры з нейкім круглым прадметам каля левага пляча”), чаму малюнак наколаты, а не накрэслены? і г.д.

Гісторык, археолаг, выкладчык ПДУ Дзяніс Дук лічыць, што гэта сапраўды ўнікальная знаходка, але наўрад ці захоўвае шмат таямніцаў. Дук упэўнены, што на бяросце намаляваны воін з шаломам на галаве і шчытом у руце. Гісторык мяркуе, што малюнак, хутчэй за усё, выкананы нейкім падлеткам, можа вучнем старажытнай школы, і ніякай сакральнай таямніцы ў сябе не нясе.

Алесь Козік

 кантакт: inform_bank@mail.ru 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія