БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 6

Iван Лучук

СЕМ СТРУНАЎ МАНДАЛIНЫ


ЗЕМЛЯКІ


Мая бацькаўшчына — мая шпакоўня,
і я, пералётны птах-шпак,
вяртаюся заўжды да яе.

Мая бацькаўшчына — мая клетка,
я зь ёю, пеўчы птах —
калі хачу, дык вылятаю,
але заўжды вяртаюся.


ТРЫ КІТЫ

Сьвет — сон трох братоў,
іх агульны сон.

Бура хаваецца ў высахлай крыніцы —
сон западае глыбока ў памяць.

Патрэш па лямпе — і вылеце джын —
як лёгка згадаць сон.

Але сон трох братоў — вечны,
адным словам — сьвет.


ДАЧКА АГАСФЭРА

Я на сьпіне ляжу
— раскінуты рукі —
меч у грудзях маіх
замест крыжа на магіле.

Піраміды ня трэба мне,
ані кургана,
толькі хацеў бы 
— каб яе
на варону вечную заваражыць,
што сядзела б увесь час
на тронках мяча —
аж пакуль я не ўваскрэсну,
або нараджуся ізноў,
а тады хай ляціць сабе
і робіць, што хоча.


РЫТМ ПОЛЮСАЎ

Дастаткова аднаго злога слова,
каб кіпці мае кіпцюрамі сталі,
у роце выраслі іклы
і нашчацінелася валосьсе.

Дастаткова іншага якогасьць слова —
і я пакрыюся пушком,
як толькі што вылуплены пташа.

У рытме полюсаў
шукаю экватар,
але яго не існуе,
бо ён толькі нітка,
якую я даўно разарваў —
і яе панесла за ветрам.
Пераклаў Алесь Аркуш


ЯШЧЭ ПРА МІНУЛАЕ

Пагляд блукае сумны па пакоі,
Шукае кропкі, пэўна, для спачыну.
У промахах сваіх шукай прычыну
Пахмурных дзён зь цяжкою галавою.

У хаце, у пячоры, на прыродзе
Стрыжэш усё ты пад адну машынку
Сваіх ігрышчаў. Не каб на хвілінку
На зло забыўся, што вакол тут ходзіць.

Таму ратунку не знайсьці ніколі
Ні ў чым, што ўсё жыцьцё займае.
Ды ў сэрцы дух надзеі залунае
Што знойдзецца ў душы спакой паволі.

Дык што там расьцякацца пра дурное
Ці мудрае. Усё міне з табою.
Пераклаў Навум Гальпяровіч


СЭРЭНАДА №7

У маёй мандаліне — восем струнаў
(магло быць восем струнаў)
бо адну я зьняў —
і ў маёй мандаліне
сем зрабілася струнаў.
Спытаеш: чаму я зьняў?
Адкажу: каб сем было,
каб быў мой улюбёны лік.
Чалавецтва вучылася лічыць —
спынілася на сямі,
таму і зьявілася
шчасьце.
Нездарма тыдзень мае
роўна столькі дзён?
Сем.
Толькі што ня сем, шкада,
мае сьвет бакоў,
затое ён мае (колькі?)
сем сваіх цудаў.
І для цябе граю я
на сямі струнах
і прасьпяваю табе
сем разоў,
ты мая ўлюбёная
лічба сем.
Я на табе запыніўся
сэрцам, поглядам
і песьняю,
і зараз сьпяваю
сёмаю з маіх
сямі сэрэнадаў.


НОЧ?

Прыцемак — цямрэча — сьвітаньне.
Што тады — ноч?
Уласна ночы не існуе.
Складаеца так званая ноч
зь вечара і раніцы.
Добры вечар — добрай раніцы.
Добрая ноч?
Дабранач,
ноч дабра.
Зла дзень
мяне чакае.

* * *
Я лёг пад кола гісторыі,
а яно мяне аб’ехала.
Не пераехала, сабака,
а абыйшло дзесятаю дарогай.
Пераклаў з украінскай Алесь Аркуш

Іван Лучук нарадзіўся ў 1965 годзе ў Львове ў пісьменьніцкай сям’і, якая здаўна падтрымлівала сувязі зь беларускай літаратурай. У 1984 годзе Лучук з сябрамі, студэнтамі філфаку Львоўскага ўнівэрсытэту, стварыў паэтычную групу ЛУГАСАД (Лучук-Ганчар-Садлоўскі), але толькі з 1990 года аб’яднаньне супольна пачало друкавацца ва ўкраінскіх выданьнях; у першай палове 90-х поруч з галічанскай літаратурнай групай Бу-Ба-Бу ЛУГАСАД пачаў актыўна ўплываць на літаратурны працэс на Ўкраіне. Іван Лучук зьяўляецца каардынатарам створанай у Львове суполкі паліндрамістаў «Плянэтарнай Управы Паліндроматворчасьці» (ПУП). Вершы ўзяты са зборнікаў «ЛУГАСАД. Паэтычны ар’ергард», Львоў, 1996 г. і «Санэты», Львоў, 1996 г.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія