БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 6

Эдзiк Мазько

КАТЫ I САБАКI
Элегii

РЫБЭНТРОП

Пацюпаваму кату

Словам ласкавым я гiмн прасьпяваю табе, Рыбэнтроп,
Богам чый страўнiк гумовы створаны быў адпачатку,
як мэханiзм па зьнiшчэньнi мышэй i агiдных шчуроў,
людзi, няздольныя к думкам складаным ня ведалi нават,
што i да рыбы ты ласы: яны ўсе падалi нiцма,
хвост ты калi валачыў лядашчы на ямы зьлiўныя,
зубы свае каб ламаць там аб косткi i голавы воблаў,
храмы й бажнiцы табе будавалi яны непатрэбныя,
з козаў, авечак, качак пратухлых ахвяры складалi,
ты ж, Рыбэнтроп, насьмiхаўся з паганаў, бо быў атэiстам,
працы марксiстаў разумных i несьмяротных чытаў
(мала хто ведаў, што тайна наведваў ты сынагогу,
быў Маiсея самога рукою абрэзаны змалку,
словы з Тальмуду i Торы штодня ў нос прамаўляў),
просьбы твае не сягалi да неба i зораў,
рыбы рабiлася меней i меней у крамах мясцовых
ў дзень, што пракляў ты навекi i векi ў праведным гневе
трушчылi храмы твае i бажнiцы бульдозеры спраўна,
людзi ж свой розум спустошаны згвалцiлi цалкам дарэшты,
хiтры знайшлi мэханiзм, мышынаю пасткай назваўшы,
гора, пракляцьце Алiмпу дахоўкай накрыла тваю галаву,
нораў таемны i жыдамасонскi прычынай таму,
славы й пашаны ня маеш, ахвяры забыў i цяпло,
стаў ненавiсны багам несьмяротным, i людзям, i псам,
так за няшчырасьць мудрыя Мойры цябе пакаралi.

1989-1997

ЭПIТАФIЯ НА МАГIЛУ ЯГАМОСЬЦI 
ЯСНАВЯЛЬМОЖНАГА КАТА РЫБЭНТРОПА

Добры вандроўнiк, ля гэтай убогай магiлы спынiся,
жорсткую зайздрасьць багоў да сьмяротных катоў асудзi,
мала было Рыбэнтропа пазбавiць бажнiцаў i храмаў,
смачных i тлустых ахвяраў, i рыбы ў крамах: яны,
нiбы паўдзiкiя людзi з усходу Сажа i Дняпра,
поўсьцi i скуры ягонай паслалi хваробу цяжкую
ведама ўсiм што пад грозным найменьнем паненкi Вэнэры —
гожай i дзiўнай багiнi, планiды каханьня i пранцаў,
бедны памёр Рыбэнтроп у нястачы жахлiвай i страшнай,
жарсьць сэксуальную з пенкнымi коткамi споўнiць ня ў стане,
тыя, дазнаўшыся праўду, яго да сябе не пускалi,
вось i па сьмерцi бясслаўнай i хуткай ляжыць без труны
кот у магiле няўтульнай, халоднай на ўскрайку дарогi,
варты ён маўзалеяў i сьценаў чырвоных крамлёўскiх
цi пiрамiды Хэопса ў Эгiпце на Нiле вялiкiм,
цела яго без бальсаму гнiе i агiдна сьмярдзiць,
Ка* не пускае ў краiну памерлых, брамнiк няўмольны,
добры вандроўнiк! гарачай сьлязою спагады да лёсу
гэты апошнi спачынак ката акрапi жыватворна,
чым надзвычайна ўсьцешыш забытую душу яго.

1997

ФIЛЯЗАФIЧНЫЯ ЛIСТЫ ДА ВЕЛЕРАЗУМНАГА САБАКI МУХТАРА

Лiст першы.

у горадзе гэтым няма зiмы
i, нiбы старое сена з вышак,
цярушыцца дождж пасярод сьнежня,
а лiхтароў ня тушаць
нi днём, нi ноччу,
i ў горадзе гэтым
няма начэй
i ўсё штучна,
як кiтайскi фарфор
..................
..................
часамi хочацца ламаць
i бiць, i рваць,
ды ў горадзе гэтым —
так многа ляноты


Лiст другi.

я ведаю —
ты сядзiш пад дрэвам
рассечаным маланкай
i выеш працягла
на тоўстую поўню,
а людзi —
жагнаюцца i «Ойча Наш»
мармычуць са страху
ў мокрых ложках,
табе ж — анiякай справы
да iхняга страху:
згнiў дах,
i ўсохлiся сьцены
старой буды
............
............
я ведаю,
ты выеш па мне.

*Паводле эгіпецкай міталёгіі — істота, што вызначае чалавечы лёс.
Лiст трэцi.

мне пiшуць, 
што ганяеш ты катоў
па ўбогай вёсцы
i, бедныя,
уцякаюць яны на платы
ад твайго брэху
............
............
дурнiца!
вартая сьмеху
твая першабытная злосьць. 

1993-1997, Горадня.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія