БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 6

Ларыса Міхневіч

Жыцьцё як творчы акт

Цяжка, калі пра чалавека, які вось толькі-толькі грукаў у твае дзьверы, трэба казаць «ён быў»...

Ён быў...

Віцебскі мастак Алег Прусаў быў чалавекам надзіва кароткага і яркага лёсу. Ён пражыў 26 гадоў — бясконца мала па лічбавым вымярэньні. Але створанае ім ня проста вабіць глыбінёй, дасканаласьцю, хараством, яно ня проста валодае высокімі вартасьцямі — уражвае колькасьць зробленага мастаком.

Ён літаральна ўварваўся ў віцебскую мастацкую прастору — імкліва, нечакана, эфэктна, — пачынаючы свой мастакоўскі шлях ня проста з удалага твора, не з выставы, на якую прынесена ўсё зробленае на той час, а з прэзэнтацыі творчага аб’яднаньня «Убікус-арт» у сатворчасьці з мастаком Віктарам Ласьмінскім. Выстава з гэткаю назвай (1992 год, Віцебск) знаёміла гледача з творамі двух вельмі розных мастакоў, паяднаных адной максымалісцкай пазыцыяй — Служыць Мастацтву. Мастакі ўяўлялі Мастацтва адзінамагчымай формай існаваньня, тым досьведам, які кожны творца павінен перажыць сам, сэнс існаваньня творчага дуэту быў у сяброўстве, шчырасьці і амаль памежнай патрабавальнасьці адзін да аднаго. Творы абодвух мастакоў дэманстравалі майстэрства, плястычную культуру, але, галоўнае, ад усяго, што адбывалася тады ў дзьвюх глядацкіх залях па-над Віцьбай, павявала талентам, буяньнем культуры, багацьцем творчай сілы. «Убікус-арт», аб’яднаньне Прусаў-Ласьмінскі, давала шмат, але яшчэ болей абяцала ў будучым...

Пра дзейнасьць гэтага аб’яднаньня ўжо шмат напісана ў газэтах і часопісах. Яно стрымала абяцаньні... Выставы на Беларусі (адна зь іх была ў залі Полацкага гісторыка-культурніцкага запаведніка), у Расеі, Галяндыі, Нямеччыне... Пяць гадоў існаваньня мастацкага дуэту ўражваюць дзеяньнем, рэалізаванасьцю. Хто ведае, што было б далей, але кароткі мастакоўскі лёс Алега Прусава ўклаўся выключна ў межы «Убікус-арту».

Алег вельмі рана сфармаваўся як мастак і асоба. Ягоным пагодкам яшчэ трэба было шукаць і шукаць сябе, а ў Прусава быццам адразу існавала рэдкая згода, зладжанасьць з самім сабой. Што хавалася за гэтай зладжанасьцю? Праца? Сёньня, аналізуючы створанае Прусавым, немагчыма пазбыцца думкі — «так працуюць пазьней, у сталым узросьце». А яшчэ ўражвае драматычнасьць, трагізм сьветаадчуваньня, нечаканы для такога маладога чалавека. Адкуль гэта ішло? Хвароба? Верагодна, яна шмат у чым абгайстрала пачуцьці, але ж не яна была галоўным рухавіком. Было прадчуваньне кароткага лёсу? У нейкія моманты можа і было, але наўрад ці. Няма ў ягоным жывапісе адхіленасьці, адасобленасьці ад зямнога хараства, няма ў ім пачуцьця разьвітальнасьці, калі ўсё тое, што ёсьць у гэтым сьвеце, пакінутае мастаком на вышэйшую волю сьвету вышняму. Наадварот, прусаўскі пэндзаль з жарсьцю, імпэтна дыктуе ягоную творчую волю. Прырода трагізму мастака хаваецца ў нечым іншым. Магчыма — у гранічнай патрабавальнасьці да сябе і да людзей. Магчыма — у тым назіральным аналізе кожнае хвіліны, кожнага моманту свайго існаваньня, у напружанасьці гэтага працэсу. Магчыма, яна ў тым абгойстраным адчуваньні рэчаіснасьці, якая заўжды прысутнічае ў мастацтве на сутыку стагодзьдзяў.

Алег Прусаў быў мастаком «майстэрняўскага» тыпу, кшталту «габінэтнага» навукоўца. Анэкдатычнымі аповедамі сёньня слухаюцца ўспаміны пра ягоныя пакуты на абавязковых студэнцкіх пленэрах. Зрэшты, калі яго канчаткова «закрытыкаваў» выкладчык, дык, зачыніўшыся ў майстэрні, Алег за вечар намаляваў увесь пленэр, узор мастакоўскіх назіраньняў за сьвятлом, колерам і формай. «А-ля пленэрныя» краявіды (адзіныя ў ягонай спадчыне) атрымалі выдатныя адзнакі і безьліч камплімэнтаў. Сюжэтнае кола прусаўскае творчасьці — гэта досьлед не навакольля, а ўласных пачуцьцяў, сваё стварэньне сьвету, сьвету з дакладна пазначанымі межамі, які існуе па законах і рытмах жорстка зададзеных мастаком. Можа, разьвітае эстэтычнае пачуцьце мастака было адзінай "мытняй", празь якую рэчаіснасьць фільтравалася, трансфармавалася ў сьвет Алега Прусава, набываючы пры гэтым цалкам новыя рысы. Для Алега мастацтва было тым разумовым мастком, які перакінуты ад рэальнасьці да летуценьняў, траекторыяй існаваньня паміж гэтымі полюсамі. Натхненьне — гэта і гойстрае, пранікнёнае назіраньне рэальнасьці і вольны палёт летуценьняў, вольная гульня ў пераход ад рэальнага да ўяўнага.

Рэчавая драбяза прусаўскіх натурмортаў — з таго, што звыкла атуляла ягонае існаваньне. Няма аніякае патрэбы шукаць прадмет надзвычайны! Iмбрыкі, кубачкі, кандэлябры, крэслы знаходзяцца побач у хаце, майстэрні, студэнцкім інтэрнаце. Але гэтае звычайнае кола рэчаў неяк па-андэрсанаўску ачалавечана, адухоўлена. Сьвет гэтых рэчаў жывы і самадастатковы, роўны мастаку, ці гледачу. Ён, гэты сьвет, напоўнены дабрынёй, любоўю, захапляльны і прыгожы. I, да таго ж, фантастычна багаты на колер! З натурмортамі Алега Прусава ў беларускае мастацтва прыйшла «дасьціпнасьць» — ня жарцік, ці гумар, а бляск назіраньня за формай і колерам, складанасьць асацыяцыяў, сынтэз факту й фантазіі.

Адносіны з чалавекам у жывапісе Алега Прусава склаліся інакш. Яны складаныя, няпростыя, строгія, часам жорсткія. Чалавек цікавіць Алега Прусава як нейкі плястычны аб’ём, які можна трансфармаваць, мадэляраваць паводле ўласнага адчуваньня формы. Прусаў робіць аб’ём больш шчыльным, рэзка пазначае сылуэт мадэлі, разьмяшчае іх на тле, падзеленым на рытмічныя паўзы. У амаль пустой, альбо геамэтрызаванай прасторы карцін Алега Прусава постаці ягоных герояў выглядаюць ізаляванымі, рэзка выдзеленымі на тле другога пляну, і менавіта дзякуючы гэтаму ў вочы гледачу кідаецца іх гратэскавае аблічча. Досыць часта гледачу прапануецца высокая кропка погляду, што надае сцэнічнасьць кампазыцыі і пэўным чынам падаўляе індывідуальнасьць мадэлі, надаючы ёй унівэрсальнасьць формаў і знакавасьць. Характарыстыкі ягоных герояў вельмі неадназначныя і практычна пазбаўлены станоўчых якасьцяў. Але варта прызнаць, што рэдкі калярыстычны дар мастака літаральна падпарадкоўвае сабе гледача і змушае цалкам прыняць гэтыя характарыстыкі.

Добрым да чалавека Алег Прусаў выглядае толькі ў сваёй графіцы. Тут Прусаў мягкі і шчыры. Ён як быццам гуляе ў забаўкі, з асалодаю выкарыстоўваючы лініі, што ствараюць форму і сюжэт. Мастак робіць гэта далікатна і зграбна, не перасьледуючы пры гэтым аніякіх фармалістычных мэтаў; ён рухомы толькі жывым эстэтычным пачуцьцём. Ягоная графіка не нясе на сабе сьлядоў ліхаманкавых пошукаў, гіпатэтычных меркаваньняў, імкненьня да праверкі на практыцы — нам прапануецца толькі закончаная форма.

Адна з пастаянных і выбітных якасьцяў прусаўскай творчасьці — пачуцьцё дыстанцыі. Дакладнасьць гэтага пачуцьця зьдзіўляе. Толькі ў адзінкавых творах мастак адкрыты гледачу. Але і ў іх прусаўскае «вось ён я» мягкае, даверлівае, напоўненае пачуцьцём уласнае вартасьці! Адносін «запанібрата» мастак не вытрымлівае. Баязьлівасьці перад сьветам у Прусава няма ані кроплі, хутчэй наадварот. Дыстанцыя — гэта не абарончы шчыт. Гульня з гледачом — вось што вабіць мастака. Толькі ня трэба імгненнае рэакцыі, ад гледача чакаецца тая ж напружанасьць уяўленьня, пачуцьця, творчасьці, што так падабаецца самому аўтару. Дыстанцыя — як прапанова сатворчасьці, іншы глядач мастаку проста не цікавы. Назвы прусаўскіх прац — масток паміж гледачом і мастаком — альбо катэгарычна нэўтральныя, напрыклад, «Белы натурморт», альбо ў іх закладзена загадка-шарада. Назвы твораў утрымліваюць пэўны элемэнт адасобленасьці ад плястычнага вобраза твору: «Пераможца настуркаў», «Дзень рудой сініцы» і г.д. Сам мастак асаблівага жаданьня тлумачыць гэтыя шарады не выказваў ніколі, а калі хто патрабаваў тлумачэньняў, пытаўся: «А што думаеш ты?»

Усё стала зразумелым пазьней, калі мы прачыталі ягоныя вершы і апавяданьні. Слова для Алега Прусава было тым самым плястычным творчым элемэнтам, што й рыса, колер. Калі чытаеш прусаўскае апавяданьне, дык міжволі ловіш сябе на жаданьні перагледзець жывапісныя ці графічныя творы, каб знайсьці плястычную ілюстрацыю зьместу. Але гэта магчыма толькі ўмоўна. Сувязь паміж мастацтвамі ў Алега Прусава існуе не як форма сумеснай працы над адной тэмай, ці на адзінстве зьместу. Для Алега гэтая сувязь апраўдана той скаляй каштоўнасьцяў, што знаходзіцца ў аснове ягонае творчасьці, і рэалізуецца ім у кожным з мастацтваў — у вершы ці графіцы, у апавяданьні ці жывапісе.Iнтэлектуальны характар пошукаў віцебскага творцы вызначыў ягоную цікаўнасьць да розных мастацтваў.

Алега Прусава нельга было назваць беларускім мастаком у традыцыйным разуменьні — мастаком беларускай тэмы. Яго ўвогуле не цікавіў краявід, як адна з самых яскравых характарыстык нацыянальных прыхільнасьцяў. У ягоных натурмортах няма прадметаў беларускае этнаграфіі. Ягоныя тэматычныя творы не дасьледавалі ключавых момантаў беларускае гісторыі ці культуры. Але гэта было не ад абыякавасьці ці адсутнасьці нацыянальнага пачуцьця. Верагодна, што пэўныя традыцыйныя пытаньні беларускага мастацтва бачыліся Алегу ўжо вырашанымі. Яны мелі характар пражытага, характар пэўнага штампу. Магчыма, што гэта было рысаю маладога мастацтва, якое, часам катэгарычна, адмаўляе руцінную цяпершчыну. Але ягоныя творы па-свойму адказалі на традыцыйныя беларускія мастацкія праблемы, напаўняючы мастацтва новым адчуваньнем часу і новай эстэтыкай. І

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія