БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 6

Лера Сом

І Я ПАКУЛЬ РУКУ ПАДАЮ...


* * *
Усе мы філёзафы, 
пакуль не забаліць галава.
Гібеем над глёсамі,
навокал падрастае трава.
Нататнікі стосамі,
ды вось не прылятае сава...
Усе мы філёзафы —
пакуль не забаліць галава.

Усе мы каханыя, 
пакуль не прагучала «пакуль»...
Жыцьцё — штука танная,
паколькі не шкадуюць куль.
Шуруюць старанныя,
адзінкі выштурхоўвае нуль...
Усе мы каханыя...
пакуль не прагучала «пакуль».

Усе мы шчасьлівыя
калі-небудзь ды будзем, але!
Калі клапатлівыя
дзядкі пераляжаць на стале.
Худыя, юрлівыя,
Таўстыя, цнатлівыя,
Прыгожыя, цьвілыя,
Дурныя, гняўлівыя —
Усе мы шчасьлівыя
Калі-небудзь ды будзем... Але?..


* * *
Я змушана жыцьцё цярпець...
Часовым суцяшеньнем сьмерць
Уночы мне прыходзіць пець
Спакою калыханку.
Спраў недаробленых — гара,
Таму ўсьміхаецца зара:
Працуй, пацей; трываньне, раб! —
Прыкуты ты да ранку.

Усё сканчаецца. Пасьля,
У часе і прасторы
Знайду старога караля,
Стваральніка твайго, зямля,
Твайго жыцьця — і гора.

Знайду. Змагу за ўсё спагнаць.
Тады ўжо можна і паспаць,
Самому ўнікнуць спакушэньня
Стварыць сабе сусьвет кішэнны.


* * *
Ноч. Пажадана заснуць бы, але
Тлум у маёй залатой галаве.

Сьвечка і печка (прабач, батарэя),
Першая — сьвеціць, другая — ня грэе.

Сьнежань засьнежыў вакно і настрой,
Холадна. Цёмна. Паперкі гарой,

Шоргаюць... (Шчэміцца ветрык з вакна).
Я па пакоі гуляю адна.

Самыя доўгія ночы заўжды
Мне паддаюць неспакою й нуды.

Можа хоць трошкі падвычысьціць дрэнь
Заўтрашні, вельмі скарочаны, дзень.


* * *
Не, гэты сьвет пакуль
Не адпусьціў мяне,
І падае адтуль,
Зь нязьведанага, сьнег.

Ах, я благі мастак,
Ня ўзьнікне на сьцяне
Нязьведанае? — Так!
Нябачанае? — Не!


* * *
І мы з табой пакуль што сябры,
Сябры, сябры, такія сябры...
Сябры, пакуль зіма на двары,
Вялікія мы сябры.

І ты пакуль мяне не здасі,
Бо не зьмяніўся парадак сіл.
Ня варта холад цяпельца гасіць,
Мароз — ня варта гасіць.

І я пакуль руку падаю,
І я яшчэ праклён не пяю,
І важкія словы ўсьлед не плюю...
Але — іх абдумваю.

Полацак

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія