БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 6

Вiктар Шнiп

НЯПЭЎНАЕ ЖЫЦЬЦЁ



ЦIШЫНЯ

Можа гэта апошнiя днi?
Можа гэта апошнiя сны?
I мы вернемся, нiбы з вайны,
Зь невядомай, як сьмерць, цiшынi.
I мы вернемся, знаючы скон,
Праляцiм, як вятры ля вакон
I ўпадзём ад праклятай тугi
На зямлю, як лiсьцё, як сьнягi...
Можа гэта апошнiя днi,
I мы зьнiкнем, бы ў цемры агнi?
Можа гэта даўно нас няма?
...Цiшыня, як бяз вокан турма.


* * *
Гэты горад, як мёртвае мора,
Над якiм замест мэваў — вароны,
Што гарланяць пра Тое Учора,
Як пра востраў анёльскi зялёны.

I чужы, адзiнокi, стамлёны
Я зьнiкаю, як зьнiкла Учора,
I мне ў вочы ўлятаюць вароны...
Гэты горад, як мёртвае мора.


* * *
Няпэўнае жыцьцё, як сьмерцi пацалунак,
Як сон, зь якога не ўцячы, бо гэта сон.
I ноч, як прорва, у якой ёсьць паратунак
Ад шэрых, быццам пыл, i ад самотных дзён.

Няпэўнае жыцьцё, як дым па-над палямi,
Дзе мы былi, дзе нас няма, як не было,
I быццам бы сябе прыдумалi мы самi,
Каб iснаваць, як iснуе ў начы сьвятло.

Няпэўнае жыцьцё, нiбыта пакараньне,
Нiбыта Божы суд, якога не мiнуць,
Пасьля якога — толькi сьмерць, не iснаваньне...
I людзi ў Храмах плачуць, плачуць i пяюць.



МУЗЫКА СЬМЕРЦI

...Можа ў музыцы гэтае жаху няма,
I мы плачам ад страху над ёю дарма?..
Дык чаго тады плачам i ўдалеч глядзiм
I ў яе, што ў агонь, матылямi ляцiм,
I мы ў травах высокiх зьнiкаем, як пыл?..
Гэта музыка наша — ад нашых магiл,
Да якiх мы iдзём праз самоты сьвятло
Памiж тым, што шчэ будзе, i тым, што было.
I на гэтай дарозе, што вядзе да крыжоў,
Мы злуемся, крыўдуем, губляем сяброў
I ня помнiм пра тое, што наша жыцьцё,
Як над вогнiшчам дым, як на дрэвах лiсьцё...
Мо пад музыку гэту наш скончыцца сон
I сплыве ў небыцьцё, як туман, з-пад вакон?


ЗАЛЕВА

Старыя счарнелыя дрэвы,
Як ценi памерлых, стаяць
Ля хаты маёй пад залевай
I лiсьцем зжаўцелым ляцяць
За ветрам, нiбыта за доляй.
I тоне маўклiва трава,
I цiшы ня хочацца болей...
Крыклiвасьць — сьляпая сава —
Вар’ятка ў вакно маё б’ецца.
I я расчыняю вакно...
I неба, як д’ябал, сьмяецца,
I неба, як пеклава дно.

1997, Менск.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія