БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 7

Уладзімер Арлоў

МАЯ АЛЬФА І АМЭГА
(Спавешчаньне, агучанае пад час уручэньня літаратурнай прэміі ТВЛ “Гліняны Вялес-98” за зборнік эсэ “Божая кароўка зь пятай авэню”)

У маім жыцьці ўжо здараліся літаратурныя прэміі, але сёньня я перажываю нязвыклае хваляваньне, бо ўпершыню атрымліваю ўзнагароду ў маім родным Полацку, за што шчыра ўдзячны ТВЛ.

Музв Кліо, якая так утульна пачуваецца ў гэтых сьценах, выхавала мяне схільнасьць да лапідарнасьці, і менавіта ў такім стылі будзе вытрыманая мая прамова.

Я ведаю: што б ні здарылася, у мяне ёсьць Радзіма.

Яе імя – Беларуская Мова.

Раскіданыя па розных краінах і кантынентах выспы і абтокі, дзе гавораць і пішуць на ёй, дзе на ёй мрояць і сьняць сны, дзе па-беларуску маўчаць нябожчыкі і яшчэ ненароджаныя немаўляты, гэтыя выспы і абтокі ўтвараюць Архіпелаг Беларусь, зацятае існаваньне якога (не ўважаючы на рызыкоўную алюзію ў назве) дае нам спадзеў на гістарычную пэрспектыву.

У каардынатах майго жыцьця найзначнейшаю выспаю гэтага мэтафарычна азначанага Валянцінам Акудовічам архіпелагу ёсьць Полацк.

І рэч нават ня ў тым, што тут пачатак нашае дзяржаўнасьці і нашае мэнтальнасьці.

У Полацку пасьля глухіх гадоў расейскамоўнае нематы былі прамоўленыя і напісаныя першыя беларускія словы.

У Полацку я навучыўся беларускаму сьветабачаньню, сьветаразуменьню і сьветаўяўленьню.

Тут альфа й амэга майго зямнога падарожжа.

Калі Лютэра спыталі, што ён будзе рабіць, даведаўшыся, што заўтрашні дзень у ягоным жыцьці – апошні, ён адказаў: буду садзіць яблыні.

Калі пра апошні дзень спытаюцца ў мяне, я адкажу, што прыеду ў Полацак, на радзіму маёй душы, маёй веры і майго стаіцызму.

Діхі.

красавік, 1999 г.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія