БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 7

Вiтаўт Чаропка

ПОЎНЫ КЕРКЕШОЗ
раманец

КНІЖКА ПЕРШАЯ

Тут пачынаюцца падзеi i зьяўляюцца дзейныя асобы

У адзiн зь невядомых дзёд невядомага году каля Глупаўскай аўтаiнспекцыi (скарочана — ГАI) спынiўся тарантас. З шэрай станцыйнай будачкi выйшаў будачнiк-вартаўнiк i , як таго патрабуе iнструкцыя гарвыканкаму, агледзеў зубы ў кабылы, зазiрнуў пад хвост, дзе вiсеў парадкавы нумар, прабiў па кампутары i пераканаўся, што яна ў сьпiсах не значылася, праверыў колы i рэсоры. Транспартны сродак быў тэхнiчна спраўны, што не выклiкала нiякага сумневу.

— Хто ты? I з чым да нас едзеш? — спытаў будачнiк.

— Хлестачонак Iван Аляксандравiч. Еду па важнай патрэбе, — адказаў пасажыр тарантаса.

Твар будачнiка асвятлiўся ветлай усьмешкай ксеналюбства. Паласаты мэталёвы шлагбаўм пад рухам яго рукi падняўся ўгору i адкрыў гладкую — хоць яйка кацi — дарогу ў горад глупаў. Iван Аляксандравiч Хлестачонак, чалавек без «определенного рода занятiй» (як сказалi б у свой час), працягваў шлях. Ехаў ён няведама куды i няведама навошта, а паколькi нiкуды не сьпяшаўся, нiшто яго не чакала, дык вырашыў на нейкi час спынiцца ў горадзе Глупаве, агледецца i вызначыцца, што рабiць i куды падацца.

Зьяўленьне Хлестачонка ў горадзе не выклiкала ў глупаўцаў нiякай цiкавасьцi. Глупаў быў напярэдаднi першых дэмакратычных выбараў граданачальнiка, а таму глупаўцы рыхтавалiся да гэтай гiстарычнай падзеi. Рыскалi па горадзе ў пошуках прыпасаў на будучае сьвята, запасалiся ўсiм ядомым i асаблiва пiтомым. Таму ля крамаў стаялi чэргi, а ў чэргах змагалiся i лаялiся за месца ў чарзе.

Хлестачонак аглядаў горад. Ехаў ён па галоўным праспэкце iмя граданачальнiка Крук-Крумкачава. Будынкi баракальнай архiтэктуры —шэрыя стандартныя баракi — упрыгожвалi малявiды кандыдата ў граданачальнiкi i плякаты з абяцаньнем усенароднага росквiту, якi ён дэкляраваў. Тое, што кандыдат быў усяго адзiн, не зьдзiвiла Хлестачонка, пэўна, такая асаблiвасьць тутэйшай дэмакратыi.

Быў цудоўны летнi дзень. Прырода была на вышынi: вераб’i чырыкалi, а таксама i iншыя птушкi сьпявалi нешта птушынае; сабакi радасна вiскалi i заглядалi адно аднаму пад хвасты на прадмет вызначэньня сэксуальнай арыентацыi; каты паблажлiва паглядалi на жыцьцё, грэючыся на сонейку. Вось гэта быў летнi дзень!

У гасьцiнным доме ўсе нумары былi занятыя для высокiх гасцей, якiя мелiся прыехаць на выбары. Паколькi Хлестачонак быў ня госьць i не высокая асоба, а так сабе — падарожнiк, дык яму адмовiлi нават у пакойчыку. Засмучаны Iван Аляксандравiч выйшаў на вулiцу. Тарантас ён адпусьцiў, i цяпер даводзiлася тупаць пехатой. А куды iсьцi, ён ня ведаў, але трэба было кудысьцi iсьцi, i ён пайшоў куды вочы павядуць. Гэта верны сродак знайсьцi тое, чаго i не шукаў.

Якраз на праспэкце зьявiўся адзiны ў горадзе тралейбус. Вось пад’ехаў транспартны сродак да прыпынку i спынiўся. Усе, хто хацеў ехаць, а не iсьцi, кiнулiся да расчыненых дзьвярэй. Хлестачонку трэба было нешта рабiць, каб залезьцi ў тралейбус, некуды адправiцца паводле праверанага правiла — лепш дрэнна ехаць, чым добра iсьцi. Ён паставiў на брук валiзку i, як пугай па вадзе пляснуў, граданачальнiцкiм голасам закрычаў:

— Ра-зы-сьцiся!

Вялiкая сiла iнтуiцыi не падвяла Хлестачонка, бо глупаўцы прызвычаiлiся да гучнага, рэзкага каманднага «Разысьцiся!» — важнага сродка любога граданачальнiка падтрымлiваць грамадзкi спакой.

Натоўп, пачуўшы да болю знаёмы загад, рассыпаўся на чалавекаадзiнкi. Дарога да язды была свабодная. Хлестачонак грацыёзна схiлiўся i падняў з бруку сваю валiзку. Важна, як таму i належыць чалавеку, з горда паднятай галавой ён пакрочыў да адчыненых дзьвярэй тралейбуса. Аднак атрымалася форменная неспадзеўка. Глупаўцы, убачыўшы, што перад iмi нiякi не граданачальнiк, а проста абы-хто, абурана выгукнулi:

— Глядзi на яго! I ён нам крычыць! А мы на яго маўчым!

I ўсе кiнулiся да тралейбуса, абляпiлi, як пчалiны рой матку, загалёкалi, заштурхалiся. Умомант Хлестачонак апынуўся ззаду, толькi сьпiны нецярплiва хадзiлi хадуном у ягоных вачах. Падхоплены агульным энтузiязмам, Хлестачонак адчайна прабiваўся да дзьвярэй. Раз глупаўцы некуды iрвалiся ехаць, значыць варта было i яму ехаць. I ён прыляпiўся трапяткiм целам да нейкай сьпiны, адной нагой прымасьцiўся на прыступцы. Можна было ехаць, але дзьверы не зачынялiся, ляпалi Хлестачонка па плячах. Ён i паветра выдыхнуў, i худзейшым стаў, але плечы не пускалi дзьверы зачынiцца.

— Ды выкiньце яго! Няхай не затрымлiвае нас! — аднагалосна патрабавалi пасажыры.

Не пасьпеў Хлестачонак i слова вымавiць у сваю абарону, як атрымаў удар тым месцам, адкуль растуць ногi.

— Ой, лячу! — усклiкнуў Хлестачонак.

— Ня бойся, далёка не ўляцiш, — супакоiлi яго.

Хлестачонак грымнуўся (па закону подласьцi) проста ў лужыну, толькi пырскi паляцелi. «Сеў у лужыну. Цяпер мая рэпутацыя падмочаная, а яе ня высушыш», — падумаў са скрухай Хлестачонак. I сьмех глупаўца, якi выштурхнуў яго з аўтобуса, быў падобны на перуны, якiя бiлi па галаве. Ён ажно скурчыўся i скрывiўся, сьвiны татка.

— Напiўся ўжо адзiн, — гэтак мовiў працоўны хлопец Слабамiр Карчажкiн.

Ён iшоў з вядомым па раману Фёдара Дастаеўскага «бесам» Пятром Сьцяпанавiчам Верхавенскiм.

— Вось ты праходзiш паўз выпiванцаў з пачуцьцём, як табе здаецца законнай зьнявагi да iх, паўшых. У душы любуешся сабой, што ты не такi, што ня паў. Любуешся сваёй годнасьцю. Ды хiба гэта годнасьць —прайсьцi мiма няшчасных, якiя труцяць сябе гарэлкай, прайсьцi са зьнявагай да iх? Хiба гэта высокародна? А вось трэба апусьцiцца да iх, пастарацца iх зразумець, дапамагчы выцягнуць з гэтай лужыны, што мы зараз i зробiм.

I сапраўды, Пётр Верхавенскi накiраваўся да Хлестачонка, а за сваiм настаўнiкам пасьледваў гартаваны iм Слабамiр Карчажкiн. Мiж тым падзеi разгортвалiся iмклiва. Дзьверы тралейбуса зачынiлiся i прыцiснулi галаву глупаўцу, якi дагэтуль шчасьлiва сьмяяўся, адчуваючы сябе ўсеагульным героем. Хлестачонак iмгненна падхапiўся на ногi i з пачуцьцём законнай помсты прыклаўся кулако да мясiстага носа свайго крыўдзiцеля. Удар быў што трэба: гэта адзначыў i Слабамiр Карчажкiн адабральным воклiчам: «Па-нашаму, па-пралетарску!» Хлестачонак пасьпеў яшчэ раз паквiтацца з носам ужо няшчаснага глупаўца, i тралейбус паехаў некуды i невядома куды, а нос застаўся валяцца каля ног Хлестачонка.

— Вось чалавек, якi мне патрэбны! — З такiмi словамi Верхавенскi падыйшоў да Хлестачонка. — Я прадстаўляю сiлы сацыяльнага абнаўленьня. Пра мяне вы чыталi, але ня верце гэтаму, я не такi бес, я — iншы...

Больш падрабязнае апiсаньне вобразу Верхавенскага даў Дастаеўскi, але напомнiм некаторыя рысы зьнешняга выгляду Пятра Сьцяпанавiча. Гэта быў чалавек гадоў пад трыццаць, трохi вышэйшы за сярэднiрост, з даўгiмi бялёсымi валасамi. I, нарэшце, у яго вырасьлi вусы i бародка (у часы Дастаеўскага яны проста абазначалiся). Твар яго сапраўды нiкому не падабаўся, i Хлестачонку таксама: маленькi i востранькi носiк, высокi лоб, доўгiя тонкiя вусны, вочкi нiякiя, нешта не тое, каб прывабнае.

Верхавенскi ўзяў Хлестачонка пад руку.

— А цяпер высьветлiм нашыя праблемы.

З дапамогай Верхавенскага Хлестачонак вырашыў важнейшую для сябе праблему — жыльлёвую, бо той дамовiўся ў гасьцiнным доме на пакойчык. Жытло знайшоў, пераапрануўся ў новы гарнiтур, начапiў новы гальштук. Тым самым схаваў сваю падмочаную рэпутацыю.

— З цябе добрая бутэлька, — чэсна, па-пралетарску заявiў Карчажкiн.

— Ох, якi ты жвавы. На добрую бутэльку не атрымаецца, — пачаў быў аднеквацца Хлестачонак, бо ў ягоныя пляны не ўваходзiла трацiцца на праставон, але Верхавенскi перабiў яго.

— Ну добра, чорт зь ёй, добрай. Пачастуй дзьвюмя дрэннымi.

Давялося Хлестачонку раскалоцца i запрасiць сваiх добразычлiўцаў у пiцейны дом, дзе за чаркай гарэлкi «Глупаўка» яны павялi бяседу.

— Ведаеш, Хлестачонак, я дзесьцi штосьцi пра цябе чытаў, але не згадаю, — казаў Верхавенскi, паядаючы закусь.

Хлестачонку гэты чалавек быў непрыемны. Агiду выклiкала сьлiна, што зьбiралася ў куточках ягоных вуснаў, а ягоны юрлiвы позiрк наводзiў на такiя-сякiя падазрэньнi.

— Але гэта ня важна, — не спыняўся Верхавенскi. — Ты з цэнтра. Як там з рэвалюцыйным становiшчам?

— Ну, так сабе, — сказаў Хлестачонак, як i не сказаў.

— Я i не чакаў iншага адказу. Яны там, у цэнтры, усякiмi сэквестарамi i вiдалсамсунгамi займаюцца, а мне тут, у гэтым глупаве, рыхтаваць сацыяльнае абнаўленьне, рэвалюцыю, так сказаць.

Як вораг усялякiх рэвалюцый i сацыяльных абнаўленьняў, Хлестачонак насьцярожана агледеўся па баках.

— Ня бойцеся, кансьпiрацыя ў нас кансьпiратыўная, — супакоiў яго Верхавенскi. — Дык вось, я доўга думаў, — ён наморшчыў свае залысiны, — думаў доўга i прыйшоў да высновы аб немагчымасьцi сусьветнай смуты, таму трэба пабудаваць соцабнавiзм, — ён падняў палец, — так я называю сацыяльнае абнаўленьне. Гучны тэрмiн, сам прыдумаў. Гэта мой тэарэтычны ўклад у клясыку марксiзму-iдэятызму. Соцабнавiзм! Як гучыць. Гэта вам не сацыялiзм i не капiталiзм. Гэта вам соц абнавiзм, i пабудуем мы яго ў Глупаве. Вы спытаецеся, чаму ў Глупаве, а я адкажу, як адрэжу. Каб нешта будаваць з iзмам на канцы, трэба выбраць, куды гэты iзм прыладкаваць. Можна сказаць, што глупаўцы — гэта вечныя будаўнiкi, iм не прывыкаць: адным iзмам больш, адным менш — нiякай розьнiцы. Дык вось, — Верхавенскi кульнуў чарку гарэлкi ў рот, выцер сурвэткай сьлiну з вуснаў i працягваў далей, не забываючыся i на закусь. — Ядоўга думаў i вось што прыдумаў: народу трэба абяцаць не райскае шчасьце, ня сьветлую будучыню, а справядлiвасьць. Чалавеку трэба ўсяго толькi справядлiвасьць, i я дам гэтую справядлiвасьць. Проста — мужыку па бабе, а бабе па мужыку. Усё простае генiяльна!

— Ну дык гэта сэксуальная рэвалюцыя атрымлiваецца, — заўважыў Хлестачонак.

— У аснове кожнай рэвалюцыi ляжыць сацыяльная праблема. I гэта трэба разумець. Вось Слабiк, сэксуальна заклапочаны хлопец, — сваiм мазалём сабе на хлеб зарабляе, а закахаўся ў буржуйку, i ён ёй ня пара. Вось табе iсацыяльная несправядлiвасьць. А мы зьнiшчым яе. Кожнай бабе па мужыку, а мужыку па бабе.

— А калi баб ня хопiць, цi мужыкоў?

— Усё вырашаецца проста: кожнаму мужыку па бабе, а бабам па дзiцёнку. Так што падпiсвайся пад маю праграму, уступай да мяне ў партыю. Вунь пралетарыят мяне падтрымлiвае, праўда, Слабiк? (Той згодна кiўнуў галавой.) Зробiм рэвалюцыю i пабудуем соцабнавiзм у Глупаве.

— Увогуле, я падалей ад палiтыкi.

— Улада валяецца пад нагамi, яе топчуць, а мы возьмем, установiм справядлiвасьць.

— Што, вось так узяць? — разьвёў рукамi Хлестачонак.

— Так i ўзяць. Мне патрэбны менавiта такiя, як вы. У вас нават ёсьць прастата i шчырасьць. Вы малады, сталiчны, прыгожы, за вамi пойдуць бабы, а за iмi мужыкi. Мне патрэбна галава, гаваркая галава, галавастая галава.

— Прыйшлi забiраць, — прамовiў баязьлiва Карчажкiн.

Каля дзьвярэй стаялi два жандары i пiльным позiркам аглядалi залу. Верхавенскi, адкiнуўшыся на сьпiнку крэсла, засьмяяўся.

— Э, не, па мяне такiх не пашлюць. Я нават бы пакрыўдзiўся. Што гэта такое, я вэтэран рэвалюцыйна -вызвольнага руху, жывая легенда — i такая ганьба... Вось, памятаю, у гады маёй маладосьцi мяне сам палкоўнiк, не, генэрал, дапытваў. Так, той, якi Пяроўскую дапытваў. I паэтам быў! А выкажаце, нейкiх там хлопчыкаў паслалi па мяне.

Жандары падыйшлi да iх стала i пачцiва зьвярнулiяс да Хлестачонка.

— Мы па вас, таварыш пан гаспадзiн харошы.

Беражлiва ўзялi яго пад ручкi i павялi да дзьвярэй. «Адчувала маё сэрца бяду, адчувала i не падманула. Вось яно, вольнадумства, усе гэтыя модныя якабiнскiя штучкi, а зараз засадзяць», — думаў Хлестачонак.

— Мы цябе не забудзем! Усё прагрэсiўнае чалавецтва выказвае табе салiдарнасьць! — крыкнуў усьлед Верхавенскi.

«А пайшоў бы ты», — паслаў яго ў думках Хлестачонак. Адно радавала, што плацiць за вiпуўку i закуску давядзецца Верхавенскаму.

Хваляваўся ён за сябе дарэмна. Павезьлi яго не ў пастарунак, а ў дом з калюмнамi. Павезьлi як шаноўную асобу, у машыне бяз кратаў. На прыступках дома з калюмнамi сустрэў яго сам гаспадар. Твар яго быў знаёмы Хлестачонку — бачыў на плякатах — кандыдат у граданачальнiкi.

— Чычыкаў Павел Iванавiч! Вельмi вам абавязаны. Вельмi!

Тым, хто сустракаўся з Чычыкавым на старонках «Мёртвых душ», можна паведамiць, што ён пастарэў: вiдаць, для яго з таго часу час быў з бурамi i трывогамi. Але выраз твару, прастадушна-пачцiвы, прыстойнасьць i абыходжаньне засталiся тыя ж самыя. Нават як бы яшчэ прыемнейшы стаў у рухах, яшчэ павольней хадзiў хадою чалавека, жыцьцё якога працякае ў лiшку i задавальненьнi, яшчэ болей было мяккасьцi ў вымаўленьнi слоў, яшчэ больш дабраты i душэўнасьцi ад бiвалася на яго твары, а ў паставе зьявiлася шляхецкая годнасьць.

— Вось пражыў я на сбвеце досыць, — казаў Чычыкаў, — жыцьцё маё можна ўпадобiць караблю сярод хваляў, мая душа, Iван Аляксандравiч. Працай i потам, крывавым потам здабываў капейку. А ўжо колькi нацярпеўся ад ворагаў, дык не словы, не фарбы ня могуць перадаць. Вось на вечары жыцьця свайго вырашыў забыцца на на спакусьлiвыя фанабэрыi, хачу iмя сумленнае сваё i плён жыцьця свайго перадаць людзям. Вось, мая душа, асобу сваю сьцiплую на граданачальнiка выставiў. Трэба i людзям паслужыць. А што яшчэ трэба для шчасьця прыстойнага чалавека? А вы якраз са сталiцы, мне паведамiлi, што прыехаў чалавек па важнай патрэбе, ня йначай рэвiзор — кантраляваць выбары. Скажу вам, што ў нас дэмакратыя на вышэйшым узроўнi i правы чалавека непахiсна захоўваюцца.

Хлестачонак хацеў быў прызнацца, што нiякi ён не чыноўнiк, а тым больш не рэвiзор, але, праходзячы па калiдоры, ён убачыў у адным з пакояў накрыты стол i нюхам пачуў спакусьлiвы пах смачнага пачастунку. Iмгненна з’арыентаваўся ў становiшчы. Ён згодна кiўнуў галавой: «Так, так».

— А ў мяне вось, ведаеце, сёньня сустрэча з выбаршчыкамi. Запрасiў да сябе пачцiвых людзей нашага горада. Выступiў перад iмi, распавёў, як буду мудра, справядлiва, дэмакратычна начальстваваць. Ды, калi чэсна, больш годнай кандыдатуры няма. Гэта ж адказнасьць, вялiкi цяжар, i я самаахвярна бяру яго на сябе.

Пачцiвыя госцi сабралiся ў вялiкай зале, сядзелi на лаўках уздоўж сьцяны. Пастарэлыя мужчыны з ордэнскiмi стужкамi, нейкiя падазроныя тыпы з вачамi авантурыстаў, дамы, апранутыя ў тое, што Бог паслаў у гэты гарадок, — i ўсе яны зь цiкавасьцю ўталопiлiся на Хлестачонка. Зьяўленьне новага чалавека разагнала агульную самоту. Чычыкаў прадставiў гэтага новага чалавека.

— А вось i рэвiзор са сталiцы, — сказаў ён ласкава. — Асабiста засьведчыў гонар маёй паважанай асобе. Iван Аляксандравiч Хлестачонак, мая душа...

Ня будзем прадстаўляць пачцiвых людзей горада Глупава, бо пахвалiш аднаго — пакрыўдзiцца другi, а другога пахвалiш — пакрыўдзiцца першы. Кожны зь iх варты быў асобнай кнiгi, а пра большасьць зь iх можна прачытаць i ў медыцынскiх кнiжках. Усе яны знаходзiлiся пад уражаньнем прамовы Чычыкава. Будучы граданачальнiк сыпаў, як з рогу ўсяго многа, лiчбамi грандыёзных дасягненьняў, паказваў дыяграмы росту дабрабыту глупаўцаў пад яго начальнiцтвам. Асаблiва парадаваў Чычыкаў паведамленьнем, што з мэтай яшчэ лепш уладкаваць горад ён адправiў лiст пiсьменьнiку Салжанiцыну з прапановай скласьцi праект «Як нам уладкаваць Глупаў». Уражаныя глупаўцы маўчалi, ня ведаючы, радавацца такiм вялiкiм пэрспэктывам або баяцца, бо былi навучаны горкiм досьведам — кожная перамена ў iх жыцьцi нязьменна несла iм нешта i «старыну рушыла». А можа iх зьвялi ў зман дзiўныя слоўцы: iнфляцыя, кансэнсiус, дэфолт, кайут, макдональд i гэтак далей. Што гэта такое, яны ня ведалi, а можа што i не такое.

— Ну дык, дарагiя госьцi, хто што-небудзь скажа, якiя прапановы ёсьць, пытаньнi ўзьнiклi, — зьвярнуўся Чычыкаў да шаноўнай грамады.

Усе пачцiва маўчалi Спакусьлiвы пах накрытага стала пранiк у залу, нагнаў у рот сьлiны, i ўсе марылi хутчэй закончыць абмеркаваньне i прыняцца за карысную для страўнiка справу — адведаць хлебасольства гаспадара. Аднак пачцiвасьць патрабавала выказаць сваё захапленьне задумамi i будучымi зьдзяйсьненьнямi Чычыкава. Нехта нясьмела сказаў «Гэта грандыёзна», i зноў цiшыня, як сапля, павiсла ў зале, толькi жаночыя ўздыхi ды смарканьне мужчын. Чычыкаў скурай, усiмi фiбрамi душы адчуў, што ягоны сьпiч правалiўся. Раптам з-за сьценкi пачуўся раўнамерны стук — тук, тук, тук...

— Ой, што гэта такое? — спужана вiскнула нейкая нэрвовая дама.

— Ня бойцеся, не палохайцеся, — выскачыў на сярэдзiну залы Чычыкаў, — гэта мой папугай. Ён зусiм ручны, але вось галавой б’ецца аб сьценку.

Грамада ажывiлася — гэта табе ня лiчбы i не дыяграмы, ня дзiўныя слоўцы, гэта попка-дурань. Гэта сьмешна.

— А размаўляць ён умее? Хай бы нам што распавёў.

Чычыкаў са скрухай разьвёў рукi. Нехта з мадладых i раньнiх крыкнуў:

— Ён толькi перадражняе гаспадара.

— Так у яго дубовая галава. Можа, ён далбабей?

— У каго дубовая галава? Хто долбабей? Чычыкаў долбабей? —зашапталiся ў зале.

— Што рабiць, калi галава дубовая? Вось даводзiцца трэнiравацца на сценцы, каб галавой прабiваць сабе дарогу. А iначай нельга, — падвёў бурлiвае абмеркаваньне Чычыкаў.

Ну, здавалася, ён цяпер запросiць за стол. Усё абмеркавалi, высьветлiлi цьмяныя моманты, можна было адзначыць гэтую справу. Але працiўнiкi грандыёзнага росквiту Глупава падрыхтавалi правакацыю. Неяк само сабой у залу забег кот i важна пачаў праходжвацца туды-сюды i сюды-туды, ды хвост яшчэ задраў угору. А катоў у Глупаве любiлi i вельмi багатварылi. I вось шляхцiч Адольф Быкоўскi, якога саслалi ў Глупаў за беларускi нацыяналiзм, фарсiста выйшаў на сярэдзiну залы. Замахнуўся нагой i ўдарыў наском бота па кату. Той i мяўкнуць не пасьпеў, як вылецеў мячыкам з залы. Быкоўскi дастаў з камiзэлькi гадзiньнiк. «Праз пяць мiнут здохне». У гэтым убачылi правакацыю i польскую iнтрыгу. Зьявiлiся жандары, ветлiва ўзялi Быкоўскага за ручкi, вывелi на ганак i няветлiва спусьцiлi яго па прыступках. Канечне, нiякай польскай iнтрыгi не было, проста Быкоўскi хацеў пахвалiцца сваiмi новымi ботамi i гадзiньнiкам. Толькi Чычыкаў гэтага ня ведаў i, як агня, баяўся iнтрыг i правакацый. I дзе што адбывалася ў гэтыя днi, дык лiчыў спробай сарваць выбары, не дапусьцiць яго да мудрага кiраваньня Глупавым. Ну вось, на сустрэчы адзiнага i галоўнага кандыдата, г.зн. Чычыкава, з простымi глупаўцамi ў тутэйшым клубе культуры не абыйшлося без правакацый з боку экстрэмiстаў. На заканчэньне сустрэчы дзеля большай урачыстасьцi вырашылi прасьпяваць гарадзкi гiмн. Але, паколькi глупаўцы ня ведалi словаў, дык сьпяваць за iх павiнен быў магнiтафон. Вось яны ў аднадушным экстазе паднялiся, раскрылi раты, чакаючы, калi загучыць велiчная мэлёдыя «Мой родны Глупаў, як ты мне мiлы», каб iмiтаваць вуснамi сьпеў, а гiмна няма. Радыст Морзэ, якi павiнен быў уключыць магнiтафон, сябдзеў па натуральнай патрэбе ў прыбiральнi. Глупаўцы недаўменна пераглядалiся, Чычыкаў хапаўся за галаву, нiхто ня ведаў, што да чаго. Сакратар па iдэалёгii i па чыстцы думак Самсон Самасуй пабег у радыёрубку i сам уключыў магнiтафон. I панёсься бадзёры сьпеў «Всё могут королi!» Ясна, што гэта правакацыя антыдэмакратычных сiл, экстрэмiстаў i таму падобнае. Напаiлi радыста ўсякiм такiм, вось ён i сеў па натуральнай патрэбе надоўга, а яны падмянiлi гiмн. Чычыкаў не дапусьцiць перамогi палiтычнай шантрапы. Справа дэмакратыi пераможа! На варце гэтай справы стаялi жандары i грамадзкая пiльнасьць.

Доўгачаканая хвiлiна нарэшце прабiла. Чычыкаў запрасiў усiх адведаць хлеба з сольлю. Пакуль пачцiвыя людзi ня выпiлi досыць, дык з выглядам выхаваных асоб калупалiся вiдэльцамi ў сваiх талерках. Толькi паважаны дзед Пярдун схапiў рукамi свае любiмыя блiны i запiхваў iх у рот. Паволi твары гасьцей пачалi чырванець. Звон талерак i вiдэльцаў зьлiўся з шумным говарам людзей. Чычыкаў быў на вяршынi шчасьця хлебасола. Нехта бiў сябе кулаком у грудзi i крычаў, што ён вечны апазiцыянэр. Але, паколькi апазiцыя патрэбна ў дэмакратычным грамадзтве, дык ён просiць, не, патрабуе дзяржаўнай датацыi. I Чычыкаў абяцаў гэтую датацыю.

Хлестачонку ўжо хацелася весялосьцi, танцаў, флiрту i гэтак далей. Вартых яго жанчын ён не ўбачыў. Ды i новае ягонае грамадзкае становiшча рэвiзора патрабавала чыннасьцi i сур’ёзнасьцi. I вось, наеўшыся да пуза i выпiўшы досыць, ён зьвярнуўся да свайго суседа, каб яму ўказалi месца, дзе можна было б весела правесьцi час. Сусед, мажны, з адвiслымi шчокамi i падвойнымi складкамi на падбародку, спачувальна паглядзеў на яго з-за шкельцаў акуляраў i сказаў: «Сам шукай». А дзе шукаць, i не сказаў.

Калi застольле дасягнула свайго найвышэйшага ўздыму — апагею, зьявiўся слуга з каструляй у руках i абвясьцiў, што прынёс суп з катом. Госьцi з радаснымi крыкамi кiнулiся падстаўляць свае талеркi пад чарпак, выцягваючы з кiшэняў i ботаў лыжкi. I тады Хлестачонак канчаткова i беспаваротна зразумеў, што ён знаходзiцца ў горадзе Глупаве. Сам Чычыкаў прынёс яму талерку з супам, у якой плаваў кашэчы хвост. Дарагому госьцю лепшы далiкатэс! Хлестачонак ледзб стрымаўся ад ванiтаў. Ён незаўважна выйшаў на двор i стаў сьведкам любоўнай iнтрыжкi. З альтанкi чулiся галасы — мужчынскi i жаночы. «А муж ня ўбачыць?» — казаў мужчына. «Ён п’яны, а мне так сумна, так сумна», — казала жанчына. «Я вас кахаю». — «Дык цалуйце мяне».

— Мiлая, дарагая! Дарагая, мiлая! — данеслася з ганку.

— Ах, гэта граф шукае мяне. Адпусьцiце мяне, адпусьцiце, — на гэты раз пачулася з альтанкi.

Праз якое iмгненьне перад iм вырас зь цемры той мажны чалавек у акулярах.

— Пра-абач-це, — непаслухмяным языком прамармытаў ён. — Маёй жонкi ня бачылi? А, — махнуў ён рукой, чорт яе пабяры. Вось вы, малады, са сталiцы, скажы, хто вiнаваты i што рабiць?

«Яшчэ не хапала з гэтым п’яным глупаўцам дыскусii весьцi. Яму рогi настаўляюць, а ён на вечныя пытаньнi шукае адказу. Ну, гэтыя глупаўцы сапраўдныя дурнi», — падумаў Хлестачонак.

— А я табе скажу: мы самi вiнаваты. Жыцьцё наша глупаўскае, i мы глупаўцы. Але вось растлумач мне: шарык наш зямны круглы, — i ён рукой паказаў круг, — ну, а калi Паўночны полюс верх, а Паўднёвы нiз, дык чаму людзi ня падаюць унiз галавой?

— Схадзiце на Паўднёвы полюс, можа i ўпадзеце, — адказаў незадаволена Хлестачонак.

— А што, можа i пайду. Я так i зраблю. Навуковы подзьвiг зьдзейсьню.

I той пайшоў, хiстаючыся з боку ў бок, i ўпаў ўнiз галавой.

Пайшоў Хлестачонак шукаць месца, дзе можна весела правесьцi час. Цёплая ноч, настроеная на водары кветак, месячнае сьвятло, якое прасочвалася праз галiны дрэў, настройвала на незвычайную лёгкасьць у думках i паэтычны настрой. Хлестачонак даражыў маленькiмi радасьцямi жыцьця. А крочыць i адчуваць сябе вольным ад усялякiх умоўнасьцяў —гэта таксама маленькая радасьць, ды яшчэ якая. Аднак, як вядома, радасьць доўгая не бывае. На вулiцы раздаўся тупат ног, вiсклiвы голас, нiбыта рэзалi кагосьцi, крычаў: «Гнiда, гнiда, iдзi сюды!» —»Ну, дурань, мне цябе шкада, шкада цябе, дурань», — цiхiм спакусьлiвым голасам ушчуваў нехта кагосьцi. Пачулiся глухiя ўдары кулакоў па целах. Хлестачонак схаваўся за дрэва, каб толькi ня трапiць у глупаўскiя раз боркi. «Я цябе прасiў ня лезьцi ў мае амуры». Начное жыцьцё ў Глупаве мела своеасаблiвасьцi. Авантурная душа Хлестачонка засумавала. Можа, i меў рацыю Верхавенскi: кожнаму мужыку па бабе. Вось што бывае, калi так не бывае. «Сам вiнаваты, сам вiнаваты», — даносiлася да Хлестачонка.

Ён ужо расслабiўся, як жалезнае лязо нажа ўкалола ў ягоны бок. Прама перад сабой Хлестачонак у бачыў чорную постаць бандыта.

— Грошы цi жыцьцё!? — сказаў бандыт, як цьвiк ў сэрца ўбiў.

I грошай было шкада, i жыцьця таксама. Бо грошай неставала самому, а жыцьцё было ўсяго адно, i пражыць яго яшчэ не пражыў, каб не было сорамна за пражытыя гады. А таму Хлестачонку заставалася закрычаць так, як сярпом па адным месцы. Вось i закрычаў так:

— Вашы дакуманты!

Хто ад такога патрабаваньня ня страцiць вытрымку i прысутнасьць самога сябе? I бандыт таксама, бо i ў яго б’ецца простае чалавечае сэрца. Бандыт панiчна пабег хавацца няведама куды, а грошы i жыцьцё Хлестачонка засталiся пры iм.

У прыўзьнятым настроi Хлестачонак дайшоў да гасьцiнiцы. Спаць не хацелася, але i што рабiць было яму няўцям. I вось каля гасьцiнiцы яго перахапiла дзявуля.

— Пазабаўляцца ня хочаш? — спыталася яна спакусьлiвым голасам.

Ну як жа ён мог адмовiцца? Ня мог ён адмовiцца, калi хмельнае пачуцьце палка ўзбуджала яго. А дзявуля ўся зь сябе такая —нагастая, цыцастая, фiгурыстая, як на заказ. Такая гнуткая, грацыёзная, як кiска Мурка, ажно сьлiны пацяклi ў Хлестачонка.

— Я не хачу, але i не адмоўлюся. Мне што-небудзь такое духоўнае, блiжэй да цела.

— А чым плацiць будзеш? — практычна, як на базары, пацiкавiлася дзявуля.

— Ну вось, я так i думаў, абурыўся Хлестачонак i было чаго. — У вас адно ў галаве. А я не такi. Знайдзi такога тут!

— Ды не, што ты! Мяне грошы не цiкавяць, мяне цiкавiць, як iх атрымаць.

— Ну вось, гэта добра. Грошай ты не атрымаеш. Не таго зьняла, —Хлестачонак узяў дзявулю пад руку i павёў яе з сабой. — Хлестачонак Iван Аляксандравiч, я такi адзiн, — прадставiўся ён.

— А думаеце, я не такая. Можа, я таксама такая, можа яшчэ i не такая, — адказала дзявуля i нага ў нагу пакрочыла з Хлестачонкам, учапiўшыся даўгiмi пальцамi ў яго далонь.

Яны прайшлi ў нумар Хлестачонка. Дзявуля села ў крэсла, закiнуўшы нага на нагу, выставiла каленкi, якiя спакусьлiва бялелi праз чорны капрон калгот. Манэрна сунула ў нафарбаваныя вусны цыгарэтку i пстрыкнула запальнiчкай.

— Ну, забаўляй, — мовiла яна, аглядаючы нумар.

Абшарпаныя сьцены, старая даломаная мэбля: стол на трохтножках, стул — на дзьвюх, канапа бяз ножак — выклiкалi ў яе слова:

— Рамантыка.

— Ёсьць свая рамантыка i ў правiнцыi, — адказаў Хлестачонак.

Дзявуля кiсла скрывiла вушы. Захапленьня свайго суразмоўцы яна не падзяляла.

— Самота i глуш? Можна збвiхнуцца. Гэта пакараньне — жыць у Глупаве. А мне хочацца рамантыкi, сьвята, мужчын. Вось цэнтр — там жыцьцё, там сьвята!

— Так, цэнтр, што за цыцьцё,далiбог! У мяне i дом. Там ужо i ведаюць: дом Iвана Аляксандравiча, — нiчога не мог зрабiць з сабой Хлестачонак. Ну вось вельмi хацелася яму выставiць сябе перад гэтаю дзяўчынай i знатным, i багатым, i таленавiтым, уразiць i аглушыць яе сваёй велiчнасьцю. — Я ж балi даю.

— Ах, уяўляю, якiя шыкоўныя гэтыя балi! — усклiкнула дзявуля.

— Ну што вы, нiякай шыкоўнасьцi, — сьцiпла заўважыў Хлестачонак. —Ну толькi, напрыклад, гарбузiк — у семсот рублёў гарбузiк. Ну вустрыцы, проста з Парыжу, ананасы проста з Афрыкi, ну шампанскае, музыка, аркестр у мяне грае. Я штодня на балях. Там у нас i вiст свой: мiнiстр замежных спраў, францускi пасланьнiк, англiцкi, нямецкi пасланьнiкi, ды я. I так ужо стомiшся...

Кiска не адводзiла ад Хлестачонка вачэй. I, адчуваючы яе позiрк, ён яшчэ больш натхняўся.

— Я, прызнаюся, лiтаратурай iсную.

— Вы сачыняеце? Вы ў часопiсах зьмяшчаеце?

— Так, так, сачыняю i ў часопiсах зьмяшчаю. Маiх, дарэчы, многа ёсьць сачыненьняў: «Тарас на Парнасе». Ужо i назваў нават не прыпомню. У мяне лёгкасьць думак незвычайная. Я часта пiшуся пад псэўдонiмамi. Так, так, я не люблю славы, Усё больш пад псэўдонiмамi пiшуся.

— Вы i паэта ведаеце?

— А-а-а, ведаю аднаго... Буйны арыгiнал. Бывала, часта кажу яму: «Ну што, братка паэта?» — «Ды так, дзiцятка маё, коцiк мой, — адказывае бывала, так неяк усё..» Я i Чаропку ведаю. Бывала, зьбяромся ўтрох, паэта ўсклiкне: «Зчаго пачаць?» I кожны вып’е за сябе. А яны мне: «Паважаем цябе, братка Iван Аляксандравiч. З кiм бы мы пiлi безь цябе?»

— Нават i ня верыцца. Вось вы так з такiмi людзьмi...

«Ну, вядома, ня верыш. Бывае, здараюцца дзiвосы ў гэтым жыцьцi, i да такiх, як ты, зьяўляюцца прынцы, хоць i на iмгненьне. Але гэтае iмгненьне ты будзеш памятаць усё жыцьцё», — падумаў Хлестачонак.

— А мы водаўку пiць будзем? — раптам спытала дзявуля.

Хлестачонак не адмовiўся, каб хто налiў, але не было каму. Ён зьлёгку ўздыхнуў i разумна мовiў:

— Ня водаўкай адзiнай п’яны чалавек. Пасьля п’янкi ранiцай розум мой чысты, як шкло, вымытае сольлю, i цьвярозымi вачыма гляджу на нецьвярозы сьвет i разумею iсьцiну: жыць можна тады, калi ты п’яны ад жыцьця.

— I то праўда, — пагадзiлася дзявуля. — Якi вы ўсё ж не такi! I такiя думкi каджаце, што я слухала б iх i слухала...

Хлестачонак прамаўчаў, што думка чужая. Але, паколькi ён ня ведаў чыя, дык даўна лiчыў яе сваёй. Ды хто будзе разьбiрацца. У дзьверы пагрукалi. Нiякiх гасьцей Хлестачонак не чакаў, а таму са скрухай паглядзеў на дзьверы. Не хацелася прыпыняць прыемнай бяседы. Але стук настойлiва патрабаваў доступу да яго душы i цела. Нiчога не засталося, як падкрасьцiся да дзьвярэй i прыкласьцi да iх вуха. Пачуў галасы i пазнаў, што за госьцi. Нялёгкая iх прынесла.

— Адчыняй, гэта мы, твае сябры! Будзем гудзець, — крычаў з-за дзьвярэй Верхавенскi. — Водаўка, што да водаўкi — глыток жыцьця, радасьць для душы. Паспрабуй яе, i ты абагацiш сваё натхненьне.

Хлестачонак праглынуў сьлiну. Iншым разам ён бы доўга не раздумваў, але зараз у яго былi iншыя пляны — вiды на цела сваёй госьцi, радасьць для ягонага цела. Але й за чаркай пасядзець карцiла. Вось дылема! I тое, i тое, i нi чым не ахвяруеш.

— Што за водаўка! Празрыстая, крыштальная, так i п’ецца, — чуў ён спакусьлiвы голас Верхавенскага.

I ня вытрымаў. Неяк жа трэба было вырашаць дылему, i Хлестачонак зьвярнуўся да дзявулi:

— Можа запусьцiм маiх сяброў, а то ў горле перасохла.

— Не хачу, каб яны мяне бачылi.

— Але ж яны пакрыўдзяцца. Яшчэ падумаюць, маўляў, вырабляю тут абы што дый, увогуле, iх у нiшто стаўлю.

— Ну, як табе сказаць, ты мой як бы муж, партнёр, — прызналася дзявуля.

Гэта кардынальна зьмянiла становiшча. Трэба было захоўваць кансьпiрацыю i адмаўляцца ад радасьцi для душы.

— Але нiчога, я схаваюся ў шафу i буду сядзець як мышка.

— У дадзеным выпадку вельмi рамантычна, нават незвычайна, — адказаў Хлестачонак, зачыняючы за дзявуляй дзьверы шафы.

I тады ён упусьцiў у пакой гасьцей. Першым увайшоў Верхавенскi, трымаючы ў руках бутэльку гарэлкi. За iм — Слабамiр Карчажкiн i Адольф Быкоўскi.

— Жывы-здаровы, а мы хвалявалiся й перажывалi, — мовiў Верхавенскi.

Быкоўскi зiрнуў на гадзiньнiк i паведамiў:

— Цэлых тры мiнуты.

— А што са мной здарыцца? Я iм не абы хто, i яны гэта зразумелi, што перад iмi не абы хто.

— Ну, канечне, канечне, мы не сумнявалiся, па-сяброўску паклаў руку на хлестачонкава плячо Верхавенскi. — Вось вырашылi цябе ўважыць, —паказаў ён бутэльку.

— Гэта правiльна. Не адкладай на заўтра тое, што можна выпiць сёньня, — адказаў Хлестачонак.

Госьцi прайшлi ў пакой i прыселi за стол вакол бутэлькi. З валiзкi Верхавенскага былi выстаўлены: кансерва шпротаў, хлеб каўбасны, гурок, цытрынка, сала i цыбуля. Былi знойдзены шклянкi, было налiта i выпiта зь iх за шчасьлiвае вяртаньне Хлестачонка.

Адчуўшы сябе ўцэнтры ўвагi, Iван Аляксандравiч, нават не заўважыўшы, пагнаўжаць закрутку глуздоў i з кожным словам, з кожным гукам свайго голасу ўсё больш натхняўся i распаляўся.

— Я тут ня проста так ад проста так, я тут па важнай справе, рэвiзую выбары. Сустракаўся з гэтым, як яго, ну гэтым кандыдатам, праверыў яго праграму наконт суадносiн з суадносiнамi суадносiн адносна суадносна адносiн з суадносiнамi...

— Нiчога не зразумеў, — прызнаўся Карчажкiн, якi насьцярожана паглядаў на Хлестачонка, нiбы нешта падазраваў.

— Што тут разумець — гэта i мне зразумела, што Iван Аляксандравiч разумны чалавек. Дурняў сюды не пасылаюць, — мовiў Адольф Быкоўскi, схапiў пальцамi за хвост шпроцiну i сунуў яе ў рот. Потым падняўся i прайшоўся па пакоi, услухоўваючыся, як прыемна рыпяць ягоныя юхтавыя боты.

— А што гэта шафа? — раптам спытаў ён. — Нейкая таямнiчая шафа.

Хлестачонак пахаладзеў нутром. Выкрыцьцё тайны таямнiчай шафы пагражала яму скандалам i непрыемнасьцямi. I ён вырашыў казаць казаць як яно ёсьць, можа, за гэта менш будуць бiць.

— А там я хаваю замежных шпiёнак.

— Ха-ха-ха, зарагаталi усе госьцi. — Гэта банальна. Вось каб чужых жонак...

Але паколькi нiхто не паверыў, дык i глядзець не глядзелi, а выпiлi за таямнiчую шафу. Пасьля чаго Хлестачонак зноў завалодаў увагай.

— Што там лiтаратура? Гэта пацеха. Я дзяржаўны чалавек, аднаго разу нават кiраваў мiнiстэрствам, — пахвалiўся Хлестачонак.

— Во як?

— I дзiўна: мiнiстр зьехаў, куды зьехаў — невядома,ну, натуральна, пачалi казаць, як, што, каму заняць месца, — панесла Iвана Аляксандравiча. Яму так хацелася ўразiць сваiх новых сяброў, каб ведалi, што перад iмi сам Хлестачонак. — «Iван Аляксандравiч, калi ласка, мiнiстэрствам кiраваць». Я, прызнаюся, i не жадаў, хацеў адмовiцца, але думаю, дойдзе да прэзiдэнта. Ну i прыняў мiнiстэрства. А справаў-спраў там набралося! Днi i ночы працаваў. I ўсюды мне трэба, усюды. У палац штодня езьдзiў. Справы, справы, клопат, —казаў ён у запале, нават не прысеў i не закусiў.

— Чаго тады сюды ехаць? — нiяк ня мог зразумець Карчажкiн.

— Справы. — I Хлестачонак шэптам дадаў: — Рэвалюцыйныя.

Верхавенскi ажно перапытаў:

— Ты што, рэвалюцыянэр?

— I скажу: я ня проста рэвалюцыянэр, а вяшчун рэвалюцыйна-вызвольнай барацьбы за народнае шчасьце. Пад сьцягамi Гарыбальдзi змагаўся. У атрадзе бацькi Махно ваяваў. Я... Я... Я зараз прама з Жэневы.

— З цэнтру?! — у адзiн голас усклiкнулi ўсе.

— Так, з цэнтру. З iнструкцыямi Пляханава i Бакунiна.

— А Ленiна? — спытаўся Карчажкiн.

— I Ленiна таксама. Пасланы ў Глупаў вяршыць рэвалюцыю.

— Ура! Ура! Ура! Няхай жыве рэвалюцыя!

Выпiлi за гэта i пераключылiся на агульную, прыемную бяседу. Кожны казаў сваё шчырае i набалелае, а значыць ня слухаў нiкога iншага. Вось як гэта выглядала.

— Слухайце, мы зробiм смуту, мармытаў, нiбыта трызьнiў Верхавенскi. — Паверце, мы зробiм гэта, зробiм такую смуту, што дах паедзе з крокваў... I кожнаму мужыку па бабе...

— Баба бабай, але як быць з лiбiдай? Калi няма лiбiды, дык з бабай гэта ня акт, а прымус, — заклапочана казаў Карчажкiн.

— Я аддаю перавагу акту паглынаньня ежы, — казаў Быкоўскi i паглынаў яе са стала.

— Мы пусьцiм п’янства, пагалоскi, данос, мы разьвядзем самую такую пошлую распусту...

— Вось-вось i я кажу, калi што, дык я тут, як тут i дапамагу чым магу i ўзначалю працэс, а без мяне тут нiчога ня будзе, — гэта, вы казалi хто — правiльна, Iван Аляксандравiч.

— I што гэта за лiбiда? Калi ў мяне пры выглядзе яго нiшто не зварухнецца. Вось у мяне лiбiда, дык гэта такая любанька...

— А мне б такую, як сторублёвая кабыла, каб i ножкi, i галава, i капыты...

— Адно пакаленне распусты, каб соплi пацяклi ў п’яну мацi. Вырасьцiць гiдкую, саплiвую, самалюбiвую чмоню — вось што трэба...

— I такiя людзi ўжо ёсьць... Я вось такi i яшчэ лепшы... У мяне што налева, што направа — адно i тое...

— Ой, якая гэта любанька, якiя штучкi... I дасьць, i возьме, i позу прыме... Прэлесьць...

— Нам ад iх адно трэба, а iм ад нас усё...

— Мы пусьцiм пажары... Мы пусьцiм сьвежую кравiнушку...

— Калi трэба, дык мая не задрыжыць, i язык падымецца на ўсё, што думаю сказаць...

— I такая гэта штучка, такiя штучкi вырабляе! Майстрыха на ўсе штучкi. А як яна языком...

I вось тут расчынiлiся дзьверы шафы, i зь яе выскачыла ва ўсiм праведным гневе тая, пра якую забыўся i сам Хлестачонак, але толькi ня аўтар. I вось яна яна выйшла — ўся ў праведным гневе. I абарвалася гаворка на тым, што пасьпелi сказаць.

— Ах, сучара ты, кабель! — быў яе ўсклiк. — Што за блядзь у цябе штучкi вырабляе. А я не магу вырабляць штучкi?

Слабамiр Карчажкiн зьбялеў, як нiколi не бялеў. А Хлестачонак папярхнуўся сваiмi сьлiнамi i адчуў, што становiца горача.

— Ах, ты курвель, iмпатэнт патэнтны! — наляцела дзявуля на Слабамiра Карчажкiна i ручкамi ды па тварыку.

— Ай-ай, любанька мая, ня думай нiчога благога! Я люблю цябе манiякальна, — замармытаў Карчажкiн. — Нагамi, гарачай спэрмаю, я толькi думаю пра цябе.

— Ой, не магу, не магу! Ха-ха-ха! Шпiён! Ды гэта бля... — павалiўся ад рогату на падлогу Быкоўскi. — Якая прэлясьць!

— Весела, а яшчэ як будзе весела! — узрадаваўся Верхавенскi.

— А чаго ты рагочаш? Якая такая бля... — накiнуўся на быкоўскага Карчажкiн i ўдарыў яго нагой.

— Чаго ты рагочаш? Якая такая бля... — учапiлася Быкоўскаму ў валасы разьятраная дзявуля.

— Ой, больна, больна! — заверашчаў Быкоўскi. — Я жнiчога, нiчога!

Агульны вэрхал падтрымала кансьержка, злосная пачварная баба. Уварвалася ў пакой i закрычала, нiбы жарам сыпанула, ажно ў вачох пацямнела.

— Што гэта за блядзтва? Чаго равеце? Людзям спаць не даеце! Жандараў зараз паклiчу! Рэвалюцыянэры хрэнавы. I ты тут, лярва! — Баба схапiла пустую бутэльку i пачала бiць Кiску па заднiцы. — Калi я даю, дык аднаму, а ты — усiм адразу!

Што адбывалася далей, Хлестачонак цьмяна памятаў. Вiшчала дзявуля, крычала баба, сьмяяўся Верхавенскi. А ён ляпаў сябе кулакамi ў грудзi i плакаў, сам ня ведаючы чаму. Пасьля працоўны хлопец Карчажкiн некуды пацягнуў яго на сваёй сьпiне. Хлестачонак патрабаваў любовi: «Дайце мне любоў!» На што Карчажкiн спытаў: «А што з гэтай любоўю будзем рабiць?» Хлестачонак не адказаў i патрабаваў сваё: «Пажалуста, гэтую любоў а палове дзевятай прынясiце ў ложак. А калi я буду спаць, то гэтую любоў прынясiце дзесяць мiнут дзесятага. Калi не прынясеце, я буду думаць пяцьдзесят дзевяць мiнут i яшчэ адну мiнуту — люблю цi я вас! Калi вы мяне не разбудзiце, калi не разбудзiце — гэта будзе драма, а для вас — трагедыя!» — «Хто ж будзе любоў несьцi?» —абурыўся Карчажкiн. — «Каму давядзецц. Толькi ты мяне ня кiдай, ббо я камiсар з цэнтру. Ня кiдай камiсара», — прасiў Хлестачонак. Але Слабамiр кiнуў Хлестачонка на падлогу. Ён адразу ж i заснуў. Ня спала толькi служба пiльнасьцi. I сьцены маюць вушы. Але было б наiўна думаць, што сьцены маглi пазванiць куды трэба. Было каму гэта зрабiць.

— Я не стукач, але не забудзьце, маё прозьвiшча Карчажкiн, я скажу вам праўду-матку. Рэвалюцыянэр зьявiўся, я абязшкодзiў яго, запер у чулане. Прыязджайце й бярыце яго.

Пiце пiва, мужыкi!

Прачнуўся Хлестачонак ад таго, што нехта яго штурхаў. Думаў, што прынесьлi яму любоў, ды не... Расплюшчыў вочы i ўбачыў над сабой унтэра Зашыбаева. Невысокага росту, з пузам i абвiслымi шчокамi, унтэр нагадваў буржуiна з савецкiх фiльмаў, дзе гэтыя прадстаўнiкi класу прыгнятальнiкаў паказвалiся атлусьцелымi, нiбыта яны адно i ведалi, што абжыралi працоўных. Толькi мундзiр i шабля на баку пераканаўча сьведчылi, што гэта законны прадстаўнiк правапарадку.

— Ну што, жэнеўскi шпiён? Рэвалюцыянэр паршывы! Нiгiлiст! Экстрэмiст! Сацыялiст! — i г.д. — Непрыстойныя словы зрывалiся зь яго вуснаў.

Хлестачонку зараз бы кухлiк халоднага пiва, каб палячыць галаву, а тут вось гэты ўнтэр — пайшоў бы ён куды-небудзь у што-небудзь. А паколькi галава не працавала, дык Хлестачонак без думаньня выдаў генiяльную думку. Можна лiчыць, што яна была плёнам вышэйшага азарэньня, вартая ўзбагацiць чалавечую мудрасьць.

— Важна ня што i як, а важна як i што!

Хлестачонак i сам не ўсьведамляў, якi пэрл ён нарадзiў, бо, як гэта часта бывае, суровая рэчаiснасьць не дазваляе зразумець вечныя iсьцiны. А Хлестачонку зараз хацелася пiва, а па-другое, трэба было паслаць унтэра падалей. Таму Iван Аляксандравiч падняўся на ногi, каб годна абараняць сваю годнасьць.

— Што, што, як? — не зразумеў пэрла Зашыбаеў. — Ты мне глузды не варушы. Я таксама ведаю, што i як. А вось адкажы, хто ты такi... Не, не... а вось што гэта такое?

Унтэр убачыў згорнутыя транспаранты, як i належыць пiльнаму стражу, схапiў адзiн з транспарантаў.

— Ану, давай паглядзiм, што гэта такое. Можа, нешта экстрэмiсцкае.

Хлестачонак дапамог разгарнуць транспарант.

— Падтрымлiваем курс! — прачытаў Зашыбаеў. — Быццам, нiчога экстрэмiсцкага, — заключыў ён i палюбаваўся белымi лiтарамi на чырвоным палатне. — З духам часу супадае.

Яны згарнулi транспарант, паставiлi яго на месца. Але тут праз шкляныя дзьверы унтэр убачыў на ганку генерала Мэнталiтэта i афiцэра Цэ-мента i, нягледзячы на сваю мажнасьць, жвава памкнуўся насустрач iм. Гэтая таропкасьць паглынала ўвесь выраз важнасьцi на ягоным твары, i было камiчна, як унтэр па-вайсковаму старанна казырнуў начальству. Генэрал махнуў рукой — ня трэба дакладваць. Буйная галава Мэнталiтэта, здавалася, не на шыi, а сядзела на плячах i проста вырастала, як прыдатак, з кiцеля, якi шчыльна аблягаў дугападобныя генэралавы грудзi — аж вось ад натугi парвуцца гузiкi на iм.

— Ну як, разабралiся са сваiм рэвалюцыянэрам? — было першае пытаньне генэрала. Ён адшукаў вачыма барадатага, з космамi даўгiх валасоў чалавека, з-за якога распачаўся вэрхал. — Разьвялося гэтых валасацiкаў. Ня хочуць працаваць.

— А я не хачу працаваць. Бывае, што чалавек ня хоча працаваць, —мовiў Хлестачонак.

— Ну бывае, — пагадзiлiся жандары.

— Вось са мной гэта бывае заўсёды. А калi не бывае, дык пасплю i ўсё праходзiць.

— Ты нам глузды ня пудры. У нас таксама бывае, але мы працуем.

— А вось такога ня можа быць, бо вы працуеце.

— Ды што зь iм размаўляць, ён зьдзекуецца над намi.

— Памыляецеся! Не над вамi, а з вас! Мову трэба ведаць.

— Ну з нас. Якая розьнiца.

— Што за плякаты? — паказаў рукой генэрал.

— Ня ведаю, — пацiснуў плячыма Хлестачонак.

Генэрал злавесна выпяцiў нiжнiю губу. Ноздры яго мясiстага носа расшырылiся.

— А што ты ведаеш?! — амаль закрычаў ён на Хлестачонка. — Вецер у галаве.

— А iм на ўсё напляваць. Iм напляваць на дзяржаву. Iм толькi справядлiвасьць падавай, — улез у размову афiцэр Цэ-мент.

Хударлявы, цыбаты, з маленькай галавой, на якой, як шапка мухамора, сядзела фуражка, ён нагадваў грыб на доўгай i танклявай ножцы.

— Таварышы, грамадзяне, тут нейкае непаразуменьне. Я важны чыноўнiк са сталiцы. Я рэвiзор. Я Хлестачонак, нарэшце.

— Якi ты рэвiзор? Якi чыноўнiк? Якi Хлестачонак? Хлестачонкаў мы ведаем. Не табе пара, а ты — экстрэмiст. Паглядзi на сябе. Ня голiшся, не стрыжэшся. Зарос, апусьцiўся. Малады чалавек, працаваць не жадаеце. — I генэрал, нiбыта выплюхнуўшы з сябе ўсю злосьць, страцiў да Хлестачонка цiкавасьць. — Паглядзiм, што за плякаты, —зьвярнуўся ён да сваiх памагатых.

— Нiчога ў iх такога няма, — адазваўся унтэр.

— Паглядзiм, загадаў генэрал.

Разгарнулi першы транспарант. «Падтрымлiваем курс!» — прачытаў уголас генэрал.

— Ну... — задумаўся Мэнталiтэт. — Ну... ну i што!

— Што ну? Ну iшто?

— Нiчога ну. Ну i ну!

Другi транспарант вяшчаў: «Не — дэмагогам!»

— Не разбярэшся, пра якiх дэмагогаў, — заключыў генэрал i , як вучань, якi ня можа рашыць найпростшай задачы, раззлавана нахмурыў бровы. — Пiшуць тут усялякiя. Пiсаць навучылi на сваю галаву.

— А гэта залежыць ад таго, хто пiша, калi экстрэмiсты, дык... — не дагаварыў афiцэр.

— Адчуваю правакацыю, адчуваю, нешта тут ня тое, заднiцай адчуваю... —зрабiў выснову генэрал.

Трэцi транспарант вяшчаў: «Нам з вамi не па шляху!»

— Чорт пабяры. Не разьбярэшся, каму з кiм не па шляху. Безобразiе. Не, каб пiсаць ясна: «Няхай жыве!» Усё зразумела, — незадаволена казаў генэрал.

«Падтрымлiваем таварыша Чычыкава!» — вяшчаў наступны транспарант.

— Гiп, гiп ура! — радасна закрычалi жандары. — Жыве дэмакратыя!

Яны забралi транспаранты i пайшлi на гарадзкi пляц. Хлестачонак застаўся пад вартай унтэра. А так хацелася кухлiк халоднага пiва! I вы, дарагi чытач, зразумееце душэўня пакуты нашага героя, калi самi траплялi ў такое становiшча.

— Адпусьцiце мяне. Я цiхi, я свой, — прасiўся Хлестачонак.

— Велена не пушчаць.

— Але ж я — Хлестачонак. Сапраўдны Хлестачонак са сталiцы. Вось i бiлет мой, — сказаў ён ласкава.

Унтэр паглядзеў на бiлет, абнюхаў яго, паспрабаваў на язык.

— Сапраўды, бiлет, але велена не пушчаць.

— Слухай, унтэр, ты разумны чалавек.

— Я глупавец, — ганарыста мовiў Зашыбаеў.

I Хлестачонак зразумеў, што ягоная доля, на жаль, ня лепшая. Тым часам на пляцы перад гасьцiнным домам пачалося ўсеглупаўскае веча. Лепшыя мужы i цёткi сабралiся выбiраць сабе правiцеля. З пляцу даляталi ўзмоцненыя дынамiкамi галасы прамоўцаў: «Дастойны кандыдат народу... Таварыш Чычыкаў — таленавiты арганiзатар... Чулы чалавек... Экстрэмiсцкi настроеныя ананiмы... Бессаромную хлусьню... Магу засьведчыць... У халадзiльнiку чырвонай iкры... Паказваў халадзiльнiк — няма там iкры... Зробiм свой выбар за дастойнага кандыдата... Усё жыцьцё прысьвяцiў... Увесь час клапоцiцца... Просты ў жыцьцi...»

I так вось ужо гадзiну прамоўца зьмяняў прамоўцу, i кожны расхвальваў дастойнага адзiнага кандыдата: «Наш любiмы Чычыкаў прывядзе нас да нечуваных i нябачных... Усе будзем... Нiчога ня будзе... Выберам сабе бацьку роднага... Генiяльны... Лепшы... Мудры... Зграбны... Здаровы... Душанька...»

Хлестачонак асуджана стаяў ля дзьвярэй i праз шкло глядзеў на веча. Нiкога ў гасьцiнны дом унтэр не пускаў. Людзi лепшыя i ня вельмi лепшыя абуралiся: «Казалi, выйдзiце на веча, а няма куды па патрэбе схадзiць». I карэспандэнта замежнай газэты, якi махаў журналiсцкiм пасведчаньнем i ўсё патрабаваў пусьцiць яго ў дом, каб зьверху сфатаграфаваць веча, унтэр не прапусьцiў. Той, трымаючыся за бакi, лаяўся: «Sont-ils betes! dieus des dieus! sont-ils betes, ces moujiks de Gloupoff!»*

Але, на жаль, глупаўцы самi ня ведалi, якiя яны дурнi, бо нiхто iм гэтага не казаў, а каб i сказаў бы, дык i не паверылi б, а замежных моваў яны не вывучалi.

— Ты гэта па-ненашанску не кажы, — папярэдзiў журналiста унтэр. —Велена па-нашанску.

Ужо сам Чычыкаў падняўся на трыбуну.

— Ды правалiцца мне на месцы, каб я... — пачаў ён свой выступ.

А па бруку, абыходзячы веча, якое мокла пад дажджом, крочылi з разгорнутымi транспарантамi i сваiмi сьцягамi пралетарыi з вялiкага клапоўнага заводу i фабрыкi гумавых вырабаў iмя князя Рурыка на чале са Слабамiрам Карчажкiным. I на вачах веча пачало таяць — глупаўцы падалiся за пралетарыямi. На месцы засталiся тыя, каму было даручана трымаць плакаты, а каля гэтых людзей тупала чатыры-шэсьць жандараў, каб ахоўваць iх ад экстрэмiстаў.

— Пайшлi экстрэмiсты са сваiмi экстрэмiсцкiмi сьцягамi, — прамовiў незадаволена унтэр Зашыбаеў. — Дубiнкi iм трэба, а не дэмакратыi. Пры Крук-Крумкачове такога не было, i пры Залiхват-Залiхвацкiм такога не было, i пры Усё да Фенi не было такога. Вось я, глупавец, i жыву без справедлiвасьцi. Што яны носяцца зь ёю, як з пiсанай торбай, каму яна патрэбная?

Хлестачонку стала шкада гэтага Зашыбаева, якi i сам ня ведаў, што проста здрадзiў свайму народу глупаўскаму. У той неаб’яўленай вайне, што вялася супраць глупаўцаў граданачальнiкамi, калi пад высокiя словы аб недаiмках iх заганялi на задворкi гiсторыi, калi перад народам глупаўскiм паўстала пагроза плацiць або не плацiць недаiмкi i ператварыцца ў адзiнку адзiнага н недзялiмага народу агульнага, кожны, хто выракаўся справядлiвасьцi, здраджваў вялiкай iдэi людзьмi звацца.

Пралетарыят з рэвалюцыйнымi крыкамi: «Гэта ёсьць не апошнi, а першы бой!» пабег да пiўнухi i забыўся на свой рэвалюцыйны энтузiязм.

Мiж тым, падзеi пачалi разьвiвацца зусiм не па сцэнарыю i не па плану, што яшчэ раз засьведчыла непрадбачнасьць гiстарычнага разьвiцьця. А трэба прадбачыць самую нязначную акалiчнасьць, гэтак званы нюанс6 бо менавiта гэта можа карэнным чынам паўплываць на самыя-самыя падзеi. Ну хто мог прадбачыць i ў цэнтры, у самых высокiх iнстанцыях, якiя адказвалi за дэмакратыю, i тут, на месцы, што ў нейкага Хлестачонка ўзьнiкне праблема халоднага пiва, i гэтую праблему яму так захочацца спатолiць? Хто мог прадбачыць, што ў надзейнага ахоўнiка законнасьцi Зашыбаева ўзьнiкне натуральная праблема па-маленькаму? Нiхто, бо такiя нюансы не прадугледжваюцца ў сцэнарах i плянах генэральнаi лiнii падзей нават самымi генэральнымi галовамi.

Дык вось, унтэру Зашыбаеву захацелася па-маленькаму, i ён на хвiлiну пабег па гэтаму маленькаму ў прыбiральню. А гэтага хапiла, каб Хлестачонак зьбег да пiўной кропкi. Там, каля яе, таўклася i хвалявалася чарга — усе прагнулi спатолiць прагу. Шчасьлiўчыкi пад зайздросныя погляды пiлi з кухляў бурштыннае, пеннае, пажадлiвае пiва. У Хлестачонка ажно сьлiна набрыняла ў перасохлым роце. Здавалася, ня сьцерпiць нi хвiлiны. Спадзяваўся ён на пралетарскае сумленьне i мужыцкую салiдарнасьць.

— Мужыкi, пусьцiце пахмялiцца! Усе клапаны i трубы, i фiбры гараць, вось-вось перагараць, — прасiў ён, як малiўся.

— Многа вас такiх. Станавiся ў чаргу i чакай, — адказалi яму несумленныя пралетары i несалiдарныя мужыкi.

— Мужыкi, не сьцярплю, клапаны перагараюць, i трубы вось перагараць. Прастаўце выпiць. — Вось такiм быў недакучлiвым, як спасаўская муха, Хлестачонак.

— А за што мы табе прастаўляць будзем? Рассмяшы нас. — Ну нiякай салiдарнасьцi — вось вам i пэдыкулёзны крытэрый на вашывасьць.

Толькi надакучлiвасьцi Хлестачонка магла пазайздросьцiць i сама спасаўская муха, бо ён не адступаў нi на крок ад пiўной кропкi.

— Мужыкi, я што клоўн? Нi пець, нi скакаць, нi крыўляцца не магу.

— Тады правальвай i не дуры галавы!

З такiм првсудам Хлестачонак нiяк ня мог пагадзiцца, бо ўжо перагаралi i трубы, i фiбры. У момант барацьбы за выжываньне чалавек можа зьдзесьнiць неверагоднае, а Хлестачонак лiчыў сябе неверагодным чалавекам. Уключыў глузды ў барацьбу за выжываньне. Трэба ж такому здарыцца, каб у гэты самы час (якiя непрадбачныя шляхi гiсторыi!) да пiўной кропкi, якая знаходзiлася каля прыпынку, пад’ехаў тралейбус. Рашэньне прыйшло iмгненна. I не пасьпела яно яшчэ дайсьцi да розуму, як Хлестачонак быў ужо каля тралейбуса, i схапiў у свае дрыжачыя ад хваляваньня рукi канаты, i адцягнуў ад дроту штангi токапрыёмнiкаў. I трэба было такому здарыцца (вось такiм бывае супадзеньне выпадковасьцяў), што ў гэты самы час па вулiцы праходжваўся на ранiшнiм шпацыры Адольф Быкоўскi. Да яго i зьвярнуўся Хлестачонак.

— Гэй, таварыш, сябар i брат, калi ласка, дапамажыце. Патрымайце бразды праўленьня, а я пагляджў руль кiраваньня.

Быкоўскi, адчуўшы на сваёй асобе зацiкаўленыя позiркi чаргi, ня мог не скарыстацца момантам выставiць напаказ свае новыя боты, а для гэтага трэба было прыцягнуць увагу, а для гэтага, у сваю чаргу, трэба было прыняць прапанову Хлестачонка, бо ён зразумеў, што чаргу будзе цiкавiць рамонт тралейбуса, а таму ён зробiцца цэнтрам увагi, а таму трэба браць у рукi канаты шлангаў токапрыёмнiкаў, i ён узяў, але перад гэтым вынуў з кiшэнi гадзiньнiк i спытаў, колькi мiнут, бо ня мог не паказаць i гэтую рэч на зайздрасьць iншым, якiя ня мелi такой файнай рэчы i маглi яму пазайздросьцiць, — такiмi былi прычыны, з-за якiх Адольф Быкоўскi дапамог Хлестачонку, а не з-за якiх-небудзь iдэйных i гуманных меркаваньняў. Хлестачонак, перадаўшы «бразды правления» Быкоўскаму, шмыгнуў за сьпiны чаргi, якая затоена чакала пацехi.

З тралейбуса выскачыў разьятраны вадзiла: «Так i ператак! Яць тваю маць! Бадай цябе казёл! На хер ты робiш, мудак!» I кулакамi ды па фэйсу Адольфу. Быкоўскi заенчыў: «Ды я, ды што, ды папрасiлi... Каравул, б’юць! Ой, боль угалаве!»

Мужыкi ацанiлi знаходлiвасьць Хлестачонка. Налiлi ажно не адзiн кухаль пiва. Ён з асалодай паглынаў халоднае i гаючае пiтво, тушыў пажар у спаленых вантробах.

— А казаў, што ты ня клоўн, а казаў, што не рассьмяшыш. Ды ў цябе не галава, а дом ураду, — прызналi незвычайнасьць Хлестачонка мужыкi.

— О, гэта так. Галава ў мяне вялiкага розуму, а думкi так i лётаюць, як моль, туды-сюды, — сказаў, як зьвязаў, Хлестачонак.

Ды ня тут-та было. Пачуўся пранiзьлiвы сьвiсток, i перад вачыма чаргi зьявiўся унтэр Зашыбаеў. Пiльны ахоўнiк парадку чэсна выконваў свой абавязак, а таму павiнен быў вылавiць зьбеглага Хлестачонка.

— Трымайце рэвалюцыянэра i шпiёна! — закрычаў Зашыбаеў.

— Браткi, мужыкi, не выдайце на расправу, — узмалiўся Хлестачонак, — я ж прыехаў да вас з мiсiяй, камiсiяй, рэмiсiяй, эмiсiяй i рэмiнiсцэнцыяй...

Браткi мужыкi калi i ведалi, што такое мiсiя i другiя сii, але што такое рэмiнiсцэнцыя ведаць ня ведалi i знаць ня зналi, чуць ня чулi, а значыць нешта важнае i карыснае гэта было. Вось зараз яны праявiлi i сьвядомасьць, i салiдарнасьць. Унтэра раззброiлi, забралi шаблю i сьвiсток. Надыйшло рэвалюцыйнае становiшча.

— Вось, бачу мужыкоў. Пiце пiва, мужыкi! — заклiкаў Хлестачонак, —за ўсё заплочана рэмiсiяй. Будзем рабiць рэмiнiсцэнцыю!

Другi раз заклiкаць не спатрэбiлася. Пiўная кропка затрашчала пад нацiскам пралетарыяў i мужыкоў. Дзьверы зьляцелi зь петляў, палiлося з дзежкi пiва ў кухлi, шклянкi, прыгарашчы, нават у пантофлi. Жандары, якiя прыбеглi спынiць прапiваньне пiва, былi таксама абяззброены i напоены.

— Рэ-мi-нi-сцэн-цыя! — крычалi мужыкi. — Даеш яе рабiць!

— Я слова хачу сказаць! Трыбуну мне, трыбуну! — патрабаваў Хлестачонак.

Яго, як народнага трыбуна, падхапiлi на рукi, i панесьлi на веча, i прама на трыбуну прынесьлi, паставiлi пасярод яе, праславiша сваiм трыбунам. Гэтая падзея цьмяна нагадвала мяцеж i зацьменьне глуздоў, што ня раз адбывалася ў гiсторыi i болей цывiлiзаваных народаў.

Усе прамоўцы, баючыся пралетарскай дыктатуры, змоўклi i праглынулi на ўсялякi выпадак (гэта калi патрэбуюць адказнасьцi за сваё слова) языкi — маўляў, нiчога i нiдзе не казалi з прычыны адсутнасьцi словагаваркова члена. Чычыкаў зразумеў, што гэта крах яго палiтычнай кар’еры i зноў давядзецца пераходзiць на мёртвыя душы.

— Кажы, кажы! — крычалi глупаўцы.

Хлестачонак бачыў сотнi вачэй, а ў iх бачыў надзею i ўсенародную падтрымку. I ён адчуваў душой i сэрцам, разумеў галавой духоўную повязь з глупаўцамi. «Калi добра разабрацца, дык усе мы — глкпаўцы», — думаў ён i ледзь ня плакаў ад замiлаваньня.

— Ура! Ура! Ура! — Крыкi радасьцi натхнялi Хлестачонка на палымяную прамову, толькi вось ён ня ведаў, з чаго пачаць, але трэба было пачынаць, i ён пачаў:

— Важна не што i як, а важна як i што!

I гэтага было дастаткова, каб усе глупаўцы зразумелi, што перад iмi не абы-хто, а сам Iван Аляксандравiч Хлестачонак, настолькi гэтая генiяльная думка ўразiла iх.

— Так, перад вамi сам Iван Аляксандравiч Хлестачонак, — сказаў ён.

Але тут вылез аднекуль на трыбуну Верхавенскi i шапнуў на вушка: «Бабе па мужыку, а мужыку па бабе». Хлестачонак ужо ня слухаў яго, бо на самога найшло натхненьне, а калi на прамоўцу находзiць гэтае самае натхненьне, дык таго не спынiць, не стрымаць, не перагаварыць.

— Я Хлестачонак, мяне ўсюды ведаюць. Гэтак i кажуць: Iван Аляксандравiч Хлестачонак. А прыехаў я з цэнтру ад камiтэту, бо хто, як не я, магу вяршыць мiсiю, эмiсiю, рэмiсiю i рэмiнiсцэнцыю. Чулi пра гэта?

— Нешта чулi, усяго не пачуеш, але нешта чулi, — казалi спанталычаныя глупаўцы.

— Дык вось, я зрабiў гэта. Сам прэзiдэнт-начальнiк выклiкаў мяне. Iван Аляксандравiч, — кажа мне, — ёсьць такi горад Глупаў, i жывуць там глупаўцы, браты нам па розуму. Несправядлiва, калi не дапаможам iм. Трэба, каб яны цешылiся вялiкiм шчасьцем цывiлiзацыi. Нiкому не магу даверыць гэту сьвятую мiсiю, апроч вас, Iван Аляксандравiч. Вы адзiн можаце пабудаваць там нешта. I я пабудую яго i яе. За тыдзень яно будзе ў вас. Толькi выбераце мяне, i ўсё будзе ў парадку.

Трэба ж такое — ён паабяцаў нешта ў парадку. Глупаўцы ад зьдзiўленьня аж заказерылi вочы. Аб парадку яны даўно марылi, бо ня ведалi, што такое парадак: зь якога канца ён пачынаецца, i якiм пачаткам ён канчаецца, i як яго пабудаваць. Так што магiчнае слова «парадак» увасабляла патаемныя мары глупаўцаў аб зямным раi, калi ўсё само сабой ладзiцца i робiцца, усё вызначана i прадвызначана, усё нарыхтавана i прыгатавана, усё згодна i годна, усё... Аб парадку марылi, як аб шчасьцi, а шчасьце, як вядома, кожны разумее па-свойму, а ўсе разам ведаюць, што гэта парадак. Аднак, на жаль, парадак у Глупаве гэтак i не пабудавалi, а тут усё будзе ў парадку. Такая манна, такая лафа — хоць на месцы сядзi, хоць куды хочаш iдзi.

— Глупаўцы, ды манiць ён усё! — закрычаў ад роспачы Чычыкаў. — Якi ён Хлестачонак? Прыпёрся аднекуль i навучае вас жыцьцю. А ўвас iсвае галовы на плячах.

— А ты маўчы, дастойны кандыдат. Якiя тут басьнi распавядаеш дастойным людзям. А хто ўчора суп з катом еў? — сказаў Хлестачонак, як цьвiком прыбiў.

— Глядзi на яго суп з катом еў, а нам ня даў. Пакрыўдзiў нас сiрацiнушак! А мы табе верылi! — зараўлi глупаўцы i гатовы былi зьесьцi самога Чычыкава, каб той не пасьпеў выканаць сваё абяцаньне — правалiцца на месцы з крыкам:»Гэта польская iнтрыга!».

Тут з натоўпу выйшаў самы старажытны глупавец.

— А скажы, глупы ты чалавек, — мовiў ён.

— I скажу, нiякiх праблем. Вы завывяцё. О-о-о! — Затрос Хлестачонак кулаком. — А-а-а! Што там суп з катом? Вы ўмяне ананасы будзеце жраць, ананасы проста з Афрыкi.

— А бульбу садзiць ня будзеш прымушаць?

— Навошта вам бульба, будзеце есьцi ананасы. Ананас такi смачны, такi сакавiты, што самi ня ведаеце, якое гэта шчасьце. Хочаце ананасаў?

— Хочам, хочам! Даеш ананас! Так i жывем, што i не жывем, а тут жыць будзем, i нiякiх парадкаў. Адзiн парадак будзе — сядзi i еш ананасы.

— Дык выбiрайце мяне!

— Выбiраем, выбiраем, выбiраем!

Так Iван Аляксандравiч стаў граданачальнiкам. Што нi кажы, але быць граданачальнiкам нават у Глупаве — справа прыемная, а якая ганаровая, якая ганаровая — i не расказаць, i не апiсаць. Хлестачонак узыйшоў на вяршыню пэрманэнтнага шчасьця. А гiсторыкi змогуцьпераканацца, да чаго даводзiць лёзунг: «Пiце пiва, мужыкi!», калi ён авалодае мужыкамi.

— А бабам па мужыку, а мужыкам па бабе, — падказаў зноў Верхавенскi.

— А дзе я табе баб знайду, а бабам мужыкоў? Мне тут парадак будаваць трэба, а ты тут са сваiмi бабамi ды мужыкамi лезеш. Важна ня што i як, а важна як i што!

— Ты здрадзiў высокiм iдэалам рэвалюцыi. Глядзi, дрэнна скончыш, —прыгразiў Верхавенскi, якому заставалася цяпер, як ветэрану рэвалюцыйнага руху, зноў хавацца ў падпольле.

— Нiчога, затое весела пажыву.

— Я адыходжу ў падпольле, але я вярнуся.

I сапраўды, Верхавенскi пайшоў у падпольле. А за iм сьледам падалiся ягоныя рэвалюцыйныя паплечнiкi.

Хлестачонак быў патрэбны глупаўцам. Яны вiншавалi адзiн аднаго, цалавалiся i сатрасалi паветра воклiчамi: «Бацюшка наш! Прыгажун наш! Глупавец наш!» Больш нецярплiвыя пабеглi ў забягалаўкi абмываць новую перамену. За iмi падалiся ўсе астатнiя, i першымi шчыльнымi шэрагамi iшлi пралетарыi ўсякiх прац. Хлестачонак застаўся адзiн на трыбуне. Ён i сам пабег бы прапусьцiць кухаль пiва, але граданачальнiцкая годнасьць не дазваляла так хутка бегаць. Ён асуджна ўздыхнуў i пацягнуўся ў гарвыканкам браць на сябе цяжар праўленьня.

— Дазвольце, дазвольце дапамагчы вам несьцi гэты цяжар, — дагнаў Хлестачонка жвавы чалавек з тварам, якi ня меў мужыцкага твару i носу ў форме бульбы, а меў твар адказнага працаўнiка i своеасаблiвы нос у форме дзюбы.

Хлестачонак пазнаў голас гэтага чалавека. Гэты голас ён чуў у дуэце з жаночым голасам з альтанкi. (Глядзiце першую главу, дзе Хлестачонак пакiдае дом Чычыкава.)

— А я вас ведаю, — мовiў Хлестачонак.

— Ну, хто мяне ня ведае? Я славуты разумнiк, трошкi фiлёзаф, трошкi вантробшчык дзявочага сэрца, трошкi змагар зь iдэйна трухлявым мяшчанствам, трошкi дзяржаўны дзеяч мяйсцовага памеру — Саламон Самасуй.

— Калi вы такi незвычайны, дык нясiце-панясiце цяжар, — згадзiўся Хлестачонак.

— Я хачу быць наканечнiкам.

— Наканечнiкам? А што гэта такое i навошта гэта такое?

— А ўсе хочуць быць начальнiкамi, а я вось наканечнiкам хачу.

— Ну i будзь iм. I вось табе заданьне — зьбегай па ўсё такое, —аддаў свой першы загад Хлестачонак.

Ён павiнен быў, як нармалёвы чалавек, адзначыць свой трыумф. У выканкамаўскiм будынку, у граданачальнiцкiм габiнэце, пад партрэтам Крук-Крумкачова, за граданачальнiцкiм шырокiм сталом ён быў увесь у праектах i плянах.

— Парадак я пабудую, вось палец адкушу, — казаў ён свайму наканечнiку Саламону Самасую. — Але ня той маштаб, ня той маштаб. Мне Глупава мала, мне ўсю матухну-краiну падавай. Я б... Ды што там краiна! Вялiкая палiтыка, разумееш, гэта маё прызваньне. Мне разьвярнуцца хочацца i ўшыркi i ўглыбкi, каб да самага да нутра, да самага-самага, эпахальнага, гiстарычнага, грандыёзнага. Каб раз ды назаўжды. Вось бы так. Што можам зрабiць вялiкае?

— Нiчога.

— Як нiчога? Што мне, гэты Глупаў патрэбны? Я хачу быць арыгiналам.

— Дык вы можаце быць прэцэдэнтам. У чым справа? Абвесьцiм Глупаў вольным горадам, як гэта там, сувенiрным — ды i ўсе праблемы! Вы тады не граданачальнiк, а прэцэдэнт усенародна выбраны. Усiм прэзыдэнтам раўня, калега i брат. Цар, Бог i воiнскi начальнiк у Глупаве. На вякi вечныя ў гiсторыi iмя Iвана Аляксандравiча Хлестачонка зазьзяе першай славай, — адказаў Самасуй.

— А чаму прэцэдэнт, а не прэзыдэнт?

— Прэзыдэнтаў многа, а прэцэдэнт адзiн. Вось вы першы, а значыць —прэцэдэнт у нашай гiсторыi — раз i на заўсёды. I якi прэцэдэнт —такiх яшчэ не было!

— Мне маштаб патрэбны, мне разьвярнуцца трэба. А што гэта за маштаб — граданачальнiк? Граданачальнiкаў многа, а Хлестачонак адзiн. Згодзен, буду прэцэдэнтам.

Арыгiнальны маргiнал, або маргiнальны арыгiнал

— Народ хоча ведаць жыцьцяпiс свайго правадыра, ды i сьвет хоча даведацца пра раўню, калегу i брата усiм прэзыдэнтам. Я запрасiў карэспандэнта замежнай газэты «Керкешоз» узяць у вас iнтэрвiю, —паведамiў Самасуй.

— А чаму i не! Я прывык даваць iнтэрвiю. Хаця гэтым журналiстам давяраць нельга: перакруцяць, перавернуць — сам сабе не пазнаеш. —Хлестачонак дастаў з кiшэнi прэцэдэнцкага пiнжака люстэрка i з задавалбненьнем угледзеўся сам у сябе. «Дзiўна, пад якой шчасьлiвай зоркай я нарадзiўся? I тварам выйшаў, i гонарам, i розумам. Усiх многа, а я адзiн». — Спадзяюся, гэта чэсны журналiст? — спытаў ён.

— О! Гэта чалавек крыштальнай чэснасьцi, калi такая ёсьць.

— Чаму няма? Напрыклад, у мяне ёсьць. Добра, згодны i на нячэснага журналiста, абы напiсаў пра мяне чэсна. Я чэснасьць паважаю. Сам за чэснасьць некалi пакутаваў, але ад чэснасьцi не адрокся. Хаця, што з чэснага возьмеш, апроч аналiзу? — прамовiў Хлестачонак.

Самасуй выйшаў з габiнэту запрасiць iнтэрвюятара.

У прыёмнай на канапе сядзеў замежны карэспандэнт Жыль Блазн i палiў цыгарэту. Ягоны твар выказваў зьнявагу да ўсяго Разумава разам з прэцэдэнтам. Вось шчырая пакута чалавека, воляй лёсу закiнутага ў самую глухмень сусьветнай цывiлiзацыi. Убачыўшы Самасуя, карэспандэнт падхапiўся з канапы i па-панiбрацку спытаў:

— Ну што, дамовiўся?

— Ганi валюту, i цьвёрдую, — адказаў Самасуй.

Жыль Блазн, цi чалавек, якi называўся гэтым iмем, дастаў з кiшэнi папяровы стос валюты i працягнуў Самасую. Той старанна пералiчыў грошы, а некалькi паперак панюхаў, паспытаў на язык, паглядзеў на сьвятло i абурана плюнуў.

— Ты што, чувак, фуфло сунеш?

— Якое фуфло? Новенькiя, проста з-пад станка. Промта гэмбэл.

— Ты мне дурачку не ўцiрай! Я кажу як яно ёсьць — гэта сапраўднае фуфло. Каго абуць хочаш?

— Зараз мы праблему вырашым. А калi яшчэ трошкi фуфла дабавiць?

— Трошкi? — задумаўся Самасуй. — Не, многа.

— Як скажаш, так i будзе. — Блазн дастаў яшчэ адзiн стос фуфла, якi быў пакладзены ў кiшэню Самасуя.

Такiм чынам замежны карэспандэнт атрымаў доступ да iнтэрвiю прэцэдэнта. Самасуй прадставiў Жыль Блазна Хлестачонку:

— Адны называюць яго вядомым, а другiя надзеяй, якая падае надзеi.

— Дык хто ж ён тады такi? — нiчога не цямiў Хлестачонак. — Вядомы цi падаючы надзеi?

Жыль Блазн сам растлумачыў, хто ён такi.

— Я вядом як надзей, якi падае надзеi, — казаў з характэрным далёказамежным акцэнтам, што нельга было западозрыць у iм блiзказамежнага чалавека.

— Чытаў, i не аднойчы, вашы нарысы. Якое выдатнае пяро! Якая калярытная мова! Якi незвычайны стыль! Мне вось Самасуй сказаў, што вы напiсалi хоць адну кнiжку. Калi яна напiсалася, дык я прачытаю i падпiшуся. Я ж сам пiсаў... i пiшу, але пакуль не пiшу. Ну пытайце, усё раскажу, усю праўду-матку. У мяне сакрэтаў ад сьвету няма. Я такi чалавек, шчыры, што на языку, тое i кажу.

Блазн плюхнуўся ў крэсла, уставiў у зубы цыгарэту, дастаў нататнiк i асадку.

— Можа быць, гарэлачкi нашай пакаштуеце? — лiсьлiва прапанаваў Хлестачонак, адчуваючы адказнасьць моманту.

— Думаеце, я адмоўлюся? Не, я не адмоўлюся. Комбюстыбль патрэбны для майго кампутара... — Блазн паказаў пальцам на галаву. — Лепш працуе — такi лёгкасьць думак незвычайны.

Давялося Хлестачонку налiвацб. Жыль Блазн выпiў чарку i задаў першае пытаньне:

— Можа, пару слоўцаў пра ваш дзяцiнства. Як вырас такi генiяльны палiтык?

— Так, так, я генiяльны палiтык. Ня тое, што там усялякiя дзядзькi iдзяды. Колькi я магу зрабiць... Мне маштаб патрэбны! Якi я генiяльны, сам яшчэ не магу паверыць. I тут важна не што i як, а як i што!

— О, ес, ес! Самсунг гёрл! Значыць ваш дзяцiнства быў цяжкае. Вы загартоўвалi ваша характар у нястачах i бедах, — зрабiў выснову карэспандэнт.

— Канечне, канечне. Як вы правiльна заўважылi, ес, ес. Магу сказаць, што я ўжо ў дзяцiнстве праявiў дапытлiвасьць. Мне хацелася шмат чаго ведаць. Я любiў лазiць па дому. То знайду кнiжку пра сямейнае дыцьцё, з карцiнкамi такiмi, то гарэлку ў прыбiральнi. Бягу i крычу: «Глядзi, тата, гарэлка!», — думаючы, што ён вельмi абрадуецца. А ён мне пад нос кулак: «Бяжы, дурань, пастаў на месца i няўздумай мацi расказаць, а то скуры жывой не застанецца». Вось такiя ўмовы гартаваньня.

— Баму чылдран! Дык што, вы гэтак i не паспрабавалi гарэлку? —вырвалася ў журналiста.

— Чаму? Я ня дурань. Чылдран бахус! Запрасiў сяброў. А яны: «Мы думалi, што ў цябе многа гарэлкi, а тут бутэлька». Я шчырая душа! Усё гатовы аддаць. «А затое ў мяне ёсьць многа варэньня», — кажу. Ну яны i кажуць: «Давай варэньне i давай гарэлку. А ў наступны раз пабольш гарэлкi i паменш варэньня». Ну, бацька, калi ўбачыў, што няма пляшкi, за рамень, i мацiзапрасiў на расправу. «Куды дзеў гарэлку?» I тады я праявiў рэдкую кемлiвасьць. Ведаў, як i што казаць. «На вопыты яе спалiў. Думаў, вам не патрэбна, бо стаяла ў прыбiральнi».

— О, ахтунг зэгарак! Вельмi красамоўны факт. Паказвае, наколькi вам нялёгка было сцьвердзiць сваё я, — казаў Блазн i запiсваў у нататнiк: «Хлестачонак нарадзiўся ў сям’i маральных уродаў i п’янiц. Ад бацькоў пераняў найгоршыя рысы: падман, хiтрасьць, ашуканства». —Ну, а калi праявiўся ваша кемлiвы розум, калi зразумелi, што вы будучы генiя? — не забываў задаваць пытаньнi карэспандэнт.

— Тут без праблем. Як вы кажаце, ахтунг зэгарак. Бацькi мне заўсёды казалi: «Калi ты возьмешся за розум?» Я iм адказваў: «Заўтра. Ну, а калi гэта позна, дык можна i сёньня». А яны мне: «Мы чакаем. Усё сьмяешся. Вось мацi ў твае гады ўжо працавала, а пасьля пайшла за мяне, а пасьля нарадзiла цябе». Колькi разоў я, дапытлiвы хлопчык, я, шчырая душа, я, чыстая старонка, павiнен быў слухаць гэтую мараль. А яны мне: «Ты дарэмна сьмяешся». Бацька: «Я ў твае гады нiчога ня меў i жыць даводзiлася на вулiцах у ямах». Вось так, можаце ўявiць. Я думаю пра вечнае пытаньне: быць цi ня быць, i гэтак далей. А тут такая гадасьць. «Ну, канечне, а дзе ж ты спаў бы, калi хат не было, гэта трэба быць iдыётам, каб спаць наверсе, а ня ў яме. I чаго вы заладзiлi — вось у наш час, вось у твае гады, вось у вашы часы тэлевiзара не было, дык што, мне яго не глядзець? Як мне гэта разумець?»

— О! Жылет раманет! Якiя драматычныя перыпетыя! — казаў карэспандэнт. — Вечная праблем бацькоў i дзяцей! — А тым часам ён запiсваў: «Вельмi рана Хлестачонак зразумеў, што ягоныя бацькi дэгенэраты. Яны ня ведалi нават навошта патрэбны тэлевiзар i сушылi на iм анучы i парцянкi. Якi жах! I ён зразумеў, што павiнен пайсьцi iншым шляхам». — Жыль Блазн не задаў наступнага пытаньня, бо прэцэдэнта было ўжо не спынiць — ён, кульнуўся яшчэ чарку, натхнёна распавядаў аб сваiх жыцьцёвых унiверсiтэтах.

— Я ў гiмназii, не — ва ўнiвэрсiтэце, не — у акадэмii, я вучыўся са славутым мастаком — як яго прозьвiшча? — цi то так, цi то яшчэ як. Ну, ягоныя карцiны ўсе бачылi. Гэта жылет i раманет. Дык вось, пры сустрэчы зь iм узьнiкала скруха на сваю бяздарнасьць, як гэта ня дзiўна гучыць для будучага генiя i ўсiм прэзыдэнтам брата i раўнi. Няўжо ўмяне толькi нерэалiзаваныя амбiцыi? Куды лягчэй яму — умее маляваць плякаты, рэкляму, дарожныя знакi i гэтак далей — у жыцьцi не прападзе. А мне было наканавана сьцьвердзiць сябе, i нiхто сур’ёзна ня браў мяне за чалавека. Я чалавек не зайздросны, але я зайздросьцiў яму. Для яго роўныя былi людзi, якiя мелi нешта за сабой. На мяне ён нiколi не зважаў, нiбыта мяне нiколi не было i не iснавала. А я iснаваў, я заўсёды iснаваў побач. Нават больш таго — я нешта казаў! Але, вы самi разумееце, гэта творчыя людзi, яны не прыслухоўваюцца да меркаваньня кагосьцi генiяльнага. Ды нiколi! Што ён знайшоў у iншых? А нiчога. Iншыя — нiхто. А я — хто? Самi ведаеце, хто я цяпер. Кiм стаў! А iншыя, ды ў iх нiчога, нiчога-га —гарэлка, бабы i цыгарэты. Дык вось, у такiя мiнуты душэўнай скрухi, як нiколi, я быў злосны на самога сябе i на ўсiх астатнiх, i хацелася думаць, думаць, i яшчэ раз думацб, каб нешта прыдумаць!

— О! Керкешоз! Якi шчырасьць! Вось ён, шчырасьць раўнi, калегi i брата ўсiх прэзыдэнтаў, — казаў Жыль Блазн, а тым часам пiсаў у нататнiк: «Ужо ў школе Хлестачонак зразумеў, што ён бяздарная асоба. Нiчога ён ня можа зрабiць i зьдзейсьнiць. Хацеў думаць, але ня мог нiчога прыдумаць».

— Канечне, керкешоз. Я вучыўся выдатна, добра i здавальняюча. Быў гонарам i надзеяй, як i вы. Але я ня веру гонарам i надзеям, — казаў у натхненьнi Хлестачонак. — Хiба можа чалавек з выдатнымi, добрымi, здавальняючымi ведамi не iмкнуцца да спасьцiжэньня, да самастойнага ўспрыняцьця сьвету, што прыводзiць да свайго розуму, якi трэба паказаць iншым. Але хiба настаўнiкi любяць, калi на iх аўтарытэт падручнiкаў падае цень сумленьня? Не, хай цень падае на таго, хто сумняваецца, хай ведае, што аўтарытэт вышэйшы за яго — i вось, ставяць адзнакi нiжэйшыя за гонар i надзею. А другога, цiхмянага, сьцiплага, руплiвага можна i падцягнуць на медаль. Школе ж патрэбны медалiсты. Ды пляваць — хiба ня ведаеце, як гэта робiцца? I я сумняваўся, да ўсяго сваiм розумам даходзiў, а мяне ўсе не разумелi. Але я паказаў, што важна не што i як, а важна як i што. Вось вам i керкешоз!

— О, гут, гут! Класiк манiтор! Вельмi дакладна! Колькi гонару i надзея мы страцiлi з-за аўтарытэт, — заўважыў Жыль Блазн i бегаў пяром у нататнiку: «I тады ён зразумеў, што аўтарытэт выжнейшы за гонар i надзею. Важна, калi прамаўчаць i што сказаць. Але можна што заўгодна казаць i ўвесь час маўчаць. Важна ня што i як, а важна як i што».

— Хаця ўсе мяне лiчаць генiяльным i вялiкiм, на якога нават дыхнуць нельга, а я вельмi просты, самi бачыце, просты, як шкарпэтка. Класiк i манiтор!

— О, ёпэрэсэтэ! Якое красамоўны параўнаньне! — пасьпеў уставiць слова карэспандэнт.

— А ты што ня ведаў? Сам прыдумаў! Дагэтуль было «просты, як трусы». Думаеш, што яны за рубель? А яны за палову рубля. Людзi любяць простых людзей. Шалом алейхум!

— О, тампакс вiдал! Ну тады проста i ясна скажыце, што ёсьць такое парадак, якi вы будуеце? — спытаў Жыль Блазн.

— О, вiдал тампакс! — Хлестачонак падхапiўся з-за стала i пабег да вакна, вiльготнага ад дажджавых кропель. — Бачыце, на дварэ лета, а вось дождж, i не зразумець — восень цi вясна. Усё цяпер пераблыталася. Усё на сьвеце як непатрэбна: людзi, жыцьцё i вось надвор’е. А спытай, чаму так адбываецца, i пачуеш адназначна: так трэба цi так патрэбна. А гэта беспарадак, а патрэбны парадак.

Жыль Блазн пiсаў у свой нататнiк: «Хлестачонак лiчыць, што парадак —гэта калi паводле ягоных указаў сьвецiць сонца цi iдзе дождж, надыходзiць лета цi сыходзiць восень». — О, голiвуд бонд! Як жа вы сталi прэцэдэнтам слаўнага сувенiрнага Разумава? — не забываў задаць ён пытаньне.

— А вельмi проста. — Хлестачонак зноў сеў за стол пад партрэт граданачальнiка Крук-Крумкачова — адзiнага граданачальнiка Глупава, выява якога захавалася для гiсторыi. — У наш час столькi глупства, што лягчэй глупаму быць разумнiкам, чым разумнiку быць глупым.

Гютэ дэ ля водка! I то праўда! Гэта яскрава бачна па вас, —згадзiўся карэспандэнт Блазн, а пiсаў зусiм iншае — патаемнае i дывэрсiйнае: «Стаў Хлестачонак прэцэдэнтам Глупава дзякуючы таму, што лягчэй глупаму праславiцца за разумнiка, чым быць глупым». — Ну яшчэ пытаньне: вашае жыцьцёвае крэда? П’ендэха.

— Што, п’ендэха? Калi водка ля дэ гютэ, дык чаму гютэ ля не зрабiць?

Яны зрабiлi гэтае гютэ ля, г. зн. кульнулi яшчэ па адной чарцы, i Хлестачонак адказаў:

— Любiць толькi сябе. Сам сябе нiколi не падманеш, сам сабе нiколi благога не пажадаеш, i хто цябе палюбiць, калi ня сам сябе? Я любiў бы людзей i люблю iх калi як, але iх так многа, што пачынаюць раздражняць.

Жыль Блазн з гэтага прызнаньня Хлестачонка зрабiў належную выснову: «Прэцэдэнт Хлестачонак жыць ня можа, каб не любiць самога сябе, бо толькi сабе ня здрадзiць i сябе нiяк не падмане, бо нiхто яго ня любiць i нiкому ён не патрэбны». — I што чакай у будучым Разумаў? Ностра коза.

— Цiкавае пытаньне! Вельмi дабра, што ты спытаў пра гэта. Проста —нiхт фэрштэйн. Я магу паабяцаць многа ўсяго i ўсякага, больш чым ананасы з Афрыкi, але — ня мой стыль Нiчога паабяцаць я не магу. Лепш вось зробiм так. — Хлестачонак узяў у рукi статут граданачальнiка i разгарнуў яго. Назавiце мне старонку.

— Саракавая.

— Вось — якое супадзеньне! Проста мiстыка. Я адкрыў якраз на гэтай старонцы! — радасна ўсклiкнуў Хлестачонак. — Паглядзiце, паглядзiце!.. — Але так i не паказаў. — Ну, якi радок?

— Першы зьверху i адразу, — адклаў пяро карэспандэнт.

— Нiчога новага, — прачытаў Хлестачонак i засьмяяўся. — Нiчога новага. Усё па старому.

— Вiдаць, Гераклiт памыляўся. Усё цячэ, але нiчога новага не мяняецц, — заключыў Жыль Блазн. — Гэта вы верна сказалi — важна як i што, важна за што i як.

Хлестачонак быў задаволены iнтэрвiю — выказаўся па жыцьцi i па душах. Хай ведаюць, што ён ня толькi брат, калега i раўня ўсiм прэзыдэнтам, але ён просты, як шкарпэтка, як усе генiяльныя, i нiшто чалавечае яму не чужое, а наадварот, блiзкае i дарагое. Ды i з разумным чалавекам паразмаўляў, бо дзе тут у Разумаве сустрэнеш разумнага чалавека... Усе разумнiкi, бо ўчора яшчэ былi глупаўцы, а розуму яшчэ не нажылi. Быў задаволены i Жыль Блазн — патрэбную iнфармацыю ён сабраў i зрабiў дакладны аналiз: маргiнальны арыгiнал, такi арыгiнальны маргiнал.

Колькi мiнут быў задаволены Саламон Самасуй. Справу пракруцiў i валюту, хаця й фуфло, атрымаў, але многа фуфла атрымаў. I адчуваў ён сябе сапраўды дзяржаўным мужам — чыноўнiкам першай ступенi-гiльдыi. Гэтыя колькi мiнут скончылiся, калi Саламон даведаўся, што такое поўны керкешоз. Жыль Блазн мовiў яму ў прыёмнай: «Такiх прэцэдэнтаў я яшчэ ня бачыў i ня чуў. Гэта не керкешоз, гэта поўны керкешоз!»

А што мог адказаць наканечнiк усiх начальнiкаў? Праўда, голая, як неiзаляваны кабель, праўда. А супраць праўды не папрэш, як да кабеля неiзаляванага пальца ня сунеш. Трахне так, што дым з вушэй папрэ. Поўны керкешоз! Хто мог пра гэта сказаць? Маiсей або яшчэ хто? Але дзе, на якiх скрыжалях выбiта, што такое керкешоз i як зь iм змагацца? Таму Самасуй сказаў Блазну адпаведнае становiшчу: «Ня кожны народ мае такога прэцэдэнта, але i ня кожны прэцэдэнт мае такi народ». I гэта быў керкешоз, калi ён налiваў сто грамаў сайму непасрэднаму прэцэдэнту, зразумеў, што ёсьць i поўны керкешоз. Хлестачонак убачыў на ягонай руцэ гадзiньнiк, i загарэўся, i не стрымаўся:

— Самасуй, хто ў нас начальнiк? Пакуль што я, i думаю, раз i назаўсёды. Мне сустракацца з раўнёй, братамi i калегамi ўсёй рацi прэзыдэнтаў. Можа, сам цар-бацюхна-бакшы-прэзыдэнт краiны нашай роднай матухны-кармiцелькi параiцца са мной захоча, дык я хачу прадстаўнiча выглядаць. Хачу за рэглямантам цiкаваць. Словам, дай гадзiньнiк.

Хлестачонак працягнуў да Самасуя руку. I тады наканечнiк усiх начальнiкаў зразумеў, што поўны керкешоз наступiў. Ён ня мог не наступiць, бо ўсе ад простага да скдладанага вiнаваты ў тым, што важна як i што, а не што i як.

— А дзеванькi... дзеванькi... ёсьць? — неяк заклапочана спытаў Хлестачонак.

— Увесь сiнплiт! Няма праблемаў, — спачувальна адказаў Самасуй.

Праблемы зь iмi не было. Iх заўсёды шмат, гэтых дзеванек. Хлестачонак i Самасуй аб’езьдзiлi не адзiн вясёлы дом, але там бачылi нешта ня першай сьвежасьцi. Тут бы i гарэлка не дапамагла.

— Але, тым ня больш, я не перастаў iх менш любiць, — заявiў заклапочаны Хлестачонак, бо тым ня больш патрэба не перастала быць меншай.

Хацелi, як хацелi — атрымалася, як не хацелi

Тады Самасуй i прызнаўся:

— Адно з двух — выберам трэцяе. Калi няма каралевы, дык на горшы выпадак i графiня падыйдзе. Ёсьць у мяне знаёмая — удава не ўдава, але сапраўдная графiня. Муж ейны адправiўся ў навуковую экспэдыцыю на паўднёвы бок зямлi, высьветлiць, чаму там людзi ходзяць на нагах. А з жонкамi вучоных трэба прыемна адасаблiвацца, можна даведацца, якiя ўяўленьнi мае ейны муж аб пабудове сьветаў i сусьветаў.

— Гэта будзе вялiкае навуковае адкрыцьцё, якое праславiць Разумаў на ўвесь сьвет: неразгаданая тайна прыроды разгадана, — заключыў Хлестачонак, горды за свой горад.

Зрэшты, не такi Разумаў i захалусны. Калi пастарацца, панамагацца, навесьцi парадак, дык чым ня горад? Вунь якая прыгажосьць — бэз цьвiце!

— Прыгожа, я ўсе вулiцы засадзiў бы! — прамовiў Хлестачонак.

— Ну i што? Разрасьцецца, i ня пройдзеш, i не праедзеш. Самае месца для элемэнтаў, — сказаў, як заўсёды слушна, Самасуй.

— Непарадак! Секчы пад корань! — загадаў Хлестачонак голасам сапраўднага гаспадара, бо ў гэтую хвiлiну ён нарэшце адчуў сябе гаспадаром — усё тут ягонае. Ён тут закон i ўлада. Ягонае жаданьне — закон, ягонае слова — улада. Вось так i ня йначай!

Графiня жыла ў маленькай каморцы ў пралетарскiм iнтэрнаце, запэцканым клапамi i тараканамi. «Граф прадаў палац на экспэдыцыю», —растлумачыў Самасуй гэты вiраж у лёсе графiнi. На прагныя вочы графiню можна было лiчыць дамай прыемнай хоць у якiх адносiнах.

— Графiня, — прадставiлася яна.

— Прэцэдэнт, — пакланiўся ёй Хлестачонак. — Я ўмею даражыць жаночай шчырасьцю i ласкай, таму лiчыце ваш родавы палац сваiм.

— Як цудоўна! Вы чыноўнiк са сталiцы? — усклiкнула графiня.

— Ён прэцэдэнт, — растлумачыў Самасуй i па-гаспадарску выклаў на стол з валiзкi джэнтэльмэнскi набор: бутэльку гарэлкi «Самсонаўская» i розныя прысмакi — гронку сакавiтага вiнаграду, хлеб... лiверку i цыбулю, а пасьля асьцярожна дастаў дзьвюма рукамi самы што нi ёсьць ананас.

У Хлестачонака ад зьдзiўленьня ажно мову адняло. Ананас! Тое, чаго так хацеў ягоны народ, можна было дастаць i ў Разумаве, але толькi з валiзкi Саламона Самасуя.

— Якiм чынам? — прамармытаў спанталычаны Хлестачонак.

— Важна не тое, што i як, а важна тое, як i што!

I Хлестачонак зразумеў, што нiчога не разумее.

— Пазнаю гэтых сталiчных, — насьмешлiва прамовiла графiня. —Думаюць, што прэцэдэнтамi сталi, дык ужо адразу i ананасы. Ой, ой, быццам бы мы iх i ня елi. А вы прэцэдэнт чаго?

— Я брат, калега i раўня усiм прэзыдэнтам, — незадаволена адказаў Хлестачонак.

Ён раззлаваўся на сваю натуральную патрэбу, з-за якой апынуўся ў гэтым вартым жалю выглядзе. Але «Самсонаўская» i прысмакi спакушалi яго i казалi яму, што важныя справы, нават самыя вялiкiя, самыя гучныя, самыя маштабныя бываюць i ня важнымi, iх можна адкласьцi, хай яны нават i неадкладныя.

— Давайце пiць i весялiцца, — прапанаваў ён.

— Тост, тост! — запатрабавала графiня.

Права тосту атрымаў Хлестачонак, i ён яго выкарыстаў. Падняўся з-за стала з чаркай у руках i патэтычна сказаў:

— Рэдкая птушка ляцела над Дняпром i не даляцела да сярэдзiны. Упала дагары нагамi рэдкая птушка. I толькi хвалi разыйшлiся, i нiякiх сьлядоў. I нiхто не даведаецца, якi канец быў у рэдкай птушкi. Ня трэба плакаць i галасiць. Ня ўмееш лётаць — ад зямлi не адрывайся. Дык давайце вып’ем за тое, каб паднялiся мы высока-высока, але заўсёды была пад нагамi зямля!

Тост прыйшоўся да моманту, i ўсе дружна выпiлi. Было падазрэньне, што кожны зьбiраўся падняцца высока-высока i ляцець далёка-далёка, але ня падаць потырч, бо якiя б нi былi моцныя крылы, кожны трывала стаяў на цьвёрдай глебе.

Налiвалi i пiлi, пiлi i налiвалi, закусвалi. Налiвалi i пiлi за ўсё i за нiшто. Хлестачонак прызнаўся ў каханьнi: «Графiня, як вас убачу, дык не магу вас ня бачыць!» — «Ой, пазнаю вантробшчыка жаночага сэрца! Словы, словы, а пасьля што...» — «ЁН такi», — падтакнуў Самасуй.

— Такi i сякi. Усе ведаюць. Убачаць мяне i кажуць: «Вунь Iван Аляксандравiч Хлестачонак. Ён такi i сякi». Калi я закахаюся, дык я закахаюся. Аднаго разу, памятаю, дык няма было каму закахацца, дык усе мяне i просяць: «Закахайцеся, закахайцеся». Я i закахаўся. Ды ў мяне, ведаеце... Не паверыце, таму i не скажу. Я мужчына хоць куды незвычайны. Не глядзiце, што я такi i сякi. Можа, я Геракл.

— Сувенiрны! — засьмяялася графiня.

— Так, суверэнны мужчына. Не якi там... За лепшых мужчын нашага стала! — прапанаваў ён тост, а выпiў сам за сябе i вярнуў натуральную патрэбу. — Слухай, грамадзянiн наканечнiк, выканай важнае i найважнейшае даручэньне — зьлётай яшчэ па адну пляшку, i можаш не сьпяшацца.

I Саламон Самасуй адправiўся выконваць найважнейшае даручэньне. Толькi зараз Хлестачонак уцямiў, што трапiў у далiкатнае становiшча: на справе трэба было даводзiць, якi ён мужчына хоць куды незвычайны. I важна было не як i што, а чым i як. А вось наконт гэтага чым былi праблемы, ды i як, ня ведаў як.

Некалi навучылi Хлестачонка, што жанчыны любяць вушамi, а таму трэба iх загружаць i загружаць. Асаблiва эфектыўнымi зьяўляюцца словы каханая, дарагая, непаўторная, дапамагае i прызнаньне не магу без цябе. Калi ж палкасьць пачуцьця не дастае вантробаў жанчыны, дык трэба крануць ейнае сэрца — паскардзiцца на сваю долю, расшкадобiць яе. Ну, не палюбiць, дык пашкадуе. Хлестачонак выбраў гэтую тактыку.

— Ах, графiня, я такi адзiнокi, як глiст на глiне, а ты такая адзiнокая, як жаба ў каляiне. Давай пакахаемся, можа нам i палягчае. Што там кахаць — засунуў i сцы... Вы мяне разумееце? — мовiў Хлестачонак, падымаючыся з-за стала. — Давайце паглыбiм нашу iнтэграцыю да поўнага кансэнсусу.

— Не, не, Iван Аляксандравiч. Калi я вас разумею, дык болей згублю, чым знайду. — Графiня адступiла да ложка.

Становiшча набывала крызiсны характар. Яму, мужчыне, правадыру народа, правiцелю Глупава, нарэшце Хлестачонку, адмовiлi ў такой маленькай натуральнай патрэбе. Ну што ёй значыць... Нiчога. Якая абраза ягонаму гонару i чэсьцi.

— Ня бойцеся, мы захаваем недатыкальнасьць целаў.

— Вы хочаце... У вас патрэбнасьцi i праблемы! Адкажыце за словы, —паклiкала ўжо з ложку графiня. У яе голасе Хлестачонак чуў пасьмешку.

Ён ужо прадчуваў, як скурчыцца пад яе позiркам, варта яму распрануцца i паказаць свае нiкчэмныя звалокi. «I гэта Геракл? Сапраўды, засушаны Геракл!» Ды ён завалiцца памiж ейнымi неабдымнымi цыцкамi, а трэба ж адказваць за свае словы, а ён не прызвычаiўся за iх адказваць. I яму так захацелася зноў за стол i казаць, казаць, каб толькi б за гэта не адказваць, што ён сумнымi вачыма зiрнуў на пустую пляшку. «Ну чаму так несправядлiва, чаму прыемная бяседа сканчаецца на донцы бутэлькi?»

— Ну дзе ж мужчына хоць куды? Мой зайчык, мой пiтончык, мой коцiк! — прызыўна шаптала графiня. — Блiжэй да цела.

Хлестачонак асуджана распрануўся. Мiнута вялiкага разаблачэньня няўхiльна надыйшла, i падзецца не было куды, як толькi ў ложак.

— Блiжэй да цела...

Тут ужо словамi не дапаможаш i Самасую не загадаеш выратаваць гонар i чэсьць. I Хлестачонак лёг у ложак. Ён правёў рукой па целу графiнi i... там, дзе была правая нага, наткнуўся на касьцяную кульцю. Хлестачонак адразу працьверазеў. Во трапiў — проста ў ложак да нейкай Бабы Ягi — кульцяной нагi.

— Пастаў яе ў кут, — спакойна мовiла графiня.

Можна ўявiць жах Хлестачонка, якога ў дзяцiнстве пужалi Бабай Ягой, але наўрад цi можна ўявiць гэты жах. Ну, прапаў за няма нiшто. Хлестачонак ускочыў з ложка i выбег з пакою.

У калiдоры ён адшукаў тое, што яму трэба. Прабыў там нядоўга — роўна столькi, каб задаволiць маленькую патрэбу. А пасьля малiў неба i багоў, каб графiня заснула, i ён мог адзецца ды ўцячы ад яе. Аднак адбылося непрадбачнае — дзьверы былi зачынены. Хлестачонак некалькi разоў кулаком пагрукаў у дзьверы — графiня не адчыняла. Пагрукаў гучней — тое самае. Куды ж яму падзецца ў адных трусах? Лажа атрымлiваецца. Яму вялiкiя справы вяршыць, а ён без парткоў. Хлестачонак адчайна бiўся ў дзьверы, пакуль не адчынiлiся ўсе дзьверы на калiдоры i зьiх не павысоўвалiся заспаныя галовы пралетарак i пралетарыяў. На яго пасыпалася лаянка самых розных народаў i моваў. ДЗякуй Богу, што ў калiдоры не гарэла сьвятло, бо, што нi кажы, адзежцы народ надае першапачатковае значэньне, бо па адзежцы сустракаюць. А чаго варты правадыр без парткоў? Хлестачонак так i чакаў воклiча: «А прэцэдэнт голы!» Пасьля даводзь, што ты быў у трусах, хто паверыць. Але нiхто не крыкнуў гэтай сакрамэнтальнай фразы, i Хлестачонак асьмялеў.

— Ды пайшлi вы... Маю права па праву натуральнай патрэбы. У законе прыроды запiсана, i я яго выконваю. Ды пайшлi вы спаць! Вы шчасьлiвыя, бо ёсьць з кiм спаць — са сваёй жонкай або з чужой. Шчасьлiвыя не размаўляюць, гэта няшчасныя кажуць. — Хлестачонак плюнуў зь няшчасьця ў твар блiжэйшага i пайшоў па калiдоры. — Не такi я шчасьлiвы, каб з вамi размаўляць.

— Вось да чаго жыцьцё давяло чалавека. Хiба гэта жыцьцё? А каму цяпер лёгка... — мовiлi яму ўсьлед.

Старадаўняя бабка-кансьержка, убачыўшы перад сабой мужчыну ў трусах, спуджана запрычытала:

— А сьвят! Сьвят! Чур мяне! Чур мяне!

Хлестачонак, як нi тлумачыў ёй, што гэта такая мода — нудысцкая, але бабуля, як iдэйна маральная асоба, адмахвалася ад яго рукамi i ў той жа час правай нагой цiснула на сыгнальную кнопку. I вось празь iмгненьне ў вэстыбюль iнтэрнату ўварвалiся два жандары. Засьвiсьцелi сьвiсткамi, зазванiлi званочкамi, а пасьля гаркнулi:

— Тварам да сьценкi, рукi ўгору, не варушыцца, ня дыхаць! Яць, так-ператак...

Хлестачонак так i зрабiў. Адно не разумеў — навошта яго абшукваюць: што i мог ён схаваць, дык i тое ў кулак, а што там, дык i кожны мог здагадацца.

— Хто такi? Што робiш?

— Iван Аляксандравiч Хлестачонак, — з пачуцьцём гонару сказаў ён, —правяраю жыцьцёвыя ўмовы жыцьця.

— Ты што — рэвiзор? Ну, як жыцьцё? Яць, перамаць... так-ператак...

— Нiчога, пройдзе.

Хлестачонак павярнуўся да жандараў, i тыя пазналi яго.

— Ах, гэта зноў ты! Экстрэмiст! — усклiкнулi абодва жандары. —Яць, перамацб, так-ператак...

— Я прэцэдэнт.

— Якi ты прэцэдэнт? Якi Хлестачонак? Хiба такiя хлестачонкi бываюць? — сказаў адзiн жандар.

— Паглядзi на сябе. Прапiўся, без парткоў, зарос, апусьцiўся, —сказаў другi жандар.

— Дык я вам усё растлумачу. Я працую прэцэдэнтам. I тут ад працы зьявiлася натуральная патрэба. Самая натуральная, бывае ж такое. Вось i прыехаў я з наканечнiкам Самасуем сюды.

— Нават, каб i наканечнiк самсуем быў.

— Была адна патрэба, а пасьля другая патрэба. Ну, мы выпiлi, гэтую праблему вырашылi, а тут першая, натуральная патрэба зьявiлася. Я i яе вырашыў бы, ды тут маленькая патрэба, дык я па патрэбе ў патрэбнiк пабег, а дзьверы — ляп! — i зачынiлiся. Я не туды i не сюды. I патрэбы ўжо ня трэба.

Жандары толькi варочалi вачыма, нiчога не разумеючы ў патрэбах Хлестачонка.

— Адкуль у цябе столькi патрэбаў? Здаецца, у цябе нiчога няма, а патрэбалюбства колькi... Адкуль яны бяруцца? Была б адна патрэба, дык i не хадзiў бы без парткоў, — мовiлi жандары.

— А можа ён забiў каго? Вы паглядзiце, — праявiла пiльнасьць бабуля.

— Ану, прызнавайся, каго замачыў?

— Вы што гэта такое? — не на жарт абурыўся Iван Аляксандравiч. —Вы разжалаваны. Здаць сьвiсткi i званочкi!

— Куды нас ужо жалаваць i разжалаваць. Мы i так службу сваю нясём, як можам. Яць-перамаць...

Жандары схапiлi Хлестачонка пад рукi i павялi яго па калiдоры. Такое абыходжаньне прынiжала ўсю ганарлiвую натуру прэцэдэнта, ягоныя гонар i чэсбцб, але ён супакойваў сябе. Важна ня што i як, а важна як i што.

На грукат ботаў з дзьвярэй пакояў высоўвалiся галовы, але, пачуўшы бразгат званочкаў, радасна хавалiся назад. Парадак!

Неяк шостым пачуцьцём Хлестачонак адшукаў патрэбны пакой, але на гучны грукат жандараў нiхто не адчынiў дзьверы. Хлестачонак ужо пачаў быў хвалявацца — мала што магло здарыцца, а яму пасьля адказвай: пратаколы, допыты, вочныя стаўкi, сьледчыя экспэрымэнты, адбiткi пальцаў... I нiхто не паверыць, што ў яго былi толькi натуральныя патрэбы, а нiякiх злахiтрых намераў, нiхто не паверыць, што ён Хлестачонак Iван Аляксандравiч. Зацягаюць, заезьдзяць, а яго вялiкiя справы чакаюць.

— Ну што ж, дзе наша не прападала, яць-перамаць, — асуджана мовiў жандар i разагнаўся ды бац лабешкай у дзьверы, i яны — ляп! — i адчынiлiся.

Жандары ўварвалiся ў пакой, засьвiсьцелi сьвiсткамi, зазванiлi званочкамi, а ўжо тады крыкнулi:

— Тварам да сьценкi, рукi на сьценку, не варушыцца, ня дыхаць! Крок наперад, крок назад — будзем сьвiсьцець! Яць...

Сьвiсьцець не давялося, бо ў пакоi нiкога не было. Графiня нейкiм неверагодным чынам зьнiкла, толькi расчыненае вакно магло навесьцi на думку, што яна выйшла на шпацыр, прынамсi касьцяной кульцi Хлестачонак ня ўбачыў. Жандары недаўменна шнырылi вачыма i неўзабаве яны натыкнулiся на рэшткi баляваньня — пустую бутэльку i недаедкi. Спакусьлiвы пах ананасу прыцягнуў iх нюх. Стражы зашморгалi насамi i не ўстрымалiся, каб не паспрабаваць шалупiньне ананасу.

— Во! Есьцi можна, i нават трэба, — заключылi экспэрты. — Што гэта такое?

— Як што? Ананас! — патлумачыў Хлестачонак, якi нацягнуў на сябе парткi.

— Ты што! — усклiкнулi жандары. — Як так? Сапраўды? Няўжо? —зьдзiўлялiся яны. — Адкуль? Чаму? Няўжо? Сапраўды? Як так, ты што?

А пах пранiк у калiдор, у кожную каморку i ў кожны нос. Чакаць доўга не давялося. Жыхарства iнтэрнату павалiла на пах. Набiлася яно ў пакой.

— Што? Як? Ананас? А нам? I мы хочам!

Ад словаў жыхарства накiнулася на шалупiньне. Трэба зразумець, кожны хацеў паспытаць, што такое гэты мiтычны прадукт. Кожны хацеў быць першым, бо першы ўваходзiць у гiсторыю.

Агульную барацьбу за выжываньне (гэта можна назваць натуральным адбогам цi яшчэ як) перапынiў незразумелы гук — нешта гудзела, тарахцела, сьвiсьцела, усё хутчэй i хутчэй наблiжалася. I вось перад зьдзiўленым позiркам жыхарства ў адчыненае вакно ўляцела вярхом на мятле графiня. Яе расчырванелы твар зiхацеў радасьцю вышэйшага пiлатажу, а валасы былi растрапаныя ад iмклiвага палёта. За сьпiной графiнi сядзеў шчасьлiвы Саламон Самасуй, якi трымаў у паднятай угору руцэ пляшку гарэлкi.

— Пасьпеў! — урачыста ўсклiкнуў Самасуй.

— Ведзьма! — закрычала жыхарства i пападала на падлогу ў непрытомнасьцi.

Нават стойкiя жандары, якiя пабачылi на свае вочы i не такое, i тыя пападалi разам з усiмi. Такая была сiла мiстыкi, а тут ужо нiчога не паробiш. Хлестачонак стаяў аслупянелы пасярод пакою, узвышаючыся над палеглым жыхарствам.

Iнтуiцыя не падвяла яго — графiня была Бабай Ягой. Але як прэцэдэнт ён павiнен быў i да яе ставiцца па-людзку, бо яна грамадзянка яго сувенiрнага горада. Зрэшты, самае небясьпечнае i цяжкае ўжо засталося для ягоных бiёграфаў, i хай яны гадаюць, што было, а чаго не было.

— Не зразумеў, — прамовiў ён.

— I не зразумееш, — адказала графiня.

— Вы што — Баба Яга?

— Трэба ж некiм быць, бо будзеш нiкiм. Але не пужайся — я ручная, цывiлiзаваная. Са старым завязала, але новага яшчэ не пачала.

Баба Яга ўзяла мятлу i пачала вымятаць палеглае жыхарства за парог. «I гэтае сьмецьце таксама», — вымяла i жандараў.

Мiж тым, Самасуй падвесялiў стол пляшкай i закускай, хлебам ды солблю, ды салам ды цыбулькай, ды iкоркай, ды балычком, ды яшчэ чымсьцi такiм, чым можна было закусiць сапраўдную старадарожскую самагонку.

— Банкета працягваецца! — абвясьцiў наканечнiк.

Хлестачонак вымушаны быў працягваць банкет, хаця кiраваўся ён прагматычнымi iнтарэсамi. Баба Яга магла быць патрэбнай яму. I ён, выпiўшы чарку самагонкi i войкнуўшы ад задавальненьня, завёў гаворку.

— Каз-кi страх як люблю. Колькi я iх перачытаў. Сам некалькi напiсаў. Ну, пра Чырвоную шапачку, пра ката ў ботах. Вельмi цяпер актуальныя казкi. Адны назвы чаго вартыя. Нiколi не падумаў бы, што з сапраўднай Бабай Ягой сустрэнуся. А скажыце, вы Кашчэя Несьмяротнага ведаеце? Як ён там пажывае? I Зьмея Гаўрылавiча ведаеце? А залатую рыбку злавiць можаце? I ўвогуле — што вы можаце?

Баба Яга ўсьмiхнулася чароўнай усьмешкай сьвецкай iльвiцы, ад якой у кожнага мужчыны мурашкi бягуць па сьпiне. Прабеглi яны i па сьпiне Хлестачонка. Толькi Самасуй спакойна пхаў у рот цыбульку, сала, хрэн, хлеб з сольлю — словам, закусваў. Што датычыцца яго, дык ён разгадаў у графiнi жанчыну рэдкiх талентаў — з такой цi прападзеш, цi не прападзеш, але не пашкадуеш.

— Я, канечне, магла б прачытаць вам цэлую лекцыю пра казкi. Успомнiць, што пiсалi класiкi марксiзму-ленiнiзму на гэты тэмат, але цi вам пра гэта казаць? Як бачыце, мы народжаны, каб казкi зрабiць быльлю, вось i робiм, па меры сваiх магчымасьцяў. Чымсьцi вы падобны на Кошу, бо хлестачонкi бессьмяротныя, як, дарэчы, i самасуi, i гэта дае зарад энэргii з упэўненасьцю глядзець у заўтрашнi дзень. Я шчыра чакала... але, прабачце, быў неадкладны выклiк да беса. Ён перадаў вам цыдулку, — Баба Яга працягнула Хлестачонку лiсток паперы.

«Дарагi Iван Аляксандравiч! Мой Вам нiжайшы i глыбачайшы. Спачуваю Вам. Вы ня трапiлi б у гэтую гiсторыю, каб мелi сваю бабу, а то паквапiлiся на чужую i засталiся без парткоў. А магло быць i горш. Цяпер самi разумееце, наколькi актуальнае маё вучэньне. Спадзяюся на Вашу натуральную патрэбу i творчую патэнцыю.

З рэвалюцыйным прывiтаньнем

Пётр Сьцяпанавiч Верхавенскi

Бес ня той, але другi»

«Гэта змова, — вырашыў Хлестачонак, прачытаўшы цыдулку. — Без сумненьня, змова. Графiня, яна ж Баба Яга, разам зь бесам Верхавенскiм задумалi нешта супраць мяне. Ня выключана, што i гэты самазваны наканечнiк усiх начальнiкаў — ня хто iншы, як правакатар. Зацягнуў мяне да гэтай бабы, зацягнуў у гэту непрыстойную гiсторыю, пакiнуў без парткоў. Не зьдзiўлюся, калi даведаюся, хто кiруе iмi. Без сумненьня, Коша Несьмяротны. У яго на Iванушак даўно зуб наточаны. Так i глядзi, i мяне загубiць. Далi ж бацькi такое недарэчнае iмя — Iванушка. Лепш я зваўся б Кiрылам ды Мяфодзiем, або яшчэ лепш — Гай Юлiй Цэзар. А то — Iванушка. Тут кожная Баба Яга накiнецца на мой чалавечы дух. Гэта змова! Трэба пiльнасьць i яшчэ раз пiльнасьць! Вока ды вока! Мае гонар i годнасьць пад пагрозай».

Ён са скрухi выпiў яшчэ i зразумеў, што сiлы ў яго засталося роўна столькi, каб паварушыць языком, але замест словаў, што ён хоча спаць, атрымалася невыразная фраза: «...я ўмею дрэнна спаць», хаця па зьместу яна была глыбока мастацкай.

Прачнуўся ён апоўднi ў сваiм ложку, у сваiм пакоi ў прэцэдэнцкiм палацы. Неяк цьмяна ў ягонай памяцi ўваскрашалiся начныя прыгоды. Ну, зразумела, гэта сон. Хiба мог ён флiртаваць з нейкай там Бабай Ягой ды яшчэ бегаць у чым мацi нарадзiла на чужых вачах. Ён жа не абы-хто, а Iван Аляксандравiч Хлестачонак. Карцiну мог прасьвятлiць Самасуй. «Вы не паверыце, Iван Аляксандравiч, але ўсё гэта вам прысьнiлася. На ўсе сто працэнтаў. Якая Баба Яга? Мы заехалi да графiнi, а пасьля вы ад’ехалi... Такiя жахi толькi могуць прысьнiцца. Вось ён, цяжар улады! Трэба берагчы сябе. Нас многа, а вы ў нас адзiн».

Чаго не было б, каб гэтага не адбылося

Справы былi такiя. Сьпярша прэцэдэнт разглядаў справу бiзнэсмэна Выпiвайкiна. Бiзнэсмэн скардзiўся на тое, што тралейбусны прыпынак знаходзiцца далёка ад яго пiцейнай забягалаўкi i пасажыры не забягаюць туды, а бягуць у пiцейную Прапiвайкiна. Прасiў Выпiвайкiн перанесьцi прыпынак блiжэй да яго забягалаўкi. Хлестачонак думаў, думаў i прыдумаў:

— А недаiмкi ты здаў?

— Бацюшка родны, усе да адной!

Самасуй дастаў з шуфлядкi стала папку i сур’ёзна перабраў там паперкi, а пасьля спытаў:

— Ведаеш, што гэта? Гэта кампрамат! Недаiмкi, схова падаткаў, спайваньне народу, разбаўленьне гарэлкi, маральная разбэшчанасьць, сэксуальныя дамаганьнi, — пэўна, сьпiс кампрамату быў бы доўгi, каб Хлестачонак не перабiў Самасуя.

— Ды што тут казаць? Садзiць яго трэба! I пасадзiм. Надоўга, i вельмi доўга.

— Бацюшка, родны! — упаў на каленi Выпiвайкiн. — Не губi, кармiцель! Дабрачыннасьцю адраблю!

— Калi будзеш, дык давай, — дазволiў Хлестачонак.

Узрадаваны Выпiвайкiн хуценька дастаў з-за пазухi клунак грошай i даў яго Хлестачонку.

Калi дзьверы за прасiцелем зачынiлiся, Хлестачонак вывалiў клунак на стол i задаволена пералiчыў грошы, пералiчыў у другi раз i схаваў пад канапу пад сумным позiркам Самасуя. Хаця наканечнiк сваё заўсёды браў у прыёмнай, i браў у цьвёрдай валюце. Наступнай была справа бiзнэсмэна Прапiвайкiна. Бiзнэсмэн скардзiўся, што тралейбусны прыпынак знаходзiцца каля пiцейнай забягалаўкi Выпiвайкiна, а таму да яго ў пiцейную пасажыры не заходзяць. Дык цi нельга перанесьцi прыпынак яшчэ блiжэй да ягонай пiцейнай? Для эканомii часу Хлестачонак адразу пачаў чытаць сьпiс кампрамату: недаiмкi, схова падаткаў, спайваньне народу, разбаўленьне гарэлкi, маральная разбэшчанасьць, сэксуальныя дамаганьнi... Самасуй адразу ж зрабiў выснову — садзiць. Прапiвайкiн упаў на каленi i замалiўся аб лiтасьцi. Справа вырашылася грашовым ахвяраваньнем у прэцэдэнцкiя рукi. Хлестачонак цёр iх ад задавальненьня.

У той жа час замежны карэспандэнт Жыль Блазн сустрэўся ў цёмным завулку з разьведчыкам Шцiрлiкам i перадаў верную iнфармацыю пра прэцэдэнта Хлестачонка. За важныя i сакрэтныя зьвесткi Шцiрлiк расплацiўся з карэспандэнтам цьвёрдай валютай. Iнфармацыя была перададзена радысткай Бэт па рацыi ў цэнтр. Там адразу ж адбылася нарада. Доўга ня думалi i вырашылi: для ўмацаваньня i росквiту дзяржавы вопыт Глупава вельмi павучальны, бо можна даведацца, колькi будзе цярпець народ абяцанак-цацанак. Такiм чынам, Хлестачонку дазволiлi праводзiцб экспэрымэнт, а Глупаў абвясьцiлi свабоднай запаветнай зонай, каб на яе глядзець ды iншым была навука.

* * *

У той адказны момант, калi Хлестачонак вырашаў лёсаносныя справы, у габiнэт убег унтэр Зашыбаеў.

— Бунт! Бунт! — закрычаў ён.

Хлестачонак схаваўся пад стол i адтуль даў загад хавацца ўсiм. Бунт, ён ведаў, справа дурная i бязьлiтасная. Тут, калi не схаваўся, дык пахаваюць. Толькi Самасуй ня страцiў пачуцьця мужнасьцi i змог распытаць унтэра. Высьветлiлася, што ананасы ўжо завезены ў горад i той-сёй нават паспрабаваў iх, i вось глупаўцы кiнулiся да будынку нгарвыканкаму.

— Гэта iнтрыга! — вылез з-пад стала Хлестачонак. — Саламон, пашлi iх куды-небудзь падалей i найхутчэй.

Саламон выйшаў да народу i выступiў перад iм.

— Ну чаго верашчыце? Чаго лезеце з глупствам да начальнiка? Ён адзiн, а вас многа. Ананасы будуць. Вязуць ужо з Афрыкi, пацярпiце.

— Мы людзi прывышныя. Цярпець дык цярпець, — адказаў народ.

— А зараз будзеце радаваццца! Хочаце быць сувенiрнымi? Хочаце — на месцы сядзiце, хочаце — куды хочаце iдзiце. Нiякiх парадкаў, адзiн толькi парадак. I нiчога для гэтага ня трэба, толькi захацiце, —прапанаваў народу Самасуй.

— Ну як не хацець, што мы — дурнi? Мы хочам, заўсёды хочам!

— Дык радуйцеся: з гэтага дня горад Глупаў — сувенiрны горад. Хочаш — на месцы сядзi, хочаш — куды хочаш iдзi. А граданачальнiк наш —калега, раўня i браi усi прэзiдэнтам, гэта значыць прэцэдэнт, —прамаўляў натхнёна Саламон Самасуй i нават з пафасам трыбуна памахаў рукамi над галавой. Атрымалася эфэктна i вельмi прывабна, ажно i на Хлестачонка напаў сьверб аратара i народнага трыбуна, i ён важна выйшаў да глупаўцаў i сьпiч мовiў:

— Важна ня што i як, а важна як i што!

Глупаўцы ўжо ведалi, што перад iмi генiяльны чалавек, бо нiяк не маглi зразумець, чаму важна ня што i як, а як i што, а значыць iх любiмы граданачальнiк-прэцэдэнт мае такую рацыю, якую яны ня маюць, а значыць ён лепш за iх разумее, што рабiць, бо важна як i што. I яны пайшлi б радавацца сваёй сувенiрнасьцi i цярплiва цярпець у чаканьнi ананасаў, бо iх справа маленькая: цярпець i чакаць абяцанае, бо, зрэшты рэшт, важна як i што, а не што i як. Але Хлестачонак прагнуў паразмаўляць са сваiм народам па душах.

— Якiя вы глупаўцы? Вы ня глупаўцы!

— А хто ж мы такiя? Ад веку глупаўцамi былi: i бацькi, i дзяды, i прадзеды — усе глупаўцы, — занепакоiўся народ, прадчуваючы нейкую бяду.

— Быў Глупаў, а цяпер будзе Разумаў, бо глупаўцы спрадвеку былi братнiм народам усiм разумным людзям: адзiн хлеб i адна соль. Гэта ворагi братняй злучкi назвалi вас глупаўцамi, каб сваю экспансiю праводзiць. Але цяпер увесь сьвет даведаецца, што Глупаў — гэта нiякi ня Глупаў, а Разумаў, а глупаўцы — разумаўцы. Дык не паддадзiмся iнтрыгам. Заўсёды мы былi разумаўцамi i будзем iмi. А таму, паколькi горад Глупаў нарэшце дамогся сувенiрнасьцi i вярнуў сваё спрадвечнае iмя Разумаў, а вы зноў зьядналiся ў братняй сям’i гома сапiенсаў, абвяшчаю сьвята i загадваю салют, каб суседнiя краi бачылi наш трыюмф. Пiце, гуляйце i радуйцеся волi вольнай, сувенiрнай.

— Ой, бацюшка ты наш, што мы чуем? Вушам сваiм ня верым. Волю-вольную сувенiрную нам даеш. Ура-а-а! Разумнымi мы зрабiлiся. Ура-а-а! — закрычалi глупаўцы i цяперашнiя разумаўцы i на радасьцях пабеглi сьвяткаваць волю вольную сувенiрную.

Пiлi i ўспамiналi ранейшыя вольнасьцi, i нiяк не маглi ўспомнiць, калi яшчэ так вольна i сувенiрна жылi яны: хочаш — сядзi, хочаш —iдзi, куды хочаш. Сапраўды, важна ня што i як, а важна, як i што! Параўноўвалi Хлестачонка зь iншымi граданачальнiкамi i не маглi параўнаць, бо i да яго былi разумнiчкi i прыгажуны, але ён разумнейшы i прыгажэйшы, бо як нi круцi, як нi параўноўвай — але ён не граданачальнiк, а прэцэдэнт, калега, раўня i брат усiм прэзыдэнтам.

У той жа дзень Хлестачонак паслаў у цэнтар тэлеграму ад сувенiрнасьцi Глупава й перайменаваньнi яго ў сувенiрны горад Разумаў. З цэнтру пагрозьлiва спыталiся: «Што вы там, звар’яцелi?» На што Хлестачонак адказаў, што ён не абы хто, а ўсенароднавыбраны сувенiрны прэцэдэнт Разумава, а таму брат, калега i раўня ўсiм прэзыдэнтам. «Якi яшчэ прэцэдэнт?» — спыталi з цэнтру. «Хлестачонак Iван Аляксандравiч.»

Салют пусьцiлi. Суседнiя краi — Галадаева, Недаедава, Сярылаўка —убачылi яго, i спуджана малiлiся галадаеўцы, недаедаўцы, сярылаўцы: «Чур мяне, чур мяне», ня ведаючы, што i падумаць. Разумаўцы гарэлку выпiлi, пагалёкалi на салют, аднак ананасаў ад гэтага не зьявiлася. Вырашылi разумаўцы пацярпець, хаця антыграмадзкiя элемэнты i падбiвалi iх iсьцi патрабаваць ананасаў. Хлестачонак на пару дзён атрымаў народны давер.

Гэтыя пару дзён прэцэдэнт шукаў недахопаў у парадку: то ня так ляжыць, то ня так стаiць, то ня там, то ня сям, то ня як, а то ня што; перанесьцi, перакласьцi перасунуць, зьмянiць, перайначыць, пераапрануць, перайменаваць. Прыдумаў ён i герб Разумава — выява ананаса ў сонечных промнях, чым вельмi ганарыўся. Такiм чынам разумаўцы маглi ўбачыць, што ёсьць ананас, i яшчэ больш марылi пакаштаваць яго, але цярпелi i другi дзень. На радасьць iм прэцэдэнт не забываўся пра iх. Ён часта выходзiў на ганак будынку гарвыканкаму (якi цяпер называўся рэзыдэнцыяй прэцэдэнта або прэцэдэнцыяй) i , склаўшы рукi на грудзях, задраўшы галаву ўгару, рабiў выгляд,