|
Юры Гумянюк
ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ
НАТХНЕНЬНЕ
Кожны творца пачынаецца з натхненьня.
А яно вiруе ў маладосьцi.
Атрымаеш зь неба блаславеньне
ды змайструеш самастойна штосьцi.
Карабель цi прыгажуню-ляльку,
для яе квяцiсты гарнiтурчык,
i пачнеш вясёла фэстывалiць,
як непаўналетнi авантурнiк.
А iнакш, напэўна, немагчыма
ў нашай апаганенай вар’ятнi,
дзе замест гаворкi — пантамiма
ды настрой далёка не выдатны.
Тут пануе хамства i распуста,
старшыня саўгасу гаспадарыць,
насаджае норавы i густы,
пра пасад крамлёўскi стала марыць.
Вось чаму так хочацца напiцца
i зямлю апырскаць угнаеньнем,
разгуляцца цi развесялiцца,
каб ня страцiць кайфу ад натхненьня.
20 кастрычнiка 1998
ЖЫЦЬЦЯРЫС
Засяроджаны на нязначным,
зацугляны перажываньнямi,
вырашаю я звышзадачы,
што звалiлiся наканаваньнем.
I прыходжу штодня да высновы
пакручастымi вузкiмi сцьцежкамi:
жыцьцярыс перапiсваць нанова —
аўтастраду закiдываць пляшкамi.
19 лiстапада 1998
ГРОНКА АКАЦЫI
Зь неспакоем гляджу я на гронку акацыi:
можа трэба iзноў пасыпаць раны сольлю?
Як жахлiва трываць часы акупацыi,
забiвацца ад суму ў гнятлiвай няволi.
Палiтычных маньякаў забавы вар’яцкiя
цiск у жылах грамадзтва настолькi павысiлi,
што прамовы ня спыняць яго залiхвацкiя,
анi бляск малады прэзiдэнцкае лысiны.
Думкi рояцца ў келiху зманлiвай вадкасьцi,
iм кактэйль летаргiчны звужае прастору.
Варта вырвацца з клюшняў саўковай нахабнасьцi,
уцячы стрымгалоў па крывавых разорах
i прытулак знайсьцi на аддаленай станцыi...
Зрэшты й там лукашыстыя, пэўна, прымрояцца.
Зноўку гляну тады я на гронку акацыi —
далiкатныя нэрвы няхай супакояцца.
27 сьнежня 1998
ВIБРАЦЫЯ ТВАНI
Ты запiсаўся змалку ў Ордэн Мазахiстаў,
ты ўсюды ёсьць — нiдзе цябе няма.
Глядзi, як адраджаецца Канкiста —
канкiстадораў поўная турма.
У камэры гiбеюць нэафiты,
ў рызьзi, лайне кахаюцца штодня,
спарожжам перапрэлым апавiтыя,
зьнясiленыя нормай працадня.
А дзесьцi там Масква ня верыць сьлёзам
i пырскае крывёю на мараль,
агорнутая масавым псыхозам...
Эх, сьпiрт «Раяль» — цеплацэнтраль!
Ну што, прыгожая, паехалi катацца:
пагоркi, лес, размытыя палi...
З табой да ранiцы мы будзем цалавацца,
сьпярша празрыстай вадкасьцi налi.
Мы адпачнем на загараднай хазе,
жар генiталiй нас адкiне ў iншасьвет.
Прытомнасьць верне генiколяг Купэльвайзэр,
чульлiвы лiрык, эрагенiсты паэт.
Як жыць далей? Сьвiньня нябёсная ня скажа,
раскрые анус — пацячэ лайно.
А мы падманутыя ў жыжцы плазам ляжам,
бо шчасьця i дагэтуль не вiдно.
Адно вiбрацыя парушыць сны гнiлыя,
мачой прапахлыя, як цела чарвяка,
ды самадайка, нiбы воўк, завые,
каўтнуўшы цэлы пуд каравяка.
I мы пакiнем гэты Ордэн закарэлы —
самазабойцаў апантаных бастыён,
калi ад голаду змарнеюць нашы целы...
Краiна родная згатуе зь iх булён.
студзень 1995, люты 1997
ГАРАДЗЕНСКI АПАКАЛIПСIС
Твае днi зьлiчаны. У сэрцы жах забей!
Крывёй ахвяраў захлынаецца Гародня!
Мой мiлы дружа, зразумей:
апакалiпсiс пачынаецца сягоньня.
Наiўны заклiк, голас у сьцяне,
замураваны пастановаю прыблуды,
што каравяк на смарагдовым дзiрване
ўспрыймаецца пасланым зь неба цудам.
Дык што з таго, што рэжа брата брат,
удзячная дачка зьбiвае сваю мацi,
а бюракрата лашчыць бюракрат,
нiбы прыдурка на дзяржаўнае блатхаце?
Чаго маўчыш, Гародня? Дай адказ!
Цi праглыгула прэзiдэнцкiя пiгулкi?
Хай у мазгах тваiх зайграе джаз,
напоўнi радасцю ўсе жылачкi-завулкi!
Зноў курчышся, бы вырвалi язык
гвалтаўнiкi — зьдзiчэлыя манкурты
ды iхны ашалелы кiраўнiк —
выродлівы бастард маскоўскiх курваў.
Але ж надыйдзе запаветны час,
i хеўра здраднiкаў ў лайне сваiм патоне.
Адно шкада, што ўжо ня будзе нас,
калi Гародня рэстаўруе сваё ўлоньне.
17 сьнежня 1998
ЧАКАНЬНЕ
Нас нiхто не вiнавацiў
(вiнаватых больш няма).
Перапоўнена турма.
Скразьнякi ў бацькоўскай хаце.
Мулкiх нараў рып глухi
працiнае сны мiнорна,
i раз’ятраныя жорны
мелюць памяцi шматкi.
Так пазначана ў пiсьмёнах
старадаўняе пары.
А пакуль што лiхтары
шлюць карпускулаў мiльёны
цераз краты i муры.
14 лiпеня 1998
САМААХВЯРНАСЬЦЬ
Твой твар, залеплены шэраньню,
я, стомлены, расцалую.
Высiлкi мяйсцовага генiя
напоўняць глебу пустую.
Цябе на стале мiж сурвэткамi
спасьцiгну за колькi хвiлiнаў,
аздоблю шыкоўнымi кветкамi,
шалёны ад шчасьця — загiну.
Хай самаахвярнасьць залiчыцца,
як вынiк суiснаваньня,
а крокi на прывiдных лесьвiцах
застыгнуць сымболем каханьня.
2 лiстапада 1998
СОН У ТЭАТРАЛЬНЫХ КРЭСЛАХ
Лагодна-незаўважна дзень мiнае,
як сон буржуя ў тэатральных крэслах,
калi на сцэне распранаецца Сьвятая,
шукаючы сабе мiж дэкарацый месца.
Аднак храпiць мужык у гарнiтуры,
каўтнуўшы з пiвам вiрус летаргii,
нат не скране яго Сьвятой каляратура
цi штучкi-дручкi псыхатэрапii.
Ён сам сабе актор, глядач i крытык,
нашпiгаваны ведамi з маленства.
О, не чапай яго! Нячулы дотык
здранцьвеньне ператворыць у шаленства.
Вакол яго анёлкi злудным колам
лунаюць ў танцы, песенькi сьпяваюць
i твар яму смаруюць салiдолам,
нiбы даводзяць, што заўжды кахаюць.
Буржуй ня верыць гэткаму каханьню:
няўжо яно грашовай вартасьцi ня мае?
Няхай Сьвятая на падмостках ракам стане
ды пераконвае прысутных, што кахае.
Мiне прэм’ера. Зала апусьцее.
I данясе гульлiва з-за кулiсаў
струмень паветра нерэальнай дзеi
гарбатны водар з прысмакам мялiсы.
7 траўня 1998
РАЗЬВIТАЛЬНАЯ ДЛЯ «БАТЛЕЙКI»*
Пабачыш сонца, бы яешню на патэльнi, —
вантроба скурчыцца, а страўнiк забуркоча.
Яна шчэ сьвецiць — лямпка ля гандэльнi —
ня згасьне, нат калi заплюшчыш вочы.
Па сходах крокаў пяць — i ты на месцы,
ва ўтульнай яме, што кавярняй называюць.
Азадкам уваб’еш ў падлогу крэсла,
ледзь пазяхнеш — табе гарэлку налiваюць
сябры-зайздросьнiкi, лiсьлiвыя знаёмцы,
зь якiмi ўчора пiў, а заўтра не пазнаеш.
Адно запомнiцца мiгценьне лямпкi-сонца,
што ў покуцi забросьнелай канае.
Да пабачэньня, любая «Бардэлька»! —
прытулак родны хiжых абармотаў!
Пах кетчупа на змучаных сардэльках
ня выцiсьне належнае згрызоты.
19 кастрычнiка 1998
ЦУКРОВЫ ПЕЎНIК
Цукровы пеўнiк, злы прадвесьнiк перамен,
хацеў мой лёс няўзнак пераiначыць,
паставiць ракам, адсабачыць,
пусьцiць крывю з танклявых вен.
А я прайду па колу, як Радэн,
сваю скульптуру вырашу iначай
ды разьвiтаюся з фiнансавай нястачай...
Так разыходзяцца васал i суверэн —
сузаснавальнiкi адроджанай Канкiсты.
Цукровы пеўнiк ў роце растае,
ды толькi думка мне спакою не дае:
калi ж завалiцца той Ордэн мазахiстаў?
19 лiпеня 1999
*"Батлейка"- легендарная кавярня, якая працавала ў Гарадзенскім тэатры лялек у 1992-1998 гг. Месца, дзе бавіла час адраджэнская моладзь і мясцовая багема. У розны час "Батлейку" наведалі былы сьпікер парляманту Беларусі С.Шушкевіч, сьпявак Данчык, Вітаўт Кіпель ды інш. вядомыя асобы.
АПОШНЯЯ ДЭКАДА
Мiне апошняя дэкада,
як гiстарычнае здарэньне,
ля тэатральнай балюстрады
пакiне продкам гурмы ценяў.
Алегарычная цаглiна
тэхнакратычнага стагодзьдзя
застыгне жоўтай субмарынай
у паэтычным агародзе.
I можа нехта расшыфруе
ланцуг загадкавых акордаў,
у сiнiх зрэнках узгадуе
iртутны бляск мiзэрыкордый.
1 сакавiка 1999
Горадня
|