БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 7

Леў Лунц

ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ

“Сэрапіёнавы браты” – раман Гофмана. Гэта азначае, што мы пішам пад Гофмана, што мы – школа Гофмана.

Гэткія высновы зробіць кожны, хто пачуе пра нас . І ён жа, прачытаўшы наі зборнік альбо аповеды братоў, дзівіцца: “Што ў іх ад Гофмана? І наогул, адзінае школы, адзінага накірунка ў іх няма. Кожны піша па-свойму”.

Але, гэта так. Мы ня школа, не накірунак, ня штудыя насьледваньня Гофману.

І з тае прычыны назваліся Сэрапіёнавымі братамі.

Лётар зьдзекваецца з Отмара: “Ці не прыняць нам пастанову – пра што можна і пра што нельга будзе казаць? Ці не прымусіць кожнага распавнсьці ў абавязковым парадку тры гострыя показкі альбо падаваць абавязковую салату з сардынак дзеля вячэры? Гэтак мы панурымся ў такое мора філістэрства, якое можа красаваць толькі на кветніках. Няўжо ты не разумееш, што ўсялякая вызначаная ўмова цягне за сабой прымус і нудоту, у якіх патанае асалода?..”

Мы назваліся Сэрапіёнавымі братамі, таму што ня жадаем прымусу й нудоты, не жадаем, каб усе пісалі аднолькава, хай і насьледваючы Гофману.

У кожнага з нас сваё аблічча і свае літаратурныя густы. У кожнага з нас можна знайсьці сьляды самых розных літаратурных уплываў. “У кожнага свой бубен,”—сказаў Нікіцін на першым нашым сходзе.

Але ж і гофманаўскія шэсьць братоў не блізьняты, не жаўнерскі шыхт па росьце. Сыльвэстар – ціхі і сьціплы, маўклівы, а Вінцэнт – апантаны, нястрыманы, непастаянны, шыпучы, Лётар – зацяты буркатун, спрачальнік, і Цыпрыян – задуменны містык. Отмар – злы насьмешнік, і, нарэшце, Тэадор – гаспадар, пяшчотны бацька і сябар сваім братам, які неўпрыкмет кіруе гэтым дзікім гуртком, які запаляе і тушыць спрэчкі.

А спрэчак так шмат. Шэсьць Сэрапіёнавых братоў таксама ня школа й не накірунак. Яны кідаюцца адно на другога, увесь час нязгодныя з другім, таму мы і назваліся Сэрапіёнавымі братамі.

У лютым 1921 года, у пэрыяд найвялікшых рэглямэнтацыяў, рэгістрацыяў і казарменнага ўпарадкаваньня, калі ўсім быў дадзены адзін жалезны і нудны статус, - мы вырашылі зьбірацца без статутаў і старшыняў, бяз выбараў і галасаваньняў. Разам з Тэадорам, Омарам і Цыпрыянам мы далі веры, што “характар будучых сходаў вызначыцца сам сабой, і далі абяцаньне трымацца статута пустэльніка Сэрапіёна.

II

А статут гэты, вось ён.

Граф П. абвясьціў сябе пустэльнікам Сэрапіёнам, тым самым, што жыў за часамі імпэратара Дэцыі. Ён сышоў у лес, там пабудаваў сабе хаціну ўдалечыні ад уражанага сьвету. Але ён ня быў самотным. Учора яго наведаў Арыёста, сёньня ён гаманіў з Дантэ. Так пражыў пазбаўлены розуму паэт да глыбокай старасьці, сьмеючыся над разумнымі людзьмі, якія спрабавалі пераканаць яго, што ён граф П. Ён даваў веры сваім хваравітым уяўленьням… Не, не так кажу: для яго яны былі не хваравітымі ўяўленьнямі, а ісьцінай.

Мы верым у рэальнасьць сваіх прыдуманых герояў і прыдуманых падзей. Жыў Гофман, чалавек, жыў і Шчаўкунок, лялька, жыў сваім асаблівым, але таксама сапраўдным жыцьцём.

Гэта не навіна. Хто з самых убогіх, самых нізкалобых публіцыстаў не пісаў аб жывой літаратуры, аб рэальнасьці твораў мастацтва?

Што ж! Мы не выступаем з новымі лёзунгамі, не выдаем маніхвэстаў і праграмаў. Але для нас старая ісьціна мае вялікі практычны сэнс, Незразумелы альбо забыты, асабліва ў нас, у Расеі.

Мы лічам, што расейская літаратура нашых дзён надзіва манерная, чапурыстая, аднастайная. Нам дазваляецца пісаць аповеды, раманы, нудныя драмы, - у старым, ці новым стылі, - але абавязкова бытавыя і абавязкова на сучасныя тэмы. Авантурны раман ёсьць зьяваю шкоднаю; клясычная ды рамантычная трагедыя – архаізм альбо стылізацыя; бульварная аповесьць – амаральна. Таму: Аляксандар Дзюма (бацька) – макулятура; Гофман і Стывенсан – дзіцячыя пісьменьнікі.

А мы мяркуем, што наш геніяльны патрон, стваральнік неверагоднага і непраўдападобнага, роўны Таўстому і Бальзаку; што Стывенсан, аўтар разбойніцкіх раманаў, - вялікі пісьменьнік; і што Дзюма – клясык, падобна Дастаеўскаму.

Гэта ня значыць, што мы прызнаем толькі Гофмана, толькі Стывенсана. Амаль усе нашыя браты якраз бытавікі. Але яны ведаюць, што й другое магчымае. Твор можа адлюстроўваць эпоху, але можа і не адлюстроўваць, ад гэтага ён горшым ня стане. І вось Усев. Іванаў, перакананы бытавік, які апісвае рэвалюцыйную, цяжкую і крывавую вёску, прызнае КАверына, аўтара няўцямных рамантычных навэлаў. А мая ўльтрарамантычная трагедыя ўжываецца з высакароднай, старадаўняй лірыка Федзіна.

Таму мы і патрабуем аднаго: твор мусі быць арганічным, рэальным, жыць сваім асаблівым жыцьцём.

С в а і м а с а б л і в ы м ж ы ц ь ц ё м. Ня быць копіяй з натуры, а жыць упоравень з прыродай. Мы кажам: гофманаўскі Шчаўкунок больш падобны да горкаўскага Чалкаша, чым гэты літаратурны басяк да свайго жывога прататыпу. Таму што й Шчаўкунок і Чалкаш прыдуманы, створаны мастаком, толькі розныя пёры іх малявалі.

III

І яшчэ адзін вялікі практычны сэнс адкрывае нам статут пустэльніка Сэрапіёна.

Мы згуртаваліся ў дні рэвалюцыйнага, у дні магутнага палітычнага напружаньня. “Хто ня з намі, той супраць нас! – казалі нам справа і зьлева. – З кім вы, Сэрапіёнавы браты? З камуністамі альбо супраць камуністаў? За рэвалюцыю альбо супраць рэвалюцыі?”

З кім жа мы, Сэрапіёнавы браты?

Мы з пустэльнікам Сэрапіёнам.

Значыцца, ні з кім? Значыцца – балота? Значыцца – падуладная эстэцкім вычварэньням інэлігенцыя? Без ідэалёгіі, без перакананьняў, наша хата з краю?..

Не.

У кожнага з нас ёсьць ідэалёгія, ёсьць палітычныя перакананьні, кожны хату сваю ў свой колер хварбуе. Так у жыцьці. І так у аповедах, аповесьцях, драмах. Мы ж разам, мы – братэрства – патрабуем аднаго: каб голас ня быў хвальшывым. Каб мы паверылі ў рэальнасьць твору, якога б ён колеру ня быў.

Надта доўга й пакутліва кіравала расейскай літаратурай грамадзкасьць. Прыйшоў час сказаць, што некамуністычны аповед можа быць няздарным, але можа быць і геніяльным. І нам усё адно, з кім быў Блок-паэт, аўтар “Дванаццаці”, Бунін-пісьменьнік, аўтар “Пана з Сан-Францыска”.

Гэта абэцэдная ісьціна, але кожны дзень пераконвае нас, што пра гэта трэба казаць зноў і зноў.

З кім жы мы, Сэрапіёнавы браты?

Мы з пустэльнікам Сэрапіёнам. Мы верым у тое, што літаратурныя хімеры – асаблівая рэальнасьць, і мы не хацім утылітарызму. Мы пішам не дзеля прапаганды. Мастацва рэальнае, як само жыцьцё. І, як само жыцьцё, яно бяз мэты і бяз сэнсу: існуе таму, што ня можа не існаваць.

IV

Браты!

Да вас маё апошняе слова.

Ёсьць яшчэ нешта, што лучыць нас, чаму няма тлумачэньня – наша братэрская любоў.

Мы не чальцы адаго клюбу, не калегі, не таварышы, а – браты. Кожны з нас шануе свайго брата як пісьменьніка і як чалавека. У велічны час, у вялікім горадзе мы знайшлі адно другога, — авантурысты, інтэлігенты і проста людзі, - як знаходзяць адно другога браты. Кроў мая казала мне: “Вось твой брат!” І кроў твая казала табе: “Вось твой брат!” І няма той моцы ў сьвеце, якая парушыць адзінства крыві, разбурыць хаўрус родных братоў.

І цяпер, калі фанатыкі-палітыканы і падсьлепаватыя крытыкі справа і зьлева распальваюць між намі варажнечу, цаляюць у нашыя ідэалягічныя разыходжаньні, і лямантуюць: “Разыйдзіцеся па партыях!” – мы не адкажам ім. Таму што адзін брат можа маліцца Богу, а другі – д’яблу, але братамі яны застаюцца. І нікому ў сьвеце не разарваць адзінства крыві родных братоў.

Мы не таварышы, а – Б р а т ы!

Леў Лунц (1901-1924) нарадзіўся ў Пецярбургу, скончыў філалягічны факультэт Пецербургскага унівэрсытэту, у якім быў пакінуты для працягу навуковай працы. Памёр у Гамбургу.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія