БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

ЗАЎЗЯТАРКА ЛIТАРАТУРЫ
аповед

Мiхась Андрасюк

Задажджылася кастрыцнiцкая субота. Нагiнаючы да зямлi сырыя, абшарпаныя крылы хмурын, кароткi дзень шпарка павярнуў на вечар. Базарны гоман аддаляўся, расплываўся ў шэрых завулках i зьнiкаў там, затаптаны сьпешнымi крокамi, заглушаны восеньскiм ветрам. Людзi пад парасонамi трушком сьпяшалi дамоў, старанна пазбываючыся апошнiх клопатаў дня.

Мястэчка пераступала той нябачны, характэрны для ўсiх невялiчкiх мястэчак парог, за якiм у восеньскiя i зiмовыя адвячоркi iснуе ўсё ва ўмоўным адно значэньнi, а натоўп, разьдзелены на асобныя адзiнкi, жуе ў задуме мiнуўшчыну, зусiм iгнаруючы цяперашнi i будучы час.

Я таксама падумаў, цi не пара ўжо зьбiрацца і надзеў палiто, насунуў капялюш, патушыў сьвятло. Зрабiлася цiха i цёмна, i толькi вокны зялёным, у лiхтароў пазычаным сьвятлом, ляглі на каменны паркет. Ад гэтае зеленi так i падумалася: ненатуральнае тут усё, нежывое, мiнулае, як адбiтак часу i здарэньняў у цьмяным люстэрку. За дзьвярыма азваўся званок i пабег па паркеце жывымi iскрынкамi, зьбянтэжыў, абудзiў каменную абыякавасьць. I спынiў мае роздумы над тайным аблiччам сьвету.

Дзьвярэй у нас сотнi, ключоў – можна здагадацца – у тры разы больш. I пакуль прыстасаваў я слушны ключ да адпаведнай дзiркi, званок паўтарыўся.

На парозе стаяла маладая дзяўчына. Дробная, невялiкая, змораная дарогай, зьнясiленая дажджом i холадам.

– Я зь Менску, студэнтка,– сказала i назвала сваё прозьвiшча. – Фальклёр зьбiрала, ноткi запiсвала. Ня бач калi i дзень зьляцеў. Вось i шукаю начлег. А добрыя людзi сюды накiравалi. Не адкiнеце, а? – усьмiхнулася, адсланяючы роўненькi, беленькi радок зубочкаў.

У гэтым «не адкiнеце, а?» было штосьцi i па-дзiцячы разгубленае, i па-жаноцку какетлiвае, ды яшчэ i тое неназванае, што загадала мне шырэй разнасьцежыць дзьве-ры, правесьцi дзяўчыну на другi паверх i раскватараваць яе ў гасьцiнным пакойчыку.

– Тут будзе ваш ложак, там вось шафа, а туалет – калiдорам налева, сказаўшы ўсё, я адступiў крок назад, затрымаўся на парозе. Хацелася паглядзець на яе маладосьць – змораную, але ўсё ж такi жывую, i з-за жывучасьцi гэтай, ненатуральна дзiўную ў сырых, спустошаных мурах. Дзяўчына скiнула палiто i прысела на ложак.

– Хвiлiну пачытаю, а потым – спа-а-ць, раскошна пазяхнула, раскрыжавала рукi, пацягнулася, аж напялiся, падалiся неперад маленькiя ўзгоркi пад швэдрыкам. – Я, ведаеце, не засну, калi не прачытаю прынамсi дзьвух старонак. – Дастала з валiзачкi нейкую кнiжку, паклала яе побач сябе, хуценька, быццам бы сарамлiва, так, што на вокладцы пасьпелася толькi прыкмецiць якiсьцi твар з доўгiм, высалапленым языком.

– Чытайце, на здароўе,– сказаў я на разьвiтаньне i пайшоў.

На вулiцы церусіў дождж. Вецер, забягаючы з паўднёвага ўсходу, штурхаў у плечы. Нецярплiва, бесцырымонна. I вецер той, i самота кастрычнiцкага адвячорка, i мiгценьне нэонавай рэклямы, перамешанае з водарам кiтайскае кухнi накiравалi мяне да пана Зэнака. Наогул, стараюся абмiнаць такiя экзатычныя раскошы, лiчу iх непатрэбнай выдумкай ды марнаваньнем часу, аднак у гэты кастрычнiцкi сумны вечар атрымалася iначай. Сядзеў я ў беларускай частцы кiтайскага рэстарана, запiваў арыентальныя вустрыцы польскiм пiвам, а соннасьць – дашчэнту тутэйшая, сачылася зь лiхтароў. У галаве таўклася дзiўная думка, што я забыў сказаць нешта важнае дзяўчыне. I думка тая наблiжалася крадком да высокiх дзьвярэй сьвядомасьцi, здавалася – яшчэ крок, і пераступiць нябачныя парогi, i аб’явiцца зразумелым зьместам. Але дзiўная сiла затрымлівала яе, адкiдала назад, у бязьмежныя прасторы забыцьця.

Перамагаючы санлiвасьць, я павалокся на другi паверх. У шчылiне мiж дзьвярыма i падлогай жаўцела сьвятло. Значыць – ня сьпiць яшчэ, чытае – падумалася i адразу зрабiлася неяк жвавей, весялей. Iдучы насустрач жоўтай шчылiне, мая рука загрукала ў дзьверы, i, калi нiхто не адказаў, нацiснула клямку. Дзьверы падалiся. Дзяўчына – напалову седзячы, напалову лежачы – вачыма, круглымi, як пяцiзлатовая манэта, углядалася ў дзьверы. Недачытаная кнiжка высьлiзнулася са скамянелых рук i, зьехаўшы па коўдры, пляснула на падлогу.

– Ввв-ы мм-музэйнiк,– нi то спыталi, нi то зканстатавалi зьбялелыя вусны.

– У нейкiм сэнсе – так,– адказала мая соннасьць.

– Вы прыйшлi, каб мяне... каб мяне... каб... – шукала адпаведнае слова, але такое слова не прыходзiла ў яе галаву. Скурчылася, учапiлася за мяжу сьвятла i ценю, як блудная, разгубленая ластаўка, якая з-за сваёй вясёлай неасьцярожнасьцi трапiла у незнаёмую клетку. Натапырыўшы пёркi сачыла за кожным маiм жэстам. – Не падыходзьце! – працягнула далонi, стараючыся затрымаць мяне на парозе.

Я i ня думаў наблiжацца да яе, а ўсе сiлы, фiзычныя ды iнтэлектуальныя аддаваў адной справе: успомнiць прычыну, якая прывяла мяне ў гэтае месца.

– Гавораць,– няма сэнсу змагацца супроць музэйнiка. Можа i няма. Але я буду змагацца. Буду баранiцца. Жывую мяне ня возьмеце! Я буду крычаць! Я ўжо крычу! Ратунку-ууу!

Пранiзьлiвы крык пакацiўся калiдорамi i, паўтараючыся глухiм рэхам, слабеў, патухаў, аж дашчэнтна пабiты бэтоннымi кулакамi, прысеў у цёмных закутках. Закрычала яшчэ раз, i яшчэ, а вынiк атрымоўваўся такi, як i раней: голас заглыбляўся ў калiдоры, у сьцены, у морак, i зьнiкаў, не знаходзячы нi падтрымкi, нi водгаласу. Дзяўчына забiлася глыбей пад коўдру, так, што глядзелi цяпер на мяне адно вялiзныя, зьнерухомныя вочы. Яе настрой раптоўна зьмянiўся. З беспардоннай, амаль адчайнай ваяўнiчасьцi засталася адно пакорлiвая, паслухмяная абыякавасьць. А можа здагадалася, што ўсякi крык на дапамогу i так задушаць, суцiшаць абдымкi тоўстых муроў? Непазьбежнасьць, няўхiльнасьць лёсу звалiлася на яе з усiх бакоў. Цела поўнілася цяжкiм сьвiнцом паслухмянасьцi, i толькi вочы старалiся злавiць тую хвiлiну, калi прадбачанае ўсiм жанчынам ператвараецца ў вiдавочны факт.

– Калi ўжо будзе, што мае быць... Але запамятайце: я была супроць. А кнiжку, калi ласка, дайце сюды. Схаваю пад падушку. Брыдка ўсё ж, каб валялася на падлозе.

Я ступiў крок наперад, падняў з падлогi тое, што прасiла дзяўчына. «Дама...» «Дамавi...» Сам чорт не разьбярэцца, што цяпер пiшуць маладыя. «Вадалейства»,– падумаў i ў гэты момант успомнiлася ўсё тое, што я раней забыў сказаць. Раптоўнае асьвятленьне зьняло з маёй душы дзiўны, неназваны цяжар. Той цяжар, якi не дазваляў мне нi вярнуцца дамоў, нi пасядзець у пана Зэнака. Цяжар, якi прывёў мяне сюды, на другi паверх, у пакойчык незнаёмкi.

– Калi будзеце карыстацца туалетам, не забудзьце закруцiць кран. Наш дырэктар заўжды аб гэтым напамiнае. А то, усяк бывае з маладымi. А цяпер чытайце на здароўе,– я падаў дзяўчыне кнiжку i сышоў.

м. Гайнаўка

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія