БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

НЕШТА МУСІЦЬ ВЫПЛАВІЦЦА
Размова Алеся Аркуша з літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам




Алесь Аркуш: – Ці існуе сёньня ў Беларусі адзінае культурніцкае поле? Калі яно не адзінае, дык якое: “слаёнае”, “кавалкавае”, “лякальныя выспы”?

Пятро Васючэнка: – Культурніцкае поле, калі яно й існуе, дык ня можа быць “слаёным” альбо “кавалкавым”, бо яно не пірог. Яно ня можа й быць “лякальнымі выспамі”, бо тое поле, а ня мора. А яно ёсьць. Інфармацыйны выбух дасягнуў Беларусі. Адзінства культурніцкага поля забясьпечваецца ўсёпранікальнасьцю інфармацыі ды сродкаў яе множаньня. Поле рунее наватворамі. Тэкставая прастора перапоўненая. Утварыўся лябірынт тэкстаў са шматлікімі галерэямі й сьцежкамі, па якіх блукаюць самотныя аўтары й ня могуць выйсьці да чытача, бо чытач блукае па сваіх сьцежках. Інфармацыйна-тэкставы лябірынт – гэта й ёсьць на сёньня нашае культурніцкае поле.

А.А.: – Чаму так і не адбылося “прымірэньне” між “постсавецкімі” пісьменьнікамі і “радыкаламі” новай генэрацыі?

П.В.: – Не адбылося прымірэньня таму, што вайны няма. Братаюцца ворагі пасьля таго, як пусьцілі адзін адному крывавую юху. Уяўляеш, каб пабраталіся Янка Купала й ягоны кат Лукаш Бэндэ? Валеры Маракоў ды Алесь Кучар?

У нас па вялікім рахунку пакуль не закладаюць ды не расстрэльваюць – хаця пэўная частка творцаў хацела б таго. Ёсьць непаразуменьні паміж асобнымі творцамі й плынямі, дый там рэдка даходзіць да мардабою. Палемікі ў друку кволыя. Лякальныя “разборкі” датычацца перадусім дзяльбы грантаў. За прынцып яшчэ ніхто нікому ня даў у пысу. У нас не Расея.

Згадваю нядаўні дэсант расейскіх літаратараў на чале з В. Распуціным на беларускую зямлю. Выступаючы ў Акадэміі навукаў, яны абвесьцілі ворагамі шэраг шаноўных беларускіх пісьменьнікаў, нагадалі, што “хто ня з намі, той супраць нас” ды заклікалі да рукапашнай. Заля агаломшана маўчала. Пазьней дэсант частавалі ў Доме літаратараў, мабыць, выслухоўвалі тыя ж заклікі ды праводзілі да вакзала. З тым і разьвіталіся. Рукапашнай так і не адбылося. Хіба што нехта пра нешта звоніць у “Славянскім набаце” ды ў СМІ….

Наконт радыкалаў…. Уcё пераблыталася. Постсавецкія, як ты кажаш, аўтары, сёньня могуць быць у ліку актыўных нонканфармістых – Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін…. У той час як асобныя наватары адважна хаваюць галаву ў драўлянай вежы постмадэрну. Шэраг літаратараў сумяшчае членства ў “чэсным” СП РБ з сяброўствам у “нячэсным” ПЭН-цэнтры. Выходзіць, што й СП не такі ўжо чэсны….

Увогуле, нават ідэйныя ворагі (якіх няшмат) могуць пабратацца за чаркай гарэлкі пасьля якой-небудзь літаратурнае тусоўкі. Клянуцца, што ў адным полі разам не прысядуць,– а потым яднаюцца ў застольлі. Два беларусы могуць стварыць тры партыі, але на глябальную канфрантацыю яны сёньня, падобна на тое, ня здатныя – ані ў палітыцы, ані ў літаратуры. На шчасьце.

А.А.: – ІУсё ж трэба прызнаць, што ў Беларусі існуе два літаратурныя працэсы. Прычым, справы ідуць да таго, што іх неўзабаве можа быць тры або чатыры. Гэта заўважна па тым, хто і куды ходзіць на розныя літаратурныя мерапрыемствы, а таксама – хто і куды піша або ня піша пра іх рэпартажы. Мяжа цяпер праходзіць ня толькі па палітычным “водападзелу” – лаяльных рэжыму і непрымірымых апазыцыянэраў – але ўжо па іншых, пераважна карпаратыўных (удзельных), граніцах. Нават у такім згуртаваным пакаленьні, як “тутэйшаўскае”, пачаліся падзелы і разьмежаваньні. Але ўсё адно, мусім зазначыць, пакаленьне саракагадовых застаецца самым актыўным і плённым. Чаму?

П.В.: – Я згодны з тым, што "тутэйшаўцы" самыя актыўныя й плённыя. Гэта якраз таму, што яны саракагадовыя. Яны ўвабраліся ў сілу, увайшлі ў самы прадуктыўны, хаця й рызыкоўны, крызысны ўзрост. Рамантызм пачатку новага нацыянальнага Адраджэньня яшчэ іх натхняе.

Зьмена пакаленьняў адбудзецца ня так хутка. Бо тыя, хто пасьля "тутэйшых", дзівяць ня толькі сваім рацыяналізмам ды ўменьнем самараскручвацца, але й часам – нейкім кранальным інфантылізмам. Нехта жаласна канькае: "Чаму нас не заўважаюць, чаму нас, маладых, ня хваліць крытыка?" Пэўна, трэба ў сябе пытацца, а ня ў крытыкі.

А.А.: – Чаму ў Беларусі так і не паўстаў незалежны літаратуразнаўчы часопіс?

П.В.: – У нас не паўстаў ня тое што незалежны літаратуразнаўчы, але й незалежны літаратурны часопіс. "Полымя", "Маладосць", "Крыніца" падаюць у накладах, "абразаюцца", губляюць чытача. "Калосьсе", "ARCHE" – адно пачынаюць паўставаць. Праектуецца літаратуразнаўчы часопіс "Скарына", але яго будучыня цьмяная. Мяркую, што паўстаць павінен не часопіс, а крытыка – пры салідным літаратурным выданьні. Гэта адбудзецца тады, калі рэдактар якога-небудзь часопіса захоча мець штатнага крытыка пры сваім выданьні. Хай гэта будзе, прыкладам, рэдактар "Калосься".

А.А.: – На жаль, “Калосьсе” выходзіць рэдка й ня можа апэратыўна адлюстроўваць літаратурнае жыцьцё краіны. Варта скарыстаць суседзкі вопыт. Слушна зрабілі ва Ўкраіне – заснавалі незалежны штомесячнік “Крытыка” на чале з аўтарытэтным Міколам Рабчуком. Што тычыцца “Скарыны”, гэта пакуль праект у межах “ARCHE”, будучыня яго не вядомая. Пасьля прачытаньня першага нумару “Скарыны”, я пабачыў хутчэй грамадзка-культурнае аналітычнае выданьне. Таму праблема зь літаратуразнаўчым пэрыёдыкам не закрытая. Дарэчы, чаму літаратурныя творы, якія зьяўляюцца ў незалежных літаратурных выданьнях (“Калосьсе”, “ARCHE”, “Nihil”) ня робяцца аб’ектамі дасьледваньняў прафэсійных літаратуразнаўцаў?

П.В.: – Бо нашыя прафэсійныя літаратуразнаўцы займаюцца, як і паўсюль, рэчамі сталымі – гісторыяй і тэорыяй літаратуры. Часопісы, пра якія ты кажаш, стануць аб’ектамі літаратурнае гісторыі не раней як гадоў праз дваццаць. Таму трэба дбаць пра ўвагу прафэсійных, а яшчэ лепей – сваіх крытыкаў. А такіх няшмат…. Чаму? Чытай адказ на папярэдняе пытаньне.

У Маскве, кажуць, рэцэнзэнта можна наняць за даляры – як адмоўнага, так і дадатнага. Гэтая макабара мне недаспадобы. Крытыкі павінны "аддавацца" па прыязьні.

А.А.: – Што, на тваю думку, зьяўляецца дасягненьнем беларускае літаратуры апошняга дзесяцігодзьдзя?

П.В.: Фармаваньне альтэрнатыўнай літаратуры й высьпяваньне беларускага андэграўнду. Цяпер калегі з суседніх краінаў ня будуць зьедліва пытацца: “Дзе вашыя Салжаніцын ды Вайновіч?” Нашыя пісьменьнікі адседжваюць у зоне ды пастарунках ды спраўна эмігруюць у блізкія й далёкія краіны.

Павырасталі, бы грыбы па летнім дожджыку-грыбасею, новыя літаратурныя суполкі ды часопісы.

Калега Валянцін Акудовіч, які любіць літаратурны працэс болей, чым літаратурныя творы, можа быць задаволены.

У бліжэйшае дзесяцігодзьдзе з усяго гэтага павінна выплавіцца тое, пра што ты пытаесься: верш стагодзьдзя, навэла стагодзьдзя, раман стагодзьдзя, п’еса стагодзьдзя. Дваццаць першага стагодзьдзя.

травень, 2000.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія