БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

ГАЛЮЦЫНАЦЫI

Анатоль Брусевiч

N1

Цэлы тыдзень стаяла глухая ноч. Ейны каменны твар выпраменьваў жорсткасьць i адначасна абыякавасьць. Толькi на сёмыя содні на правай сьцяне Маўклiвага Сусьвету зазьзяла сонца ў постацi гiганцкай мэдузы.

На падлозе перакрыжавалiся ценi трох пытаньняў, якiя Гаспадар Маўклiвага Сусьвету мусiў задаць Мацi, Сястры i Сябру.

«Навошта ты нарадзiла мяне?»

«Чаму ня можаш быць маёй каханкай?»

«Цi адменiш памерлага бацьку?»

Толькi Сябра адказаў правiльна, бо шукаў замест сэнсу нонсэнс.

Сонца высахла i Сусьвет агарнула Вечная Ноч з каменным, жорсткiм i абыякавым тварам.

N2

Шлях пачынаўся з пустэльнi. Мёртвы Акiян быў Амэгай.

З тае пары, як Вандроўнiк пакiнуў за сабой першыя адбiткi сьлядоў, Сусьвет зьмянiў сто адзінаццаць аблiччаў, таму нельга было ўзгадаць самую дасканалую маску.

Толькi Нуль, Якi стаўся нiмбам i зьзяў над галавой Вандроўнiка мноствам варыяцый шэрасьцi, па-ранейшаму нагадваў пра iснаваньне Альфы.

N3

За чорнымi кратамi радкоў – Каханьне i Вера. Спадзяваньне зрабiлася вольным матыльком i яго паклiкаў Агонь.

«Каханая, мне было страшна, але, калi я абняў цябе i твой подых стаўся маiм, страх разьвеяўся i зьнiк, як зьнiкае туман у промнях сонца».

Тры рытуальныя колы, кожнае зь якiх складзена зь пяцi срэбнiкаў i аднаго крыжыка, ляглi на нашыя душы i думкi.

Шэсьць. Шэсьць. Шэсьць.

«Любая, я пiў нэктар тваiх пацалункаў, ня здольны спатоліць смагу. Я верыў, што гэтыя вусны належаць толькi мне».

Калi гадзiньнiк прабiў свой апошнi дванаццаты раз, Ён прыйшоў. Ягоныя крылы былi цямнейшыя за неба, што агарнула нас. Твой шлюбны вэлюм афарбаваўся ў колер ночы.

«Даруй мне, я ня змог пакiнуць Юду».

Цi дойдзе мой лiст на той сьвет?

N4

Карабель прыкавалi да Скалы i тая пацягнула яго за сабой у нямое падарожжа па бяскрайнiх прасторах цнатлiвай рэчаiснасьцi.

Сотнi выспаў, якiя сьляпiлi вочы празьмернай дасканаласьцю, траплялiся на iхнiм шляху.

Каля выспы Паэтаў Карабель патануў, а Скала развалiлася на тысячы дробных аскепкаў. Гэтай трагедыi на Высьпе нiхто не заўважыў, бо кожны быў заняты сваiмi ўласнымi вельмi важнымi справамi.

Паэты Ма i Па корпалiся ў вялiзнай кучы сьмецьця, шукаючы цi то фiлязофскi камень, цi то паэта Гу, якi зьнiк невядома куды. Вакол iх, асядлаўшы iржавую рыдлёўку, насiўся паэт Бр, думаючы, што вось-вось адарвецца ад зямлi i ўзьнясецца пад аблокi.

Уздымаючы сьцяну пылу, паэт Чо цягаў сухое ламачча i саджанцы, у якiх чамусьцi адсутнiчала карэньне – ён марыў пасадзiць сад, каб ня бачыць смуроднай кучы.

«Нешта па-за Выспай памерла»,– ледзь чутна выгукнула паэтка Бi, але яе словы напаткаў лёс Карабля i Скалы.

N5

Пустэльня пачуцьцяў. Гарачы пясок натхненьня, чорныя камянi думак.

Iду басанож i ня ведаю – цi ёсьць заканчэньне.

Так, на пачатку было ня Слова. На пачатку было Маўчаньне.

Маўчаньне сталася Небам i Богам.

Я не адчуваю Маўчаньня, але ведаю, што яно – паўсюль. Яно i Сонца, якое робiць невыносным мой шлях, i Месяц, што баiцца паказаць сапраўднае аблiчча, i зоркi, якiя зьдзеклiва сьмяюцца мне ў твар.

Iду, не пакiдаючы нi ценю, нi сьлядоў.

Мой зрок настолькi прызвычаiўся да колеру Маўчаньня, што я не заўважыў, як пустэльня зьмянiлася стэпам, як стэп напоўнiўся кветкамi, кустамi, дрэвамi i ўрэшце зрабiўся лесам.

«Qvo vadis?» – запыталася Слова.

Горадня

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія