БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

Тацяна Хмара

ВОСЕНЬСКАЯ ЭЛЕГІЯ

Мой бог,
Я – табе ахвяра,
Прынесеная калісьці Восеньню,
У залачоным лісьці,
Запоўніўшы ўсе абшары
Думак
Тваіх.
Я сьпявала, кахала, верыла
І крыху хварэла Восеньню.
Сымптомамі гэтай хваробы
Былі 
Лёгкі сум
І 
Шалёна-спакойнае жаданьне цяпла,
У пошуках якога
Я аднойчы была спаленая
На ахвярным Вогнішчы восені
Халодным ранкам
На досьвітку,
Дзякуючы дапамозе Стамлёнага дворніка.
І мае шыкоўныя залатыя лахманы
Ператварыліся ў шэры попел вачэй маёй здані,
А мае попельна-залацістыя летуценьні
Уварваліся шэрым дымам у неба
Колеру вачэй маленькай дзяўчынкі,
Якая гайдаецца на арэлях.
Мой бог,
З тае пары я Твая верніца
І не баюся іншых багоў.
Мяне ўжо не йснуе.
Пасьля той Восені ахвярапрынашэньня.
Я – толькі попел, які ніяк не разьмяце Вецер восені.
Я – Тваё вар’яцтва.

ТРЫЯЛЕТ

Не атрымалася нічога ў нас. Але
Я адбіраю ў верша права на прароцтва.
Нашто цяпер яму такія паўнамоцтвы? –
Не атрымалася нічога ў нас.…Але,

Забыўшыся на шчасьце і гароцтвы,–
Самотным птахам ліст апошні на стале.…
Не атрымалася нічога ў нас, але
Я адбіраю ў верша права на прароцтва.

ГОРАД
1.

Шэры пакой.
Чатыры сьцяны.
Столь і падлога.

Путы душы.
Вокнаў падман --
За імі нічога?

Зоры зь нябёс
У сэрца ляцяць
Колеру ночы.

Горад ня сьпіць –-
Дахі да зор
Цягне. У вочы

Глядзіць.

2.
Мокры асвальт
Адбіўся ў нябёсах
Бяссоньнем начэй.

Мокры асвальт –-
Экран галяктычны.
Сьвяціся зырчэй!

ТАБЕ
1.

Праўда, ўсё будзе добра? –-
Ну скажы.
Страшна адной у цемры,
На мяжы
Думак, трывог, маленьняў –-
Зноў крыжы
Крэсьляць даўгія пальцы.
Трэба жыць?
Бачыш, я на каленях –-
Варажы!

2.
Ты прыходзь, абавязкова прыходзь.
Гэту цемру на дваіх выпімо.
І ад спрэчак і нягодаў былых
Уцячэм ў вышыню маіх зор.

Дай гадзіньнік свой – яго адпушчу.
Крылы стрэлак адляцяць у нябыт.
Я ад шчасьця ап’янела ужо
І танцую па-над столямі хмар.

А пазьней мы ўжо затанчым удвух.
І ад волі валасы запяюць.
Вецер-Верць як самы лепшы з музык
Заструніць па шатах музыку дрэў.…

Засьпявае, ашалеўшы, трава
(Ашалела ад самоты яна).
Закружы мяне ты, закружы
І зусім не адпускай нікуды.

Ты прыходзь, абавязкова прыходзь.
Гэту цемру на дваіх выпімо.
* * *
Ты 
Ляціш над зямлёй,
Бы сон веснавы,
Бы ўсьмешка дзіцяці.…

Я
Ня буду з табой
(Ніколі з табой)
Ў нябёсах лятаці.…

Ты
З сабой не завеш,
У далеч імкнеш --
На зайздрасьць бяскрылым.…

Я
Шукаю цяпла,
Чакаю цяпла
У марах застылых.…

Мне 
Так лёгка з табой,
Так проста з табой
Быць мілай і любай.…

Ты
Суцешыш ці не? –-
Затуліш мяне
Пяшчотаю згубай.

Так 
Сьлёзы трымцяць,
На веях трымцяць,
Шчыруюць на вуснах.

Я
Чакаю цябе,
Так веру ў цябе…
Быць вернай – спакуса.


Шлях
Даўгі да мяне:
Дарогі, бы ў сьне,
Заблытаны сьцежкі.

Зноў
Іду да цябе,
Ляту да цябе –-
Убачыць усьмешку.

Полацак.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія