|
Гала Гара
НАЧНЫ ПАЛЁТ
напоўніць крылы ветрам і тады –- прасіць у ночы зорнай
дараваньня, за водбліск горных сноў, за досьвед горкіх слоў,
за немач нематы, за дробязнасьць жаданьняў.
і ведаць, што ўсягуткія шляхі вялі –- да гэтага крыла,
да гэтага вясла, ты йшоў па бездарожжы, ты гразь мясіў, ты
бруд уздымаў з ральлі –- і гэту праўду знаюць нават маты-
лі, у родны край усе шляхі вялі, у родны кут імкнуўся ты,
здарожаны,… хай нават распластацца на зямлі, хай на пасьля-
чарнобыльскай ральлі, як чорны грак увесну –- да зямлі, спалё-
най попелам нукліднага пажару, каб зьвіць гняздо, каб вывесь-
ці грачкоў, у неба іх шпурнуць –- няхай спазнаюць крылы
і палёт. і водбліск горных сноў. і вопыт горкіх слоў. і
песьні –- немаце. і –- сьлепата бясьсільля.
ты сьніў пра боль, пра ветах на ральлі, пра золь і крык,
пра веды й кулі, пра сіні кут зьнямоглае
зямлі. ты йшоў –- і ўсе шляхі вялі ў той край, у
той сон, дзе гэтак на зямлі ўзыходзіць пераможна ў неба –-
сонца, дзе ўсё табе належыць –- і прастор бясконцы, і прага цёп-
лага дажджу на высыхлай ральлі. ты йшоў –- і ўсе шляхі вялі...…
не, ты ня йшоў, ты ўжо ляцеў да высыхлай зямлі, а там –-
няхай пагост, і плот варожы, і калючы дрот, ёсьць праўда
у ральлі, у здратаванай, зьнявечанай зямлі, няхай
паганыя сьмярдзючыя слупы за зонаю гудуць ўстрывожана,
ня будзе у стрыжа майго –- вясны стрыножанай, ня будзе
піць ён вільгаць дрэваў асьцярожна -- нап’ецца ўдосталь
той вады –- а там, няхай і сьмерць –- зьняможана.
…напоўніць крылы ветрам –- і тады, прасіць у ночы
зорнай дараваньня,…
каб потым распластацца на зямлі –- бяссільна, безнадзейна,
бездыханна…
КРЫХУ ШЫЛЬДБЮГЕРСКАЕ
(змаганьне з крумкачамі)
…пілуюць дрэвы векавыя
у ціхім мройным легкадумным гарадку,
пілуюць дрэвы ў гарадку
пілуюць дрэвы…
адвечная тутэйшая (сялянская, мужыцкая ці хамская)
здагадлівасьць –- бо рэжуць дрэвы –- крумкачоў шкадуюць?
наладзіць крумкачам зацятае змаганьне,
пяцьсотгадовых дрэваў карані –- нялёгка карчаваць,
што б толькі не рабіць, ды толькі –- нішчыць гадаў,
што крумканьнем сваім атручваюць жыцьцё;…
…і чым тое змаганьне абярнецца –- няведама яшчэ,
хвіліннае нашэптваньне сьвядомасьці –- мо лепей –-
пастраляць чарнобыльскіх тых птахаў, што
надмагільную пяюць майму народу, ды што ж –-
і пастраляць –- дык новыя зьлятуцца, нямала іх па белым
сьвеце шнарыць,… але народ –- жыве, і дрэвы рэжа
старэтныя –- і раскарчуе пні –- і саджанцаў насадзіць –-
жывыя маладыя дрэўцы ў сваёй сялібе,… і аджывуць
яны і ўзьнімуцца да неба, і ў цені шатаў іх, нарэшце,
знойдзе мой народ сабе спачынак…
* * *
Нашым афіцыйным пісьменьнікам патрэбна беларуская мова
настолькі, наколькі дазваляе патрымліваць жыцьцё ў іх саміх…
–- мальчик, зачем ты лезешь в лужу? вода холодная…
голас –- безапеляцыйна – загадна – рашуча – рыпуча – старэчы…
“мальчик” ня слухае, хлопчык лезе…
эстэтычную каштоўнасьць мае толькі тое, што заяўлена…
мастацтва –- рэч штучная, і ад “поштучно”, і ад “искусственно”…
глядзі польскае -- “штука” –- мастацтва…
а можа, мастацтва –- “рэч паспалітая” –- “кус кё сэ” (францускае)
ну, напрыклад –- “народнае рушэньне” –- ці –- “прадмет ужытэчны”
(“першай неабходнасьці”)…
куды нас “сватаюць”? ці куды нас “клічуць”?
у якія вякі? ды ў якія стагодзьдзі? (ці тое ж?)
о, гэта наша “адвечная” талерантнасьць! і дае такія зыркія
узыходы!
адвеку зразумелыя гульні “інтэлігентнасьці” (невядома чаго
ў іх болей) –- “кожны прагна ў панства лезе –- не мазгамі,
ды штанамі…” (аўтацытата)
арфэй пакахаў эўрыдыку, якая старая гісторыя.… арфэй, не кахай
эўрыдыку –- ня будзе аніякай гісторыі…
НАРОДУ,…табе няма чаго абіраць, акром свае прагі-смагі,
табе няма чаго выпіваць –- акром дурной брагі, табе няма чаго
абуджаць – акром дурной “сілы”, табе няма чаго засьцерагаць –- акром
сну ды… магілы.
у напісаным дзьве тысячы гадоў таму “Сатырыконе” рымскі
пісьменьнік Петроній узгадвае разбагацелага вольнаадпушчанага
Трымальхіёна, які кніг не чытаў, але меў у доме дзьве бібліятэкі.…
Трымальхіён жадаў аднаго: не адстаць ад моды. але і ня згу-
біць у захапленьні “праздным” багатае сядзібы, фальварку…
адсюль –- утрыраванае, парадыйнае вальнадумства, якое даходзіць
(даходзіла) да фіглярства.
ці ня так –- і большасьць беларускіх пісьменьнікаў-“таварышаў”?
ілюзія “эксцэнтрычна-вольнадумнага” мысьленьня і ладу жыцьця?
…спачатку сыходзяць настаўнікі, потым –- аднагодкі, потым пачынаюць
сыходзіць вучні… і кожны такі сыход –- як вяха на тваім шляху,
як вечка –- праз багну,…хісткая кладка праз харонава балота…
і цемрыва паступова адступае, атульвае цябе… і падступаюць
да душы тваёй падатлівыя воды,…сьвецяцца ў цемры гнілякі.…
і ўсё бліжэй да цябе той сьвет, той бераг –- чым гэты…
і усё больш ты належыш тым, да тых, што ўжо сышлі…
м. Янава.
|