БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

САЛЯНКА «МЫСЛЕОБРАЗОВ»
або «Касьмiчныя жарсьцi» інтэграста

Юры Гумянюк

Неяк у адным з нумароў мясцовай незалежнай газэты я прачытаў нататку, у якой анансаваўся новы зборнiк гарадзенца Пятра Сямiнскага «Звёздная трель». Парадаваўся, што пад час беспрасьветнай эканамiчнай i духовай крызы аўтар знайшоў сродкi, каб выдаць сваю ўжо чацьвертую(!) кнiжку. Значыць мае час абiваць парогi розных iнстанцый, каб вымольваць у фундатараў грошы на свае «нятленкi». А вось я не люблю некага ўпрошваць, лiсьлiва выкручвацца ў рэвэрансах, чакаючы, пакуль надрукуюць цi кiнуць запаветную костку, бо неяк брыдка паэту прынiжацца i жабраваць. Гонар i талент вышэй за ўсё!

З Пятром Сямiнскiм я пазнаёмiўся гады чатыры таму ў рэдакцыi «Пагонi», куды ён прынёс свае вершы. Яны мяне ня ўразiлi, дый сам аўтар паходзiў на чалавека, якi ня мае акрэсьленай iдэйна-эстэтычнай пазыцыi. Вось ён хоча выдаваць кнiжкi, уступiць у Саюз пiсьменьнiкаў, тое-сёе ўжо ўдалося надрукаваць у «Чырвонай змене», «Маладосцi»... Карацей, нi печаны, нi пражаны. Можа маё першае ўражаньне было суб’ектыўным? I я спытаў у мясцовых калег-лiтаратараў пра Пятра Сямiнскага. Але нiхто мне нiчога канкрэтнага не сказаў пра гэтага аўтара, бо мала хто ведаў, што ў Гароднi жыве такi пiсьменьнiк. Неяк ён мяне ўсьцешыў, запынiўшы на вулiцы i абвясьцiўшы, што яму усё ж ўдалося выдаць у "Бiблiятэчцы «Маладосцi»" кнiжку фантастычнай прозы «Бачу Сонца». Фантастыкай я аб’еўся ў юнацтве, таму адразу ж забыўся на гэтую падзею.

I вось, бы гром зь яснага неба, да мяне на працу заяўляецца П.Сямiнскi са сваiм чарговым «творчым набыткам» – рускамоўным зборнiкам «Звёздная трель» i дорыць аўтограф. А на разьвiтаньне жаласьлiва просiць: «Толькi не пiшыце пра гэты зборнiк нiчога». Я, шчыра кажучы, i не зьбiраўся нічога пісаць, пакуль выпадкова не адкрыў кнiжку на трыццаць пятай старонцы i не прачытаў наступнае:

Чтоб облегчить людям жизнь,
К нам пришёл неофашизм:
Оживить германский блеф
Постарался БНФ.
Десять долларов на нитке
Привязали у ворот.
Как цыганы из кибитки,
Псевдоистинный народ
Пробежал по площадям,
Поднимая шум и гам.
В тот же миг заокеанским
Толстосумам стал слугой,
В грязь топтать весь мир славянский
Начал рыцарской ногой,
Как безумнейший урод,
Псевдоистинный народ.

Ад прачытанага мяне ледзь не званiтавала, бо падобнай рыфмаванай абразы беларускага народу я дагэтуль ня чуў. Нават не паверылася, што гэткую несусьвеціцу пад назвай «Время набата» напiсаў бяскрыўдны П.Сямiнскi! Працытую яшчэ канцоўку «вершаванага шэдэўра»:

Тонет матушка Россия
В экскрементах лже-реформ,
Кровь её трубой пустили
Буржуинам на откорм.
В беспромышленную тину
Утопили Украину.
На страны разбитой герб
Стал молиться вольный серб.
Не сумел Нью-Ёркский гусь
Заклеваць лишь Беларусь!
О правах людей орёт,
Только ниточку не рвёт
Всепланетный кукловод.
Но куда же он ведёт
Наш доверчивый народ?
В бездну! Правду знать не трусь,
Но останься БЕЛОЙ, РУСЬ!

Каментары, як кажуць, не патрэбныя. Ня буду спыняцца i на элемэнтарнай непiсьменнасцi i тлумачыць правiлы расейскай арфаграфii. Дык хто ж выдае гэткае паскудзтва? Аказваецца – лiтаратурны саюз «Полоцкая ветвь», старшынём гарадзенскага рэгiянальнага аддзяленьня якога зьяўляецца таварыш П.Сямiнскi. Цiкава, колькi «членаў» уваходзiць у згаданую суполку i дзе гэтая славянасабораўская хеўра мае ў Гароднi свой офiс?

Тое, што «писатели» з «Полацкой ветви» спавядаюць прарасейскiя рэакцыйныя погляды, агульнавядома. Яны стала верашчаць, маўляў, на Беларусi прыцiскаюць рускамоўных пiсьменьнiкаў, перашкаджаюць iм друкавацца, не ўключаюць у лiтаратурныя даведнiкi i энцыкляпэдыi. Карацей, «писатели» стараюцца давесьцi, што i яны таленавiтыя, ледзь ня генii! Але факты сьведчаць пра адваротнае. «Полацкая ветвь» панавыдавала безьлiч зборнiкаў, кнiжак, часопiсаў i газэтак. Хто ж вiнаваты, што ўсё гэта ня выклiкала фурору ў нашым грамадзтве i не знайшло прыхiльнiкаў у прафэсiйных лiтаратурных колах Беларусi? Дый калегi-лiтаратары з Масквы i Пiцера не сьпяшаюцца здымаць шапкi ды вiтаць «генiяў» з «Полоцкой ветви». Бо, прачытаўшы колькi радкоў з кнiжкi кшталту «Звёздной трели», яны будуць доўга плявацца ад такога «великого и могучего».

Навошта П.Сямiнскi выдаваў свой зборнiк? Каб зрабiць зь сябе пасьмешышча i канчаткова дыскрэдытавацца ў вачах грамадзкасьцi? А можа ён атрымае мазахiстычнае задавальненьне, калi дасьведчаныя чытачы закiдаюць гнiлымi памiдорамi? Ён жа сам прызнаецца:

Может я – позор для маскарада,
Несмеяна в фирменных трусах(...)?

Найбольш мяне зьдзiвiў у «Звёздной трели» ўступны артыкул кандыдата фiлялягiчных навук дацэнта Гарадзенскага дзяржунiвэрсытэту iм. Я.Купалы Тацяны Яўгенаўны Аўтуховiч. Я памятаю яе як выдатную выкладчыцу, цiкавага чалавека i субяседнiка-iнтэлектуала. Таму ў галаве ня ўкладваецца, як рэцэнзэнтка дала «зялёнае сьвятло» халтурным рыфмаванкам П.Сямiнскага? А можа Тацяна Яўгенаўна i не прачытала цалкам рукапiс, а напiсала свой тэкст завочна? Яна сьцьвярджае, што ў П.Сямiнскага «...поэтическая мысль выражена сложным метафорическим языком, метафоры наплывают друг на друга, образуя насыщенный интелектуальный текст, заставляя читателя думать, задерживаться на каждой строке, на каждом образе». Пасьля рэцэнзэнтка прызнаецца: «...писавшиеся на протяжении двадцати лет, стихи очень разные по своему поэтическому уровню». Што праўда, то праўда.

Каб не памерцi ад суму, а панадрываць жывоцiкi здаровым сьмехам, я прапаную чытачу салянку з «дорогiх для автора мыслеобразов». У зборнiку, як у кожнага прызнанага паэта, прысутнiчае тэма каханьня. Нават ёсьць удакладненьне, што «Стихотворения «Море» и «Звездопад» впервые опубликованы в журнале «Я+Я» в рубрике «Эротика»». Гэта ўжо цiкава! А вось i споведзь лiрычнага героя:

Я – Адам, что дерево Познанья
За версту обходит стороной(...)
Чудо трель выводит подсознанье,
Но реальность вычеркнет и тот
Всплеск напева, несколько случайный,
Слыша голос сердца: «Идиот!»

Дык каму чульлiвы лiрык прысьвячае свае «поэзы»? Дзеля каго «Дождь словесный пролился в блокнот»? Ага, вось i аб’ект жарсьцi:

Мы с тобою в тени целовались.
Я умчал вдохновлённый домой.
Ты от плача в такси не сдержалась,
Прислонившись к стеклу головой.

Хто каго дзе пакiнуў, хто на чым «умчаў» – вялiкая таямнiца. Але зноў «На лету рука, как самописец //Сочиняет экстренный куплет». I герой заяўляе: «Вновь бегу мечте своей навстречу. //Сам зачем не знаю, но бегу.» Зразумела, калi кахаеш, дык вар’яцееш. Асаблiва, як зьяўляецца канкурэнт (цi новы аб’ект?): «День прожить желал неандерталец, //В вечном детстве гений пребывал...» Вядома, каб «Вновь на миг вдохнуть любви-сакуры //Аромат, с которым не знаком». Ну, а калi не знаёмы з водарам каханьня, дык варта патрабаваць у сяброўкi:

Жизнь штормит, а ты всё копишь деньги.
Мне отдайся, вместе сбросим пар:
Улетим в просторы дивной неги...

У вадказ дзеўка засьмяялася: «А будет гонорар?» Герой паэмы «Выпускница» пацярпеў поўнае фiяска. I цяпер

Лишь одна пленительная зорька
Будет долго думать в тишине
О чудачьих помыслах и горько
Сплюнет в угол в память обо мне.

Дзе ж выйсьце з дадзенай сытуацыi? Трэба зьмянiць аб’ект зацiкаўленьня. Зблiзiцца з новай кабетай, пазнаёмiцца з гуманоiдам з космасу цi, паводле моды, захапiцца мужчынам («Мне снился человек эпохи новой: //Сын эры постчернобыльской особой...»), гэткiм спрытным амбалам:

Проспектом неприметный шёл мужчина,
Столбы крошил электропередач,
Бил стёкла в припаркованных машинах
И неподдельно плакал бородач.
Он призывал вернуться вновь к Природе,
Избавиться от атомных машин...
Парнишек из ОМОНа хороводы
Дубинкой трёхметровой всполошил.

Божа, якая iдылiя! АМАПаўцы ў экстазе водзяць на вулiцы карагоды, а мужчына iх адцягвае ад прыемнага занятку нечым трохмэтровым. Пэўна «дубiнка» – гэта сымбаль фаласу. Так, фантазiя аўтара ў паэме «Моя цивилизация» вiруе, як мае быць. Давайце пазнаёмiмся зь iншымi крынiцамi захапленьня. Напрыклад, у фантастычнай паэме «Звёздная трель» «Впервые в жизни понял Петька, //О чём мечтает трубочист.»(!) Прачытаўшы паэму да канца, можна зразумець, што «...на первой развилке //Джин Любви перепутал бутылки», бо

Совет по поводу любимой
Я отклонил бы. А теперь
Милее мамы облик милый
Стал мне, родимая, поверь.

Цiкава, колькi трэба асушыць бутэлек, каб прыйсьцi да падобнай высновы? Але найбольш забаўнымi мне падалiся «мыслеобразы» зь нiзкi «Голубые мечты». Там «из листьев вытекает синева», а разам зь ёй «ребячьего задора кружева», адбываецца дзiўны дыялёг памiж залатым пылам i бурштынам:

Горький пепел я глотаю,
Ты – спишь тайной упоённый?
Как возникла голубая
Почва над смолистым сором?

Зноў нейкiя зашыфраваныя намёкi, пра якiя ведае толькi заклапочаны аўтар. Разгадка крыецца далей:

Ведь когда на украшенья
Очень долго смотрит кто-то,
Вызывает восхищенье
Не мой блеск, а рук работа.

Чыiх рук работа? Аказваецца «...протягивает руку //Людям память голубая.» Пра што гэта? Я разумею: блакiтны колер вельмi прыгожы i прывабны, ён абуджае нетрадыцыйныя фантазii. Дый аўтар сам сябе пытае: «Надежды, мечты голубые, не вы ли расцветили плынь?» Але ж нельга так злоўжываць колерамi! Можна значна прасьцей: «Теперь родился образ новый, //Мужскою вкормленный слезой.» Цi яшчэ лепш: «А понимание нашёл он в лице полковника дождя». Завяршу любоўную тэматыку яшчэ адной цытатай:

Бежал самосвал наш впрыпрыжку,
Покинув село поутру.
В кабине шофёр и мальчишка...

Гэта проста жахлiва! Аказваецца, што хлопчыку «от роду не было года»! Дык якой халеры кiроўца яго браў з сабой у дарогу? Растрэсьцi кiшкi немаўляцi? Цi каб «тайны открыл он житейские все»? Гэта ж чыстай вады садызм!

Са зборнiка «Звёздная трель» я даведаўся, што П.Сямiнскi яшчэ й вялiкi аматар гiсторыi i геаграфii. Ён раiць чытачам:

Кому не спится ночью,
Кого тревожит грусть,
Пусть вспомнит, между прочим,
Где начиналась Русь.

Я думаю, што беларускiя адраджэнцы выдатна памятаюць, дзе што пачыналася. Але аўтару

(...)хочется серьёзно
о прошлом иногда
Подумать с лёгкой грустью
Про край родимый наш,
Что назван Чёрной Русью.

Аднак ва ўяўленнi П.Сямiнскага наша Бацькаўшчына – усяго толькі буфэрная зона:

Охранницей с того дня
Задумана была
Средь чёрных вод Городня –
Щит всей Руси от зла.

Зь якiх крынiцаў аўтар чэрпаў гiстарычныя зьвесткi, здагадацца лёгка. Iдэi панславiзму сёньня жывуць i квiтнеюць. «Здесь неприступный вал //Литвы, России дали //Собою прикрывал». Ну, пэўна: «Пусть всё вокруг горело //Но Русь осталась белой!» Не забываецца П.Сямiнскi i на «просторы необъятной Родины», якая яшчэ дзесяць гадоў таму лiчылася адрасам усiх савецкiх людзей. Ён згадвае «Рог Золотой Владивостока», «Причал Амурского залива», якi «Встречает страстной нас волной», то хавае ад жонкi тэлеграмы – «Вызов на слёт новаторов в Тверь», то чытае «четвёртые сутки, //Войдя в Золотое Кольцо», то бачыць –"взгляд отражается в Клязьме"... Натхняюць аўтара i замежныя «камандзіроўкi»:

Шёл с миссией помощи людям
Отряд по афганской земле,
Ислама же гордиев узел
Сжимался всё туже и злей.

Як вядома, «миссия помощи» з грукатам правалилася, а бессэнсоўная «камандызіроўка» ў Аўганiстан скончылася трагiчна: «И смерть отражалась от цинка //В жизнь мирных советских квартир...»

Але, нягледзячы на ўсе катаклiзмы, Чарнобыль, на тое, што «Вашингтон учил нас жить» ды «Как счастливейший болид, //К нам в страну заброшен СПИД», Пётр Сямiнскi цьвёрда ўпэўнены: «Верю, счастлива будет //Вечно Белая Русь!»

Пажадаю i я Пятру Сямiнскаму шчасьця i «дальнейшых творческих успехов». А яны ў яго, як бачым, грандыёзныя! Нездарма ж наклад у «Звёзднай трели» большы, чым у выдадзенай сучаснымi «нашанiўцамi» кнiгi Васiля Быкава «СЬЦЯНА».

лiстапад 1998, жнівень 2000.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія