|
Эдзiк Мазько
VANITAS VANITATIS
* * *
калi закончацца ўсе словы
i цемра нематы i цiшынi
абрынецца з душы на горад
начныя жахi перайдуць у днi
i будуць прывiды i ценi
блукаць па вулiцах маiх надзей
i недзе згубяцца найменьнi –
настане хаос лютаўскiх завей
зiма 2000
* * *
жыцьцё ёсьць марнасьць, смаглы пыл
пустых дарогаў слотнае зiмы
i вечная адсутнасьць лёгкiх крыл,
падраныя штандары i сьцягi
i горкая параза без вайны
жыцьцё ёсьць марнасьць i бяз сэнсу
блукаць у лябiрынце шэрых дзён
чакаючы, калi нябесны вершнiк
надумае забраць у свой палон
i сум, i радасьцi, i вершы
зiма 2000
COUPS DE THEATRE*
там, у глыбiнях, дзе маўчаньне
ляжыць згарнуўшыся клубком
i мураваны дрэмле дом
сустрэнеш восеньскае раньне
i неапрануты на ганак
ты выйдзеш – мёртвая вада
стаiць у лужынах, зямля
накрылася пухкiм туманам
i ўсё падасца нерэальным –
асеньнi холад, хуткая зiма,
бо марна жыць, калi няма
у сьвеце праўды i падману
восень 1999
ФРАГМЭНТ N1
праз сквэр
насупраць вакна
(дакладней нама
адрэсы)
у цемры
гарыць адна
лямпа
i я –
не самотны
я зь ёю
апоўначы
п’ю
свой кубак
мяты
ФРАГМЭНТ N2
стацца пустым
як цемра
нiшчымным
i безгалосым
водгукам
рэхам
адкласьцi на потым
дарогу
сустрэчы
i разьвiтаньнi
проста зысьцi
у слоту
дзе няма
нi нянавiсьцi
нi каханьня
вясна 2000
СПРОБА IДЭНТЫФIКАЦЫI СЬМЕРЦI
сьмерць – гэта тралейбус
з патушанымi фарамi
i без сьвятла ў салёне
пусты тралейбус
нерухомы i стомлены
тлумам i мiтусьнёю
тралейбус
з шыльдаю «Сьмерць»
стаiць пасярод вулiцы
i я –
ягоны пасажыр
лета 1999
ФАЛЬШЫВАЕ ВЯРТАНЬНЕ
стамiўшыся шукаць другiх пацехаў
чарговы раз вярнуся да Цябе
а за сьпiной – параненае рэха
прастуджана галосiць па жытле
у тлуме безнадзейнасьцi i сьмеху
стамiўшыся ад роляў i прэм’ераў
я прагну быць штодзённым i пустым
хачу рассыцiцца ў хвалях веры
i стаць – ад сёньня i навек – Тваiм...
ды вабяць прэч гратэскi i хiмэры
зiма 1999,
Горадня
|