БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

Юрась Пацюпа

ПА ТОЙ БОК
вершы 1990–2000 гг.

* * * 
Не заглядвай у маё скрозьдоньне,
калi ты ня хочаш скамянець.
Цi ж я сам абраў такую долю,
што iз дна люстэркаў зеўрыць сьмерць?

Дакранiся сэрцам да гранiту,
свайму страху ў вочы зазiрнi,
каб рассыпалiся ў попел плiты,
боль прайшоў уздыхам па зямлi.

Апускаеш погляд, тулiш рукi
i сьпяшаесься ў далечыню,
дык жа стру каменьне я на гукi,
творы зноў у дзiкасьць праганю.

Сам ня помню ўжо каму адданы,
упаду i ўбачу праз блакiт
не пагляд твой – цемру i расстаньне,
разрываньне часу ў сьвет глухi.

Што мая пагарда! Зерне сьмерцi.
Тут буяюць зельля табуны.
Не хачу быць моцным, а цi вечным,
прагну сьлёз i толькi сьлёз адных.

Але гэта шлях , а не прыпынак –
горы, долы, вецер, лёд i крык...
Сам сябе ў сваё прадоньне кiну 
i сьвятлом узьнiкну – угары.

* * *
I скiнецца доля маланкай,
i ўбачыш каменны аблiк,
i ўжо не зазвоняць клямкай,
i толькi сьвятло, як крык.

Ня збоч з гэтай стромы у роспач
iдзi – там чакае сьмех,
а сьмех унiкае, знарок бы,
пытаньняў пра гэты сьвет.

А доля, як сьцятыя вусны,
зачыненае вакно.
I ўжо нi самотна, нi вусьцiшна,
нi сумна, нi халадно.

* * *
Жыць у мiжчасьсе, дзе няма Лiтаратуры,
у шчылiне, як хiтры жук, памiж эпох,
там, дзе кантора пiша, а надвор’е хмурыць,
дзе ў лесе, што за хатай, анiхто ня здох,

дзе крупнiк, верашчака, прэсныя газэты,
i толькi мода апярэджвае прагрэс.
Няхай спрачаюцца празь сем каленаў дзецi:
як так, каб нi паэта, нi героя спрэс.

* * *
Каханыя губы, налiтыя сонцам,
сьпяшаю цiшком цалаваць.
О, плод патаёмны ў рабiнавай гронцы,
цi стане нас неба караць?

У горычы позьняй, за бурай асеньняй,
чароўныя ягады сноў.
Няхай мы чужыя, ды нашыя ценi,
сьпяшаюць сустрэцца iзноў.

Душой мы заўсёды ў далёкай краiне,
дзе месяц ня сходзiць зь нябёс.
Мы цела ня помнiм: вандруе цi гiне,
цi д’ябал яго ўжо панёс.

Таму, што няма ў нас агульнае долi,
таму, што нас лёс разьмiне,
табе я ня здраджу, ня здраджу нiколi,
i ты не пакiнеш мяне.

* * *
Пацалунак Юдавай сястры,
што найсаладзейшы ў цэлым сьвеце,
ты нясi, як ружу, i ня стры,
ён пячэ i ў цемры гэтай сьвецiць.

Ён на мне, як зайчык ад сьвятла,
ён на вуснах клейкасьцю вiшнёвай.
Бачыш! Усьмiхаецца сястра
горкаю усьмешкай, i вясёлай.

Я аддам i срэбра, i хiтон,
i пайду за ёю немым ценем.
Не спрачайся! Ведаю, нiхто
i нiдзе ня мае суцяшэньня.

I няхай нi праўды нi дабра –
ёсьць разлогi, гнуткая дарога.
Толькi шлях кароткi я абраў,
бо стаю ўжо ў пекле ля парога.

* * *
Схлыне дзень, абудзiцца трывога
i да шыбы промнямi прыб’е –
я прасiў палёгкi не у Бога,
я прасiў палёгкi у цябе.

Адаб’юцца ў шыбiне маною
рукi, заламаныя ў мальбе –
тыя словы пiсаны ня мною,
i нiколi не было цябе.

* * *
С.
Дабранач! I цень твой зьнiкае,
Здаецца, што ўжо не злаўлю
нi ў вейках, якiя сьцiскаю,
нi ў словах, якiмi малю.

Я роспач сваю пахаваю
глухою плiтою начы,
што сьмех твой з дыханьнем канвалiй
ня зможа яе растачыць.

I толькi глiняны званочак
над крушняю будзе гучаць,
i Божыя сьлёзы праз ночы
на грэшную глебу спадаць.

Як цiха сягоньня ў Сусьвеце!
Апошнi анёл адляцеў,
у вырай зьбiраецца вецер,
яшчэ дацiнаючы сьпеў.

Я з гэтаю крушняю зросься,
я толькi ня ўмею трываць –
i вусны забыўшыся просяць,
i вочы у неба глядзяць.

* * *
Няўжо не стамiўся ад дробязнай здрады сяброў,
ад вершаў i прозы?
Таму што зь дзесятка знаёмых заношаных слоў
уся гэта дробязь.

Каханая! Бачыш, як дзень наш зiмовы цячэ?
Ня ўмею суцешыць.
Адно, што прасiў бы у Бога самоты яшчэ
на вечар цi вечнасьць.

* * *
О Руская земля! уже за шеломянем еси...

Закацiся, о зорка мая, 
закацiся, як звон, за пагорак,
бо забраная наша зямля
цiха сьлепне, ня бачучы зорак.

Бо ў мяне толькi боль за яе,
бо няма ў мяне Боскага дару.
Хiба сьвет нас пачуе? О не!
Праглыне i тваю ён ахвяру.

Я хачу быць забытым навек,
як забытыя нашы iмёны,
як разьвеяны скарбы у сьвет,
як здратованы нашы загоны.

Застанецца з’ iмной чорны хлеб,
каб ня ўпаў я, дайшоў да магiлы,
за плячыма зачынiцца лес,
перастрэўшы нянаскiя сiлы.

* * *
Я такi ж, як i гэты калека ля брамы касьцельнай,
я жабрую пагляды у прыгожых багатых жанчын,
мне халодная восень рудую лiстоту пасьцеле,
зацалуюць дажджы, але дух хiба знойдзе спачын?

* * *
Людзi – злучаныя пасудзiны,
зь цемрывам ночы аж да краёў,
жыць пэўна лепш у пчалiным гудзе
тонкiх сонечных прамянёў.

Вось жа вяртаю жыцьцё чалавечае,
быццам у вечнасьць фальшывы квiт,
я не хачу быць двуногiм печывам
з глiны вылепленым на збыт.

А калi нехта з боку ўзiраецца,
як мы глабаемся жабай на корч,
ён, пэўна, думае: што гэта, праца,
цi – дзiўны спорт?

ЭПIТАФIЯ КАЗIМЕРА ЛЫШЧЫНСКАГА

Гэй, падарожны! Зважай, iдучы каля гэтых каменьняў.
Ты iх нiчым не сплюгавiш, калi процi праўды ня схiбiш.
Праўды у iх навучайся, бо нават дазналыя праўды
Вучаць, дзей гэта аблуда. Абачлiвых мудрасьць – махлярства!

Горадня

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія