БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

Мікола Папека

Мікола ПапекаПАСТЭЛІ РЭ-МІНОР

ВОСЕНІ
Інфляцыя,
восень
ад марозу
зяленіва
на зямлі
персікі
голыя
людзі
на вуліцах
аблігацыі,
адліга...…


БУРШТЫНАВАЯ
Блакіт
неба
сосны
сонцы...…
назапашвае бурштын
…...бераг
мора
туман
морак
сонны
кіт...…

ЗАМАРАНАЯ
Хмары,–
з-за мора замораныя,
з мора размораныя.…
Замараныя
сьветлыя мары аблокаў.

Прыцямкі,–
Цяністыя, існыя,–
Зямлі рухомай цянькі...…

Цені – цьмяная сутнасьць,
уцялесьненая адсутнасьць
промняў.

ВЕЧАРОВАЯ
Вецер
цёр
у жорнах,
горлах
ячмень
жыта
на муку...…

Вечар
цар
чарнілам
чар
чоркаў
дзень...…

Горан
ныў
агонь
гнаў
ноч...…

НАЧНАЯ

С полымя,
ў чорнае неба,
між елак...
плойма жарынак
да зорак
ляцела...…

МОКРАГА ДЗЁННАГА СЬНЕГУ

З шэрага неба
зьяўляўся сьнег
і зьнікаў у вадзе
шэрх…

* * *
У прадоньне неба
спрабуюць узьняцца гусі,– 
падае сьнег.

СТУДЗЕНЯ
Шэрань
прывід
сьнег
нясьмелы...…

…...Лазур
шэрхне
сонца
ў чырвані
чыгір...…

ГОРНАЯ
Горцам 
горача
ў гарах...…
І целы,
іх,
і душы
выпальваюць “катюши”...…

СЬВЕЖАЙ ПАМЯЦІ

Сорам
шрам
рваных
ран
чырвань
рва...…

СОНЕЧНАЯ

У бела-зялёным віхоры
вясна карагодзіла
з птушыным хорам.
Хорс хораша ў небе
СьвяЦІЎ...…

ВЕСНАВАЯ
Лес
лез
зь лісьціка ляза
спадала сьляза...…
Трава
стралою
раўла...…
…дзёрла
горла
зязюля...…

в.Лінава, Пружанскі раён

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія