|
АМПУТАЦЫЯ МІНДАЛІНАЎ
п’еса не для сьціплых юнакоў і строгіх паняў
дзьвюдзея
Лявон
ВАШКО
мовадзеюць:
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК,
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ,
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН,
ТАСЯ,
ВАСІЛЬ ШКУДА.
1.
Пакой мэдычнае ўстановы. У пакоі знаходзіцца малады лекар-хірург Аляксей Віньнік. Заходзяць загадчык хірургічнага аддзяленьня прафэсар Канстанцін Лукіч Катовіч і зь ім Кузьма Еўдакімавіч Кобан; між імі цягам дзеі адбываецца размова, урывак якой паўстае перад гледачамі.
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. …Ясьцесцьвенна, што ўсягда прыятна начаць дзень з укуснай адрыжкі.… Ніхто проціў этава не спорыт…. Но ведзь жа ня толька ў этым інцярэс… – падняты ўверх патанцыял… э-э… ўносіт сушчэсцьвенную роль ў дзяйсцьвіцельнасьць каждай лічнасьці.… Асобенна такой, как я.… Эта очань архіважна!.. Надзеюся, вы панімаеце, аб чом соль вапроса?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. …Панятнінька…-панятнінька,… настаяшчы паліцік должан імець ня толька сваё ліцо.… Ўсё далжно нахадзіцца пры нём….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Вот іменна… нахадзіцца….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Пазнакомцесь, пажалсьценька… – Аляксей Віньнік… – ўрач ў настаяшчам смысле з бальшой буквы…. А эта… сам Кобан… Кузьма Еўдакімавіч… пажалавалі к нам….
(Рукаюцца.)
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну-с… Давайце пасмотрым,… што там у вас….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН (расшпільвае і сьцягвае зь сябе нагавіцы разам са сподняю бялізнаю). Я сьпярва ў церапеўта быў на ізьлічэніі,… но баюся, што церапеўт ужэ ня сможат мяня ўдалетварыць, штобы так, как да канца.… Пініцылін тут пачаму-та не работает….
Аляксей Віньнік і Канстанцін Лукіч Катовіч разглядаюць пэніс Кузьмы Еўдакімавіча Кобана.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (заклапочана-злавесна чмокае). Да-да-да. Ну-с, калега, што вы пра эта думаеце?
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Думаю, Канстанцін Лукіч, што ўдалім без труда…. Вот тут надрэзы зьдзелаем. Тут машонку абайдзём.Тут… пеніс прышчэмім….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Пракрасненька…, пракрасненька…, Кузьма Еўдакімавіч, зьдзелаем ўсё па вышшаму разраду.… Не валнуйцесь.… Мігам удалім….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну, што вы мне яво адрэжыця, прафесар, то я пачаму-та не самняваюсь,… спору нету…. А вот ці прышыеця новы – вот чаво мяня валнует….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ясцесцьвеньнінька прышыем…. Была бы толька што прышываць….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Как эта – што?… разьве не панятна?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ізьвяніце, Кузьма Еўдакімавіч,… ясна што, но тут ўся праблема з донарам…. Рэдка хто захочат дзяліцца.… Панімаеце?.. А есьлі і падзеліцца, то лішбы чэм…. А ў даннам случаі нам ведзь нужна настаяшчая вешч… без брака…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну… рашыця как-нябудзь эты вапрос…. Вы жа сьпецыалісты па канцах ў канцэ-та ўсякіх там канцоў. Ілі жа няўжэлі я должан яшчо і эта рашаць….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Рашым…, рашым,… Кузьма Еўдакімавіч, ўсё будзет проста чудзесьненька.… Как толька падышчам што-нябудзь талковае, то сразу ж вам і саабшчым….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну... вот і прышлі к знамянацелю… (нацягвае нагавіцы). Кароча, у мяня бальшыя на вас надзежды і, вы самі панімаеце, што лучча нам усем перад эцімі надзеждамі апраўдацца…, раз уж у мяня мандат высокі….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Панятнінька, Кузьма Еўдакімавіч…, панімаем,… панімаем…, ўсё здзелаем, што ад нас завісіт….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну… дзяржыця мяня ў курсе, таварышчы… (Замінка. Зашпільвае нагавіцы). А цяпер должан я вас пакінуць…. У мяня сяводня срочная ўстрэча с творчаскімі інцялягентамі, ад слова… цялега… (Задаволены сваім жартам смяецца.), будзем пра іскуства бясёдаваць…. Паэтаму спяшу….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Дасьвіданьнінька, Кузьма Еўдакімавіч….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ўсяво харошава….
Кузьма Еўдакімавіч Кобан пакідае пакой.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, што…, понял?
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Канешна, понял, Канстанцін Лукіч.… Но вот толька гдзе я яму донара найду….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Гдзе-гдзе… – на барадзе!.. Ішчы там, гдзе хочаш, Алёша!.. Сам панямаеш: Кузьма Еўдакімавіч – очань…-очань высокі член. Высокапастаўлены. Хаця, какой он там пастаўлены, скарэе паложаны…. Ну, да хоць у данным случае эта саўсем ня важна:… пастаўлены…, паложаны…– ведзь сушчэственьнее то, што – член.… Такая вот паліцічаская абстаноўка…. Цяпер глаўнае для нас – эта не расьцярацца….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, Канстанцін Лукіч…, Вы жа самі знаеце: хто сяводня захочат сваё радноя пад нож пускаць….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. А я цябя і не прашу, штоб ты мне сяводня донара прывёл.… Я цябе нядзелю на эта даю.… Ішчы.… І ня проста барыгу з-пад забора, а – с салідным апаратам….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну,… Канстанцін Лукіч…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Паслушай, Алёша…. Раз прышол к нам этат чалавек, то ўжэ нічаво не ісправіш. У нас цяпер адна задача: падняць яму ўверх… э-э… патэнцыял.., каторы, кстаці, не на вышшам ураўне… (Жэстам паказвае “пад’ём патэнцыялу ўверх”.) Інача проста няльзя…. Інача… проста… нам самім яйцы прышчэмят.… Саабражаеш ты?.. Эта жа сам Кузьма Еўдакімавіч Кобан!.. Выша яво – толька пару прыдуркаў і сам Бог!..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, сам жа я яму сваё мужаства не падару…. Ведзь так?.. Гдзе… ўзяць?
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, есьлі не найдзёш, то лучша тагда, і ў самам дзеле, свой адрэж…...
Наша дальнейшая судзьба ад этай аперацыі завісіт: прыспасобім мы Кузьме Еўдакімавічу новы механізм – чэсьць нам і хвала, не прыспасобім – пазор і ізнасілаваньне.… Толька самі сябе біаграфію іспорцім, і больша нічаво…. Так што, думай напражонна,… ўрэмя пака што яшчо есьць …(IІдзе да дзвярэй. Паварочваецца і кажа перад сыходам.) А пэніс у яво, дзяйсцьвіцельна – у дзецтве кашы не паел…, нету там, чаму бы пазавідаваць…. (Сыходзіць.)
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК(застаўшыся адзін). Ім усем лягко гаварыць…. Думай.… Ішчы…. А сама што трудна – іскаць і думаць.… Какому-та, відзіш лі, бальшому члену сьвежава чуства захацелась, а я пачаму-та должан пра эта думаць.… Ішчы…-сьвішчы…. Как будта ў нас ўсё вяздзе чалавечаскімі яйцамі завалена.… Ішчы…-сьвішчы,… думай…(замаўкае ў задуменні. Замінка). А вот, наверна, і прыдумал….(Замінка. Крычыць-кліча Канстанціна Лукіча Катовіча.) Канстанцін Лукіч!.. Канстанцін Лукіч!.. Прыдумал!.. Я прыдумал!..
Канстанцін Лукіч Катовіч вытыркаецца з дзвярэй.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Што?.. Ужэ?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Мне кажацца, што я нашол выхад….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (заходзіць у пакой). Ну…, гавары….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Есьць тут у мяня адзін донар…. Здаровы…. Как бык…. На сале і малаке гадаваўся …– трахтарыстам ў калхозе работает….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну…, гавары….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Малады.… Здаровы…. Морда, как нашы дзьве….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Морда?.. Ну,… гавары… ў чом ідзея….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А какой у яво нос!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Нос?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ня нос, а цэлы хобат!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Паслушай, Алёша. Зачэм нам яво морда…. Прычом тут яво нос і прычом тут яво хобат…. Нам ведзь саўсем другой хобат нужан….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Так у этым ўсё і дзела.… Эта прымета такая есьць: есьлі нос вырас, как булава, то і тот хобат – будзь здароў!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Прымета?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ага!.. Народная. Есьлі морда, как у лошадзі, а нос булавою, і эта ўсё ў калхознава трахтарыста, то – ялда, как проціватанкавая граната….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, і гдзе он, твой донар?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ды ў нас он ляжыт з гландамі… за сьценкаю…. Кандзітатуру лучша не прыдумаеш….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. І ты думаеш, он сагласіцца пажэртваваць сваім шчасьцем?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А мы яво і спрашываць не будзем….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Как эта?.. На такое дзела сагласія нужно…, как жа ты яму адрэжаш без яво сагласія…?
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А мы яму так чыкнем, што он і не замеціт….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, как эта он не замеціт?!.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ды не замеціт он, Канстанцін Лукіч. Дадзім наркозу,… скажам, што будта бы гланды сабіраемся вырваць, а как засьнёт, так сразу ж цёплава і вазьмём….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, а дальша што…? Ну, прасьнёцца он,… усё ўвідзіт, паймёт…, увідзіт жа!.. яй-богу!.. Што тагда?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Так тагда позна ўжэ будзет.… Пусць сябе прасынаецца на здароўе, кагда мы дзела зьдзелаем….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Дзела-та мы зьдзелаем, а как патом яму аб’ясьнім, так сказаць, ўвесь ужас праісхадзіўшава.…
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Прыдумаем што-нябудзь. Саабшчым, што неабхадзіма была хірургічаскае ўмяшацельства,… што інача няльзя была. Саабшчым, што жызнь яму, дураку, спасьлі.… І пусть яшчо нам спасіба скажат перад цем, как ехаць ў свай калхоз.
Замінка.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. (у задуменні). Нет…, ўсё-такі так няльзя….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А как яшчо?.. Па собсцьвеннаму жаланьню ніхто ня станет калечыцца.…
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ(у задуменні). …Так няльзя, но і інача няльзя яшчо хужа… (Замінка.) Паэтаму ты праў. Будзем гатовіць на аперацыю. Толька… сначала хачу на яво сам пасматрэць….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Яснае дзела. Сяйчас прывядзём. (Кліча мэдсястру) Тася! Тася! Зайдзі на мінуту.
У пакой уваходзіць мэдсястра Тася.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Тася, прывядзі сюда бальнога Шкуду са ўтарой палаты...
ТАСЯ. Харашо.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. І, пажалста... захваці гісторыю балезьні...
ТАСЯ. Харашо.
Сыходзіць.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ды он і тупаваты какой-та плюс ка ўсяму, што толька ў пользу нашай апярацыі... Да яво ліш на трэці дзень дайдзёт, што к чаму... есьлі не чэраз нядзелю. А там мы яго й угаворым, штобы з судзьбою зьмірыўся.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ідзея, канешна, заманчывая... Вот толька, штобы трансплантант не падвёл...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Не беспакойцеся... Сяйчас, Канстаньцін Лукіч, вы на яво морду пасмотрыце і самі ўсё паймёце...
У пакой заходзяць Васіль Шкуда і Тася. Тася падае Віньніку гісторыю хваробы.
ТАСЯ. Вот історыя...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Спасіба... (бярэ гісторыю, гартае. Тася сыходзіць. Віньнік прамаўляе жартаўлівым тонам.) Ну што, джыгіт, папаўся?
ВАСІЛЬ ШКУДА (з наівам у голасе). Ага...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну-ка, станавіся тут... Адкрой рот... Скажы: «А-а-а!»
ВАСІЛЬ ШКУДА. А-а-а!.. А-а-а!.. А-а-а!..
Віньнік тым часам мацае машонку Васіля Шкуды; Шкуда ня стрымліваецца і пырскае сьмехам.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Дажа очань нічаво... Пасматрыця самі, Канстаньцін Лукіч. (Зьвяртаецца да Шкуды.) Скажы: «А-а-а!»
ВАСІЛЬ ШКУДА. А-а-а!.. А-а-а!.. А-а-а!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (падыходзіць да пацыента і мацае машонку). Во гэта бульдозер!.. Забаўна... Забаўна...
ВАСІЛЬ ШКУДА. А-а-а!.. А-а-а!.. Ой, шчыкатуха! (Пырскае сьмехам.) Ой, дзядзя, не шчыкаціцеся... а то ў жываце сьмешна...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Я не шчыкацюся, а тваё здароўе правяраю (сканчае абмацваньне).
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, Канстанцін Лукіч... што вы скажаце па этаму поваду?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Забаўна... Будзем апярыраваць...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. На каторы дзень назначыце?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Есьлі Кузьма Еўдакімавіч найдзёт ўрэмя, то прама сяводня і зьдзелаем... (Зьвяртаецца да Васіля Шкуды) Ты, галубчык, флюрограф прашол?
ВАСІЛЬ ШКУДА. Неа...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (з нотамі абурэньня). Как!.. (Замінка.) Тагда, значыт, бягом на первы этаж…... Прахадзі флюрограф і – быстранька сюда. Вазможна, сяводня зьдзелаем апярацыю…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ага… Паняў… (Кіруе да выйсьця.)
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Адной нагой здзесь, другой бягом назад…...
Васіль Шкуда таропка сыходзіць.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Пазваню Кузьме Еўдакімавічу.… Абрадую…... (Падыходзіць да тэлефона, набірае нумар.) Алё...… Кузьму Еўдакімавіча Кобана можна прыгласіць к целяфону…? Прафесар Катовіч.… Он ў курсе…... Спасіба…. (Замінка.) Алё...… Кузьма Еўдакімавіч…, эта прафесар Катовіч беспакоіт...… Нашлі мы донара…... (Замінка.) Пракраснейшы мацерыал...… Мы гатовы хоць сяводня...… Да?.. Атлічнінька…... Ждзём…-ждзём…... (Кладзе слухаўку.)
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, што?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Сяйчас прыбудзет…...
Адчыняюцца дзьверы. Заходзіць Васіль Шкуда.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, што, ужэ прашол?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Яшчэ не...… я вярнуўся, каб спытацца…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Што ты хочаш?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Я задаць вапрос жалаю…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Скажыце…... а вось вы мне глянды выдзерыце…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну...…
ВАСІЛЬ ШКУДА. А ці не паўліяе гэта на мае палавыя акты ва ўрэмя арэкцыі?…
Канстаньцін Лукіч Катовіч і Аляксей Віньнік пераглядаюцца між сябе.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Как эта ано паўліяе?.. Не пайму вапроса…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ну… я хачу даведацца, ці не паўліяе эта на арэкцыю ва ўрэмя маех палавых актаў?
Канстанцін Лукіч Катовіч і Аляксей Віньнік пераглядаюцца між сябе.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. З чыво ты эта ўзял?
ВАСІЛЬ ШКУДА. Я проста пытаюся...… Я жа жаніцца сабраўся… праз чатыры месяцы, а можат і чараз пяць,… дык мне цяпера ўсё цікава.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Чэраз чатыры месяцы ты забудзеш пра ўсе сваі мнімыя праблемы…. Ўрэмя вылячыт ўсё…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. А-а!.. Ну… тады пабег я на хлюрограў…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Бягі.
Васіль Шкуда сьпешна сыходзіць.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, Алёша, гатовімся!.. Атвецтвенны этап ў нас з табою наступіл…...
Выходзяць у дзьверы. Цямрэе. Час паскараеца, мінае гадзіна-другая. Потым высьвятляецца пакой, у яго ўваходзяць Канстанцін Лукіч Катовіч, Кузьма Еўдакімавіч Кобан, Аляксей Віньнік і Тася; адбываецца падрыхтоўка да апэрацыі.
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Скажыця, прафесар…, вот вы мне перасадку зьдзелаеця…... Скажыця, а вот, прымерна, можна так – раз уж я ў начальнікі выйшаў,– штобы ўзяць харошава донара і перасадзіць ў мяня яво мозгі… так, што бы ў маей галаве яшчо больша чуць-чуць праяснела…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Можненька...… Ўсё можненька…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Но толька цеарацічаскі…, патаму што на пракціке харошава донара яшчо трудней найці, чэм ў нашам случаі…
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Што, умных людзей саўсем ужэ нету?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, пачаму жа, есьць,… но ані даўно ужэ за граніцай….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Што… – усе?
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, хто астался, так тот пад дурака косіт…... Трудна паняць, какой із яво донар…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну, значыт не судзьба.…(Замінка.) Скажыця, а снарад эты… новы… што вы мне падабралі… вабшчэ, нічаво сам па сябе…?
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Самаво па сябе, Кузьма Еўдакімавіч, нічаво не бывает харошава...… Усё харошае харошае цем, што ано ўсягда ўмесьце са ўсем харошым…. Вот станет он вашым, і мы сразу эта ўсе пачуствуем….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Вот іменна… пачуствуеця,… я надзеюся.… Но ўсё-такі хацелася б сначала хаця бы адным глазам прымерыцца…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну-у… насмотрыцесь яшчо…... Ды не валнуйцесь!… Вешч надзёжную падабралі...… Усё будзет у лучшам відзе…. Дадзім наркоз…, засьнёце,… а прасьнёцесь ужэ саўсем другім чалавекам.… Вот, пажалсьценька, сюда, за перагародачку прахадзіце.… Алёша, правядзі чалавека,… падгатоў… (Аляксей Віньнік і Кузьма Еўдакімавіч Кобан ідуць за лёгкую перасоўную адгародку-складанку, што стаіць у куту пакою. Канстанцін Лукіч Катовіч зьвяртаецца да Тасі.) А ты, Тася, заві сюда гегямона…...
Тася выходзіць і вяртаецца з Васілём Шкудам; той – без нагавіцаў, ногі голыя; апрануты ў даўгую споднюю сарочку белага колеру. З-за перагародкі пачынае гучаць пісклівае храпаценьне – Кузьма Еўдакімавіч Кобан засонены наркозам.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК (ён выходзіць з-за перагародкі). Гатова…. Заснул….
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (зьвяртаецца да Васіля Шкуды). Ну што?.. Прашол флюрограф?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ага….
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Тагда лажысь на стол….
Васіль Шкуда кладзецца. Аляксей Віньнік бярэ шпрыц, набірае ў яго вадкасьць, пырскае. У гэтым часе адбываецца перамова Васіля Шкуды з Канстаньцінам Лукічом Катовічам.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзядзя,… скажыце, а балюча ня будзе…?
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ня будзе…. На этат раз ты дажа шчакоткі не пачуствуеш.
(Замінка.)
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзядзя,… а млосна не стане?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Не валнуйся…. Есьлі і стане, то быстра прайдзёт.…
Аляксей Віньнік падыходзіць са шпрыцом да апэрацыйнага стала.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну,… начнём?
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Давай, Алёша…... Начынай.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Давай-ка, джыгіт, раслаб руку.
Ён засоджвае ў руку Васіля Шкуды голку і памалу ўводзіць у вену наркоз; той амлявае і ў хуткім часе пачынае моцна храпець “басам” у тахту піскляваму храпаценьню з-за адгародкі; адбываецца як бы перагуканьне розных па танальнасьці храпаценьняў.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (падыходзіць да пацыента, глядзіць на яго, гаворыць заклапочана, як бы сам сабе). Ну, што, будзем лячыць, ілі пускай жывёт?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Канешна жа лячыць, Канстанцін Лукіч. Какія могут быць самненія…?
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, тагда пасмотрым...… Што мы тут імеем…? (Задзірае кашулю Васілю Шкуды.) Ого!.. Ну і ляпёшка!.. (Замінка.) Тася…! Хадзі-ка сюда, пасматры…... Ты такова яшчо не відзела!… Вот цябе і стручок-шустрачок!..
ТАСЯ. Ну, і шуткі ў вас, Канстаньцін Лукіч… (Тася падыходзіць да стала, глядзіць.) Бедненькі!… Канстанцін Лукіч, а можа ня нада?… Эта жа проці ўсякае любві!.. Пусць бы быў у чалавека, раз ужо вырас….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Будзем рэзаць, Тасенька…. Эта ведзь не мне прысьпічыла, а науке…. Аксперымент нада нам сяводня савяршыць… научны…, а любоў тут непрычом….
ТАСЯ. Жалка ведзь такое рэзаць, Канстанцін Лукіч.…
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Для наукі, Тасенька, для наукі.… Есьлі бы ўсе ўсё вязьдзе жалелі, то ракеты бы ўверх не падымалісь.… Усё – для наукі…. (Замінка. Канстанцін Лукіч Катовіч засяроджана разглядае пэніс.) Ну-с…, прыcтупім.… Падай-ка ты мне, Тася, мой любімы скальпель...…
ТАСЯ (падаючы скальпэль). Усё раўно жалка…. Такой мужык…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (рэжучы). Не ў этам радасьць, Тасенька…. (Васіль Шкуда пачынае храпець няроўна, як бы ў тахту дзеяньням хірурга.) І не эта ўкрашает настаяшчава мужчыну...… Павер мне, Тасенька, на слова…...
ТАСЯ. А што тагда мужчыну ўкрашает?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (рэжучы). Ну, серца, канешна…. Што жа можат быць пракрасьнее благароднава мужскова серца?.. А-а?.. (Васіль Шкуда ў тым часе працягвае храпець няроўна, як бы ў тахту дзеяньням хірурга.)
ТАСЯ. Так адно ж другому не памеха.…
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (рэжучы). Но і адно без другова, павер опытнаму хярургу, можат пракрасна абайцісь.… То есьць, я хачу сказаць, што – серца без пеніса… ано абайдзёцца гаразда лучша і ў сто раз быстрэй, чэм пеніс без яво.… (Васіль Шкуда ў тым часе працягвае храпець няроўна як бы ў тахту дзеяньням хірурга. Канстаньцін Лукіч Катовіч зьвяртаецца да Аляксея Віньніка.) Зацісьні-ка ты яму нос, Алёша...… А то этат лашадзіны храп не даёт на глаўнам сасрэдатачыцца…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Зажым!..
Тася падае зажым. Аляксей Віньнік заціскае нос Васіля Шкуды. Храп змаўкае.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Гатова, Канстанцін Лукіч…... Зажал…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Вот так-та лучша…. (Невялікая замінка.) Ну, што ж... Ішчо нямнога, і – дзела здзелана.… Астался пасьледні штрых. (Невялікая замінка.) Вот і ўсё…, Тасенька, вытры мне пот са лба… і падай-ка сюда какой-нябудзь сасуд….
Тася падае невялікі тазік. Канстанцін Лукіч Катовіч перакладае трансплянтант у судзіну. Тася, трымаючы ў зажыме вату, выцірае пот з ілба Канстанціна Лукіча.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, как там… пульс, у парадке?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Пульс как у лошадзі….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, тагда пашол я к Кузьме Еўдакімавічу…. А вы тут завяршайце па-быстраму і – на помашч… (Сыходзіць за адгародку.)
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Іголку!.. і нітку!..
ТАСЯ (прадзяе ў іголку нітку і падае Аляксею Віньніку). Эх!.. Такую рану чалавеку зьдзелалі…!
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК (зашываючы). Нічаво…, сяйчас заштопаю...… да свадзьбы зажывёт…... (Замінка. Зашывае.) Вот і заштопал.… Цяпер на ўзялок завяжу,… цяпер на банцік...… Ўсё!.. Ідзём таварышча Кобана вазраждаць…. (Скіроўваюцца за адгародку. Па дарозе Аляксей Віньнік спыняецца.) Пастой…! Саўсем забылі пра зажым.
Падыходзіць да Васіля Шкуды і здымае з ягонага носу зажым. Той зноўку пачынае моцна і ціхамірна храпець. Аляксей Віньнік і Тася зьнікаюць за адгародкаю. Дзея паскараецца: мінае пэўны час. Васіль Шкуда памалу абуджаеца.
ВАСІЛЬ ШКУДА (прыўстае, пазяхаючы, азіраецца). Оей!.. А дзе гэта я?.. Нешта не зразумею…, бо ў памяць не прыйдзе нешта… (Замінка. Прыпамінае нешта.) Трэба ўспомніць, што я помню… (Замінка.) А што я помню?.. Ага!.. Ага!.. Праз чатыры месяцы я жанюся…, а мо’ праз пяць?.. Ну, і што?.. (Здагадліва.) А-а!.. (Разгублена.) Нічога,… нічога не ўспамінаецца…... А-а!.. Точна!.. Учора я на хлюрограў хадзіў… ці пазаўчора?.. у бальніцы...… А чаго я туды хадзіў?.. (Замінка. Прыпамінае.) Ну, вядома ж,… глянды!.. (Мацае горла.) Мне мусялі выдраць глянды!.. (Спрабуе голас.) А-а-а!.. А-а-а!… Ты глядзі: нават голас пазванчэў. Цяперака мне ўсё ясна – выдралі…!
На сцэне нечакана зьяўляецца Кузьма Еўдакімавіч Кобан; ён выходзіць з-за адгародкі, дзе яму рабілі апэрацыю па прысадцы палавага чэлясу; пабачыўшы на стале Васіля Шкуду, ён спанталыжана спыняецца, утаропіўшыся ў хлопца; ён таксама, як і Васіль Шкуда, у даўгой сподняй сарочцы, з аголенымі нагамі; сьпераду сарочка ладна тапырыцца праз узбуджэньне воргану, які нядаўна яму прышылі; бачна, што Кузьма Еўдакімавіч Кобан толькі што ачуняў ад наркозу.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Оей!.. Дзядзя, а вы хто?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Дзед Піхто!..
Кузьма Еўдакімавіч Кобан з паднятым ворганам шмыгае да выйсьця і зьнікае.
ВАСІЛЬ ШКУДА(спрабуючы асэнсаваць пабачанае). Чудзясы…... (Ён зноўку мацае горла, тады напружвае яго, водзіць галавою і сківіцамі, гаворыць “А-а-а!.. А-а-а!..”, спрабуючы пачуць у сабе сляды апэрацыі на глянды.) Цяперака я ўсё паняў…. Гэта я пасьля апярацыі абудзіўся…. (Усьміхаецца.) …Дзед Піхто!.. – прытрызніцца ж гэткае...…
У пакой ўваходзіць Тася.
ТАСЯ. Прачнуліся ўжо?..Ну, як самачусьцьвіе, бальны?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Атлічнае…!
ТАСЯ. Галава не кружыцца?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Чуць-чуць…. Чыста ў невясомасьці.… Як быццам крыльле за сьпінаю вырасла…...
ТАСЯ. Нічога.… Гэта пасьля наркозу...… гэта хутка пройдзе…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Нейка чуства лёгкасьці ў галаве і ў целе…. Як усяроўна што зноўку нарадзіўся…. Як быццам памаладзеў на кілаграмаў дзесяць і пахудзеў на гады чатыры…...
ТАСЯ. Гэта скора ў вас кончыцца, калі наркоз пройдзе….
ВАСІЛЬ ШКУДА. А хай бы і не праходзіў…. Гэта… зусім жа няплоха ў космасе палётаць… (Невялікая замінка. Васіль Шкуда спаўзае з ложку-стала, бярэ пад пахі гаршчок для выпражненьняў і скіроўваецца па малое патрэбе да адгародкі.) Адну мінутку...… я сяйчас…...
Заходзіць за адгародку. Замінка. Па часе з-за адгародкі чуецца зумеўны, роспачны стогн. Стогнучы, Васіль Шкуда выходзіць з-за адгародкі. Ён мае спанталыжаны і страхотлівы ўадначасьсе выгляд.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Там… пуста!.. О, не!…
(Аслупянела спыняецца і глядзіць на Тасю.)
ТАСЯ. Бедненькі…...
Васіль Шкуда раптам пачынае немачна хістацца, падыходзіць да ложку і сядае на яго.
ТАСЯ. Што з вамі?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Млосна стала…...
ТАСЯ. Гэта пройдзе… быстра…... (Тася бярэ сальміяк і дае панюхаць хлопцу.) Наце во, нюхніце…... Яно быстра пройдзе…...
ВАСІЛЬ ШКУДА (панюхаўшы сальміяку і трохі ачомаўшыся). Дзе?.. Дзе?..
ТАСЯ. Хто?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ён!.. (Паказвае вачыма на месца, дзе быў пэніс.)
ТАСЯ. Вы не валнуйцеся…... нельга пасьля апярацыі…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзе?..
ТАСЯ. Ды… прышлося срочна ампуціраваць….
Васілю Шкуду зноўку робіцца млосна, і Тася зноўку дае яму нюхнуць сальміяку.
ВАСІЛЬ ШКУДА (трохі ачомаўшыся). Я…... я крайне вазмушчон!.. Я... я вазмушчон у крайняй сьцепені!.. Пад…... пад... пад… самы корань!..
ТАСЯ. Пажалста, не валнуйцеся…... нельга…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Я...… я...… я буду жалавацца ў сельсавеце!.. Вы атвеціце!.. (Замінка.) Гаварыце, дзе!?..
ТАСЯ. Ой, ды што вы ў мяне пытаецеся…! Вы лепей разгаварывайце з Канстанцінам Лукічом…. Пусць он вам аб’ясняе,… а я тут нічога не рашаю….(ІIдзе да выйсьця.) Зараз я яго пазаву. (Сыходзіць.)
ВАСІЛЬ ШКУДА (застаўшыся адзін, здагадліва стогне і кажа страхаўразьлівым голасам). Спачатку ў спячку ўкінулі, а тады соннага ўзялі….
У пакой заходзяць Канстанцін Лукіч Катовіч і Аляксей Віньнік.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну-с, галубчык, как настраенія?.. Ўсё ў парадке?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Не ўсё ў парадку!.. Усё не ў парадку!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Знаю... знаю... Трудна паверыць, но інача мы не маглі…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзе?.. Дзе?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ды зь яво даўно ўжэ суп зварылі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды вы што!…
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Шучу, шучу...… Ну і задачку ж ты нам загадал, таварышч Вася Шкуда!.. Прышлось за жызнь паваяваць…. Чуць спасьлі тваё сушчаство, пускай і за пралічную цану…. Цяпер мужай….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Мужаці?.. Чым?.. Чым мне мужаці?.. Дзе?… дзе?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, нету...… Аднялі…... Ты серцам мужай...…
ВАСІЛЬ ШКУДА. Навошта вы яго?.. Я ж вам паверыў!..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. І правільна зьдзелал…. Мы чуць на тры дня не апаздалі...…
ВАСІЛЬ ШКУДА. Куды?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Туды, штобы адрэзаць…. Яшчо бы тры дня, і медзяцына была бы бясьсільна! …Ты пашці што трупам жыл. Но цяпер ўсё пазадзі, слава богу…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Я трупам жыў?.. Ды я быў амаль, як бык!.. Ды ў мяне быў амаль, як у каня!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Эта абманчывае ашчушчэнія...… Усё эта ўрэмя ты, галубчык, капыта адбрасывал, і сам таво не замячал…... Аналіз мачы – вешч упрамая…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды ў мяне і гляндлы тыя не балелі, каб зусім…. У мяне... у мяне… проста ў носе сьвішчэла, калі спаў. І ўсе падумалі, што гэта з-за гляндаў...… з-за гэтых во міндалінаў…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, правільна,… сьвісьцела ў цябя ў носе з-за гэтых во міндалінаў (Паказвае на горла.), а эці тваі міндаліны – з-за гэтых во міндалінаў… (Паказвае на месца выдаленае пахвіны.)
ВАСІЛЬ ШКУДА. Як гэта?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А ты думаеш, пачаму ані ў цябя былі пачці, как у каня…?
ВАСІЛЬ ШКУДА. Чаму?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ды патаму, што распухлі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Няпраўда, яны вырасьлі…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Называй, как хочаш, но эта опухаль….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Вопухаль?!. Якая вопухаль?!.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Злакачасьцьвенная.
ВАСІЛЬ ШКУДА. А матка мая!.. І што?.. Што гэтае значыць?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А эта значыт, што ў цябя рак.
Замінка.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Оей!.. (Яму зноўку робіцца млосна. Ён бездапаможна амлявае. Аляксей Віннік і Канстанцін Лукіч Катовіч кідаюцца да яго на дапамогу, падтрымліваюць яго.)
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Сяйчас... сяйчас прайдзёт…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ды ты, галубчык, не валнуйся! Ужэ ўсё пазадзі… (Звяртаецца да Аляксея Віньніка.) Тасю…! Пазаві Тасю…!
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Тася!.. Тася!.. Бягом сюда!..
На сцэне зьяўляецца Тася.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Тася!.. Памагай таварышчу прыхадзіць ў сябя!..
Тася падыходзіць да Васіля Шкуды, дае яму панюхаць сальміякавае разбаўкі.
ТАСЯ. Наце во… нюхніце…...
ВАСІЛЬ ШКУДА (трохі ачомаўшыся). Тася…, наліце мне ў стаканчык халадзёнкі, га…?
Тася налівае з букача ў шклянку вады і поіць Васіля Шкуду.
ВАСІЛЬ ШКУДА (папіўшы). Дзякуй…. (Замінка.) Во сабе маеш…! Я думаў, што гэтае ўсё ў мяне вырасла насьледсьцьвенна, а яно, бач, ад хваробы…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Не валнуйся, галубчык, не валнуйся…! Мы воўрэмя ўмяшалісь...… мы воўрэмя памаглі...… цяпер можаш сьмела думаць а будушчам….
ВАСІЛЬ ШКУДА. А будушчам?… Праз чатыры месяцы ў мяне… вясельле,… ну… ад сілы праз пяць!… Што мне думаць а будушчам? как мне думаць а будушчам…? Як мне жыць з маёй Марынаю?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну…, нашчот этава абрашчайся к сэксапатолагу, а мы ўсяво толька хірургі…... І, вабшчэ, есьлі твая Марына захочат, то паймёт, а есьлі не паймёт, значыт не захочыт.… А мы цябя цем ўрэменем палечым, на ногі паставім і адправім ў твой калхоз…. Кстаці, как он называецца?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. “Сьветлы пуць”.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Во-во!.. Адправім цябя ў твой “Светлы пуць”.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. І не бяры ў галаву эту сваю пацеру. Падумаеш, атрэзалі кусок мацерыі… – дух жа ведзь не умер!.. дух жа ведзь на месце астался!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Усё роўна горка…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ды кінь ты…... Ты должан сябя настраіваць на радасныя чуства. Ты застаўляй сябя думаць, што ўсё, што цябе дзелаецца – цябе жа на пользу. Ано дажа к лучшаму, што ўсё так праізашло...… эта твая паляндвіца толька хадзіць нагам мяшала …– вот как думай…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну да, канешна…. Чаво тут раскісаць…! Падумаеш, нямнога ўнешнасьць паправілі...… Есьлі уж гаварыць па бальшому шчоту, то он цябе толька фігуру порціл….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Хай сабе і порціў...… усё роўна ж хочацца, каб хоць што-небудзь там было…, каб хоць гучок які,… каб хоць ня гладка…. Нашто мне тая прыгажосць…? Вы можаце зрабіць, га, каб хоць чуць-чуць чагось пукатага?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, прывяжы там сябе вяровачку, есьлі очань хочацца…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дый што мне тая вяровачка дапаможа…? Каб вось вы мне стручок прышылі… хоць які…, хоць ад мышкі – але толькі дужа вялікай…, каб...… каб… тая мышка была, як лось…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. А што, эта ідзея!.. Есьць тут у нас ад адной мышкі…...
ВАСІЛЬ ШКУДА (з надзеяю). Праўда?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (зьвяртаецца да Аляксея Віньніка). А што, есьлі мы Кузьмы Еўдакімавіча вешч Васе прышпандорым?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Нет праблем, Канстанцін Лукіч.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Якога Еўдакімавіча?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ды тут у нас адзін уважаемы чалавек лячылся і пеніс свой аставіл.… То можам прымяніць.… Есьлі не проціў.… (Замінка.) Сяйчас…. (Iдзе да халадзільніка і дастае з яго паліэтыленавы пакунак.) Вот…. Ну-ка, пасматры…. Кстаці, ацьвецтвенны таварышч насіл.… Можаш тут жа і прымерыць.… (Падае пакунак Васілю Шкуду.) Бяры…!
ВАСІЛЬ ШКУДА (бярэ пакунак, разглядае). Ну, не!.. Тады ўжо лепей і сапраўды вяровачку….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, ты, галубчык, і сам ня знаеш, чаво цябе нада… (Iдзе да халадзільніка, кладзе назад пакунак.) Панімаю, што ты растроен, но дзяржы сябя ў руках…. І глаўнае, вер, што мы ўсягда гатовы прыйці на помашч ў трудную мінуту…. І днём, і ноччу…. (Зьвяртаеца да Аляксея Віньніка.) Пайдзём, Алёша…. Пацыенту нужан пакой…. Пусць Вася атдыхает і набіраецца сіл….
Сыходзяць.
ВАСІЛЬ ШКУДА (застаўшыся адзін). У адзін міг усё, што меў, пацяраў…. (Замінка.) Як, як, як зынвалідзіў Васю рак…. (Зьдзіўлена.) Ты глядзі!.. Вершам палучылася…! Ёмбам… ці хярэем…. Як гэта яно называецца, яшчэ са школы ня помню.… (Задумваецца.) Ці мо ананістам?.. (Замінка.) У школе не мог успомніць, а цяпер і пагатоў...
Мінаецца крыху часу. Заходзіць Тася.
ТАСЯ. Ну, як самачусьцьвія, бальны?… Вам ужо лепей?
ВАСІЛЬ ШКУДА. Не сказаў бы... Неяк ніяк. …Не так і не гэтак….
ТАСЯ. Яно пройдзе…... Хоць, канешне, і не да канца…. Такая рана…... Бедненькі…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Во-во...… Канца няма і не будзе. Добра, што хоць жывы застаўся…. Дохтар кажа, рак у мяне быў….
ТАСЯ. Бедненькі...… Абідна, асобінна, кагда чалавек неплахі…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Цяпер як мне жаніцца?.. З чым я прыйду да нявесты?..
ТАСЯ. Не бядуйце!… Уладзіцца як-небудзь… Можа, і не ў гэтым шчасьце…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. А ў чым?..
ТАСЯ. Ну, можа, у харошым сэрцы…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Але ж калі ўсе ворганы ўпарадку, то і сэрцу весялей! І ўсім на сьвеце….
ТАСЯ. Ну, ёсьць людзі, якім гэта і не глаўнае.… Патаму што сам чалавек важнее проці сваех членаў… калі, канешне, чалавек харошы. Ніякі член чалавека не ўкрасіць так, як парадачнасьць.… Не ўсе жа людзі іспорчаныя яшчэ, праўда ж?.. яшчэ ж асталіся прыстойныя людзі на планеце, якім не гэта глаўнае... праўда ж?
ВАСІЛЬ ШКУДА. Яно то праўда…. Але дзе такіх людзей сустрэць?..
ТАСЯ. Ну… вось мне гэта зусім і не глаўнае! Для мяне ўсягда любоў пярвей, чым гэта дзела…...
ВАСІЛЬ ШКУДА (з надзеяю). Няўжэлі?..
ТАСЯ. Ну, а чаму ж і не?… Я яшчо з дзецтва аб харошым чалавеку мячтаю,… каб ён сільны быў і добры… вось… такі, як вы,… палажыцельны. Таму, што я ў людзях пярвей парадачнасць уважаю….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Але ж і без гэтага дзела зусім няможна…. Нашто тады тая парадачнасьць? Каму яна патрэбна тады такая парадачнасьць? Не… харошы ты ці нехарошы, а ўсё ж без яго не абыдзешся….
ТАСЯ (уздыхае). Канешне, і без яго трудна... Але ўсё роўна любоў – пярвей…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Любоў, канешна, харошая вешч…, калі пры ёй усе астальныя вешчы прысуцтвуют...… А як няма?..
ТАСЯ. Дык не ўсё яшчэ пацерана…!
ВАСІЛЬ ШКУДА (спалохана). А што, яны яшчэ што-небудзь адрэзаць могуць?..
ТАСЯ. Ды не...… хаця і могуць. Я зусім пра іншае…... я пра тое кажу, што ўжо адрэзалі. Я кажу, што як адрэзалі, так і назад прытачыць можна…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Няўжэлі?..
ТАСЯ. Спакойна дажа….
ВАСІЛЬ ШКУДА (задуменна). Гэтая ідэя мяне вазбуждае…! Прытачыць назад – дзела добрае…!
ТАСЯ. Толькі не трэба гараваць.… Я пра тое, што глаўнае – абы душу не пацяраць… і верыць у шчасьце….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды я… веру, а што толку?..
ТАСЯ. Трэба стаяць за сваё, а не гараваць…. Усё можна назад павярнуць…, глаўнае, каб яны абы што не прытачылі….
ВАСІЛЬ ШКУДА (уздыхаючы, скрушна прамаўляе). Зразумела...… Навошта мне абы што?… (Замінка.) Я во, Тася, раптам думаць пачаў…... раптам пачаў разважаць пра самога сябе…. Ведаеце,… я вось падумаў, што адрэзалі ад мяне якісь-то маленькі кончык мяне самога… чуць-чуць… якіхсьці сантыметрыў там дваццаць-трыццаць, калі памераць у спакойных клімацічаскіх условіях…, а чуйка ў мяне гэткая, што ўсяго толькі кончык пакінулі… як быццам не яго ад мяне адрэзалі, а мяне ад яго... Разумееце? …Во як хітра паласнулі…...
ТАСЯ. Яны дзела знаюць….
ВАСІЛЬ ШКУДА. І вось гэты кончык мяне самога, што застаўся ад мяне, цяпер думае зусім як вучоны чалавек. Паразумнела ў мяне ў галаве раптам… паглыбчэла... Адкрылася нейка ісціна…...
ТАСЯ. Дык і добра….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Не, Тася, нядобра…. Бо… тое добра, ад таго што нядобра. Вось каб паразумнець, але пры гэтым усе свае часьці пры сабе пакінуць… або яшчэ лепшыя прыдбаць… ці ў запас… каб добра было ад дабра…. Во чаго мне не хапае!..
ТАСЯ. Дык… трэба за гэтае змагацца. Вы не аддавайце проста так сваё!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды я і не аддаў бы, дык жа ўжо адцялі….
ТАСЯ. Яшчэ ўсё паправіць можна…, толькі змагацца трэба. (Прамаўляе па-змоўніцку.) Зараз я вас падвучу…. Вы іх харакцярам сваім палохайце. Кажыце, прышывайце назад, пака яшчэ хужэй ня стала, і хай шукаюць ня меншы, як быў! Кажыце, прышывайце па добраму, пака яшчэ не рассердзіўся па-настаяшчаму…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. А што, прышыюць?..
ТАСЯ. А куды яны дзенуцца?… Вы іх суддзёю страшыце і пракурорамі. Гэта ж такога чалавека скалечылі…! Абідна дажа. (Пытаецца па-змоўніцку.) Чаму яны адразу вас пад нож пусцілі?.. і не палячыўшы ані на грам церапяўцічаскім метадам?.. га?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. І праўда!.. Чаму гэта!.. га?..
ТАСЯ. І чаго гэта яны скальпелям па вас, і не спрасіўшы, ці можна?.. Ну, і хай сабе рак!.. Усё роўна бяз вашага сагласься не адбудзеш. Чаму ж так, Вася?.. га?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. А і праўда!.. Чаго гэта яны!.. га?..
ТАСЯ (прыціхлым голасам, па-змоўніцку). Гэта ж настаяшчае беззаконьне! Вы борайцеся проці…ў! Калі ўжо і адрэзалі, дык няхай назад прышываюць… і хай знойдуць не хужэйшы, як быў дагэтуль! Бо і тут абмануць, есьлі давяраць…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. А і праўда!.. Чаго гэта яны!.. га?..
ТАСЯ. Вы думаеце, чаму гэта вам нейка ісьціна засьвяціла ў розум?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ага?.. Чаму?..
ТАСЯ. Каб вы сваё шчасьце не аддалі,… не ўпусьцілі…. Каб стаялі за сваё. Бо яны гэтак вас усяго на запчасьці разьбяруць, а вы і слова ім не скажыце…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ага!.. Ці то: не!.. Яны не разьбяруць! Ня дамся я ім! Дзякуй вам, Тасячка, за паддзержку ў нялёгкі міг. Гэта я іх разьбяру!.. Ведаеце, Тася, я ж на лапаткі не лягу…. Вось яны мяне падкуртачылі… адшасталі сама што жызьненнаважны ворган…, а я ў сабе яшчэ большую моц пачуў, чымся раней. Во якія чудзясы!.. Ува мне шалёна сіла прачнулася, хоць і інвалідам стаў. Гэта добра, што вы мне ідэю падказалі…. Калі яны мне ня вернуць шчасьця, дык я іх проста… пазадушваю, як клапоў...… Я па іх цыклопам тады пайду…... Я іх тады – цераз мясарубку…!
ТАСЯ. Во-во…! Дзяржыцеся, Вася, да паследняга…. Глаўнае, помніце, што я ў вас веру. Глаўнае, вы ўсё харошае ў сабе задзяржыце, каб яно не прапала. Бо я вас за чалавечнасьць заўважала. Абідна мне раптам стала, на ўсё гэтае гледзячы. Вы, глаўнае душу не пацярайце….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Я…... я...… я… не пацяраю...… я… задзяржу… харошае,… чалавечаскае. Я ім...… Я ім… кішкі на плот панамотваю…... Я ім...… я ім… шыі павыцягваю даўжэй за гусіныя…... я ім пяты на хрыбет пазаварочваю!… Ці мне – канец, альбо ім – канец!..
Заканчэньне першае дзеі.
2.
У пакоі знаходзяцца Канстанцін Лукіч Катовіч і Аляксей Віньнік. Заходзіць Кузьма Еўдакімавіч Кобан.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. А-а!.. Кузьма Еўдакімавіч!.. Ждзём вас…, ждзём…. Ну, как здароўе ваша?.. Как самачусьцьвія?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Вы знаеце,… какое-та ўдзівіцельнае ашчушчэнія лёгкасьці…. Как-будта памаладзел на кілаграмы і пахудзел на гада. (Задаволены жартам, сьмяецца.) Эта жа настаяшчая чуда праізашло!.. Эта жа саўсем другая песьня!.. Малаццы!.. Чотка сработалі!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Стараліся не падкачаць, Кузьма Еўдакімавіч. І іскалі ўсердна, і прышывалі мёртва.…
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Да-а, штуковіна на славу… настаяшчая…, з гарбом. Прыятна ўзяцца…. Как гаварыт наш трудалюбівы, но цем не менее абнішчаўшы беларускі народ: возьмеш у руку – маеш рэч…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Замечацельненька…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Какое-та обшчае ўлучшэнія самачусьцьвія на фоне часнава разьвіція аддзельнава здароўя…. (Замінка.) Я вот сюда ехал і мне адна мысль у галаву прышла.… Цяпер хачу яё з вамі разьдзяліць….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Інцярэсьнінька…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Я пра пціц падумал…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (зьдзіўлена). Ну-у?.. Пра пціц?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН (самазадаволена). Ну-у…, пра пціц…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Інцярэсненька…: как эта вы пра іх падумалі?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Вот іменна… падумал… как-та.… (Замінка.) Вот…-вот-…вот,… падумалася…. (Замінка.) Ўдруг…. (Замінка. Задумваецца пра нешта сваё. Гаворыць уражана.) Мне… (Замінка. Думае пра нешта сваё.) Ну, ды, кстаці, аб пціцах…. Так вот мне падумалася: не тот пціца, панімаеш лі, хто крылом чэраз неба шнуруе… напрасткі….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А хто – пціца?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. А тот пціца, хто… яйцы носіт! Вот, прымерна, пінгвін. Он хоць, панімаеш лі, крылом чэраз неба не лятает, а пад вадою плавае, как ўюн, а, ізьвянеце мяня,– пціца, патаму што …носіт.… Кстаці, умнейшае сушчаство – пашці што, как мы з вамі…. Правільна я гавару?
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Інцярэсненька!.. Ой!.. Я хацел сказаць: правільнінька!..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Во-во!… Панімаеш лі, із этава ўсяво цэлая філасофія вырастает… аб яйцаносных яйцаносцах, страмяшчыхся паверыць у высату …аб неабхадзімасьці быць пціцаю, как есьлі бы ты, прымерна, і не лятаеш…. (Замінка.) Ну, ды хваціт аб вазвышанам. Давайце лучша пагаварым аб зямным.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ага!.. Канешнінька…, пагаварым…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Мяня інцерасует эты…... эты…... ну… донар,… ну… эты…...
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Шкуда!.. Вы яво імееце ў віду?
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Вот іменна… імею. Мне інцярэсна, што зь ім цяпер праісходзіт….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Да нічаво асобеннава...… Усё, как абычна, кажацца…. (Зьвяртаецца да Аляксея Віньніка.) Алёша!.. Што там са Шкудай!..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ды ўсё ў парадке…. Памаленьку адапціруецца к новай дзяйсьцьвіцельнасьці.… Самачусьцьвія атлічнае.… Чуствуецца, канешна, ў нём какая-та азабочанасьць,… но мы ўсё вазможнае дзелаем радзі таво, штобы наш пацыэнт как можна безбалезьненьнее ўлілся ў акружаюшчую жызнь….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. І вы нічаво не замячаеця ў ім страннава?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну… страннае – усюду вакруг нас…, но… мы к этаму ўжэ прывыклі…. А што вас інцерасует?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну, прымерна, вы не замячалі ў ім таво, чаво раньша не замячалі?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну… в обшчам, па-мойму эта дзела пашло яму дажа на пользу.… Парань на глазах расьцёт.… Начал крыцічаскі мысліць. Да!.. Кстаці, аткрылся у няво ліцературны талант…. Усё пішыт,… пішыт.… Гаварат, с прошлай нядзелі сьціхі ў яво пашлі,… ямбы,… харэі,… анапесты...… А ўчара, гаварат, анегінскай страфой загнул….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. І аб чом он пішыт?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А хто яво знает.… Я как-та дажа і не інцерасавался….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. То я вам сяйчас пакажу… і дажа пачытаю…. (Дастае з папкі паперы. Разгортвае адную з іх.) Вот, пажалуста…. (Чытае-цытуе ліст.) “Я саўсім і не прафесар, і не дацэнт, но как прастой калхозны праізвадзіцель атлічна панімаю, што лягчаць чалавека, не зьдзелаўшы яму аніводнага ўколу пініцыліну, можа ілі толькі ідзіёт, ілі сволач, каторая хужэй скаціны…”(Замінка.) Эта да генеральнава пракурора.… А вот яшчо, пажалста…:”Я не прашу ані кватэры, ані вордзяна на грудзі, ані прыбаўкі да зарплаты, хоць і няпроці, каб далі.… Я толькі іскраньня хачу, каб мне вярнулі адрэзаны ўбійцамі ў белых халатах Катовічам Канстаньцінам Лукічом і Віньнікам Аляксеям дзетародны фенікс, каторы няплоха прыгадзіўся бы мне на сяле…”. Эта ў народная сабранія ўжэ…, у Палату (Далейшае слова прамаўляе “сэксуальна-пэнісна-членна”.) прадставіцеляў….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Пеніс….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Што – пеніс?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Пеніс, а не фенікс.… Дзетародны пеніс правільна нада пісаць, а не фенікс.…
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Глаўнае, не так, как пісаць, а так, штобы сушнасьць у этым была…. Пеніс – он і есьць фенікс, есьлі нам усем эта панятна.… А вот у Вярхоўны Суд: “Няма такога слова, каб высказаць вазмушчэньне цераз дзейсьцьвія проці мірнага тружаніка сяла. Уместа таго, каб прымяніць прагрэсіўны церапеўцічаскі метад, гэтыя шарлатаны ад медзяцыны правялі на мне варварскую херургічаскую апярацыю і маленькім ножыкам лішылі мяне пачотнай абязанасьці праізвадзіць альтруісьцічаскія дзейсьцвія пасьля законнай свадзьбы з маей утарой палавінаю, такжа тружаніцаю сельскага хазяйства…” А вот у Савет вецяранаў… как вы правільна гаварыця, сьціхі пашлі: “Скажыця, дзядзі вецяраны, зачэм рабіць такія раны, з заплаткай на суку; была б на то гасподня воля, каб вас ўзяла такая доля, ці ўбераглі б Маскву?..” А вот яшчо сьціхом, к участковаму Байдзе: “Сказаўшы, што адрэжуць глянды, мяне схапілі акупанты, і, ўзяўшы соннага ізморам, адцялі мой апошні сорам, прыгаварыў мяне на муку, паднялі на сьвятое руку, і на лычы з нявінным відам мяне зрабілі інвалідам, скасілі гэтак хітра-сьлізка, што й не заплоцяць інвалідскіх, і да зарплаты не прыбавяць, і ў санаторый не адправяць, і будуць кпіць з пакутнай страты і называць мяне кастратам…” А во ў Фонд міру…, а во ў Чырвоны крыж,… а во ў мясцовы жансавет… тожа сьціхом: “…Глядзіця, дзевачкі, как рэжуць ножыкам!.. Адно мучэнія, а не любоў!..” Ну?.. Как вам нравіца эта ліцературнае творчаства!..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК (разгублена і заклапочана). Талантлівы папался, паразіт….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Арціст…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Таварышчы, вы мне прама скажыця: вы ў Бога верыця?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. (разгублена). Ну… как і ўсе… – чуць-чуць…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну, тагда хаця бы чуць-чуць і маліцеся, штобы на этым дзела акончылася і не началася на чом-нябудзь другом.… І меры какія-та прадпрынямайця.… Я пака яшчо сітуацыю кантралірую.… Но эта пака! А ведзь можат палучыцца і так, што я не смагу вас пакрыць, есьлі сітуацыя начнёт разьвівацца штопарам…. Паэтаму вы лучча ў Бога верця лучча, ілі я ня знаю…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Мы яво пастараемся абработаць… псіхалагічаскі.…
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Каво?!.. Бога?!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Не,… пацыента….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ды уж пастарайцеся…. Но ў Бога тожа верця.… Кароча гавара, эта вашы праблемы…. А я са сваей стараны прылажу сілу.… Паэтаму я зьдзеся, штобы вам памагці.… Пакрыю, пака яшчо штопар не пашол…. А цяпер я хачу ўстрэціцца з эцім вашым Хумінгэям Ламанчаскім і пабясёдаваць….
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Да-да…... Канешненька…... Алёша… пажалсьценька, прышлі сюда гегемона…. (Аляксей Віньнік сыходзіць.) Вы ізвініце, Кузьма Еўдакімавіч, што так палучылася… с накладкаю…, пайміце, бывает ўсякае…, эта жа работа…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ды мне няма за што вас ізьвіняці. Наабарот, спасіба.… Я толька із-за чуства благадарнасьці і ўзяўся вам памагці. Дзела, чэсна гавара, есьлі найдзёт атсюда выхад, можат для вас плаўна перарасьці у вугалоўнае.… Паэтаму я зьдзеся, штобы пакрыць, пака яшчо не штопар…. І можаця не гаварыць спасіба, патаму што я ваш даўжнік….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (зьбянтэжаны, з удзячнасьцю за дазвол не гаварыць “спасіба”). Спасіба!…
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Пажалуста… (Замінка.) Ну… вы ідзіця па какіх-нябудзь дзялах, а мы тут з эцім вашым Шкудам пасякрэтнічаем.… Папробую яво направіць у правільнае русла.… Давайця,… давайця –… не хачу на вас абузаю сядзець.… Ідзіця….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Спасіба….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Пажалуста….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (з удзячнасьцю за “пажалуста”). Спасіба….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Пажалуста…, пажалуста….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ (з удзячнасьцю за “пажалуста, пажалуста”). Спасіба…-спасіба…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну… нястоіт,… ідзіця,… ідзіця…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Спасіба,… спасіба…...
(Канстанцін Лукіч Катовіч сыходзіць. Замінка. Кузьма Еўдакімавіч Кобан чакае Васіля Шкуду. У хуткім часе апошні зьяўляецца на сцэне; ён заходзіць у пакой, калі Кузьма Еўдакімавіч Кобан стаіць да яго сьпінаю.)
ВАСІЛЬ ШКУДА. Здрасьця….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН (паварочваецца). Ну-у…, прывет….
(Васіль Шкуда ўражана разглядае Кузьму Еўдакімавіча Кобана. Замінка. Нарэшце ўражана прамаўляе.)
ВАСІЛЬ ШКУДА. Оей!.. Дзед Піхто!.. (Замінка.) Чудзясы!..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Папраў рэзкасьць у біноклі.… Какой яшчо дзед!.. Я зьдзеся тут, штобы цябе памагці….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Чудзясы!.. Мне здаецца, я бачыў вас ужо…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. А што?.. – вазможна.… А вазможна, што і паказалася.… Можыт ты эта ў браду прысьніл?… Ты інагда брэдзіл кагда-нябудзь?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Точна ня помню….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну…, уперадзі яшчо паймёш….
(Замінка. Васіль Шкуда разглядае Кузьму Еўдакімавіча Кобана.)
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзядзя…, а вы – хто?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Мяня завуць Кобанам Кузьмою Еўдакімавічам…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Еўдакімавічам?… Нешта такое я ўжо недзе чуў….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Я зьдзеся прышол, штобы памагці і разабрацца ў вапросе…... э-э...… аб аттаржэніі ад цябе тваей плоці…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Якой яшчэ плоці?… Гэта ж…... гэта ж не проста кавалак…там… попы...… гэта ж усё маё шчасьце…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну пусьць эты вапрос будзя называцца аб аттаржэніі ад цябе тваяво шчасьця.… Не аб’ясняй ты мне, как эта называецца, патаму што я эта сам пракрасна ашчушчаю…. Паэтаму я і зьдзеся... патаму што жалабы тваі нада рассматрэці. Глаўнае ведзь у этым тваім сяводняшнім мамэнце не то, што ані ад цябя атторгнулі, а то, што ані ад цябя ўсё жа эта атторгнулі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды яны…... яны...… яны... ўзялі мой...… мой… фенікс і – пад самы корань яво, не спрасіўшы...… Адчыкрыжылі!..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Фенікс?.. Пеніс, ты хацел сказаць…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ага…, хацеў.… Во!… Магу паказаць.… Гэта ж зусім і не важна, як яго назваць! Хай сабе і пенікс…... гэта ж зусім няважна проці таго, што яго адрэзалі!… У нас, напрымер, яго вабшчэ называюць… дружылка,… але ж гэта зусім і не важна…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. У вас?.. Эта гдзе?...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ну,… у нас… у калхозі…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН (гмыкае.)
ВАСІЛЬ ШКУДА. Як ты яго не называй, а ўсё роўна адчыкрыжылі!.. Во,… глядзіце…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну, зачэм жа…... я веру...… я ж… эта… і гавару: атторгнулі. Ведзь саўсім няважна, как эта называецца, как эта ты справядліва понял… глаўнае, што атторгнулі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Во-во… абкуртачылі... і не спрасіўшы, ці можна….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ды какая разніца, штобы есьлі не спрасіўшы,… ілі штобы наабарот,… глаўнае – атторгнулі.… Я эцім урачам нікагда не верыл, асобенна кагда абманывалі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Скасілі на гладка!… Гэта ж не бальніца, а кладбішча!.. Во, паглядзіце…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ды ня нада.… Я жа цябя ні ў чом не падазраю….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Не…, усё жа вы паглядзіце, паглядзіце… – убачыце: гладка…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ды зачэм мне туда сматрэць?… Я і так дагадываюся….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Не…, ну вы паглядзіце!… Каб зрабілася ўжасна…. (Адтапырвае гуму на нагавіцах.) Гэта ж проста варварства,… да чаго дайшлі ў наш час, калі мы ўжо, лічы, пашці што ў дваццаць першым сталецьці жывем…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Вот іменна,… пака што яшчо ў дваццатым… (Зазірае ў адтапыраныя нагавіцы.) Дзяйсцьвіцельна – адсуцтвуе…! Как будта нікагда і не была…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дык жа справа ў тым, што быў… і ой які!.. Я гэта точна помню!.. адхяндырылі…! Гэтае ў іх называецца “вырваць глянды”!..
(Замінка. Кузьма Еўдакімавіч Кобан пра нешта думае.)
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. А што, есьлі мы прадпаложым, што эта дзяйсцьвіцельна былі глянды?.. а?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Як гэта?.. Адкуля ім тут быці?.. га?.. Глянды жа во дзе сядзяць. (Паказвае на сваё горла, утварае гук “А-а-а!”) А яны ж мне чыкнулі во тутака во…. (Паказвае на Кузьме Еўдакімавічу Кобану – на месца, дзе ў яго пахвіна.)
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. А можат ані ў цябя апусьціліся аттудава (Паказвае на горла Васіля Шкуды.) во сюда?.. (Паказвае на сваю пахвіну) пашлі ўніз?.. самі па сябе?… а?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды вы што!.. Зачэм гэта ім у ніз хадзіць!..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Проста я імею права прадпалажыць, штобы карціна палучылася, каторую я аб’якціўна прадстаўляю…. Паэтаму я зьдзеся.… Для мяня любая версія прыгадзіцца….
ВАСІЛЬ ШКУДА. А я настаіваю на том, штобы мне вярнулі назад то, што адрэзалі…. Хай гэта ў іх завецца глянды, а ў нас ў калхозі… гэты самы… вешч… фенікс… называецца… праз чатыры буквы...
(Замінка.)
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН (недаўмейна). Чэраз тры, навернае?.. Ты пашчытал няправільна….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды, здаецца, правільна…. (Лічыць няголасна.) Ды правільна… чаму ж… праз чатыры…?
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ды праз чатыры не можа быць!.. Праз тры!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Як гэта не можа быць, калі ж праз…... (Зноўку лічыць ціхом.) праз чатыры…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ды ну!.. (Сам лічыць няголасна.) А ў мяня пачаму-та палучаецца чэраз тры…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. А ў мяня чамусьці праз чатыры…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Нда?.. А што ж эта за слова?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дык гэна… болт…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Болт?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ну…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Болт... Какой-та ў вас калхоз… ізьвянеця мяня, інцялягенцкі…. (Замінка.) Ну, увобшчым, мы атўлякліся ад вапроса. (Дастае з тэчкі скаргі Васіля Шкуды і падае іх яму.) Пасматры-ка тут…... Эта тваё рамясло?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Маё…. Я напісаў….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну, дык больша можаш не пісаць….
ВАСІЛЬ ШКУДА (насьцярожана). Чаго гэта!..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Патаму шта я цябе ўсяраўно памагу….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Чэм?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Маім прыказам…, штобы ты нямедленна вылячыўся…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Вы думаеце, ён вырасьце із-за прыказу?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. А куда жа он дзенецца…? Я ж не яму буду прыказаваць, а эцім канавалам, што цябя ізувечылі…! Эцім хярургам ад дрэўняй буквы “хер”…! (Задаволены жартам хіхікае.) Я іх, гадаў, научу чалавека ўважаць із-за яво дастоінства!… Увобшчым, шчытай, што ў этым дзеле я цябя пакрыю…, штобы памагці…. Я яво цябе вярну на свой круг…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Спасіба, дзядзя…. Разумееце, ён мне вельмі…-вельмі патрэбны…. Мне жа тожа кахаці хочацца….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Панімаю…. Паэтаму жа я зьдзеся…. Нікуда ані не дзенуцца – прыштопают што-нябудзь….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Мне што-нябудзь, дзядзя, незачым.… Мне патрэбны не хужэйшы, як быў…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Не валнуйся! Я скажу, штобы падабралі цябе болт, как-будта штобы для мяня…. А есьлі пацяніш, то магу сказаць, штобы сразу два балта прыкруцілі… – адзін пад пуп, а другі на лоб!… А можам яшчо і пратэз са сьпіны саарудзіць… ілі на затылке...… Я цябе наўстрэчу выйду з тваімі жаланіямі…. Ты, глаўнае, вер маім славам…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Спасіба!… Разумееце,… для мяне гэта вельмі важна.… Бо ўжо і нявеста ад мяне адвярнулася…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Не баіся…. І нявесту мы цябе падышчам,… і любоўніцу харошую,… і жэншчыну для агарода,… і бабу з цыцкамі ў два рады…. Усё ў цябя будзет!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Спасіба!…
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Пажалуста. Яшчо, вазможна, і ордзіна сверху палучыш за сваё мучэнія.… Кварцірку падкінем. Зарплату падымем…. Ты жа няпроціў, кажацца...… Ты жа пісал ў пісьме пра эта…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ага,… пісаў…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Я цябя такова шчасьця выдзялю, што так нікаму яшчо не ўлыбалася…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Спасіба…!
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Пажалуста, хаця і незашта…. Ты, глаўнае, вер… і жджы…. А ўсё астальноя я рашу ўместа цябя… . (Замінка. Складае паперы ў тэчку.) Ну, я атпраўляюся.… Ішчо нада с эцімі жывадзёрамі пабясёдаваць…. А патом, кроме іх, у мяня яшчо цэлая куча ўсякава дзела.… А ўрэмя пачамута стаяць не хоча.… Паэтаму прашчай, патамушта бёгаць нада…. (IІдзе да выйсьця.)
ВАСІЛЬ ШКУДА. Шчасьлівенька вам!… (Далей прамаўляе, застаўшыся адзін.) Нарэшце павярнулася на шчасьце.… А то ўсё пішу, як у прорву, і ніхто не прыедзе і не пагаворыць. Усё складаю… прыдумляю… і – пуста ў сьвеце. Можа, што і выгарыць на гэты раз…
Бо гэта ж дужа зьверска дзела,
Як пад гарачую руку
Адшастаюць кавалак цела
На непрытомным мужыку,
Найгорша справа – калі ў лапы
Цябе заціснуць эскулапы,
І ў абцугох зашчэмяць чэляс,
І скальпялём адрэжуць фенікс.
І не пачуеш ты імгненьне,
Як збрыюць ціха, без казыткі
Ды на вузлы завяжуць ніткі
Там, дзе было тваё карэньне.
Хужэй няма у цэлым міры
Зазнаць такоя харакіры.
Не дай вам бог таго лячэньня,
Пасьля якога не ямчэй,
Не дай вам бог таго лягчэньня,
Жыць ад якога не лягчэй.
Бо гэта дужа страшна мука,
Калі адчыкаюць вам штуку,
Паабяцаюць, што падлечуць,
А самі соннага зьнявечуць,
Адымуць член, нагадзяць ў душу
Ды справяць гвалт над чалавекам,
І жыць пакінуць, каб – калекам…
Сказаць па шчырасьці я мушу:
Хужэй няма такой расплаты,
Як трапіць ў рукі да кастратаў…
(Уздыхае.) Яны ўмеюць…. Яны стараюцца…. Адно гадуй ім на забаву – мігам адчыкаюць.… (Уздыхае. Замінка.)
Цем ўрэменем аб медзяцыне
Стаіць мучыцельны вапрос:
Тут лечуць ўсё пініцылінам,
І ганарэю, і панос,
На удзіўленьне ўсёй Яўропы
Тут глянды вырвуць чэраз попу,
Ад гемарою ўставяць клізму
На сьмех ўсяму капіталізму,
Шпрыцы пакрадуць, вітаміны…
І сьпірт зліюць ўначы мамэнтам,
Прап’юць усе медзікамэнты…
А нам тады лячыся ўрынай…
Без рыфмы, прама я скажу:
(Замінка. Спрабуе знайсьці рыфму.)
Жужу…-жужу-жужу-жужу…...
(Замінка.) Нешта рыфма не даецца ў галаву...… жужу-жужу...… Ды, зрэшты, не ў рыфме справа. Без рыфмы, прама я скажу: вярніце хлопцу малайца… і два яйца, і два яйца!..
Заходзіць Тася.
ТАСЯ. Што навага сёньня ў вас, Вася?.. Няўжэлі ж зноў ніякіх зьдзьвігаў?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды во… – нявеста напісала саабшчэньне.… (Дастае з кішэні капэрту, паказвае.)
ТАСЯ. І аб чом яе слава?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды піша, каб я драпатаў сьледам за сваёй пацерай…. Піша: ідзі-тка ж, Вася, ты туды, куды не ходзяць паязды…!
ТАСЯ. Што, так прама і піша?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ну… не так, канешне,… а яшчэ горш…, проста мне няёмка паўтараць….
ТАСЯ. Дура яна… дзеравенская!…
ВАСІЛЬ ШКУДА. Можа, і дура.… Але ў дадзеным выпадку мігам усё зразумела.…
ТАСЯ. А вось я бы ў цяжкую хвіліну вас не кінула бы, ані-ні….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзякуй вам, Тасячка…! Шкада, што вы не мая нявеста.… Дзякуй….
ТАСЯ. Ды няма за што…. Калі чэсна, то вы мяне заінцерасавалі з першага майго ўзгляду на вас…. Як глянула на вас, дык і ўсё…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ня спору.… Было на што паглядзець…. А цяпера аказалася, што гэта быў міраж….
ТАСЯ. А яшчэ вы мне за чалавечнасьць спадабаліся…. За тое, што гаварыць з вамі проста…. І за сьціхі вашыя.… За сэрца вашае мужчынскае…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзякуй…. Разам з вамі, Тася, душы маёй цяплей… і сэрца яшчэ большым агнём загарае… і думка ад шчасьлівай радасьці сьмяецца…...
ТАСЯ. Эх, Васечка, я з першай жа хвіліны за вас стаяла… і проці ампутацыі…. Кажу ім: не рэжце, бо шкада ж…. А яны мне пра свае ракеты: маўляў, для навукі, для таго, каб ракеты ў неба паляцелі…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ой, Тасечка!… І я ж пра вас з сімпатыяю думаю заўсёды…. Вы, вы,… вы мне паверыць памаглі ў сілу маю, якую ў мяне адабралі…. Я,… я раптам зразумеў: вось яны са скальпелям на мяне… парэзалі, як сабаку…, а ўсім паўсюль – анігадкі…! Вось чаму мне спачатку страшна стала – не таму, што яны мяне скалечылі…, а таму, што гэтае больш нікому не баліць,… таму што мой боль – толькі ўва мне… і сьвет – як быццам з дзерава пачосаны….
ТАСЯ. А мне дык і забалела…. Чыста яны мяне на кавалкі… – гэтак абідна стала….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дык жа я і кажу: я ж тады пачуў, што я не адзін жыву навокал… што тое, чаго ў мяне няма…, яго няма і для кагосьці яшчэ.… І ўвогуле, па вялікім рахунку: гэта ж…, гэта ж… не ў мяне адрэзалі… яны, не мяне пашчапалі на штукі…, яны ўсіх нас скастрыравалі!… Бо,… бо адымі ад усіх нас каго-небудзь аднога, і сьвет паменее, павузее.… Разумееце, Тасечка, адшчапі ты хоць мезены палец на руцэ ў каго-небудзь з усіх тых мільлярдаў, якія сёньня жывуць, і колькі ў сьвеце будзе не зроблена… і адшчапі на назе хоць паўмезенца, і столькі ў сьвеце будзе не пройдзена!… Бог жа, Тасечка, нічога лішняга нам не даў, каб яго задарма расходваць…. Мо’ калі часам і не хапае нам чагось ад Бога, дык гэта таму, каб мы тое самыя прыдбалі…. Ажно лішняга нічога ў нас нямашака.… Ані граму….
ТАСЯ. Ой жа, хораша вы гаворыце, Васечка…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Гэта дзякуючы вам, Тасечка…, вашай сардэчнай падрымцы…. Я ж і кажу: я нос у нос з гэтым сьветам сышоўся… рыла ў рыла… сам-насам… я – і ўсе проці мяне!… А вы ж да мяне з ласкаю… і кожнага дня прыйдзіце і пра зьдзьвігі папытаецеся,… і паспачуваеце…, і падбадзёрыце.… З вамі я і на паэзію наважыўся, і на змаганьне за сваё страчанае шчасьце….
ТАСЯ. Дзяржыціся!… Я вас не пакіну.… Я з вамі пайду да апошняга дыху, абы вы сваю пацеру назад сабе вярнулі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дык можа хутка ўжо і вярну….
ТАСЯ. Ну?.. Праўда?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Сёньня да мяне адзін сур’ёзны таварыш прыйшоў, адказам на мае пісьмы.… Была ў нас зь ім важная бясёда…. Кароча: паабяцаў ён мне рашыць маё пытаньне….
ТАСЯ. Праўда?.. Ой, добра!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Сказаў, што з гэтых сьвінабояў скуру пусьціць палосамі.… Сказаў…, сказаў,… што ён прышые мне іх столькі, колькі я захачу.…
ТАСЯ. Аёй!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Сказаў, што вордзяна павесіць на мяне за мае мучэньні.… І кватэру добрую дасьць.… І зарплату падымя…. І яшчэ столькі ўсялякіх выгодаў надае, што за ўсё жыцьцё не адбрыкаешся.… Во як усё нечакана завярнулася!..
ТАСЯ. Ого!.. Хай бы пашчасьціла хоць нарэшце.… А што за ён?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды… салідны мужчына… з папкаю….
ТАСЯ. А адкуль ён?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. А ліха яго ведае!.. Аднекуль зьверху….
ТАСЯ. Зь якога верху?.. Ён хто: уласьць ці ад медзяцыны?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. А чорт яго пойме!.. Мабыць, уласьць,… бо з папкаю ж…. Завуць Кобанам Кузьмою Еўдакімавічам…...
ТАСЯ. Кобанам?!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ну,… Кобанам… Кузьмою Еўдакімавічам…...
ТАСЯ. Ой!.. Васечка!…
ВАСІЛЬ ШКУДА. Што такое, Тасячка!..
ТАСЯ. Не верце яму…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Няўжэлі?..
ТАСЯ. Нічога добрага ён вам не зробіць…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Як гэта?… Ён абяцаўся…. Казаў, што пакрые…...
ТАСЯ. Ага…, пакрые…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Кажа,… кажа: “Я зьдзеся, каб табе памагці…”. Кажа: вордзяна павешу за мучэньні…...
ТАСЯ. Павесіць…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Кажа,… кажа: бабу табе знайду… з цыцкамі… у два рады.…
ТАСЯ (пакрыўджана). Бабу?… Знойдзе… аж чатыры бабы з чатырмя радамі…... Чакай, Вася, свайго шчасьця!… Ён табе яшчэ не гэткага наабяцае…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. А што ён наабяцае?..
ТАСЯ. Цьвятны целявізар з халадзільнай камярай!..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Няўжэлі?!..
ТАСЯ. Ой, Вася, Вася!… Баялася я казаць…! (Замінка.) Страшна мне было за цябе…. Думаю, лепей табе праўды не ведаць…. А цяпер…, цяпер я табе ўсё раскажу…, як ёсьць… да канца…...
Замінка.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ой, Тася… раскажы, але моцна не палохай…, бо няма ўжо куды…...
ТАСЯ. Гэтыя твае глянды, што яны адрэзалі…, Вася, гэта ж усё не проста так…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Не проста?.. А як?..
ТАСЯ. Яны іх іншаму дзядзю прышылі…. Дзеля гэтага яны цябе і скалечылі.… А табе хваробу прыдумалі – рак…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзядзю прышылі?… Якому… дзядзю?..
ТАСЯ. Ды во гэтаму самаму… Кобану,… цяпер ён іх носіць….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Кобану?!.. Кобану…... (Замінка. Васіль Шкуда моцна ўражаны, ён амлявае і чуе ў сабе хвіліну немачы.) Во табе і дзед Піхто!.. (Замінка.) Тасячка, калі ласка, дай чаго нюхнуць, бо зараз павалюся…...
Тася бярэ сальміякавую разбаўку і падносіць да носу Васіля Шкуды.
ТАСЯ. На во,… нюхні.… (Той нюхае.) Вось чаму я табе кажу: дамагайся свайго!… Яны цябе наўрокам парэзалі…...
ВАСІЛЬ ШКУДА (крыху ачомаўшыся). Я,… я…, я… дамагуся!… Я,… я… іх, гадаў, на блін раскатаю!.. Я іх…, я іх… раскляпаю на бляху!.. За ногі паразьдзіраю!.. Я іх прама голымі рукамі… (Iмкнецца да выйсьця. Тася падаецца за ім.)
ТАСЯ. Вася, не сьпяшайся…! Пачакай!… Давай разам будзем бароцца…, згаварыўшыся. (Замінка. Спыняюцца) Ведаеш,… тут голымі рукамі не выйграеш, нават калі іх усіх да аднога перадушыш.… Тут трэба падумаць, каб вярнуць, а не задушыць.… Згаварыцца трэба, як лепей…. Давай, га, згаворымся?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Давай…!
ТАСЯ. То пайшлі… пасаветаемся паміж намі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Пайшлі…!
Сыходзяць. Дзея паскараецца. Мінаецца ладны адцінак часу. На сцэне выясьняецца пакой, у якім знаходзяцца Канстанцін Лукіч Катовіч і Аляксей Віньнік. Заходзіць Кузьма Еўдакімавіч Кобан.
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну што, апяць заждаліся?..
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ждзём…, ждзём.… Добры дзень, Кузьма Еўдакімавіч….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Добры дзень….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Прывецтвую вас…
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Как здароўечка?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Няплоха…. Хаця мая мысль аб вас…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. А што такоя?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Сітуацыя выйшла за прыдзелы….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Как?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Так, што цяпер вашымі апярацыямі па перасадках заінцерасаваліся…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Хто?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Кумы нашыя… на Западзі….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. І што?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. А то, што талант із этава вашава Шкуды так і прот,… і з каждым часам усё сільней,… і зьдзяржаць яво я ўжэ няўсіле…. Ваш эты медзяцынскі беспрыдзел цяпер плаўна перарос у международную сітуацыю….
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. І што…, вы больша не зможаце нас пакрыць?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Змагу,… но зачэм мне эта нада?.. Я і так быў вам, як бацька…. Я жа, между прочам, должан і пра международны скандал падумаць, штобы яво не вызваць…. (Замінка.) Вот пасматрыце…... (Дастае з тэчкі паперы.) Эта працест ад Хельсінскіх каміцеччыкаў…... Эта во запрос ад Арганізацыі аб’ядзінённых нацыяў...… Эта вазмушчэньне навазяландскіх фермераў...… Эта во рашэньне урачоў міра проціў сьпіду...… Эта во асужджэньне, прынятае на зьездзе амерыканскіх прасьцітутак…... І во копія абрашчэньня вашава Шкуды к зьезду...… Во,… во… “Скажыце, цёці прасьцітуткі: зачэм шуціць такія шуткі ды фенікс адразаць, і есьлі феніксаў не будзе, нашто тады любіцца людзям ды грошы вам даваць?” Цяпер панямаеце, как эта ўсё пахне?.. Эты ваш Хумінгуэй Ламанчаскі скора нобелеўскім лаўрэатам стане – усех заваліл і раманамі, і паэмамі…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. І што цяпер дзелаць?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ня знаю, ня знаю, прафесар,… рашайце самі….
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Я чуствую, што здзесь должан быць какой-та очань прастой выхад….
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Чустваваць можна, прафесар, тока хер у сраке,… штобы ілі ім – яё ілі яёю – яво… (Варыянт № 2: Чустваваць можна, прафесар, тока сук у дупле… штобы ілі – суком, ілі –дуплом…), а ўсё астальноя – эта, ізьвяненеце мяня, проста ашчушчэнія, ілюзія сушчастваванія…. Вы эта дзела рашайце пабыстрэе, патаму шта праблема назрэла….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Канешнінька…, канешнінька…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Вы жа прадстаўляеце сябе: вы і чалавека ізувечылі, і мяня падставілі.… Я жа дажа і не падазравал, што вы на прэступленія пайдзёце!… А цяпер самі відзіця, што із-за вас усё ў міры ізьмінілася: у этава вашава Шкуды как толька пульс чашча начынае работаць – то сразу ва ўсём міры цімпература падымаецца…! Яшчо, не дай бог, трэцяя міравая начнёцца!… Так што рашайце….
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Канешнінька…, канешнінька…... Но толька как?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну… вы жа спецыалісты!… Найдзіця спосаб…!
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А можат яво вярнуць назад?.. Апяць атпорым і апяць прыш’ём?..
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Ну, нет!.. Узад – эта яшчо хужэй, чэм упярод!… Вы дзела прадлагайця, а не ірунду расказывайця!… Мне жа тожа любіць паложана…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Мы падумаем…...
КУЗЬМА ЕЎДАКІМАВІЧ КОБАН. Падумайця, но тока помніця, што кагда долга думаеш, мозгі быстра устают.… Паэтаму вы лучча дзействуйця.… І сільна не адкладывайця: чэраз тры дня к вам із пракуратуры на сьледствія прыдут… – я жа, как і ўсе астальныя, ждаць із-за вас не магу, пака трэцяя міравая начнёцца.… Ведзь я і так балеў за вас па ацечаскі…, як бацька…– вы мяня тока правільна пайміця.… Паэтаму даю вам тры дня: рашайця…. А сячас я должан ат вас убягаць, так как у мяня срочная ўстрэча с научнай інцілягенцыяй… ад слова цяляты…... (Задаволены сваім жартам сьмяецца.) Прашчайця, патаму што больша можат нікагда не ўстрэцімся….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Прашчайце!…
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Дасьвіданьнінька…!
Кобан сыходзіць.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну што, Алёша?.. понял?…
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Этат ваш Кузьма Еўдакімавіч Кобан – настаяшчая сьвінья…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Он не мой, Алёша… Он – наш обшчы… Прадукт!.. скастрыраванай эпохі…... (Замінка.) Но эта ўсё філасофія… нашая… куханная, інцелягенцкая,… ад слова цяляты…. А он хоць і мудак, но паслушаць яво стоіт: нада дзействаваць, нада што-та дзелаць… і чэм быстрэе, цем лучша…!
У пакой раптоўна ўвальваецца з разьюшаным выглядам Васіль Шкуда.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзе гэтая здань?..
КАНСТАНЬЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Хто?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дзед Піхто!..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Он… усех нас аставіл, толька што… ушол чэраз дзьверы….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Даганю – разарву, як жабу!.. Разьюшана мкне ў дзьверы і зьнікае.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, Алёша…... Давай...… На цябя надзежда.… Сьмекнул, как Шкуду абхаласьціць, цяпер сьмякні, как вярнуць яво ў прэжняе састаянія…. Думай, пака яшчо дзела на нас не завялі…. Как гаварыцца, рассматру любое прадлажэнія…. (IІдзе да выйсьця.) Я тут,… за сьценкаю…. (Сыходзіць.)
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК (застаўшыся адзін). Ім лягко гаварыць: думай…. Как-будта мне зарплату плацят за то, што думаю…... (Замінка.) Думай, думай...… (Замінка.) А вот, навернае і прыдумал…. (Замінка.) Канстанцін Лукіч!.. Канстаньцін Лукіч!..
Зьяўляецца Канстанцін Лукіч Катовіч.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Што – ужэ?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Не імею прывычкі адкладываць назаўтра то, што можна зьдзелаць сяводня…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну… і ў чом ідзея?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Помніце, у нас ў хозгрупе лошадзь ездзіла?.. с яблакамі на жываце?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну дык…... (Замінка. Ківомігамі паказвае на перасадку ад кабылы.) Понялі вы?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ды ты што, Алёша?.. Я саабражаю, што нету разьніцы, чэм удавольствія ў жызні палучаць…, но он жа парань… прастой, дзеравенскі,… не паймёт!… Не-ет,… ат кабылы – эта перабор… не захочыт он быць бабаю…... Так мы яшчо хужа международную абстаноўку іспорцім….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Так лошадзь та, ана жа – он…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Не пайму…, а чом ты?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну… лошадзь та, ана ж – мужскова роду,… он!… Я эта запомніл, патаму што імя ў няё: Гіпакрат.
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Конь штолі?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну, да…, лошадзь,… цьху ты!.. конь…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ты думаеш, есьць разон папробаваць?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. А што?.. Гдзе мы шчас харошава донара найдзём?.. А тут, па ідзеі, аппарат должан быць на вышшам ураўне…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ты думаеш?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Я думаю, што разьніцы с арыгіналам пашці што не будзет, а есьлі і будзет, то дажа ў лучшую старану…! І патом, пасматрыце на этава Шкуду: у яво ж ад раждзенія морда, как у лошадзі!… Мы яво проста к гармоніі прывядзём…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, што ж…, давай…! Адкладываць ўрэмені нету…, папробуем што-нябудзь саабразіць…...
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Сяйчас.… Я толька ў хозгрупу пазваню.… (Падыходзіць да тэлефона і набірае нумар гаспгрупы.) Ало!.. Ало!.. Пятровіч? (Замінка.) Эта Віннік із хірургіі…... Паслушай...… Помніш, у нас па дварэ лошадзь ездзіла... (Замінка.) Ну, как какая!.. с яблакамі на жываце!.. Гіпакрат!.. (Замінка.) Ну, да…, да,… да… я эта і імел ў віду: лошадзь, каторая конь…. (Замінка.) Куда?.. (Замінка.) Па дзялам?.. А кагда будзет?.. (Замінка.) Паслушай, Пятровіч, как толька прыедзет, ты сразу жа яё прывядзі ў парадак.…(Замінка.) Ну…, падмой,… ну… ня знаю я…, хвост ей там рашчашы…, грыву. …І сразужа адпраўляй сюда.… (Замінка.) Куда-куда!.. Сюда!.. Прама ў аперацыонную…! (Замінка.) Давай,… дзействуй…! (Кладзе слухаўку.)
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Ну, што?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Лошадзі пака што нету…...
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. А гдзе ана?..
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Уехала па дзялам,… но скора вярнёцца…! Я Пятровічу сказал, как толька лошадзь прыедзет, што б сразу жа яё падмыл і – к нам!…
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Атлічна…! Гатовімся…!
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Тася!.. Тася!..
Заходзіць Тася.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Тася, вядзі скарэй Шкуду! Будзем вазўрашчаць яво ў мужской пол…!
ТАСЯ. Бягу…!
Сыходзіць і ў хуткім часе вяртаецца з Васілём Шкудам; той – у сподняй сарочцы, з голымі нагамі.
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ну што, джыгіт?.. Сяводня ты апяць станеш мужчынай…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Вы жа ведаеце, што на ліш-бы чаво я не пратандую…! Я хачу, каб мне вярнулі маё…!
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Не валнуйся, галубчык, мы цябе яшчо лучшава вярнём…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Луччава?.. А пасматрэць можна для начала…?
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Заўтра пасмотрыш….
АЛЯКСЕЙ ВІНЬНІК. Ды не самнявайся ты!… Вешч на вышшам ураўне!… Мы цябя на ўсю акругу праславім…! Давай…! Лажысь сюда...… (Васіль Шкуда кладзецца на апэрацыйны стол.) Вот так...… Расслабся і не зжымайся…... Ну, што Канстанцін Лукіч, будзем лячыць?..
КАНСТАНЦІН ЛУКІЧ КАТОВІЧ. Паехалі, Алёша…!
Цямрэе. Дзеячас паскараецца. Па часе выясьняецца шпітальны пакой, пасярод яго ляжыць Васіль Шкуда і ціхамірна храпіць пасьля апэрацыі. Заходзіць Тася.
ТАСЯ. Васячка...… Васячка…...
Васіль Шкуда храпе і не адказвае.
ТАСЯ. Васячка…! Падымайся!… Ужэ сьледуюшчыя суткі пайшлі…...
Васіль Шкуда нешта мармыча, тады зноўку ўлягае ў храп.
ТАСЯ. Васячка…! Прачынайся!… Натка-ж во, нюхні.… (Падносіць яму пад нос бутэлечку з сальміякавай разбаўкаю.) Пацягні ў нос…...
Васіль Шкуда нюхае і абуджаецца.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Уй…-уй-оей...… Што гэта… –ранак на двары…?
ТАСЯ. Гэта ўжо сьледуюшчыя суткі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Сьледуюшчыя?.. А перад гэтым якія былі?..
ТАСЯ. Такія, што табе апярацыю па прышываньню рабілі….
ВАСІЛЬ ШКУДА. Па прышыванню?.. (Замінка.) Точна,… успомніў…! (Падымае коўдру і зазірае пад яе.) Ух ты!.. Ого!.. (Замінка.) Ціха, ціха... (Замінка.) Оей!.. (Кладзе назад коўдру.) Каб прысьнілася, дык не паверыў бы!..
Глядзіць на Тасю. Тады з конскім і пажадлівым рогатам шчыкае яе.
ТАСЯ (адбіваючыся, адступае). Ну…, думаеш, калі медсястра, дык ужо і ўсё можна…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Тасячка…! Я жа з харошымі чуствамі…! Я жа не проста так шчыкаюся,… я жа па-сур’ёзнаму шчыкаюся…...
ТАСЯ. Па сур’ёзнаму – не шчыкаюцца…, а словы патрэбныя гавораць…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дык жа скажу:… дай мне толькі трохі ачухацца пасьля сну… і нечаканага прабуджэньня...… (Замінка.) Хадзі сюды…. Я… словы скажу…... Хадзі…...
ТАСЯ (падыходзіць да Васіля Шкуды.) Мой ты Васячка…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Мая ты Тасячка…!
Замінка.
ТАСЯ. Ну, кажы.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Што?
ТАСЯ. Як што!…
ВАСІЛЬ ШКУДА. Дык,… дык… што ж тут скажаш…? Нашто лішня прыдумляць, язык мучаць?…! І так жа ўсё вядома!… Ты ж усё самая ведаеш… без саабшчэньня!… Бо,… бо… табе ж, як і мне хочацца, каб усё сьветла ў нас было… і ясна,… і чэсна…...
ТАСЯ. Ах, ты мой каніска…!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ах, ты мая ластаўка…!
Замінка.
ВАСІЛЬ ШКУДА. Я вось спаў цяперака, і мне прысьнілася… прысьнілася, што смерці няма…...
ТАСЯ. Як гэта ты так убачыў…?
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ды… нешта і сам не ўгадаю як. Помню, што мы з табою разам былі, а вакол нічога…-нічога мёртвага,… навокал толькі вечнасьць жывая… і мы – у гэтай вечнасьці,… і мы самыя – гэтая вечнась!ць… Мы – заўсёды… разам…! Мы,… мы… з табою – як адзін чалавек.… І ўсё…, усё-усенька – гэта мы…, гэта ў нас…!
ТАСЯ. Васячка, а ты сьціхі пісаць не кідай. Я, можа быць, цябе з-за паэзіі пакахала…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Не, Тасячка, чую, што мусіць кіну…. Вось…, вось прышылі мне яго на месца, і, чую, што паэзія – гэта не маё.… Мне, мне зноўку араць хочацца… і дзень, і ноч,… бясконца… і глыбока… барознамі… і ўздоўж, і ўпоперак...… І сеяць…...
ТАСЯ (уздыхаючы). Ну, і не пішы, калі не цягне…. Мне ж глаўнае, каб парадачнасьць у чалавеку не прапала…. І каб не запіў... І каб грошы са сваёй палучкі ў сям’ю вазўрашчаў... а ў астальным розьніцы няма,… хай сабе і барознамі… – гэтак можа яшчэ і лепей…...
ВАСІЛЬ ШКУДА. Я, Тасячка, усё свой сон успамінаю ды думаю, што ніхто…, ніхто не зможа нас абакрасьці:… ні гэтыя вашыя хярургі, ні гэты Кобан… – ніхто, пакуль мы жывыя…, вечныя…. Вось пра што той сон… – пра вечнасьць і жыцьцё.… Яны,… яны… забяруць у нас сілу, а мы яе… ў каня возьмем.… Яны выдзяруць нас зь зямлі і вытрасуць,… а мы травою вырасцем…! Яны,… яны патруць нас на муку і ў печы спаляць, а мы жывым небам станемся і самі будзем жывіць тых, каму больш дыхаць няма чым!… Нас ніколі і ніяк не зьнішчыць, пакуль мы ўсе на сьвеце – жывыя і адно ў адным!… Мы… мы… шчасьця пазычым у стрыказы, калі свайго нам будзе мала… і красы ў божае кароўкі,… і волі ў птушак…, і ўпартасьці ў вады,… і цішыні ў дрэваў,… а ім мы аддзячым цёплымі рукамі… пяшчотаю на пальцах…!
ТАСЯ. А калі ў кагосьці розуму будзе замала, дык ведаеш хай у каго пазыча?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. У каго?..
ТАСЯ. Ну, у каго?..
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ну, у каго, ну?..
ТАСЯ. Ну, скажы… у каго?…
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ну…, ну…...
ТАСЯ. У пінгвіна!
ВАСІЛЬ ШКУДА. Ага!.. Няхай пазычыць, калі не хапае: таварыш пінгвін – птушка сур’ёзная.… Мы…, мы ніколі не скончымся,… мы заўсёды паўторымся,… мы жывымі позіркамі напоім адно аднаго…! Галоўнае – ніколі не трэба паміраць…! Галоўнае – за рукі ўзяцца…!
Цямрэе. У прыцемках чуваць пранікнёны конскі рогат.
ЗАСЛОНА.
|