БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 8

Выварожваньне Сварога
Валянціна Аксак. Антычны дождж. Вершы. Вільня, 1999, 136 с.

Новы зборнік паэзіі Валянціны Аксак адбожна набрыняў старажытным сьветам і сучаснай вераю ў яго: антычны дождж паэткі падае з жывога неба, і старавечныя багі, людзі і падзеі жывародна наталяюць укаржавелую глебу-цяпершчыну й падымаюць беларускі сьвет; закасьцявеласьць сучаснабыту прагне чароўных кропляў вечнасьці,– вечнадажджу, вечнаразмыву, вечнапатопу…; і сучаснасьць у зборніку «Антычны дождж» патанае ў тайнічых вобразах старасьвецкае вечнасьці,– усей быт грунтуецца на гэтай вечнасьці, усей старасьвет стаіць на ёй, і вырастае зь яе і высьпельваецца зь ейных дажджоў; і тутэйшасьць – гэта:

Модлы аб Краі
Марыі на Ave.
Пустка.
Сутоньне.
Цнатлівая здань.
Угневаны Каін.
Знячэўлены Авель.
Поўня
ўпадзе
ў меланхоліі твань.

Антычны дождж сее на зямлю багамі, вераю і сумневамі; зборнік вершаў – працяг паэташляху Валянціны Аксак, які зачаўся ад цьвінтара і ад капліцы і кіруе да свайго ўласнага духахраму; «ня маю права памерці, бо не збудавала храм, у якім мяне адсьпяваюць»; гэты шлях – праз таемнанапоўненасьць сьветачасу міталёгіяй і асаблівымі, зразумелымі адно толькі сэрцу, законамі; Валянціна Аксак насяляе сёньняшняе каменнае адчасоўе чарачасьсю: яна таемнапіша асаблівую гісторыю беларускага сьвету, якая патрабуе ад суперажывальніка таемначыту,– мастацкае суразмоўніцтва між паэтам і чытачом у гэткім разе нагадвае змову, у якой галоўнае ня сэнсавасьць сказанага й пачутага, а пакрыёмая сьвятасьць адчутага душою; «Антычны дождж» – гэта душасумоўе, жыцьцё ў сакральных «змоўніцкіх» паэтавобразах, велічны таемнасэнс жывых музыкаголасу і -слыху; пра гэты таемнагавор між душамі паэтка трапна кажа ў вершы «Сумоўе»:

Піць віно і –
маўчаць,
не парушыць
фальшывасьцю слоўнай
сумаўчаньнем
пазначаны час
дзвюх мелёдыяў
невымоўных…

Філязофія ў «Антычным дажджы» нараджаецца ў суцэльнасьветачасе перуновых бліскавіцаў, ярылавых сполахаў зьзяньня, адтуманьня фатаграфічнарэальнае сучаснасьці: у паяднаньні антычнага водару з крамянкім часам цяпершчыны выпаэчваюцца сусьветавобразы старажытнага й маладога беларускага жыцьця, якое няскорана прарастае з-пад забытых стагодзьдзяў і адзеравелых пустаімгненьняў і жывачасіць нашую будучыню; філязофія Валянціны Аксак – часабожная варажба, богавыварожваньне свайго Сварога, богазачын Беларусі; філязофія ейная грунтуецца на творчасьці-дойлідзтве беларускага сьвету,– ідэя духовага тварэньня Храму й Богу насуперак лукаадзеравеламу быту чуецца і ў вершы «Сварогава каханка», які спрадвекдажджуе ў зборніку:

Скруху,
як спосаб удушэньня думкі,
не падару
рупліўцам лукамудрым,
разважлівы развой душы
ахалане
абсяг і недасяжнасьць,
па ім пайду
ў Сварогавы ўладаньні,
ён там мяне чакае,
як вястунку
раскрышанасьці скрушных чуцьцяў.
На воблачным пасадзе
мы з ім зачнем
сьмяшлівае дзіця.
Бязгрэшны гэты плод,
найноўшы наш месія,
як громам,
рогатам паб’е
кардоны ў край вясёлы,
тутэйшыя ж,
пазбаўленыя звычнай крыўды,
мяне на вогнішча
за гэта павядуць
і зноў шчасліва
скруху ў душы ўпусьцяць.

Лявон Вашко

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія