БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 9

Андрэй ХАДАНОВІIЧ
вершы

Сьпеў аб маім суіцыдзе

Ён з маленства пабойваўся моргаў
і ў сырую ня мкнуўся зямлю,
ды прасьцюжаны фатум зашморгаў —
і зашморгваў на шыі пятлю!

Казыталі прывабныя мроі,
спакушалі душу міражы:
ў суіцыдна-гульлівым настроі
цяжка не перакрочыць мяжы.

Непатрэбныя думкі папёрлі.
Ратавала жыцьцё драбяза.
На крыху недаголеным горле
замірала лезгінка ляза.

Палка прагнуў далёкай вандроўкі —
і знайшоў пуцяводную ніць.
А чароўнасьці мыльнай вяроўкі
не разьбіць, не стрымаць, не спыніць!..

Вось жа, сябру, ці варта мужчынам
так сыходзіць адсюль без пары?
Ці вось так, ці вось гэтакім чынам
паміралі раней змагары?

Хтось згарэў Арлеанскаю паннай
(прысак потым аднесьлі ў музэй);
хтосьці мужна загінуў у ваннай,
як славуты францускі Казей;

нехта згінуў пад тракамі танка
і ў зямельцы застаўся сырой,
дзьвюх хвілін не дажыў да сьвітанку
і геройскі памёр, як герой...
Колькі прывідаў войнаў ды міру
паўстае з рукапісных папер!..
Што тэатрам было за Шэксьпіра,
мыльнай опэрай стала цяпер!

Я мянчу языком штохвіліны,
ахінею штосілы нясу,
а багіня пяньковае ліны
ўжо мянташыць старую касу.

Хутка возьме й цябе, мой убогі,
павядзе ў камфартабэльны дол,
адпачыць прапануе з дарогі
і гасьцінна пасадзіць за стол,

пачастуе салодкаю морквай...
Самы цымус — ня зіркаць углыб:
кожны вечар фіранкі зашморгвай,
бойся, шыбенік, позірку шыб!

Ды пагляд занураецца ў шкельца
і ў вірох захлынаецца тых.
Запаветная мара тапельца
ўзяць за жабры свой колішні дых!

Пустазельле хай покрыва сшые,
груганьнё — ніштаватая мша...
Цераз жабры зашморгнутай шыі
свой бярлог пакідае душа.


Варыяцыі на тэму Тэадора Крамара

І
Хто зноўку грукае ўначы
у дом наш пры мяжы?
Калі злачынец, прасачы
й памежніку скажы,

каб ён забіў яго найперш,
пасьля зарыў у дол!
Мы створым пахавальны верш
пра човен і абол.

Ты пабяжыш па самагон,
я пляшку прыцягну —
і ворага аплачам скон,
схаванага ў труну.

Ён жыў дарэмна на зямлі,
бо, пэўна, быў паніч...
Ты мне, Сымоне, шчэ налі
ды сябрукоў пакліч!..

ІІ
Калі ж пагрукаў прадстаўнік
працоўнай грамады,
усякі жах адразу ж зьнік —
прасі яго сюды!

Хай сядзе з намі за сталом
на зайздрасьць панічу.
Я не заб’ю яго кайлом
і нат не атручу.

Зьямо цыбулю і часнык,
пасьля кумпяк зьямо.
Бяры хутчэй, Сымоне, смык,
а мы ў адно прыймо

гарэлку выжлукцім маю
й зацягнем гучны сьпеў.
А не — кілбаскі пакраю,
каб хоць канапку зьеў!..

ІІІ
Хто звонку ягліцца яшчэ
на ежу задарма?
Хай дурань хлеб яму пячэ,
мяне ж цяпер няма.

Я выправіўся на Парнас
па вершыкі свае;
а гэты подзеўбень да нас
у дзьверы б’е і б’е...

Пайшоў адсюль куды далей!..
— Стук-стук, я па цябе!
Зьбірайся, хлопча, я Фіндлэй,
службовец з КДБ!

— Сымоне, покуль хатулёк
зь бялізнай мне зьбярэш;
а ты, маёр, відаць, здалёк:
вось бульба й селядцовы лёк —
сядай да нас, пад’еш!

Менск

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія