БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 9

Райнэр Марыя РЫЛЬКЕРайнэр Марыя РЫЛЬКЕ

Лебедзь

Гэта шлях праўдзівае пакуты—
Шлях да мэты, што яшчэ ня змог
Дасягнуць і крочыш, нібы скуты.
Так па сушы чыкільгае лебедзь,
Покуль сьмерць яго не абязглебіць, 
Звыклы бераг выбіўшы з-пад ног.

Ён жа занураецца нясьмела,
Аддае вялікаснае цела
Хваляў паслухмянай чарадзе
І павольна пачынае плысьці—
Ўсё сталей, узьнёсьлей, урачысьцей,
Велічней царуе на вадзе.


Пераклаў Андрэй Хадановіч


Пасьлямова перакладчыка

Вобраз лебедзя вось ужо шмат стагодзьдзяў аздабляе сусьветнае краснае пісьменства. Шэраг лірыкаў першай велічыні карысталіся ім як сымбалем—прыгажосьці й неўміручасьці, творчасьці й самога творцы. Плятон, што, як вядома, ня надта шанаваў паэтаў, тым ня менш адным зь першых красамоўна выказаўся пра лебедзя: у «Фэдоне» гэты птах пяе з набліжэньнем сьмерці, бо прадчувае сваю несьмяротнасьць, а ў «Дзяржаве» ў яго ўвасабляецца дух Арфэя. Матывы сьмерці й апошняй, найвышэйшай, «лебядзінай» песьні неаддзельныя ад вобразу лебедзя-паэта. Рымскі лірык Квінт Гарацы Фляк напісаў оду «Да Мэцэната», дзе параўнаў набліжэньне й момант свайго скону зь ператварэньнем у беласьнежнага птаха: рукі й рамёны лірычнага героя пакрываюцца пёрамі, і ён пачынае свой апошні палёт над неабсяжнымі прасторамі Рымскай Імпэрыі. Францускія паэты Шарль Бадлер і Стэфан Малярмэ, пеючы свае «лебядзіныя песьні», робяць акцэнт на праблемах свабоды й творчасьці. Бадлераўскія альбатрос ды лебедзь пераносяцца зь нябёсаў на зямлю й, апынуўшыся па-за сваёю роднаю стыхіяй, выглядаюць сьмешнымі й вартымі жалю вязьнямі, калекамі, трагізм якіх у тым, што яны шчэ памятаюць былыя палёты. У санэце Малярмэ, адным з найбольш дэкадэнцкіх твораў францускага сымбалізму, лебедзь, ня здолеўшы сваёю песьняй стварыць сабе выраю, апынаецца сам-насам зь зімою й прымярзае пёрамі да роднага возера, пакрытага лёдам. Сьнежная беліня, па-за іншым, увасабляе тут цнатлівую некранутасьць белага аркуша паперы—сьмерць зьяўляецца ў постаці творчай нязмогі. 
Паэты пачатку ХХ стагодзьдзя зноў зьвяртаюцца да топасу «лебедзя», спрабуюць падагульніць і пераасэнсаваць матывы папярэднікаў, найяскравейшым довадам чаго стаўся твор Райнэра Марыі Рыльке (1875—1926). Верш «Лебедзь» (Der Schwan) быў створаны ў 1905—1906 гг. у Мёдоне 
й увайшоў у кнігу паэта «Новыя вершы» (Neue Gedichte). Матывы сьмерці й неўміручасьці, з аднаго боку, і свабоды й несвабоды, творчасьці й творчага бясьсільля—з другога, сустракаюцца, перакрыжоўваюцца ў творы й арганічна зьліваюцца ў адно непадзельнае цэлае. Паэт-лебедзь пераадольвае недасканаласьць зямнога сьвету, пераадольвае ўласнай сьмерцю, якая выяўляецца й яго найвышэйшым творчым узьлётам, і разьвітваецца зь вязьніцаю-сушай, вяртаючыся ў сваю праўдзівую (гэтым разам — водную) стыхію.

А. Х.

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія