БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 9

ЯК ЧОРТ ПРАГНУЎ СІРОЧАГА ХЛЕБА ПАД’ЕСЬЦІ
Фантасмагорыйка

Iгар СIДАРУК

Iгар СIДАРУКУступ, аздобна аптымістычны

Успароўшыся на дах небадзёрнага гмаху, пляваў уніз атрутнаю сьлінаю Чорт ды курчыўся ад суму. Курчыўся ад таго, што быў той Чорт досыць заможны, а яшчэ болей — што лічыў сябе літаратарам. А паколькі лічыў ён сябе літаратарам не абы-якім, то займаўся рознымі паскуднымі справамі. На рахунку бездакорных паскудстваў Чорта было: забойства галяндзкае каровы старшыні праўленьня Нацбанку цьвіком-«соткаю», шторанішні жлукт без вынятку кулямётнага сьпірытусу-сырцу зь перагонных кубікаў рубікаў, адрываньне макраўзроўневага хваста ў вароны-фальшываманэтчыцы, зьвядзеньне на марна гаражнага канглямэрату, што належаў жандарам галапузае доблесьці, сьвістарэзныя таньчыкі ды стопудовы фуршэт на тым самым аголеным пузе, якое лопнула ад утварэньня Партыі шаблезубых мушкетэрак (ПАРШАМ), да шыхтаваньня якой досыць дарэчна прыклаў свае парослыя вытанчаныя капытцы насабачаны літарацкім штучкам Чорт, лёгкае прыдушэньне зь лятальным выняткам падатковае клюмбы-самасейкі, заман у курахаткавы блуд акрэдытаваных на вальны сойм закалотнага студэнцтва валютных дыпляматаў, і, адпаведна, падбухторваньне падацца ў рэстаранныя манахі гранпісаўцаў-прэзэрватыўшчыкаў, а таксама засьмечваньне артэзіянскае сьвідравіны вады «Менская-4» адкідамі пазашлюбных ільготаў, што давалі права на нашэньне белалобае плямы, ды яшчэ шмат, шмат розных натхнёных паскудстваў учаўпіў Чорт, покуль ня ўзбурыўся на гэты самы адчаёвы гмах ды не засумаваў...

Главец 1

А сумаваў Чорт з прычыны простай: усё ўведаў ён, усё спазнаў, ва ўсё ўткнуў сваё паганае літарацкае рыла. Ды толькі манілася, толькі прагнулася, толькі наравілася Чорту аднаго: паспытаць сірочага хлеба. Калісьці, яшчэ ад сваіх далёкіх бязрогіх продкаў ён чуў: той, хто зьведае смак сірочага хлеба, зможа ня толькі зашпандорваць бесьсьмяротныя раманы д’ябальскае эпохі, але і наблізіцца, а то й, пры ўдалым зьбегу абставінаў, набудзе самую бесьсьмяротнасьць. І хоць пыліў Чорт на зямлі ўжо сорак восем тысяч дзьвесьце сорак адзін год, ды й у такім узросьце бесьсьмяротнасьць вабіць ня меней, чым у сямнаццаць.

І вось каторы дзень (ды не, дзе там! каторы месяц ці нават год!) шнарыў Чорт па розных чортрагазломных завулках, прынюхваўся да падпашак розных саплівых бедакоў, седзячы на кукарэчках, зазіраў пад чэравы лядашчых здоеных сучак — сіраты нідзе не было. А раз не было сіраты,— то не было і хлеба. Было іншае: апошні бэстсэлер Чорта, які разышоўся звышмільённым накладам з вокамгненнай хуткасьцю і меў назоў: «Крыважэрныя любошчы сірочага дома», за што пры выданьні атрымаў дзяржаўную датацыю, як юначапраблемная літаратура. Да яго і зьвярнуўся сам Чорт.

Але, зачытаўшы да баранкавых дзірак свой уласназахлябечаны раман, нарэшце ўцяміў: аніякіх сіротак у сірочых дамах няма. А ёсьць менавіта: абкураныя перапрэлаю саломаю дзецюкі-мнагажэнцы, прабіркавыя белакаўнерыкавыя мутанткі-безадмоўкі, сякерных спраў грыбнікі, чырванатварыя мэдычкі, якія страцілі пэўнае мейсца жыхарства, ды шмат хто яшчэ, хто сіроткамі толькі лічыўся, ды адпаведнага статусу, бездакорна зарэгістраванага Арганізацыяй Паяднаных Нацыяў, ня меў.

Чорт, які свае першыя літарацкія вопыты выгодна прадаў за права найпершым цалаваць Вэльзэвула ў пуп, даўно ведаў, што ўсё на гэтым сьвеце — вялікая фікцыя... Таму мэтадам складаных лягічных пабудоваў прыйшоў нарэшце да высновы: сіротку зь сірочым хлебам трэба шукаць там, дзе знайсьці практычна немагчыма. А значыць, спачатку яму трэба было знайсьці Жанчыну. Бо толькі яна магла падказаць: дзе.

Главец 2

Прабачце, калі б вы не былі Чортам, то, відаць, кінуліся б да першае стрэчнае ды абсыпалі б яе рознаю камплімэнтурнаю лухтою: ах, якая ты пташачка-вырвіхвостачка, і якія ў цябе файныя зубкі, і як міла каля тваёй голай дупкі, а калі ня голай, то ўсё роўна — вясёлай, і што вы ўжо самлелі, прыселі, сапселі, як яе ўбачылі — так вочы й раскарачылі, а што як яна вас пакіне — то гэпнеце галавою аб дыню. Карацей, у такім ці прыблізна такім сэнсе будзеце вярзьці абы што.

А паколькі Чорт быў самім сабою, то ён па прыходзе да Генэральнае Сакратаркі Партыі шаблезубых мушкетэрак пачаў проста ды радыкальна: «Ах ты, выродзьдзе, ах ты, аблезлы трохфазавы венік, ах ты, мразота каросная!

А ў вуха ня хочаш?»

Непераўзыдзенаю галянтнасьцю ды вытанчаным абыходжаньнем да глыбіняў сардэчных захопленая, генсэчка ПАРШАМу на грудзячую поўсьць да Чорта кінулася і гэтую самую поўсьць сьлязьмі гаручагарнымі мочучы, завуркатала-замілоцілася:

— А мой ты Чорцік, Чартушэцька! Дай буселечку, дай!

— На! — грабануў капытом у вязы першае ПАРШАМцы ўвішны рагач-літаратар.

— Уся твая і ўсё тваё! — ужо шалапоціла ў вушыныя касмачы Чорта да апошняга вынятку задаволеная генсэчка ва ўласным будуары пасьля несканчальнага маркітаваньня зь нечаканым госьцем зь перапынкамі на кавапіцейства ды падлік галасоў, аддадзеных за ПАРШАМ.

— Нічога ня трэба мне...— мармытаў упрэлы да галавакружнасьці Чорт.— Акром, як скажы, дзе сіротку зь ейным сірочым хлебам шукаць. Кур-рва! — дадаў ён узрадавана.

— Цю-у, Чартушок! А дзе ж ты яе знойдзеш? — аж сьвістанула праз дыямантавы іклік лідарка шаблезубых мушкетэрак.— Аголенае пуза дзе?

— Дзе?..

— А покнула! Ці ж ня памятаеш? А калі покнула, то каму цяпер над сіроткамі апекавацца? Каму іхні хлеб, сьлязьмі змочаны ды счарсьцьвелы, жэрці? Ды і нам... ні шаблю, ні мушкетон няма каму ў зяпу цяпер засабачыць!.. Дый сам ты... здаецца, лапу сваю сьмярдзючэзлую прыклаў, каб чэрава гэтае на шманты-транты разьнесла. Фуршэтавалі-банкетавалі на прэзэнтацыі ПАРШАМу на чым, памятаеш? От-та! Схадзі цяпер да яго спытай... пра хлеб сірочы.

— Ну, кур-рва! — на гэты раз у голасе была ўжо ня радасьць, а шматабяцальнае весялосьці разьятраньне...

Главец 3

Люботна прычавіўшы падушкаю-пер’еўкаю хітрэнна-зьдзеклівую генсэчку, паскудны Чорт да аголенага пуза, якое покнула, ясная рэч, не пайшоў. А падаўся ён, скруціўшы ладную хвігу ў кішэні, да старога свайго сябра і аднадумца — да старшыні праўленьня Нацыянальнага банку.

І першае, што адчуў у зашмарованае пад афрыканскую стылю вітальні,— гэта нечувальнае сілы ўдар ў самусенькі чартоўскі лоб. То былы паплечнік і радца сустракаў дарагога свайго госьцейку, адначасна пішучы на грыфэльнае дошцы альгарытам падаваньня пераперчанае мазгавое кастамашкі ды трымаючы ў розуме апошні мык сваёй незабыўнае галяндкі пад з’іржавелым цьвіком.

— За карову прашу прабачыць,— прастагнаў Чорт, ужо дакладна ведаючы, за што і чаму яму прыпячаталі.

— Бог прабачыць,— пачаў быў галоўны банкір, аднак усчас спахапіўся.— Ведаю, чаго прыйшоў. Няма ў мяне ніякіх крэдытаў.

— Ня трэба мне ніякіх крэдытаў,— усё яшчэ чухаў лабешню хоць і паскудны, але, як бачыце, падчас і небарачны літаратовец.

— А чаго ж! — аж узьвіўся старшыня.— Хлеб — гэта крэдыты! А сірочы хлеб — гэта звышкрэдыты зь непамерна шалёнаю працэнтоўкаю!!!

— Дзе шукаць? — Чорт таксама быў нязломак, таму вырашыў карэнным чынам абвайстрыць сытуацыю.

— Аддай сваё! — толькі й вымавіў пасьля ўрачыстае паўзы трымальнік уседзяржаўнае кішэні. А крышку змаўчаўшы, дадаў: — І карову таксама...

— Карову я табе вярну,— скасавурыўся Чарцяка, і хацеў яшчэ нешта сказаць пра «сваё», ды толькі махануў падцятай сваёй хвастэрыяй ды вылецеў праз афрыканскі комін прэч.

Главец 4

Чарцяка сядзеў адзін у сваім загародным фэшэнэбэльным асабнячку,

і паліў адзін за адным чарнавыя рукапісы ды глянцавокладныя выданьні ўласнаручнанашкрабохтаных раманаў, скупленых падзетолькімагчымых кнігарнях.

Пасьля пакутных развагаў ды складаных астранамічных вылічэньняў Чорт усё ж вырашыў аддаць сваё: шматкротны плён свае бясконцае паскуднае творчасьці — так манілася яму паспытаць сірочага хлеба, а яшчэ болей — займець праўдзівую бесьсьмяротнасьць. Як вядома, чэрці не жывуць доўга, і сорак восем тысяч дзьвесьце сорак другі год лічыўся ў рагата-капытовым асяродку досыць няжартным крызавым узростам, пасьля якога — у любы момант можа надарыцца зь неасьцярожным чортам сапраўдны і непадробны Кандрат Маісій.

Таму і жракаў гарачы палымнец нязрушныя тамы і танюткія брушаванкі, таму і марнавалася ўшчэнт праца ўсяго бесчалавечнага жыцьця паніклага на нейкі момант хвастары, таму і было яму пакутна балюча за пражытыя бязмэтна гады... Але ж не — была, была мэта; пісаў ён мярзотнасутнасныя свае творы, за што й прыдбаў неблагі, і нават па некаторых стацьцях невымерны капіталец. (Які ўжо асеў у прорвнае кішэні ўседзяржаўнага валютатрымальніка, бо калі ўжо «аддаваць сваё», то аддаваць без вынятку...)

І вось мэту сваю аддаваў ён цяпер за хлеб сірочы — каб знайшоўся такі разумнік, то плявузднурыў бы, што «прадаваў душу Д’яблу», бо хоць і гідзячым быў Чорт літаратарам, але ж далёка, далёка не апошнім з апошніх... І плакаў рагаты, і насьлінячаным пазногцем крывым гартаў апошнія сцалелыя старонкі, вырываючы з касмавое тэкстоўкі фразы, слоўкі, шматкроп’і...

А самая пікантовасьць сытуацыі была ў тым, што дакладная малюнкавасьць, як усё трасцаваньне гэтае адбывацца будзе, так і не вытаньчвалася. Ну, папаліць Чорт кніжкі свае, ну, зьмяшаюцца сьлёзы з прысакам, ну, сядзе яму на плячук чорны, аплецены калючым дротам, крумкач, а далей што? Адкуль, зь якога неба зваліцца яму сірата з хлебам сваім?

Ды быў Чорт нячысьцікам яшчэ тым. Ведаў, што да чаго. А таму, як толькі вогнежэрныя язычкі пачалі палізваць апошнюю вокладку богамярзотнае ксёнжачкі, шваргануў ён у полымя тухтаморных грыбоў-сушэнчыкаў ды жоўцепускнае антыдубовае карыцы... Бо і ён, як і ўсялякі паважны да сябе чорт, неабвержна верыў у цуд і нават патаемна ў самога Хрыста.

І цуд надарыўся.

Главец 5

Цуд надыйшоў ва ўсёй сваёй велічы і прыўкраснасьці.

Толькі зьявілася перад ім зусім не сіротка са счарсьцьвелым кавалам, і нават не выгінасты тапелец у вобразе апошняга зжытага ім са сьвету напаўсабакі,

і ўжо зусім не Боскі пасланец з самагуднай трубою-трохклінкаю.

Спачатку расчартоўчаны асабнячочак запаланілі ўзброеныя да самае кадычкі грынпісаўцы-прэзэрватыўшчыкі, у якіх упарта не хацелі складвацца парашутныя манаскія расы, а таму яны запатрабавалі неадкладнае праводкі марсыянскімі гротамі ў курыную хатку, каб засьпець і выкрыць яшчэ гарачых беспрэзэрватыўных дыпляматаў, што бралі валютаю. І Чорт павёў іх, ведаючы, што шлях — незваротны. Ды каля самусенькай хаткі грынпісаўцы нечакана пападалі ўсе ў зьмярцьвеньне, а вакол Чарцякі шчыльненькім шнураваньнем павытыркаліся жандары галапузае доблесьці, наровячы кожны прышпілюхаць на ягоныя бядачна-гнюсныя рогі штрафныя самасейныя сэртыфікаты, ды наш ужо былы літаратар здагадаўся па-чартоўску перажагнацца ды абвёў вакол сябе магічнае кола сьмярдзюхаў-капытоўцаў. І вось ужо жандары паскідвалі зь сябе апошнія сурдуты, каб апавядаць невядома адкуль згамузаванаму голаму пузу, у якое, бы ў крамяны барабан, лупілі нагамі ўсе (бяз прыкрых выключэньняў за дужкі) членкі ПАРШАМу, заліваючы папераменку ў пуза гэтае самае стопрацэнтовы люблінскі воцат, а яно толькі рагатала ад невыказнае здаволенасьці ды шчэрыла ўшчэнт сапсаваныя турэцкімі чакалядамі паганыя свае іклы ўбок перапуджанага да сьмяротнага трасцходэра Чорта.

А потым усчаліся сапраўдныя жудасьці. Чарговым разам лопнула голае пуза, пырснуўшы агідна-смуроднай кравякай, узялі курс на бамбаваньне Малапагоскіх выспаў чырванатварыя мэдычкі ў рэрыхаўскіх ступах, перавараценевая кашуля сьціснула ў сваіх непрадышных абдымках маленечкі струк гароху, які на вачах ашаломханага Чорта ператварыўся спачатку

ў конскі чэляс, а потым зусім лягічна ва ўказальнік краінаў Эўрапейскае Рады, які, аднак, паказваў чамусьці не на краіны, а на самусенечкі Вельзэвулавы Пуп, абавіты даўжэрнымі плюгарнымі чарвідламі, якія так і наравілі ўпаторыцца ў шляхетнае рыла непамыснага Чарцякі; толькі яго, на шчасьце, ратавала магічнае кола.

Але ад чаго не магло ўратаваць, дык гэта ад усепранікальнага, змрочнага, асновуасноўразбуральнага, татальнага гаргатаньня ўзьвялічанае да недасяжных вышыняў пасьля адрываньня макраўзроўневага хваста вароны-фальшываманэтчыцы.

І яна прыйшла, і яна села насупраць Чорта, і пачала вяршыць над ім свой найсудзейшы суд.

Главец 6

— Значыць, ты й ёсьць тым самым паскудным чортам-літаратарам, які прагне сірочага хлеба? — глыбакапамысна вымавіла варона, мімаходзь адшчыкнуўшы чарцячы хвост ды прымандорыўшы да свайго макраўзроўню.

— Так...

— А што ты зрабіў, каб жэрці той хлеб? — зайшла варона-фальшываманэтчыца ззаду ды дзеўбанула Чорта ў патыліцу.

— Аддаў сваё... Як раілі...

— Хто раіў?

— Дырэктар. Старшыня. Нацбанку старшыня,— у Чорта ўжо было мокра ня толькі падпашкамі, але і пад... ага, хваста на той момант у яго ўжо не было.

— Твой старшыня — гэткі ж плюгар, адорва і махінатар, як і ты сам, паразыт!

— О, Д’ябальяда! Што я зрабіў ня так? — з такім-сякім акрыяньнем чавянуў зь сябе Чорт.

— Скажу! Я скажу табе, чаго ты, быдла рагатае, не зрабіў! А мог! А меў права на тое, чортавы сатаніст!

— Я...

Варона-фальшываманэтчыца на гэты раз зайшла сьпераду і адмашным дзёбам пачатак глыбакадумных развагаў Чорта рашуча спыніла:

— Слухай мяне, першая поскудзь і апошняя дрэнь! Я і толькі я зьвяршаю тут Вышні Суд! А пачаткам ягоным будзе мой напамін: што ты зрабіў з мамцяй сваёю, калі нарадзіўся, шалапута дурное, на сьвет? Ты купіў ёй турыстычную інвалідную каляску, а мог бы абрынуць у самусенькую людажэрную прорву! А потым!..

— Што... потым? — ужо ня мог аблізваць асьмяглыя губасы Чарток, таму закусіў іх да цурбольнае юшыцы.

— Потым!.. Ты ня здолеў развалохаць сякераю бацьку, хоць прыдбаў сабе патаемна дыплём Найвышэйшае Піцейнае Школы! А што ты піў?!. Што ты жлукціў, харыдла парсючынае? Толькі ня трэба мне тут пра шторанішнія кубікі рубікі, сама ведаю, які там таматавы сок! Ты піў — о tempora, o mores! — замест мультывітаміновае крывіцы пажывомуразьдзертых ні ў чым нявінных дзяцей чыстаганны кулямётны сьпірытус, збываючы танкарэзным заводам падазронае якасьці ўкраінскую сыроватку! І хоць там страляла як мае быць, усе траплялі чамусьці ня ў пекла здыхотнае, не ў гідзячнасьць распусты Садоміі ды Гаморыі, а ў самусенечкі рай! Га, Чорт брухагідны?..

— Я...

— Ты! — упатрохала з вывертам праміж чартоўскіх вачэй кутас ягонай адарванай хвастэцыі варона.— Ты збудаваў адмысловы дом, і не аддаў яго прастытуткам! Ты скрадаў велікодныя яйкі, і ні разу не счакрыжыў той куры, якая іх несла! Ты выбраў выдатнае гнюснасьці прафэсію, сьпісаў незьлічонасьць папяровых прасьцінаў, а ўрэшце рэшт бяздарна іх папаліў!

— Дык мае ж...

— Твае!.. А дзе жарыдла бязьлітаснага шугавею над Бібліятэкаю імя Скарыны ў Лёндане? Дзе зыркае вогненнае піраваньне за сталамі Нью-Ёрскага бібліятэчнага Зводу? Дзе пажаднае аўтадафэ ў Маскоўскае Ламаносаўцы, на благую канечнасьць? — цешылася запальным красамоўствам сваім бязьлітаснасудная варона-фальшываманэтчыца.— Дзе самастрэльныя гарматы з тваім кляйном? Дзе чорнасьць непазбыўнае бяды, што шнарыць па тваіх сьлядох і застаецца там назаўсёды, капытарыльная ты жывёла? А што ты зрабіў са сваім багацьцем? Чаму ты не аддаў яго тым, каму аж кілы скурожвае ад залатых недатыкальных запасаў? Чаму ты паслухаўся нейкіх там аматараў безьмежнавымянястых «галяндак»? Вось бачыш гэтую фальшываробную манэту? — тут бліснула нешта на памерклым сонцы.

— Бачу...

— Ты можаш яе пракусіць?

— Магу,— не падумаўшы, брукануў бядачны Чарцяка.

— І пасьля гэтага ты хочаш яшчэ звацца праўдзівым паскуднікам? — у карлячым голасе вароны-фальшываманэтчыцы адчувалася неспатольная прага бязжальнага пакараньня.— Ды яшчэ і не абы якім літаратарам? Басота ты касапузая, а не пісьменна-зладзюжны Чорт! Можа, ты яшчэ волі схацеў? Ты, які ня здолеў плюнуць у турынскі паперадраны андарак, хоць і маеш атрутную сьліну! — і варона-фальшываманэтчыца ўчэпіста ўкіпцілася ў загрыўную поўсьць зьбялелага на казіны сыр Чарточка і панесла, панесла яго на той самы небадзёрны гмашак, на якім ён калісьці сядзеў, курочачыся ад суму.

— А тут ты й сам ужо ведаеш, што табе рабіць! — раскрыла дзюбу варона і зарагатала-загаргатала на ўсё чорна-сінюшнае неба.

— Але я!.. і не зьбіраўся!... зладзюгам! — паспрабаваў быў, румзаючы, у адказ Чорт, ды яго ўжо ня слухала нават і варона-фальшываманэтчыца.

Главец 7, канчальна пэсымістычны

І рынуўся ўніз зь небадзёрнага гмаху зьбедачэлы да ашаломнасьці Чорт, і адляцела ці то ў рай, ці то ў вырай разьвярэджаная ўшчэнт душа ягоная.

А над мокрадзьдзю таго, што засталося сашкрэбсьці зь зямлі, стоўпіліся пары шаблезубых мушкетэрак і закалотнага студэнцтва, якія такі дапялі да пазашлюбных ільготаў, і ціха, эпітафна прамовілі:

— Эх, любы Чарцяка наш! Сіратою ты жыў ды ўсё жыцьцё еў хлеб сірочы. Таму і памёр, як сабака!

12–13 траўня, 1996
Кобрынь

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія