БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 9

Людка СIЛЬНОВА

МАНДРАГОРАВЫ КОРАНЬ


Страшная казка

У аднэй вялікай-вялікай паэткі
Было вялікае-вялікае сэрца.
У тым вялікім-вялікім сэрцы
Жыла вялікая-вялікая любоў.
У тэй вялікай-вялікай любові,
Як круглы жаўток у яйку,
Калыхалася вялікае-вялікае каханьне —
Залатое, як сонца!

У тым вялікім-вялікім каханьні,
Нібыта немаўлятка ў люльцы,
Спаў маленькі-маленькі чалавечак,
Якога паэтка кахала,
Берагла, як мандрагоравы корань.
А хто гэты корань убачыць —
Стане навек нешчасьлівы!!!

— Аддай маё сэрца!



Альбомная магія

Пакладу я тваю цяперашнюю
Фотакартку юначую
Ля сваёй дзіцячай.
Той, дзе я —
Гадавалае дзіця.

Якая розьніца гадоў паміж намі!
І немагчымым здаецца каханьне!

Яно выглядае настолькі неверагодным
І сьмешным,
Што цяперашняе,
Пры другім раскладзе фотак —
Праз мае сорак гадоў —
Верагодным, натуральным,
Ідэальным... і бязгрэшным!



Нявіннасьць

Хачу я, вожык мой, нанова
Дзяўчынкай стаць,
Каб твае вострыя іголкі
Рукой кранаць.

І мо ня скруцішся тады ты
У свой клубок?
Ня чмыхнеш сьмешна і сярдзіта
У ейны бок?



Нашэсьце вясны

Цябе дакрануцца, ваяр малады,—
І белымі кветкамі ўспыхнуць сады!

Пачнецца нашэсьце, навала вясны
У сэрца, у сшыткі, у вершы і сны.

Гранатамі хутка ўпрыгожыцца бэз,
Калі я ўяўлю цябе кіцеля без!

А як пацалую (наяве ці ў сьне?..
Ужо не адрозьніш!) — заплачце па мне...



Цыбуля на вакне

Чатыры жоўтых цыбуліны
Ссунуліся разам
У блакітным сподку з вадою
На маім акне красавіцкім.
І пусьцілі зялёныя парасткі.
Як стрэлы з калчанаў
Тырчаць яны ўверх!
Грозная сіла твая,
Матухна-прырода!..

Не ўтрымалася —
Ушчыкнула адзін
Зялёны прамень
Ад круглабокай цыбуліны-сонца.
Соладка было мне,
Соладка
Рабіць гэта... ў прадчуваньні...
А потым — у роце стала так горка
Ад гэтага зялёнага каліўца,
Сарванага адно з жаночага капрызу,
З адчуваньня веснавога свавольства,
Як мёд, разьлітага ў паветры!

Чатыры жоўтых цыбуліны,
Ссунутыя разам,
Нагадваюць мне арнамэнт
На старых-старых посьцілках,
Якія ткала бабуля:
Зорка васьміканцовая?
Кветка як васільковая?
Кнігі з чатырох бакоў сьвету?..
І цябе, каханы.

Цягніся ўверх,
Цыбуля-стралок
На вакне красавіцкім!



Птушка броваў

О, ня будзь такім разьюшаным,
Дай мне пагладзіць тваіх броваў птушачку.

Ляціце, ляціце,
Чорныя крылцы!

Нясіце ў будучыню свайго гаспадара —
Маладога Бога Сонца Ра:

Волата душы маёй валадара.



«Gloria»

Калі цябе бачу —
Як адкаркоўваю бутэльку каньячную.
«Зараз — нап’юся!..»
(«На цябе — нагляжуся!..»)

Ах, вы мае пяць зорачак!
(З водарам вінаграду корачак...)
Арліны пагляд, гордая пастава!
(Мая глорыя! Мая слава!..)

Твой конь — вецер —
Хутка носіць цябе па сьвеце.
Твой Дух — рух!
Бог — Крык перамог!



Забяру!

Я цябе люблю!
Я цябе хачу!
Забяру як ваяра
У мора-раку.

Каб сваё каханьне
Ў гулкім замку выспаў,
Падару табе, ваяр,
Зялёную выспу.

Лютню падару,
Меч і плашч-зару...
А прачнешся — да люстэрка
Цябе падвяду.

Сам сябе ваяр
Не пазнаеш ты —
З-за вялікай, страшнай
Белай барады!



Песенька пра Аса Алса

Жыў за гарою
Маленькі ас.
Імя яму — Алс.

Чырвоныя боты,
Як колер зары,
Насіў па двары.

Любіў ён ня рана
Класьціся спаць.
І з Сонцам гуляць.

Ускоціць яго
На далоні свае —
І ціхенька дзьме.

Меў ён незямную
Чароўную рэч —
Сярэбраны меч.
Лясы серабрыў ім...
А бацька яго
Быў Дзед Усяго!



Перад разьвітаньнем

Мне доўгае растаньне з вамі...
Максім Багдановіч

Божа ж мой!
Забяры з сабой,
У тыя сьветы,
Твой юны, сьветлы
Абрыс ці знак —
Цябе, юнак!

Тваю боскую формулу,
Генным мёдам напоўненую!

Істотай нябеснай
Наноў — уваскрэсьні!

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія