БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАЛОСЬСЕ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
КАЛОСЬСЕ № 9

Нясьцерпна пахла бярозамі
Сідарук І. Квадратная варона: аповеды.— Полацак—Горадня—Кобрынь: «Полацкае ляда», 2000. Сэрыя «Проза пераходнага пэрыяду»

«І як тыдзень, другі, трэці таму сыпаў дробны, няспынны, халаднаваты дождж ды нясьцерпна пахла бярозамі» («Каравайчык—34») — думаецца, дзеля гэтага фінальнага сказу, вылучанага як маралітэ ў асобны абзац, апавяданьне і пісалася. Сказ мог паўстаць асобна, як асобна і самадастаткова, безадносна чалавечым абставінам, існуе водар бяроз. Рэзьніцкія сцэны на тле гэтага бярэзьніку падаюцца неабавязковымі. Пах бяроз і ёсьць індыкатарам абсурднасьці апісанага ў аповедзе гвалту. Навошта самазьнішчэньне герояў аповеду, калі толькі яны і здольныя адчуць, што бярозы могуць пахнуць нясьцерпна. Але, зь іншага боку, чаго якасна новага дадае гэты нюанс у дажджлівы дзень — нічога. Бяроза і дождж будуць існаваць самі па сабе і без чалавечай суб’ектыўнасьці. Ці ня гэтае адчуваньне і робіць апавяданьні Ігара Сідарука падобнымі да натурмортаў, у якіх чалавечая плоць навалена на пярэднім пляне як бітая дзічына.

Аўтар вяртаецца да лейтматыву скону суб’ектыўнасьці з кожным новым апавяданьнем зборніку. Такая літаратурная пунктуальнасьць, безадносна таго — зьяўляецеся вы прыхільнікам падобных экспэрымэнтаў, ці не,— заварожвае. Зрэшты, хай застануцца на сумленьні літаратуразнаўцаў тэрміны кшталту «вернасьць тэме». Гэта ня вернасьць, а насланьнё, як і мае быць з мастаком, «знайшоўшым свой шлях (бяз штампаў нельга) у літаратуры».

Антырэнэсансны настрой, пахаваўшы чалавечую суб’ектыўнасьць, нараджае ўсё ж надзею, ці, дакладней, аднаўляе прагу да лепшага, больш чалавечнага сьвету. Герой апавяданьня «Піца коткам не наедак» дэмантуе сябе, «вобраз і падабенства боскае», па часткам, як дзіцячы канструктар. У гэтым «анатамічным тэатры» І. Сідарука сапраўдным аб’ектам прэпарацыі зьяўляецца ўсё ж не чалавек, а ідэалёгія гуманізму, сфармалізаваная за пяць стагодзьдзяў неашчаднай эксплюатацыі, якая сталася дымавой завесай «размоваў на карысьць бедным».

«Гуманізм» канца ХХ стагодзьдзя прыйшоўся дарэчы тэхнакратам, зь іхнымі ўстаноўкамі на тэхналягізацыю чалавечых адносінаў. Падобны «гуманізм» — толькі адна з шараговых маніпулятыўных тэхналёгіяў у працэдуры «працы з грамадзкасьцю». Абсурдны крывавы сьвет твораў І. Сідарука больш ашчадна ставіцца да чалавечай годнасьці, чымсі мэханічная практыка паліткарэктнасьці, што грунтуецца на судовых працэдурах, як сьвет кафкіянскага «Працэсу», і якая згубіла за развагамі аб правох чалавека самога чалавека.

Апавяданьні са зборніку «Квадратная варона» ўжо друкаваліся ў размаітых айчынных выданьнях — гэта, відаць, поўны збор усяго надрукаванага І. Сідаруком у прозе. Існавала рызыка займець шляхам такога мэханічнага складаньня разрозьнены могільнік тэкстаў. Але кніга атрымалася — суаўтарамі гэтай маленькай кампазыцыйнай перамогі варта ўважаць спрыяльны час, у які выйшаў гэты зборнік, аўтара вокладкі Аляксея Лунёва, і лягатып бібліятэчкі часопіса «Калосьсе», што займеў у апошні час здольнасьць ператвараць любую кнігу ў культуравызначальны артэфакт эпохі.

Сяргей Шыдлоўскі

 кантакт: freelit@polotsk.unibel.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія