БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

Можаш  падпісацца на папяровы КАМУНІКАТ kamunikat@poczta.onet.pl
КАМУНІКАТ - 21                                                                        іншыя нумары
ПРАГУЧАЛА Ў ЭФІРЫ / ПОЛЬСКАМУ СЭНАТУ 80 ГАДОЎ

Зала паседжаньняў СэнатуЛёгка адзначаць юбілей, асабліва вельмі сьвяточны юбілей. 80 гадоў таму адбылося першае паседжаньне Сэнату ІІ-й Рэчы Паспалітай. На моцы гэтак званай Сакавіцкай Канстытуцыя 1921-га году была створана другая палата польскага парлямэнту – Сэнат, які атрымаў паўнамоцтвы, падобныя да цяперашняга Сэнату. Апошні раз сэнатары сустрэліся два дні пасьля нападу Немцаў на Польшчу.Сфальсыфікаваны рэфэрэндум з 1946 году выкрэсьліў Сэнат са сьпісу польскіх палітычных установаў; паўторна-ж зьявіўся ў выніку пастановаў гэтак званага Круглага стала ў 1988 годзе. Выбары ў Сэнат сталі доказам паставы Палякаў: хто за ўладай, а хто за апазыцыяй. Выбары ў Сэнат былі вольныя. > падрабязна <

 
ПРАГУЧАЛА Ў ЭФІРЫ / ПОЛЬШЧА ІМКНЕЦЦА Ў ЭЎРАЗЬВЯЗ

ВЫРАШЭНЬНІ САМІТУ Ў КАПЭНГАГЕНЕ. 13 сьнежня падчас гістарычнага саміту Эўрапэйскага Зьвязу ў Капэнгагене былі закончаныя чальцоўскія перамовы з 10 краінамі кандыдаткамі, у тым ліку таксама з Польшчай. Польскія палітыкі пачалі ацэньваць вынікі 5-гадовых перамоваў з Эўразьвязам яшчэ ноччу 13 сьнежня, неадкладна пасьля таго, як прадстаўнікі Польшчы вярнуліся з Капэнганенскага саміту. Паводле польскага міністра па эўрапэйскіх пытаньнях Дануты Хюбнэр, вынік перамоўнага працэсу станоўчы - Польшча дасягнула ўсіх вызначаных у 1998 годзе мэтаў. Польшча выкарыстала ўсе магчымасьці, якія толькі было можна, каб загарантаваць сабе стабільнасьць і моцныя стымулы да разьвіцьця ў будучым Эўразьвязе - заявіла Данута Хюбнэр. > падрабязна <

 
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МЕНШАСЬЦІ Ў ПОЛЬШЧЫ

ЦІ ІСНУЕ ЭЎРАПЭЙСКІ СТАНДАРТ АДНОСІНАЎ ДА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЬЦЯЎ? Польскае заканадаўства вельмі падрабязна стараецца акрэсьліць правы нацыянальных меншасьцяў. Найважнейшым юрыдычным актам зьяўляецца Канстытуцыя Рэчыпаспалітай Польскай. Сярод іншых трэба яшчэ пералічыць: палажэньне аб выбарах ды законы: аб грамадзкіх аб’яднаньнях, аб польскай мове, аб сыстэме асьветы, аб радыё- і тэлевяшчаньні ды іншыя акты зь меншым значэньнем, тыпу: распараджэньні таго ці іншага міністра. Польшча прыняла таксама шэраг юрыдычных актаў міжнароднага права, датычнага нацыянальных меншасьцяў. Гэта, між іншым: Канвэнцыя аб Ахове...  > падрабязна <

 
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МЕНШАСЬЦІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Працы над праектам Закону аб Нацыянальных Меншасьцях працягваюцца ўжо больш за дзесяць гадоў. У лютым 2002 году падчас пленарнага паседжаньня Сэйму адбылося г. зв. першае чытаньне праекту закону, пасьля чаго быў ён накіраваны дзеля далейшых працаў у сэймавыя камісіі. Дэпутаты вырашылі стварыць спэцыяльную камісію, якая ўжо амаль год займаецца праектам. Нельга пазьбегнуць уражаньня, што працы затрымаліся ў нейкім мёртвым пункце. Аднак дэпутат ад SLD ...  > падрабязна <

 
ПРАГУЧАЛА Ў ЭФІРЫ / ПОЛЬШЧА ІМКНЕЦЦА Ў ЭЎРАЗЬВЯЗ

МОЛАДЗЬ РОБІЦЬ ВЫБАР Эўразьвяз: спадзяваньні й боязі польскай моладзі
Рафал Равіньскі з Фундацыі імя Робэрта Шумана працяглы час займаўся дасьледваньнямі настрояў польскай моладзі, і ведае, што найважнейшае – гэта поўная, а не фрагмэнтарная інфармацыя:
Маладыя людзі баяцца таго, ці сапраўды будзе магчымым усё тое, што для іх важна: праца за мяжой, разьвіцьцё кар’еры. Ці ня будзе так, што ўсе гэтыя магчымасьці - працы за мяжой, бесперашкодных замежных паездкаў застануцца на паперы? Гэта сумневы моладзі...  > падрабязна <

 
ПРАГУЧАЛА Ў ЭФІРЫ

СТАЎЛЕНЬНЕ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ДА БЕЛАРУСІ Пасьля пашырэньня Эўрапэйскі Зьвяз надалей будзе займацца ня толькі краінамі-чальцамі, але таксама й краінамі, якія мяжуюць з тэрыторыяй „пятнаццаткі”. На сёньняшні дзень свае працы працягвае Камісія Эўрапэйскага Парлямэнту па пытаньнях супрацоўніцтва зь Беларусяй, Украінай і Малдовай. Зразумела, у працах Камісіі асаблівае месца займае Беларусь. У Брусэлі мы гутарылі са старшынём Камісіі Эўрапарлямэнту, галяндзкім дэпутатам – Янам Версмам. Скажыце на пачатак, чым займаецца камісія па пытаньнях супрацоўніцтва, між іншым, зь Беларусяй, якую Вы ачольваеце...  > падрабязна <

 
ПРАГУЧАЛА Ў ЭФІРЫ

ЯКІ СТАН УЗАЕМААДНОСІНАЎ ПАМІЖ НАШЫМІ ДЗЯРЖАВАМІ – КОЖНЫ ВЕДАЕ... Размова з амбасадарам Польшы ў Беларусі Тадэушам Паўлякам. З пачатку сьнежня мінулага году польскую дыпляматычную місію ў Менску ўзначальвае новы амбасадар Тадэуш Паўляк. Свой тэрмін паўнамоцтваў дыплямат лічыць асабістым вялікім заданьнем.
- Для мяне гэта вялікае заданьне. Я шмат гадоў працую ў польскай замежнай службе, і лічу, што гэта для мяне найбольш складанае заданьне. Які стан узаемаадносінаў паміж нашымі дзяржавамі - кожны ведае, асабліва ў галіне палітыкі, але ў іншых сфэрах стасункі...  > падрабязна <

 
ПРАГУЧАЛА Ў ЭФІРЫ

ПОЛЬСКІЯ ВІЗЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ З 1 ліпеня 2003 году Польшча, у сувязі з будучым уступленьнем у Эўрапэйскі Зьвяз, уводзіць візавы рэжым у адносінах да грамадзянаў Расеі, Украіны й Беларусі. Ці гэта ўскладніць польска-беларускія суадносіны? На гэтае пытаньне пастараўся знайсьці адказ Тамаш Саевіч. 
Пытаньне ўвядзеньня візавага рэжыму Польшчай у адносінах да Рэспублікі Беларусь зь ліпеня 2003 году выклікае ў абедзьвюх краінах шмат розных камэнтароў. Вядома, што на ўвядзеньні візавага рэжыму могуць страціць перш за ўсё сярэднестатыстычныя грамадзяне абедзьвюх краінаў, якія дагэтуль часта кантактаваліся, карыстаючыся бязьвізавым рэжымам. Беларускія...  > падрабязна <

 
ПРАГУЧАЛА Ў ЭФІРЫ

ПОЛЬСКІЯ ВІЗЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ У выніку далучэньня Польшчы да Эўразьвязу, ахову вонкавых межаў Зьвязу неабходна будзе прыстасаваць да зьвязаўскіх нормаў. З 1 ліпеня 2003 году Польшча ўвядзе візавы рэжым для грамадзянаў усходніх сваіх суседзяў, між іншым, для Беларусаў, Украінцаў і Расейцаў. Польскія дыпляматычныя пляцоўкі ў прысьпешаным тэмпе рыхтуюцца да працы ў пашыраным аб’ёме. Аднак цяпер яшчэ ніхто ня можа даць канкрэтнай інфармацыі пра новы візавы парадак. Усё яшчэ ў фазе падрыхтоўкі...  > падрабязна <

 
ГІСТАРЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКI ЗНЕШНЕПАЛIТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦI БНР У 1918-1920 Беларускi нацыянальны рух прайшоў доўгi i складаны шлях. Працэс кансалiдацыi беларусаў у асобную нацыю з’яўляўся заканамерным. Аднак беларусы ўключылiся ў гэты працэс значна пазней за еўрапейскiя i суседнiя краiны. Iдэя нацыянальнага вызвалення Беларусi не адразу прыняла формы поўнай, суверэннай, нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасцi. Стварэнне Украiнскай Народнай Рэспублiкi натхнiла беларускi нацыянальны рух. Вялiкая Беларуская Рада павяла барацьбу за стварэнне незалежнай нацыянальнай дзяржавы ў форме дэмакратычнай рэспублiкi...  > падрабязна <

 
ПАД ЗНАКАМІ АРЛА Й ПАГОНІ

Гісторыкі, акрамя камуністычна-расейскіх ды іхных інтэлектуальных халуёў, падкрэсьліваюць унікальнае значэнне "Нашай Нівы", слушна разглядаючы яе ў кантэксьце ўнівэрсальных мэханізмаў нараджэньня нацыі. Але, чамусьці, бракуе ім глыбейшай рэфлексіі, хаця-б па аналёгіі з суседнімі нацыянальнымі рухамі, што гэтая газэта выйшла ў Беларусь на адно пакаленьне запозна. Яна павінна была зьявіцца адначасна зь першай... > падрабязна <

 
МОВА Й НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТОЕСНАСЬЦЬ БЕЛАРУСАЎ ВА ЎСПРЫНЯЦЬЦІ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ

У багатым часапісьменстве беларускай эміграцыі апрача нацыянальна-палітычных справаў часта закраналіся таксама пытаньні роднае мовы: яе стану ў дадзены гістарычны пэрыяд, магчымасьцяў разьвіцьця ды значэньня для існаваньня беларускае нацыі. І менавіта на гэты апошні аспэкт хачу сёньня зьвярнуць увагу Шаноўнага Спадарства. У лёнданскай газэце „Аб’еднаньне” ў артыкуле пра Беларусаў... > падрабязна <

 
ЛІТАРАТУРНЫЯ ЮБІЛЕІ

ЯКУБ КОЛАС – ЛЕТАПІСЕЦ БЕЛАРУСКАГА ЖЫЦЬЦЯ. Якуб Колас (сапраўднае прозьвішча Канстанцін Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у вёсцы Акінчыцы Менскай губэрні. Дзяцінства Якуба Коласа можна назваць шчасьлівым. Рос ён у вялікай, згоднай, працавітай сям’і, у якой істотную ролю адыгрываў дзядзька Антось – калярытна апісаны Коласам у паэме Новая зямля. Закончыўшы ў 1902 г. Настаўніцкую Нясьвіскую Сэмінарыю, Якуб Колас на працягу 4 гадоў працаваў настаўнікам у розных раёнах Беларусі .. - Аляксандр БАРШЧЭЎСКІ > падрабязна <

 
МАЛАВЯДОМЫЯ ПЕРАКЛАДЫ

Віктар Гамуліцкі (Viktor Gomulicki), псэўданім – Фантазы (Fantazy), (1848–1919), польскі пісьменьнік, дасьледчык літаратуры пары польскага пазытывізму, выдавец, бібліяфіл, дасьледчык гісторыі Варшавы; аўтар паэмаў, зборнікаў вершаў, гістарычных раманаў Цудоўная гараджанка, Меч і локаць і інш., гістарычных нарысаў і эсэ, аўтабіяграфічнага раманa Успаміны блакітнага мундурыкa. > падрабязна <

 Можаш  падпісацца на папяровы КАМУНІКАТ kamunikat@poczta.onet.pl

КАМУНІКАТ - 20

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія