|
|
Дзякуючы нам і нашым карэспандэнтам, штодзённа можна даведацца пра нешта новае з жыцьця Польшчы й Беларусі, пра польска-беларускія дачыненьні, праблемы беларускай меншасьці ў Польшчы й польскай у Беларусі. Можна таксама ўзяць удзел у шматлікіх конкурсах, што арганізоўвае нашая рэдакцыя. Рэдакцыя iснуе ад 13 студзеня 1992 г. Складаецца яна зь людзей маладых, апэратыўных і рашучых:
Нарадзілася ў малой мясьціне Козьлікі на Беласточчыне. Вучылася ў Агульнаадукацыйным Ліцэі зь Беларускай Мовай Навучаньня ў Бельску Падляскім, а затым у Катэдры Беларускай Філялёгіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту, зь якой зьвязаная па сёньняшні дзень. У дыплёмнай і кандыдацкай працах закранала пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. Сёньня працуе над тэмай „Беларуская эміграцыя як захавальніца роднай мовы”. Зь Беларускай Службай Радыё Палёнія зьвязаная з моманту пакліканьня рэдакцыі на пераломе 1991/1992 гадоў. Нягледзячы на тое, што амаль цалкам паглынула яе прафэсійная праца, знаходзіць час, каб пайсьці ў тэатар ці філярмонію, альбо сустрэцца зь сябрамі.
Нарадзіўся ў Менску. Вучыўся на факультэце журналістыкі ды паліталёгіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту. Супрацоўнічае з рэдакцыяй ад 1993 г. Цягам працы ў рэдакцыі вёў гумарыстычную рубрыку „Сьмех ды й годзе”, рубрыку „Гартаючы культурныя старонкі”, прысьвечаную цікавым публікацыям у грамадзка-культурнай прэсе Польшчы, дзiцячую рубрыку „Цвыркун”, якая стваралася ў супрацоўніцтве зь вядомым польскім дзіцячым часопісам „Świerszczyk”. Сёньня вядзе рубрыку „Навука й тэхніка”. Асноўныя зацікаўленьні: выяўленчае мастацтва, літаратура, Інтэрнэт. Гарачы прыхільнік беларускай лацінкі, гурту N.R.M. і роварных падарожжаў.
Пад уплывам захапленьня беларускай мовай і культурай паступіла на Катэдру Беларускай Філялёгіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту. У 1998 годзе (яшчэ падчас вучобы) пачала супрацоўнічаць з рэдакцыяй. Вядзе эканамічную перадачу. У Варшаве сумуе па конях, між коньмі – па Варшаве.
“Добры дзень, Шаноўнае Спадарства! Вы слухаеце Беларускую Службу Польскага Радыё з Варшавы,” - гаворачы гэтыя словы, Валера заўсёды хвалюецца, быццам бы першы раз сеў ля мікрафону. Нарадзіўся ў гарадку Воранава, дзяцінства й юнацтва правёў у вёсцы Нача на беларуска-летувіскім памежжы. Анкета: Галоўны прынцып жыцьця – заўсёды быць незалежным Аўтарытэт – Станіслаў Шушкевіч Любімы гістарычны герой – Кастусь Каліноўскі, генэрал Кастусь Езавітаў Беларуская Служба Польскага Радыё – людзі, якіх люблю, зь якімі праводжу большасьць часу й зь якімі, трапіўшы на бязьлюдны востраў, ніколі не прапаў бы Сям’я – любімыя мама, сястра Анжэла й бабуля Віка Мара – ведаю толькі я На Беларускай Службе Польскага Радыё з 1996 году.
У рэдакцыі ад самага пачатку. Камісію, якая вяла набор працаўнікоў рэдакцыі, ачаравала інтэрпрэтацыяй верша Янкі Купалы „Сэрца спытай...”
У 1998 годзе захварэў на рэдкую хваробу - „праца на радыё”; лячыцца не намерваецца. У Беларускай Рэдакцыі працуе з 1999 году. З гэтага часу супрацоўнічае з ІІ Каналам Польскага Радыё, дзе рыхтуе перадачы пра сучаснае мастацтва. Радасьць жыцьця чэрпае з падарожжаў па сьвеце, сустрэчаў зь цікавымі людзьмі, а сілу да жыцьця – з роднай Беласточчыны.
У рэдакцыю прыйшла, каб ня страціць кантакту зь беларускай мовай. Цяпер гаворыць, што праца радыёжурналіста ўцягвае як вір, вырвацца зь якога дапамагаюць муж Валодзя ды дачушка Іра. З рэдакцыяй супрацоўнічае ад 1999 году. Любіць падарожжы й ласункі.
На Радыё працуе ад 1996 году. Была сустваральніцай радыёрубрыкі Рэзананс, цягам нейкага часу займалася ў рэдакцыі эканамічнай тэматыкай, вядучая Канцэрту Віншаваньняў. Сярод зацікаўленьняў – літаратура й кінэматаграфія, сабакаводзтва й конны спорт. Але цягам апошніх гадоў галоўным хобі, якое займае агромністую частку свабоднага й „несвабоднага” часу, зьяўляецца сын Марэк. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Беларуская
Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ |