|
Рэфэрэндум
- камэнтары
Агульнапольскі
рэфэрэндум у справе далучэньня краіны
да эўрапейскіх структураў адбыўся ў
Польшчы 7-8 чэрвеня 2003 г. У цыклі нашых
перадачаў, прысьвечаных інтэграцыі
Польшчы з Эўразьвязам, Анна
Дамбкоўская вяртаецца да гэтага
гістарычнага моманту.
Дзяржаўная Выбарчая Камісія
сьцьвярджае, што ў рэфэрэндуме
ўдзельнічала больш, чым палова
здольных галасаваць грамадзянаў
Польшчы. У сувязі з гэтым, вынік
рэфэрэндуму мае канчатковую юрыдычную
сілу.
9 чэрвеня 2003 году падчас урачыстасьці ў
Каралеўскім Замку ў Варшаве старшыня
Дзяржаўнай Выбарчай Камісіі Фэрдынанд
Рымаж абвесьціў яўку рэфэрэндуму, у
якім палякі вырашылі, што яны хочуць
далучыцца да структараў Эўрапейскага
Зьвязу.
Падчас урачыстага абвяшчэньня вынікаў,
прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі
падзякаваў усім, хто выканалў свой
грамадзянскі абавязак - нягледзячы на
тое, ці яны галасавалі за далучэньне
Польшчы да Эўразьвязу ці супраць.Паводле
прэзыдэнта, вынік эўразьвязаўскага
рэфэрэндуму сьведчыць пра тое, што
палякі дарасьлі да дэмакрытыі:
- Згаданы рэфэрэндум мае
таксама другі аспэкт. Палякі зрабілі
вялікі крок на сваім дэмакратычным
шляху. Мы памятаем боязі: ці будзе
дастатковая яўка? Зьвесткі, якія мы
пачулі сьведчаць пра тое, што згаданы
крок на многа большы, чым мы
спадзяваліся. Польшчы яшчэ далёка да
сапраўднай грамадзянскай супольнасьці,
якая разумее, што галасаваньне
зьяўляецца, як правам і прывілеям, а
таксама абавязкам. Тымчасам я сапраўды
рады, што яўка на рэфэрэндуме склала
больш, чым 51% неабходны дзеля таго, каб
вынік галасаваньня атрымаў
канчатковую юрыдычную сілу.
Яўка на рэфэрэндуме склала 58,85% ад
здольных галасаваць палякаў. 77,45%
удзельнікаў выказаліся за ўступленьне
Польшчы ў Эўразьвяз. Супраць было 22,55%.
Дзеля таго, каб вынік рэфэрэндуму меў
канчатковую юрыдычную сілу, яўка
павінна перакрочыць 50%.
Урачыстае абвяшчэньне канчатковых
вынікаў, было завяршэньнем працэсу
намаганьняў, які спрычыніліся да таго,
што палякі падтрымалі ідэю эўрапуйскай
інтэграцыі.
Вернемся яшчэ раз да эмоцыяў, зьвязаных
з гэтай падзеяй, прыгадваючы
выказваньні й камэнтары палітыкаў,
каталіцкіх гіерархаў, вядомых
грамадзкіх дзеячоў - як прыхільнікаў,
так і праціўнікаў далучэньня краіны да
эўрапейскіх структараў.
У гэтым аспэкце ня можна забывацца пра
голас папы рымскага Яна Паўла Другога,
які таксама ўпісаўся, можна сказаць, у
эўрапэйскую кампанію ў Польшчы. “Польшча
патрабуе Эўропы”- заявіў Ян Павал
Другі падчас сустрэчы з польскімі
паломнікамі на рымскім Пляцы Сьвятога
Пятра. Галава каталіцкага Касьцёла
заклікаў палякаў да інтэграцыі:
- Сёньня, калі Польшча і
іншыя краіны былога гэтак званага “ўсходняга
блёку” уваходзяць ў структуры
Эўрапейскага Зьвязу, я не кажу гэтых
словаў, каб адбіць ахвоту. Наадварот,
згаданыя краіны павінны выканаць
важную місію на старым кантынэнце. Я
ведаю, што ёсьць шмат праціўнікаў
інтэграцыі ў разумею іх турботу пра
захаваньне рэлігійнай і культурнай
тоеснасьці польскай нацыі. Я разумею
таксама занепакоенасьці, зьвязаныя з
эканамічным ладам. Занепакоенасьці тых,
на фоне якіх Польшча здаецца краінай
вялікага патэнцыялу, але таксама
краінай, якая валодае абмежаванымі
сродкамі.
Ян Павал Другі прыгадаў, што
далучэньне Польшчы да эўрапейскіх
структараў, зразумела, на роўных правах
зь іншымі зьяўляецца доказам
гістарычнай справядлівасьці, а таксама
актам узбагачэньня Эўропы. Гэтыя словы
папа рымскі выказаў прыблізна за 2
тыдні да рэфэрэндуму.
У сваю чаргу неўзабаве пасьля
заканчэньня галасаваньня (8 чэрвеня)
камэнтуючы ўступныя вынікі прэм’ер
Лешэк Мілер выказаў сваю гордасьць з
рашэньня палякаў:
- Мы зьяўляемся
грамадзянамі Рэспублікі Польшча, а зь
сёньняшняга дня мы таксама грамадзяне
Эўропы - грамадзяне нашай Польшчы ў
нашай Эўропе. Мы ўносім у Эўропу вялікі
польскі патэнцыял, гонар нашай нацыі,
кфаліфікацыі грамадзянаў, наш запал да
працы. Усё гэта мы будзем павялічваць,
каб у Польшчы жылося лепш, каб было менш
праблемаў, і каб мы маглі будаваць
станоўчую супольную будучыню.
Так энтузіястычна старшыня польскага
ўраду выказваўся адразу ж пасьля
закрыцьця выбарчых участкаў.
Але ўжо менш энтузіязму чуваць у
выказваньні былога прэзыдэнта Польшчы
Леха Валэнсы, якія выявіў, што з
рэфэрэндумам спалучаў шмат боязяў, між
іншым баяўся недастатковай яўкі:
- Я прагназаваў яўку на
ўзроўні 52%, а падтрымку на ўзроўнў 70%.
Тым ня менш, прызнаюся, што я многага
баяўся. З другога боку, трэба згадаць,
што ўмовы былі створаныя сапраўды
страшныя – дэмакратыя апынулася пад
пагрозай. Ня можна ўводзіць гэткіх
прынцыпаў, што калі народ вырашыць так,
дык парлямэнт вырашыць інакш. Таму я
вельмі баяўся нават закранаць гэтую
тэму.
Лех Валэнса падкрэсьліваў таксама,
што цяпер перад палякамі шмат працы,
але падтрымка інтэграцыі дае Польшчы
шанец ліквідацыі дыстанцыі, якая
аддзяляе яе ад Эўропы.
Радасьць палякаў падзялялі таксама
суседнія краіны. Прэм’ер Чэхіі
Ўладымір Шпідля адразу павіншаваў
палякаў, сьцьвярджаючы, што вынік
галасаваньня зьяўляецца доказам таго,
што Польшча - гэта частка Эўропы:
- Калі я пачуў прэзыдэнта Квасьнеўскага
і пазнаёміўся з вынікамі рэфэрэндуму,
толькі тады мае боязі скончыліся. Гэткі
вынік рэфэрэндуму зьяўляецца
наступствам сур’ёзнага
заангажаваньня ўсяго польскага народу.
Я перакананы, што ў кожным народзе
ёсьць гэткія палітычна-актыўныя людзі.
Чэхія якраз тады таксама рыхтавалася
да эўразьвязаўскага рэфэрэндуму, які,
дарэчы, адбыўся ў гэтай краіне 13-14
чэрвеня і таксама закончыўся станоўчым
вынікам.
У сваю чаргу былога прэм’ера Ежы
Бузэка ў сувязі з рэфэрэндумам
занепакоіла іншая справа. Паводле яго,
вынік галасаваньня сьведчыць пра тое,
што ў польскім грамадзтве назіраецца
шмат расчараванасьці дзейнасьцю
палітыкаў.
Пра гэта, на думку Бузэка, сьведчыць
адсотак палякаў, якія ўвогуле ня
ўдзельнічалі ў рэфэрэндуме, альбо
выказаліся супраць далучэньня Польшчы
да Эўразьвязу:
- Трэба памятаць пра тое,
што прыблізна палова палякаў альбо ня
ўдзельнічала ў рэфэрэндуме, альбо
прагаласавала “не”. Гэта павінна
выклікаць адпаведную рэфлексію. Цяпер
мы ўсе, таксама тыя, хто выказаўся
супраць інтэграцыі Польшчы з
Эўразьвязам, далучаемся да эўрапэйскіх
структараў, і мы павінны супольна
змагацца і аднолькава ўяўляць сабе
будучыню. Цяпер ужо няма розьніцаў, ня
гледзячы на тое, што некалькі гадзінаў
таму мы галасавалі па рознаму.
Гданскі мітрапаліт, арцыбіскуп
Тадэвуш Гацлоўскі, прызнаў, што
Каталіцкі Касьцёл таксама выразна
заангажаваўся ў рэфэрэндумную
кампанію. Паводле каталіцкага гіерарха,
вялікае значэньне ў гэтым аспэкце мелі
словы папы рымскага (прыведзеныя намі
на пачатку):
- Я перакананы, што тыя,
хто быў адкрыты на дыскусію паслухалі
папу рымскага і ўзялі пад увагу ягонае
вельмі адназначнае выказваньне. У сваю
чаргу, тыя, хто загадзя вырашыў не
згаджацца на магчымае далучэньне
Польшчы да эўразьвязаўскіх структараў,
думаю, што нават папу рымскага
ўспрынялі з маўчаньнем.
На думку пісьменьнiка, палітыка і
шматгадовага дырэктара польскай
рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа Яна
Новака-Езяранскага, рэфэрэндум быў
пераломным момантам, які адкрыў новыя
магчымасьці разьвіцьця Польшчы:
- Далучэньне да найбольшага супольнага
рынку збыту адкрывае магчымасьці
эканамічнага
разьвіцьця Польшчы і
ейнага выйсьця з дэпрэсіі, у якой
краіна знаходзіцца ад часоў падзелаў.
Гэта рэалізацыя апошнягга этапу мараў:
свабода, дэмакратыя, дабрабыт.
Ян Новак-Езяранскі прыгадаў, што яшчэ
некалькі дзесяткаў гадоў таму ніхто не
паверыў бы ў тое, што Польшча апынецца
перад гэткай гістарычнай магчымасьцю.
Вынікі рэфэрэндуму – гэта таксама
заслуга эфэктыўнай інфармацыйнай
кампаніі – лічыць міністар па
пытаньнях эўрапейскага рэфэрэндуму
Лех Нікольскі – бо ў кампанію, якая
мела грамадзянскі характар, уключыліся
новыя асяродзьдзі, не заўсёды актыўныя
на палітычнай сцэне:
- Я суцешыўся, што праца тысячаў людзей
дала станоўчы плён, бо рашучая
большасьць грамадзтва сьцьвярджала,
што яна была добра паінфармаваная.
Вынік рэфэрэндуму сьведчыць пра тое,
што палякі, калі трэба, здольныя
змабілізаваць свае сілы – дадаў
міністар Нікольскі.
Міністар замежных справаў Польшчы
Ўладзімеж Цімашэвіч прызнаў, што
пасьля першага дня галасаваньня, калі
яўка склала толькі 17,6%, ён пачаў
хвалявацца:
- Цягам апошніх трох
гадзінаў галасаваньня я адчуваў боязі,
таму што, калі я слухаў
радыёпаведамленьні , я адчуваў
нэрвовасьць журналістаў, якія
прыгадвалі, што каб пасьпець перад
закрыцьцём выбарчых участкаў людзі
павінны абмінаць вулічныя коркі. На
падставе гэтага я мог здагадацца, што
зь яўкай, відавочна, ня ўсё добра.
У сваю чаргу лідэр радыкальнай
нацыянал-каталіцкай партыі Ліга
Польскіх Сем’яў Раман Гертых дзякаваў
усім, хто ў эўразьвязаўскім
рэфэрэндуме выказаўся супаць ідэі
інтэграцыі Польшчы. Раман Гертых
падкрэсьліў, што гэткае рашэньне
людзям было вельмі цяжка прыняць:
- Была аглушальная прапаганда, якая
заняла 99% часу ў дзяржаўных і прыватных
электронных СМІ. Сёньня сказаць „не”
было вельмі цяжка. Аднак, нягледзячы на
ўсё гэта, так зрабіла каля 4 мільёнаў
людзей – гэта мяне суцяшае. Ліга
Польскіх Сем’яў атаясамлівалася з
найбольш эўраскептычнай часткай
польскага грамадзтва, хаця ў нашых
шэрагах ёсьць і прыхільнікі Эўразьвязу.
А гэта, на маю думку, сьведчыць пра тое,
што партыя мае таксама іншыя козыры.
Для Яна Кулакоўскага – першага
польскага прадстаўніка ў чальцоўскіх
перамовах з Эўразьвязам – вынік
рэфэрэндуму зьяўляецца посьпехам усіх
асобаў, якія заангажаваліся ў працэс
перамоваў з Эўрапеэйскім Зьвязам:
- Я ведаў, што ў
галасаваньні перамогуць галасы
падтрымкі, але я крыху баяўся за яўку.
На шчасьце, нашыя боязі былі
беспадстаўныя. Палякі- народ разумны,
які ведае, што месца Польшчы ў
Эўрапейскім Зьвязе. Цяпер мы павінны
падрыхтавацца да станоўчага
чальцоўства ў Эўразьвязе, прысьпешыць
заканатворчую працу, і добра
падрыхтавацца да выбараў у Эўрапейскі
Парлямэнт. Каб Польшчу ў гэтай
стркутуры прадстаўлялі вартасныя
дэпутаты.
Меркаваньнем Яна Кулакоўскага варта
было пачаць чальцоўскія перамовы.
Аднак цяпер перад Польшчай наступныя
заданьні, напрыклад падрыхтоўка да
эфэктыўнага выкарыстаньня эўрапейскіх
сродкаў дапамогі.
Падчас рэфэрэндуму палякі адказалі на
пытаньне: ”Ці згаджаецеся Вы на
далучэньне Польшчы да Эўрапейскага
Зьвязу?”. Згодна з польскім
заканадаўствам, дзеля таго, каб вынік
галасаваньня меў канчатковую
юрыдычную моц, яўка павінна скласьці
больш за 50% здольных галасаваць палякаў.
|