БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
КАМУНІКАТ 2 / 2003 (22)

Эўрапейская Інфармацыйная Кампанія


Пачатак акцыі інфармаваньня польскага грамадзтва пра эўрапейскую інтэграцыю цяжка назваць кампаніяй. У Польшчы можна выдзяліць тры гэтак званыя “інфармацыйныя этапы”.

Першы, ”уступны этап” – быў на пачатку 90-х гадоў, і фармуляваўся амаль да 1999 г., калі была сафрмуляваная “Праграма Інфармаваньня Грамадзтва”, якая акрэсьлівала розныя інфармацыйныя элемэнты, між іншым, грамадзкіх партнэраў на тэрыторыі ўсе Польшчы.

Падчас першага этапу была створаная сетка Рэгіянальных Цэнтраў Эўрапейскай Інфармацыі. Пры дапамозе 35 такіх рэгіянальных цэнтраў вялося інфармаваньне ўсяго грамадзтва, усіх грамадзкіх групаў.

Наступным этапам было прыняцьцё чарговай Інфармацыйнай Праграмы, засяроджанай на працэсе чальцоўскіх перамоваў і ягоным заканчэньні.

Паводле Анны Туз – выканаўцы абавязкаў намесьніка дырэктара Дэпартамэнту Грамадзкай Сувязі і Эўрапейскай Інфармацыі Ведамства Камітэту Эўрапейскай Інтэграцыі, дзеяньні на згаданым этапе засяроджваліся на трох элемэнтах.


- Першы элемэнт гэта праца з мэдыямі: арганізацыя сэмінараў для журналістаў, ці тэндэры для Сродкаў Масавай Інфармацыі, у якіх яны самі прапанавалі разнастайныя інфармацыйныя праекты. Другім элемэнтам былі нашыя публікацыі, накіраваныя да рознага роду грамадзкіх групаў. І трэці элемэнт – на пачатку тэрміну сваіх паўнамоцтваў прэм’ер склікаў Нацыянальную Раду Эўрапейскай Інфармацыі - грамадзкі ворган, які складаецца з прадстаўнікоў розных асяродзьдзяў: навукоўцаў, прадпрымальнікаў, журналістаў, мастакоў ігд. Сярод гэтых людзей была абраная група, якая езьдзіла па невялікіх гарадох і вёсках, каб сваім аўтарытэтам прыцягнуць людзей на сусрэчы і пераканаць іх у слушнасьці ідэі эўрапейскай інтэграцыі.

Пазьней узьнікла Бюро Ўпаўнаважанага Ўраду па Пытаньнях Эўрапэйскай Інтэграцыі на чале зь міністрам Лехам Нікольскім, якое рэалізавала сваю праграму інфармаваньня грамадзтва. Гаворка йдзе пра рознага роду рэклямныя ролікі ці кароткія фільм, трансьляваныя рознымі тэлеканаламі. Апрача таго былі шматлікія радыёперадачы.
Тры згаданыя элемэнты спрычыніліся да таго, што польскае грамадзтва адчувала сябе лепш паінфармаваным – пра гэта сьведчылі адпаведныя апытаньні грамадзкай думкі.

Тым часам Эўрапейская Інфармацыйная Кампанія не закончылася на эўразьвязаўскім рэфэрэндуме. Цяпер пачынаецца ейны трэці этап!

- Ведамства Камітэту Эўрапейскай Інтэграцыі апрацавала прынцыпы інфармацыйных дзеяньняў цягам пэрыяду, які папярэджвае далучэньне Польшчы да Эўразьвязу. Гэта пэрыяд да 30 красавіка 2004 г. і цягам гэтага часу надалей будуць засяроджвацца на інфармацыі й сэмінарах. Цяпер, калі ўжо вырашана, што Польшча станецца чальцом Эўразьвязу, усе грамадзкія групы, асабліва тыя, якія цікавяцца эканомікай Эўразьвязу, павінны ведаць будучыню. На дзейным этапе вельмі важнай зьяўляецца магчымасьць выкарыстаньня таго, што прапануе Эўразьвяз. Таму мы стараемся цяпер правесьці шырокамаштабныя шкаленьні, скаардынаваныя зь дзяржаўнай адміністрацыяй, якая адказвае за паасобныя, можна сказаць, часткі эўразьвязаўскіх сродкаў. Тут гаворка йдзе галоўным чынам пра Ведамства Працы і Эканомікі, Ведамства Сельскай Гаспадаркі, Ведамства Інфраструктуры. Асабліва важным пунктам у нашай праграме зьяўляюцца выбары ў Эўрапейскі Парлямэнт, тым больш, што палякі наогул мала ведаюць пра тое, як той Эўрапейскі Парлямэнт дзейнічае, і як трэба падрыхтавацца да гэтай падзеі. І ўрэшце яшчэ адна справа: мы хочам адзначыць урачысты момант далучэньня Польшчы да Эўразьвязу, дзень 1 траўня 2003 году.

Якая сума грошай была прызначаная Польшчай на інфармацыйную кампанію? Ці можна параўнаць яе да сумаў, што выдаткавалі іншыя краіны?

- Я маю ўражаньне, што сродкі, якімі валодала Польшча, сапраўды не былі вялікімі. Мы стараліся арганізаваць усё на базе працы нашых калегаў у рэгіёнах і тут, у Ведамстве Камітэту Эўрапейскай Інтэграцыі. Трэба ўспомніць таксама праект Гмінных Цэнтраў Эўрапейскай Інфармацыі, які ўзьнік на падставе паразуменьня між Упаўнаважаным Ураду па Справах Эўрапейскай Інфармацыі й міністрам працы, у выніку чаго сваю першую працу знайшло каля 2,5 тысяч выпускнікоў. Пры выдаткаваных грошах іхная роля таксама была значная. Так, што я ня думаю, каб - у параўнаньні зь іншымі краінамі - грошы, выдаткаваныя Польшчай былі вялікія.

Ці на цяперашнім этапе можна падсумаваць гэтыя пачатковыя крокі Інфармацыйнай Кампаніі і зрабіць высновы адносна будучых дзеяньняў?

- Тое, што вынік рэфэрэндуму быў станоўчы - у нейкай ступені – таксама наступства Інфармацыйнай Кампаніі. Напэўна мы рабілі таксама розныя памылкі, якія нам яшчэ доўга будуць прыпамінаць. Праціўнікі інтэграцыі будуць наракаць, што грошы на кампанію былі выдаткаваныя неадпаведным чынам ці бяз сэнсу. Я думаю, што будзе яшчэ час, каб рабіць высновы. Інфармаваньне грамадзтва ня будзе спыненае 1 траўня 2004 году. Я перакананая, што мы будзем вучыцца ня толькі на памылках, але й на станоўчых прыкладах. Будзем вучыцца, як інфармаваць грамадзтва пра Эўразьвяз, будучы ўжо ў складзе гэтай структуры.

Як мы ўжо згадалі, распаўсюджваньнем ведаў пра ідэю інтэграцыі Польшчы з Эўрапейскім Зьвязам і пра сам Зьвяз займаецца 35 Рэгіянальных Цэнтраў Эўрапейскай Інфармацыі.

Паводле Монікі Карпук з Варшаўскага Цэнтру Эўрапейскай Інфармацыі, пасьля эўразьвязаўскага рэфэрэндуму характар інфармацыйнай дзейнасьці таксама крыху зьмяніўся.


- Цяпер усё крыху зьмянілася, бо кампанія мае больш інфармацыйны, чым папулярызатарскі характар. Апрача таго была падрыхтаваная новая праграма дзеяньняў нашай установы. Цяпер мы хацелі б засяродзіць большую ўвагу на дэталёвай інфармацыі. Нам ужо вядома пра што людзі найчасьцей пытаюць, і што яны хочуць ведаць. Інфармаваньне грамадзтва адбываецца як у выглядзе адказаў на пытаньні, накіраваныя да нас нерасрэдна, так і ў выглядзе публікацыяў, сустрэчаў з экспэртамі. Напэўна цягам бліжэйшых месяцаў будуць рэалізавацца менавіта гэткія заданьні.

Ці палякі баяцца Эўрапейскага Зьвязу цяпер, пасьля станоўчага выніку рэфэрэндуму?

- Рашэньне ўжо прынятае, і цяпер людзі, якія да нас зьвяртаюцца, не гавораць пра свае боязі, а шукаюць канкрэтных вырашэньняў сваіх магчымых праблемаў. Гаворка пра пытаньні зьвязаныя з эканамічнай дзейнасьцю, вучобай за мяжой, прызнаньнем дыплёму заканчэньня ВНУ, ці справы, зьвязаныя з магчымасьцю працы ў эўразьвязаўскіх краінах. Цяпер у нас больш канкрэтных пытаньняў і меней боязяў.

Інфармацыйная кампанія, якую Польшча вядзе па дарозе ў эўрапэйскія структуры, працягваеца ня толькі ў самой Польшчы, але й за мяжой.

Пра дзеяньні, якія павінны папулярызаваць Польшчу і ідэю ейнага далучэньня да Эўразьвязу, мы запыталі дырэктара Аддзелу Прамоцыі Міністэрства Замежных Справаў Польшчы Яраслава Шчэпанкевіча:


- Перадусім важна разьвіваць раней напрацаванае прыладзьдзе прамоцыі. Гэта ў першую чаргу праграма гэтак званых “азнаямляльных візытаў” для асяродзьдзяў, якія ўплываюць на грамадзкую думку, напрыклад, журналістаў з чальцоцоўскіх краінаў. Гэта выдадзеная на розных мовах сэрыя брашураў, прысьвечаных розным тэмам: польскай культуры, мове, мастацтву, навуцы, вядомым месцам, магчымасьцям эканамічнай дзейнасьці. Гэта таксама публікацыі для дзяцей.

Далей трэба ўспомніць пра польскую інтэрнэтную старонку (www.msz.gov.pl), якая дзейнічае на некалькіх мовах, пра арганізацыю масавых мерапрыемстваў з мэтай прамоцыі Польшчы ў сьвеце, напрыклад, гэтак званы “Польскі год”, які сёлета працягваецца ў Швэцыі, а ў будучым годзе ён заплянаваны ў Францыі. Трэба ўспомніць таксама пра выставы ці іншыя культурныя падзеі, вызначаныя Ведамствам Культуры ці міжнароднымі арганізацыямі, напрыклад, UNESCO.

Характэрнай рысай усіх сучасных праграмаў прамоцыі зьяўляецца дэцэнтралізацыя й дапасаваньне да канкрэтных умоваў, патрабаваньняў. Такім чынам адбываецца таксама ў выпадку прамоцыі Польшчы за ейнымі межамі. Толькі польскія амбасады й польскія ўстановы, якія дзейнічаюць на месцы ўмеюць дакладна акрэсьліць мясцовыя патрэбы. Тым часам умовы ў паасобных чальцоўскіх краінах выразна адрозьніваюцца. Ці ў выпадку ўсходніх суседзяў Польшчы неабходны асаблівы падыход?

- Гэтыя краіны знаходзяцца на этапе трансфармацыі (зразумела, за выключэньнем балтыйскіх дзяржаваў), таму вельмі важна падкрэсьліваць каштоўнасьці зьвязаныя з дэмакратыяй, плюралізмам, паказваць нашыя дасягненьні - проста заахвочваць згаданыя краіны да абраньня дэмакратычнай мадэлі. З другога боку, надзвычайная роля Польшчы вынікае зь ейнага чальцоўства ў NATO. Мы вымушаныя тлумачыць сваю ролю ў структурах Паўночна-Атлянтычнага Пакту. Трэба памятаць пра тое, што грамадзкая думка ўсходніх суседзкіх краінаў з чыста гістарычных меркаваньняў адмоўна ставіцца да NATO.

А што можа стацца галоўным козырам, сымбалем Польшчы ня толькі ў Эўрапейскім Зьвязе, але і ў сьвеце?

- Несумненна, асноўным козырам, ці спэцыялізацыяй Польшчы ў Эўразьвязе зьяўляецца культура. Я маю на ўвазе ня толькі нашых ляўрэатаў Нобэлеўскай узнагароды, але й маладых мастакоў. На гэты польскі козыр зьвяртаюць увагу таксама замежныя дыпляматы. Наступнай важнай справай зьяўляецца турызм. Геаграфічныя ўмовы Польшчы вельмі спрыяюць разьвіцьцю гэтак званага “актыўнага турызму”. Трэба ўспомніць таксама пра патэнцыял польскай эканомікі, ці інвэстыцыйную прывабнасьць нашай краіны.

Апрача таго важны таксама ўдзел Польшчы ў замежных, усясьветных падзеях, ці гуманітарная дапамога, якую нашая краіна аказвае. Ня можна забывацца й пра гэтак званую “усходнюю палітыку” Польшчы. Мы зьяўляемся, можна сказаць, брамай для нашых усходніх суседзяў, якія могуць скарыстацца польскім досьведам трансфармацыі дзяржаўнага ладу. Я думаю, што Ўкраіна й Беларусь у працэсе рэфармаваньня сваіх структураў будуць глядзець на прыклад Польшчы.

Апошнім часам камэнтатары крытыкуюць прамоцыю Польшчы за мяжой за адсутнасьць каардынацыі дзеяньняў паасобных установаў ці ворганаў.

- Трэба памятаць пра тое, што ў Польшчы пасьля 1989 г. на практыцы сыстэма прамоцыі была ліквідаваная, бо яна ўспрымалася як прапаганда, дарэчы, цалкам адарваная ад умоваў сучаснага сьвету. Толькі праз 10 гадоў, падчас якіх краіна замацоўвала сваю пазыцыю ў эўрапейскіх і ўсясьветных структурах, бачны кшталт неабходнай прамоцыі Польшчы. Тым часам, незалежна ад структараў, якія ў будучыні будуць займацца стварэньнем адпаведнага вобразу Польшчы на міжнароднай арэне, дзеяньні павінны абапірацца на супрацу паміж урадам і грамадзтвам. Пытаньне прамоцыі павінна стацца адным з заданьняў няўрадавых арганізацыяў. Яны маюць тое, чаго ўраду не стае: яны больш трывалыя, больш стабільныя ў часе і не залежаць ад выбарчых ўмоваў.

На сваім шляху ў Эўразьвяз Польшча вымушаная змагацца ня толькі з чыста польскімі боязямі і стэрэатыпамі, але і з перадузятасьцямі, бачнымі таксама ў грамадзтвах краінаў-чальцоў Эўразьвязу. Што рабіць?

- Немцы баяцца заліву рабочай сілы. Гішпанцы – канкурэнцыі ў барацьбе за сродкі структурных фондаў. Кожная краіна мае свае праблемы.

Тым часам, маім гледзішчам, цяпер найважнейшай справай зьяўляецца напрацоўка станоўчага вобразу Польшчы й паляка ў сьвеце. Гэта галоўная задача, якая мае глыбокія грамадзкія і эканамічныя наступствы. Чым лепей ставяцца да нейкай краіны, тым больш папулярныя яе тавары, і тым большая міжнародная пашана.

Дзякуй за размову.

Анна Дамбкоўская

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія