БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
КАМУНІКАТ 2 / 2003 (22)

Уладзiмеж Цімашэвіч: Польшча – адвакатка Беларусі

 

Інтэрвію зь Міністрам Замежных Справаў Польшчы Ўладзімежам Цімашэвічам

Скажыце, калі ласка, як вы ўспрымаеце момант падпісаньня атэнскага Трактату аб далучэньні Польшчы да Эўрапейскага Зьвязу?


- Зразумела, гэта была вялікая ўрачыстасьць, але дыскусія пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу, пасьля ўводзінаў Жыскарда Д’Эстэна была вельмі глыбокая й пабудаваная на аргумэнтах. Гэта была дыскусія пра кшталт будучага Эўрапейскага Зьвязу. Сустрэча ў Атэнах не была выключна фармальнай цырымоніяй.

Спадар міністар, ці пашырэньне Эўразьвязу на сёньняшні дзень мае больш палітычнае ці эканамічнае значэньне?

 

- І палітычнае, і эканамічнае. Мы пашыраем супольны рынак, павялічваем шанцы на хутчэйшае эканамічнае разьвіцьцё краіны, але адначасова ствараем групу 25 краінаў, якія жадаюць супрацоўнічаць між сабой ня толькі пры вырашэньні эўрапейскіх пытаньняў, але таксама пытаньняў міжнародных – у адносінах да эўрапейскага кантынэнту. Прынамсьці ў гэтым сэнсе маем палітычнае вымярэньне пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу. Я сказаў бы, што пашырэньне Зьвязу зьяўляецца найбольш складаным праектам у гісторыі міжнародных адносінаў. Ніколі не было структуры, якая арганізавала б супрацоўніцтва такой вялікай колькасьці краінаў, у такой колькасьці галінаў адначасова і настолькі грунтоўна. У гісторыі не было яшчэ такой падзеі, і гэта вельмі важна, што Польшча прымае ў ёй удзел.

Якім чынам пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу паўплывае на палякаў, што жывуць паза межамі Польшчы, асабліва тых у краінах „пятнаццаткі”?

- Перш за ўсё мы наблізімся адны да другіх – я маю на ўвазе палякаў у Польшчу й іх суродзічаў з Эўропы. Апрача таго мы атрымаем большыя магчымасьці ўплыву там, дзе правы палякаў маглі б больш шанаваць. Несумненна, далучэньне Польшчы да Эўрапейскага Зьвязу зьяўляецца добрай навіной для палякаў па-за межамі краіны. Мы ўсе павінны задумацца, якім чынам палякі расьсеяныя ня толькі па Эўропе, але й па ўсім сьвеце, змогуць адчуць далучэньне Польшчы да Зьвязу. Палякі, якія жывуць у краінах, што будуць межаваць з Эўразьвязам – я маю на ўвазе перш за ўсё Ўкраіну й Беларусь – адчуюць пашырэньне разам з больш актыўнай палітыкай пашыранага Эўразьвязу.

Спадар міністар, слухачы Радыё Палёнія, гэта між іншым украінцы, расейцы, беларусы. Польшча ўводзіць візавы рэжым у дачыненьні да грамадзянаў гэтых краінаў. Што вы маглі б сказаць гэтым людзям, каб яны не баяліся ўвядзеньня візаў?

- Пашырэньне Эўразьвязу зьяўляецца добрай навіной для ўсходніх суседзяў Польшчы. Прыгадайма сабе час, калі Польшча задумлівалася наконт свае прыналежнасьці, свайго месца ў аб’яднанай Эўропе. Тады нам дапамаглі немцы. Добра мець суседа, які зьяўляецца чальцом Эўрапейскага Зьвязу; суседа, які ня толькі разумее, але таксама хоча дапамагаць сваім суседзям, што застаюцца па-за структурай. Мы ўжо даказалі, што менавіта такім чынам думаем. Апрацаваная намі канцэпцыя будучай супольнай усходняй палітыкі Эўрапейскага Зьвязу заключае ў сабе думку, што ў Эўропе ня можа быць падзелаў. Існуе патрэба супрацоўніцтва й падтрымкі ўсіх дзеяньняў на карысьць разьвіцьця альбо падтрымкі дэмакратычнага ладу, эканамічнага разьвіцьця ўсходніх суседзяў Польшчы. Гэта зразумела доўгі й няпросты працэс. Гэты працэс можа даць пэўныя вынікі ў пэрспэктыве міжнародных адносінаў. Я маю на ўвазе нават каля 10 гадоў. Тым ня менш, калі б я быў беларусам альбо ўкраінцам, я быў бы рады, што разам з далучэньнем Польшчы да Зьвязу я атрымліваю адваката сваёй справы ў Эўразьвязе.

Як Вы бачыце значэньне Польшчы ў пашыраным Эўрапэйскім Зьвязе? Якое месца зойме Польшча сярод краінаў, якія ўжо зьяўляюцца чальцамі Зьвязу й краінаў, якія далучацца ў 2004 г.? Ці Польшча будзе – і ці наогул яна мае такое жаданьне – аказваць уплыў на супольную ўсходнюю палітыку Эўрапейскага Зьвязу?

- Гэта залежыць прынамсьці ад дыух істотных чыньнікаў. Па-першае, ад фармальнай пазыцыі Польшчы – а яна моцная. Ужо падчас саміту Зьвязу ў Ніцы было вырашана, што Польшча атрымала вялікае прадстаўніцтва ў Эўрапейскім Парлямэнце, шмат галасоў у Эўрапейскай Радзе. Таксама як і астатнія краіны-кандыдаткі, нас запэўнівалі, што грамадзянін Польшчы будзе кандыдатам на пасаду аднаго са зьвязаўскіх камісароў. Але другім, можа нават і важнейшым фактарам зьяўляецца нашая актыўнасьць, нашая прафэсійнасьць. Такім чынам мы можам загарантаваць сабе ў Эўразьвязе моцную пазыцыю, і мне здаецца, што Польшча ўжо як кандыдатка мае моцную пазыцыю ў Эўразьвязе.

Дзякуй за размову.

Інтэрвію запісаў Тамаш Саевіч

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія