БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
КАМУНІКАТ 2 / 2003 (22)

Рапарт Amnesty International 2003


 

Міжнародная арганізацыя, якая займаецца парушэньнямі правоў чалавека ў сьвеце – Amnesty International (Міжнародная Амністыя) - агучыла штогадовы рапарт, прысьвечаны парушэньням правоў чалавека ў сьвеце ў 2002 годзе. Прэзэнтацыя рапарту адбылася адначасова ў цэнтралі арганізацыі ў Лёндане ды шматлікіх краінах сьвету. 28 траўня рапарт Міжнароднай Амністыі агучаны быў таксама ў Варшаве.

Сёлетні рапарт праваабарончай арганізацыі апублікаваны пад загалоўкам „Пакуты ў ценю”. Гаворка йдзе пра розныя парушэньні правоў чалавека, якія не былі асьветленыя ва ўсясьветных Сродках Масавай Інфармацыі. „Сёньня выступае пагроза найбольшай небясьпекі з часоў завяршэньня жалоднай вайны” – канстатуе ва ўступе да Рапарту Міжнароднай Амністыі Ірэнэ Хан, генэральны сакратар арганізацыі. „У цэнтры ўвагі міжнароднай грамадзкай думкі цягам апошняга году была вайна ў Іраку, у сувязі з чым не гаварылася шмат на тэму канфліктаў у Чачні, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, ці Афганістане” - сьцьвярджаецца ў рапарце.

Частка рапарту прысьвечаная, як штогод, і Беларусі, і здаецца, што з году ў год колькасьць абзацаў, прысьвечаных пытаньню парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, павялічваецца. Amnesty International адзначае, што мінулы год прайшоў у Беларусі пад знакам пагаршэньня стасункаў зь міжнароднымі арганізацыямі й структурамі, такімі як: Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы, ці Парлямэнцкая Асамблея Арганізацыі па Бясьпецы й Супрацоўніцтве ў Эўропе. Прыгадаем, што абедзьве арганізацыі неаднаразова зьвярталіся да афіцыйнага Менску, патрабуючы ўвядзеньня зьменаў у галіне правоў чалавека й высьвятленьня лёсу зьніклых у Беларусі асобаў. Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы стварыла нават адмысловую камісію па пытаньні дасьледаваньня лёсу зьніклых у Беларусі асобаў.

Як ня дзіўна – на думку Amnesty International – 2002 год характарызаваўся ў Беларусі павелічэньнем ціску на незалежныя СМІ. „Улада, выкарыстоўваючы закон аб паклёпе на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, абмяжоўвала гарантаваную законамі свабоду прэсы” – сьцьвярджаецца ў рапарце. На аснове гэтага артыкулу да абмежаваньня волі былі прысуджаныя журналісты незалежнай гарадзенскай газэты ,,Пагоня" Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка.

Іншыя атакі ў бок журналістаў – гэта нявысьветленыя дзяржаўнымі ворганамі выпадкі зьбіцьця журналістаў і пісьменьнікаў. У рапарце згадваецца выпадак зьбіцьця нашага калегі з Радыё Рацыя – Генадзя Кесьнера, якога невядомыя злачынцы зьбілі 28 верасьня 2002 году ў Менску.

Але беларуская дзяржава ня толькі змагалася са свабодай слова, яна змагалася таксама з праваабаронцамі. 30 верасьня Калегія Адвакатаў у Менску паведаміла вядомую беларускую адвакатку Веру Страмкоўскую, што не дазволіць ёй падарожнічаць па-за межы краіны. Страмкоўская прымала ўдзел на канфэрэнцыі АБСЭ ў Варшаве, у час якой крытычна ацэньвала Калегію Адвакатаў у Менску за ўплыў, які аказвае яна на працу адвакатаў.

Чарговы раз у рапарце вяртаецца справа нявысьветленых зьнікненьняў. Чарговы раз рапарт адзначае шматлікія выпадкі затрыманьня апазыцыянэраў, якія потым стаюцца ахвярамі зьнявагаў з боку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў. У рапарце прыгадваецца справа рок-музыкі Стаса Пачобута, які быў моцна зьбіты міліцыянерамі пасьля затрыманьня.

На канец часткі рапарту, прысьвечанай Беларусі, згадваецца, што Беларусь засталася адзінай краінай у Эўропе, дзе надалей існуе сьмяротнае пакараньне. У верасьні 2002 году міністар унутраных справаў Беларусі пацьвердзіў, што да верасьня ў 2002 годзе 5 асобаў было ў Беларусі пакараных сьмерцю.

Згаданая ў Рапарце Міжнароднай Амністыі праваабаронца Вера Страмкоўская лічыць, што сытуацыя правоў чалавека ў Беларусі цягам мінулага году пагоршылася.

Страмкоўская: „У Беларусі сытуацыя на сёньняшні дзень складаецца такім чынам, што зачыняецца шмат няўрадавых арганізацыяў. Таксама зачыняюцца газэты. І гэта толькі малыя карціны да агульнага партрэта таго, што адбываецца з правамі чалавека ў Беларусі. Таму я лічу, што сытуацыя ўсё ж такі пагаршаецца. Я, як незалежная адвакатка, выяжджала на міжнародныя канфэрэнцыі, выступала, кажучы пра тое, што на сёньняшні дзень ёсьць у беларускай судовай сыстэме; што трэба рабіць, каб зьмяніць гэтую сытуацыю; у якіх пытаньнях можа нам дапамагчы міжнародная супольнасьць. Я гаварыла аб гэтым адкрыта – гэта не падабалася нашым службовым асобам. І на адной з такіх канфэрэнцыяў –якраз прысьвечанай пытаньням судовай сыстэмы, якую ў Варшаве ладзіла АБСЭ, я мела свой выступ. Пасьля яго мне было забаронена выехаць на Дэмакратычны Форум у Сэуле, а нават на міжнародныя канфэрэнцыі. На шчасьце, пад ціскам міжнароднай супольнасьці, яны вымушаныя былі адпусьціць мяне. Я наведала дэмакратычны Форум у Сэуле”.

Вера Страмкоўская лічыць, што ў Беларусь павінна пряжджаць як найбольшая колькасьць прадстаўнікоў міжнародных структураў, каб мець погляд на цяперашнюю сытуацыю ў краіне.

Страмкоўская:”Калі ў нас ня будзе магчымасьцяў сустракацца зь міжнароднай супольнасьцю, калі міжнародная супольнасьць ня ўбачыць на свае вочы, што робіцца ў Беларусі - гэта не на карысьць нашай дзяржаве. Трэба, каб былі сувязі паміж Беларусяй і Эўропай”.

Польскі аддзел Міжнароднай Амністыі мае гэтак званую „беларускую праграму”, дзе актыўна займаецца маніторынгам сытуацыі правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведаміла нам прэсавы сакратар польскага бюро міжнароднай арганізацыі, Мірэлла Панэк.

Панэк: „Беларусь, побач з Расеяй, Турцыяй і Кітаем, зьяўляецца адной з прыярытэтных краінаў для польскага аддзелу Міжнароднай Амністыі. Мы займаемся пералічанымі краінамі вельмі дакладна. Вельмі дакладна сочым за тым, што адбываецца ў гэтых краінах у галіне правоў чалавека. Мы арганізуем розныя акцыі пісаньня лістоў – так як у абарону зьняволяных журналістаў. Зьвяртаемся таксама з заклікамі да ўладаў, калі парушаюцца ў Беларусі правы чалавека.”

Больш падрабязна пра працу польскага аддзелу Amnesty International у галіне правоў чалавека ў Беларусі - у адным з бліжэйшых выпускаў Трэцяга Сэктару.

Адрас афіцыйнай старонкі Amnesty International Polska

www.amnesty.org.pl

Хочаш агучыць у эфіры паведамленьні пра дзейнасьць Тваёй арганізацыі, альбо пракамэнтаваць матэрыял? Напішы ў Трэці Сэктар!

Тамаш Саевіч

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія