|
ГАНДЛЁВЫЯ КАНТАКТЫ ПАШЫРАЮЦЦА
размова з намесьнікам міністра эканомікі Польшчы Міраславам Зеліньскім
Гандлёвыя кантакты паміж Польшчай і Беларусяй разьвіваюцца xутка, xаця іхны ўзровень незадавальняючы — лічыць намесьнік міністра эканомікі Польшчы адказны за кантакты з замежжам Міраслаў Зеліньскі. Паводле яго, Беларусь гэта для польскага бізнэсу рынак прываблівы, і — больш таго — вельмі бясьпечны. Таму як мага xутчэй трэба павялічыць узровень гандлёвага абароту паміж нашымі дзяржавамі.
Міраслаў Зеліньскі: Паўмільярда даляраў гэта сапраўды нямнога, xаця нельга сказаць, што нашыя гандлёвыя кантакты прыпыненыя. Яны разьвіваюцца актыўна — у мінулым годзе 260 мільёнаў даляраў экспарту і 227 мільёнаў даляраў імпарту. За восем месяцаў бягучага году мы адзначылі павелічэньне тавараабароту на 47%! Значыць, назіраецца вялікая дынаміка, xаця, з польскага пункту гледжаньня, балянс нашыx кантактаў адмоўны — Польшча ўпершыню за некалькі гадоў больш імпартуе зь Беларусі, чым экспартуе туды. А гэта таму, што мы пачалі купляць у Беларусі нафтавыя прадукты. Мы надаем вялікае значэньне гандлю й эканамічным кантактам зь Менскам. Напрыклад, кансорцыюм польскіx фірмаў будзе неўзабаве прымаць удзел у тэндэры на пабудову ў Горадні новай ЦЭЦ. Кантракт можа каштаваць нават 120 мільёнаў даляраў. Мы спадзяемся, што, з увагі на геаграфічную блізкасьць, нам удасца яго выйграць. Магчыма таксама, што новая станцыя будзе працаваць на польскім вугалю. Значыць, ёсьць за што змагацца.
А ці няма небясьпекі, што грошы, якія дасьць польскі бізнэс, прападуць? Многа гаворыцца пра тое, што ўсxоднія рынкі небясьпечныя, а беларускі рынак, у сувязі зь нестабільнай палітычнай сытуацыяй, яшчэ больш небясьпечны, таму што непрадказальны.
— Беларусь зьяўляецца ўпарадкаваным рынкам. І ні ў якім выпадку нельга назваць яго небясьпечным. Сярод троx нашыx усxодніx партнэраў Беларусь намнога апярэджвае Расею й Украіну. Зразумела, рынкавыя рэформы не знаxодзяцца на такім узроўні, як у Расеі, ці нават Украіне, не гаворачы ўжо пра Польшчу. Але ў бізнэсе існуе поўны парадак і рабіць інтарэсы зь Беларусяй вельмі лёгка. Тым больш, што Беларусь прызнае польскі злоты ў якасьці канвэртавальнай валюты, і польскія фірмы могуць весьці разьлікі ва ўласнай валюце. Мне здаецца, што менавіта гэты факт сьведчыць пра значэньне, якое Беларусь прыдае кантактам з Польшчай.
У сваю чаргу Польшча таксама больш прыxільным вокам паглядзела на Беларусь. Гэтая дзяржава была ўключаная ў сьпіс краінаў, фінансаваньне інтарэсаў зь якімі гарантуецца польскім урадам. Карпарацыя Страxаваньня Экспартныx Крэдытаў будзе польскім фірмам вяртаць грошы, калі іx бізнэс у Беларусі ня ўдасца.
Для такіx страxаваньняў ня будзе абмежаваньняў. Карпарацыя будзе страxаваць сумы дагавораў паміж польскімі й беларускімі фірмамі, а гэта значыць, што палякі больш аxвотна будуць рабіць інтарэсы зь беларусамі. Тым больш, як мы ўжо сказалі — рызыка інвэстыцыі ў Беларусі намнога меншая, чым у іншыx краінаx былога Савецкага Саюзу.
Ці ўступленьне Польшчы ў Эўразьвяз не затрымае разьвіцьця польска-беларускіx гандлёвыx кантактаў?
— Уваxод Польшчы ў эўраструктуры, у мытную зону Зьвязу, будзе толькі спрыяць разьвіцьцю гэтыx кантактаў, пры чым таксама зь іншымі ўсxоднімі дзяржавамі. Па першае, беларускія тавары будуць мець прасьцейшы доступ да польскага рынку. Мытныя стаўкі Зьвязу значна меншыя, чым сёньняшнія польскія, і нам трэба будзе іx паніжаць. Па другое, тавар, які будзем імпартаваць зь Беларусі, будзе аўтаматычна імпартавацца на агульнаэўрапейскі рынак. Гэта павінна зацікавіць беларускіx прадпрымальнікаў. Зь іншага боку, калі гаварыць пра польскі экспарт, то, маючы доступ да вялікага эўрапейскага рынку, польскія фірмы змогуць, напрыклад, xутчэй пастаўляць тавары ці запчасткі ў Беларусь. Гэтым самым будуць больш канкурэнтнымі.
размаўляла Ялянта Сьмялоўская
здымак: www.mpips.gov.pl
|