БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
КАМУНІКАТ 3 / 2003 (23)

БЕСПРАЦОЎЕ ПОЛЬШЧЫ

Беспрацоўе — адна з найбольш сур’ёзных праблемаў Польшчы.

Паводле найноўшых ацэнкаў колькасьць палякаў, якія застаюцца бяз працы на сёньня 17,6%. Гэта значыць, што ад пачатку 2003 г. колькасьць беспрцоўных у Польшчы зьменшылася на 118.000 асобаў.

Наш госьць — дырэктар Дэпартамэнту Рынку Працы Ведамства Эканомікі, Працы й Сацыяльнай Палітыкі Цэзары Міжэеўскі.

Скажыце калі ласка, як выглядае сытуацыя польскага рынку працы? У чым яе спэцыфіка?

— Па-першае, найбольш сур’ёзная праблема ў Польшчы, гэта колькасьць беспрацоўных, якая перавышае 3 мільёны асобаў. Па-другое, значная частка згаданых асобаў застаецца бяз працы прынамсі 12 месяцаў — гэта каля 1,5 мільёна асобаў. У тым ліку каля 1 мільёна не працуе больш як 24 месяцы. Па-трэцяе, у Польшчы назіраецца высокі паказчык асобаў з сапраўды нізкімі кваліфікацыямі. Па-чацьвёртае, назіраецца высокі паказчык беспрацоўя сярод моладзі. І па-пятае, на польскім рынку працы існуюць выразныя рэгіянальныя дыспрапорцыі. Гэта пяць асноўных праблемаў польскага рынку працы.

У чым заключаюцца прафэсійныя й рэгіянальныя дыспрапорцыі на польскім рынку працы?

— У Польшчы назіраецца выразная палярызацыя беспрацоўя ў рэгіянальным пляне. Дастаткова параўнаць Мазавецкае ваяводзтва з найніжэйшым паказчыкам беспрацоўя (Варшава — 6% беспрацоўе), з рэгіёнамі, дзе паказчык беспрацоўя — 30-40%. Зьява палярызацыі пашыраецца, і барацьба зь ёю — адзін з прыярытэтаў ня толькі палітыкі рынку працы, але й рэгіянальнай палітыкі. Увядзеньне раўнавагі разьвіцьця павінна ліквідаваць зоны бядоты. Гэтай праблемы датычаць ня толькі эканамічныя дзеяньні, але й дзеяньні ў галіне грамадзкай рэінтэграцыі, якія павінны вярнуць беспрацоўных грамадзтву, бо падрастаюць ужо чарговыя пакаленьні беспрацоўных. Калісьці гаворка йшла пра тое, што на Захадзе людзі застаюцца бяз працы нават у трэцім пакаленьні. Цяпер падобная сытуацыя назіраецца і ў Польшчы. Прыкладам гэтага зьяўляюцца рэгіёны былых Дзяржаўных Сельскіх Гаспадарстваў. Гэта першая праблема. Другя — гэта дэмаграфічны пік, які, можна сказаць, „пастаўляе” новых маладых людзей на рынак працы, дзе большасьць зь іх ня ўмее знайсьці свайго месца. Таму ўрад падрыхтаваў адымсловую праграму пад назовам „Першая праца”. Іншай праблемай зьяўляецца пытаньне кватэраў і наогул жытла для маладых людзей, каб яны маглі заснаваць сем’і.

Праблемаў сапраўды шмат, і да кожнай зь іх стараемся знайсьці падыход. Цяпер працуем над новым законам прамоцыі рынку працы й працаўладкаваньня, які будзе накіраваны на тыя грамадзкія групы, якім асабліва пагражае беспрацоўе, значыць, асобаў зь нізкімі кваліфікацыямі, маладых людзей, людзей у перадпэнсійным узросьце. Дарэчы, гэта таксама сур’ёзная праблема. Людзі ва ўзросьце 50 гадоў, якія трацяць працу, альбо права на сацыяльную дапамогу для інвалідаў — зь цяжкасьцю знаходзяць сваё месца на рынку працы. Асобнай праблемай зьяўляецца таксама пытаньне жанчынаў на рынку працы.

Я баюся, што ў Польшчы справа беспрацоўя й палярызацыі рынку працы будзе цягам бліжэйшых некалькіх дзесяцігодзьдзяў адной з найбольш сур’ёзных грамадзкіх праблемаў.

Што ў сувязі з гэтым палякі павінны браць пад увагу на будучыню, з чым яны павінны пагадзіцца, на што падрыхтавацца?

— Перадусім павінны ўзяць пад увагу справу кваліфікацыяў і несупыннай адукацыі. Адукацыя для дарослых будзе адным з найважнейшых прыярытэтаў. Людзі павінны зразумець, што трэба пастаянна вучыцца. Трэба будзе часьцей зьмяняць прафэсію, каб знайсьці працаўладкаваньне. Гаворка ня толькі пра маладых людзей, але й пра старэйшых. Такім чынам адбываецца на Захадзе, дзе людзі мяняюць прафэсіі кожныя некалькі гадоў, бо гэта вынікае з патрэбаў рынку працы. Шмат палякаў выхавалася ў невялікіх мясцовасьцях, дзе ўсе вучыліся ў адной школе, атрымлівалі працу, і выконвалі яе да пэнсіі. Гэткія часы мінулі. Цяпер мы павінны быць мабільныя, калі ня ў сэнсе прасторы, дык у аспэкце ўласных кваліфікацыяў.

Прыярытэты польскай палітыкі рынку працы акрэсьлівае нацыянальная праграма пад назовам „Разьвіцьцё чалавечых рэсурсаў”, створаная ў 2000 годзе. Асноўнымі заданьнямі згаданай палітыкі зьяўляецца стварэньне ўмоваў узьнікненьня новых месцаў працы, а таксама павелічэньне сродкаў, прызначаных на гэтак званую „актыўную палітыку рынку працы” — курсы, зьмену й павышэньне прафэсійных кваліфікацыяў, грамадзкія працы, стажыроўку для выпускнікоў.

Паводле нашага суразмоўцы, віцэ-міністра эканомікі, працы й сацыяльнай палітыкі Марэка Шчэпаньскага, пасьля застою, якія назіраўся ў 2000 годзе выдаткі на актыўную частку фонду працы паступова павялічваюцца. Сёлета гэта больш за 300 мільёнаў даляраў.

Наогул існуе погляд, што беспрацоўе, гэта спадчына камунізму. А, на вашую думку, якія прычыны згаданай зьявы?

— Прычынаў сапраўды шмат. Пачынаючы ад справы прыстасаваньня польскай эканомікі (прыгадваю, што ў многіх прадпрыемствах існавала празьмернае працаўладкаваньне). Далей трэба ўспомніць пра дэмаграфічную сытуацыю — ужо некалькі гадоў запар у Польшчы больш за 600 тысяч асобаў заканчвае 18 гадоў, уваходзіць у дарослае жыцьцё. Да гэтага трэба дадаць пытаньне сытуацыі ўсясьветнай і эўрапейскай эканомікаў. Усё гэта спрычыняецца да таго, што цяпер ва ўстановах працы зарэгістравана больш за 3 мільёны беспрацоўных палякаў.

Ці паўплывае працэс рэструктурызацыі польскай эканомікі на рынак працы Польшчы? Якім галінам прамысловасьці, якім прафэсіям пагражае найбольшая небясьпека?

— Здаецца, што ў Польшчы працэс найбольш балючых структурных пераўтварэньняў ужо закончаны. Цягам апошніх гадоў абмежаваньне працаўладкаваньня, напрыклад у горнай, мэталюргічнай, ваеннай прамысловасьцях было даволі вялікае. Цяпер гэты працэс ужо выразна спавольнены. На жаль, надалей скарачэньне месцаў працы назіраецца ў выпадку паасобных прадпрыемстваў, якія не даюць рады ва ўмовах рынкавай эканомікі. Цяпер трэба разьлічваць на тое, што фірмы, якія добра падрыхтаваныя да інтэграцыі з Эўрапейскім Зьвязам, пачнуць разьвівацца й ствараць новыя месцы працы.

На якую сацыяльную дапамогу могуць разьлічваць асобы, што застануцца бяз працы?

— Гэта залежыць ад сэктару прамысловасьці. Кожная асоба, звольненая зь ініцыятывы прадпрыемства, мае права на кампэнсацыю. Апрача таго нектаторыя галіны прамысловасьці шляхам перамоваў дабіліся больш карысных кампэнсацыяў ці сацыяльных забесьпячэньняў, напрыклад, горная й металюргічная прамысловасьці.

Цяпер урад стараецца дапамагчы меншым гарадом ці мясцовасьцям, дзе банкрутавала вялікае прадпрыемства. Гаворка йдзе пра тое, каб не інвэставаць у кампэнсацыі, якія толькі часова вырашаюць праблему звольненых людзей. Урад хоча інвэставаць у разьвіцьцё малых і сярэдніх фірмаў, якія павінны ставарыць месцы працы для тых, хто апынуўся бяз працы.

Ці польскія працоўныя выйграюць ад далучэньня краіны да эўрапейскіх сруктураў? Якія шанцы яны маюць на эўрапейскім рынку працы?

— На пачатку мы гаварылі пра тое, што асноўным заданьнем польскага ўраду зьяўляецца павелічэньне колькасьці месцаў працы ў краіне. Але гэта зразумелая справа, што палякі заўсёды шукалі цікавай працы таксама за мяжой. На жаль, толькі частка краінаў — чальцоў Эўразьвязу згадзілася поўнасьцю адкрыць свае рынкі працы для палякаў. Астатнія дзяржавы дэкляравалі, што яны зробяць гэта празь некалькі гадоў гэтак званых „пераходных пэрыядаў”. Насуперак стэрэатыпам, якія часта паўтаралі перад эўразьвязаўскім рэфэрэндумам, урад не спадзяецца, каб пасьля далучэньня Польшчы да Эўразьвязу назіраўся масавы наплыў палякаў на эўрапейскія рынкі працы. Зь некалькіх прычынаў. Па-першае, з прычыны пераходных пэрыядаў, уведзеных найбольш папулярнымі сярод палякаў краінамі, напрыклад, Нямеччынай ці Аўстрыяй. Таксама з прычыны некаторых унутраных урэґуляваньняў паасобных краінаў. Паводле ўрадавых ацэнкаў, штогод ня больш, як 500 тысяч палякаў спрабуе знайсьці працу ў эўразьвязаўскіх краінах — гэта прыблізна столькі, колькі цяпер у рамках сэзонных працаў працуе ў Эўразьвязе.

Шанцам для Польшчы зьяўляецца тое, што ейная эканоміка павінна разьвівацца хутчэй. Таксама сродкі з эўразьвязаўскіх структурных фондаў даюць шанец на павелічэньне ўзроўню інвэстыцыяў і памеру сродкаў, выдаткаваных на актыўную палітыку рынку працы.

Апошнім часам гаворка йдзе пра гэтак званую „мабільнасьць” на рынку працы. Ці паводле вас, палякі гатовыя на зьмену спосабу жыцьця й працы?

— На падствае нашых зьвестак, палякі выпадаюць намнога горш, чым жыхары заходніх краінаў. Тым часам справа палягае ня толькі ў гатоўнасьці пераехаць у іншае месца, але таксама ў жытле. З гэтай прычыны ўрад не спадзяецца, што пасьля далучэньня Польшчы да Эўразьвязу адбудуцца нейкія асаблівыя рухі працоўных між рэгіёнамі краіны.

Падрыхтавала Анна Дамбкоўская
здымкі: www.mpips.gov.pl 

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія