БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
КАМУНІКАТ 3 / 2003 (23)

ПАД ЗНАКАМІ АРЛА Й ПАГОНІ

 

Надоечы накладам Згуртаваньня „Villa Sokrates” выйшла кніжка Сакрата Яновіча „Пад знакамі Арла й Пагоні”. Уяўляе яна сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суад-носінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай на-цыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта — момантаў, якія павінны зацікавіць Ша-ноўнага Чытача й заахвоціць да заглыб-леньня ў родную мінуўшчыну.
Гутаркі „Пад знакамі Арла й Пагоні”, якія ўпершыню прагучалі ў эфіры Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія ў 1992 г., надалей будуць друкавацца ў КАМУНІКАЦЕ.

 

Беларускі рух стабілізаваўся каля 1908 году, замацаваўшыся ў досыць сьціпльх маштабах, калі параўноўваць яго зь іншымі нацыянальнымі рухамі: украінскім, летувіскім альбо латыскім (ня кажучы ўжо пра польскі). Бракавала не актыўных ды інтэлігентных адзінак, але грошай. У культуры нічога не самафінансуецца; патрэбныя датацыі, дапамога багатых. „Нашу Ніву”, несумненна, страхаваў сваімі фальварковымі даходамі Аляксандар Уласаў з-пад Радашковічаў, хоць і ад яе экзэмплярнага распродажу ды рэклямы на ейных старонках быў, відаць, неблагі абарот. Выдавецкая суполка „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ” мела падобнага добрага дзядзьку ў асобе Браніслава Эпімах-Шыпілы, высокаплатнага дацэнта Пецярбурскага Ўнівэрсытэту. Што гэта так было, сьведчьць кароткі лёс наступнай значнай беларускай ініцыятывы, а менавіта, заснаванага напрыканцы таго ж 1908 году кнігавыдавецкага таварыства „Наша Хата” зь сядзібаю ў Вільні. У сьпісе яго фундатараў бачым зусім малавядомыя прозьвішчы: Ігната Даніловіча, Ігната Манькоўскага, Анатоля Бонч-Асмалоўскага, але й Аляксандра Ўласава. Фірма праіснавала каля двух гадоў, няшмат зрабіла й ціха збанкрутавала. Пакінула па сабе сякі-такі сьлед, выдаўшы Другое чытаньне для дзяцей беларусаў Якуба Коласа, дзеля коштаў друку якога падаслаў крыху рублёў каапэратыў Браніслава Эпімах-Шыпілы (або й ён сам асабіста); затым вядомую ананімную паэму Тарас на Парнасе, і, што цікава, пераклад апавяданьня Марыі Канапніцкай Дым і Станіслава Віткевіча Дзядзька голад. Чытацкая база аказалася вузкай, абмежаванай да самавукаў роднай мовы, пры тым безь лішняе капейкі ў кішэні. Ня надта было на кім зарабіць тады.
 

Ігнат Буйніцкі

Разьвіцьцё культуры без прафэсійнасьці ў ёй — гэта ўтопія альбо наіўнасьць. Сьледам за літаратураю, публіцыстыкай, навуковай і грамадзкай дзейнасьцю ўсталяваўся й прафэсійны беларускі тэатар. Ягоны стваральнік, Ігнат Буйніцкі, таксама прайшоў праз кола інфлянцкіх цывілізаваных інсьпірацыяў, закончыўшы землямернае вучылішча ў Рызе, адкуль падаўся ў прыватную драматычную студыю ў Вільні. Спачатку хлеб еў з таго, што працаваў каморнікам (трэба сказаць, нават адэкватны занятак дзеля назіраньняў за людзкімі тыпамі). У 1907 годзе ў сваёй мясцовасьці Палівачы, што на Глыбоччыне, арганізаваў аматарскі гурток, на падставе якога ў 1910 годзе было апавешчана ўтварэньне першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Падтрымліваў ён гэты тэатар уласнымі сродкамі — сьцьвярджаюць знаўцы эпохі. Праграма была мяшаная: песьні, танцы, сцэнкі, але выступалі й поўныя спэктаклі, напрыклад, У зімовы вечар паводле Элізы Ажэшкі. З чужаземнай клясыкі — быў пастаўлены твор Антона Чэхава Сватаньне. Вядома, захапляючых амбіцыяў не магло быць у гэтага гурта, бо жыў ён з вандраваньняў па Беларусі. Выконваў адначасна мэсіянскую ролю будзіцеля нацыі. Шмат хто, у іх ліку й сам нэстар, прайшлі перш польскую драматычную школу, бывалі акторамі польскае сцэны.

Беларускае адраджэньне анімавалі асобы зь незвычайным характарам ды непраўдападобнай актыўнасьцю ў самых розных напрамках. Свайго роду маляўнічай постацьцю зьяўляецца Алесь Бурбіс, пасьлейшы намесьнік міністра замежных спраў Беларускай ССР. Гэты віленчук амаль ад нараджэньня займаўся беларускай дзейнасьцю: у васемнаццацігадовым узросьце стаяў у цэнтры арганізацыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады; неўзабаве быў зьняволены й пасаджаны ў вязьніцу; пасьля прыняў удзел у тэатры Буйніцкага ды ў Беларускім Музычна-Драматычным гуртку ў Вільні як актор і рэжысэр, выканаўца драматычных і камэдыйных роляў; перакладаў польскія, расейскія і ўкраінскія п’есы для патрэбаў беларускай сцэны; пісаў працы па эканамічнай геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, сельскай гаспадарцы, банкаўскай справе. І чым ён толькі не займаўся, а ўсенька выконваў акуратна, не павярхоўна; шмат чытаў і грунтоўна рыхтаваўся да кожнай працы, за якую браўся. Ня дзіва, што ягонае сэрца ня вытрывала, памёр ён у пушкінскіх гадох. Крыўдна й роспачна робіцца на душы ад усьведамленьня таго, што месца такіх людзей займалі розныя філістры, нейкія чалавечыя адпадкі, люмпэнскія фрустраты.

Сусьветная вайна паклала канец нашаніўскай пары. Фронт каціўся на Вільню й пад Менск, у армію мабілізавалася інтэлігенцкая моладзь (бачым на фатаграфіі й Янку Купалу ў афіцэрскай форме). Чамусьці найчасьцей накіроўвалася яна на румынскі фронт, на якім фармаваліся ў рэвалюцыю 1917 году беларускія вайсковыя часьці. Але пакуль да гэтага дайшло, прамінула некалькі вельмі важных беларускай справе гадоў, на якія зьвяртае нашую ўвагу маладзенькі акадэмік Браніслаў Тарашкевіч — у гімназійныя свае часы ўдзельнік польскай незалежніцкай кансьпірацыі, у якую адкрыў сябе беларусам і — стаўшы вучоным — стварыў Беларускую граматыку для школ.

Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні. Спэктакль „Залёты”

Нямецкае нашэсьце моцна прысьпешыла ход палітычных падзеяў. Беларускае пытаньне нарэшце перастала быць перш за ўсё ўнутрырасейскім. Бэрлінская палітыка імкнулася распорваць дзяржаву Раманавых па этнічных швах. Палякам кайзэр гарантаваў у 1916 годзе каралеўства, а беларусаў зь літоўцамі спадцішка падбівалі адтуль да ідэі аднаўленьня даўняга Вялікага Княства. Галоўная ўступка была зроблена ім аднак ня ў сфэры тайнае дыпляматыі, якая была яшчэ віламі па вадзе пісана, але ў дапушчэньні да арганізацыі асьветы ў вёсках і мястэчках; беларускае слова было ўведзена ў мясцовую адміністрацыю нароўні з польскім і нямецкім, фінансаваліся некаторыя культурныя й грамадзка-палітычныя акцыі, газэтныя выданьні, што выклікала пазытыўны шок у супастаўленьні з адносінамі царскага рэжыму. Вядома, немцы мелі ў гэтым уласны разьлік, але гэта Нямеччына, а не Расея, палічыла патрэбным і важным займець на свой бок сымпатыю беларусаў. Надышоў той унікальны гістарычны момант, у які ўзьнік шанец паставіць пытаньне аб утварэньні прынамсі нейкай формы беларускай дзяржаўнасьці. Але, калі славутую лязанскую мэморыю рэдагаваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла — чалавек культуры, а не палітыкі — то адразу ясна, што палітыкаў Беларусь ня мела; яны аб’явіліся толькі ў 1918 годзе — запозьненыя ды няўмелыя. Награшыла ў гэтым Беларуская Сацыялістычная Грамада, якая была наскрозь пранізаная культурніцтвам, будаваньнем нацыі, але не была падрыхтаваная да міжнароднага партнэрства.

* * *
 

Аляксандр Бурбіс

У 1912 годзе мела месца агромністая засуха. Астролягі ня вельмі памыліліся ў той раз, прарочачы голад і вайну. Хлеб, што праўда, быў, хоць і падаражэлы, але стыхійная бяда выклікала ў Беларусі й суседніх краінах тэндэнцыю да эміграцыі. Малазямельныя гаспадарнікі рушылі ў Сыбір, дзе сталыпінская рэформа стварыла ім спрыяльныя ўмовы, перш за ўсё падатковыя ды інвэстыцыйныя. У эканамічным сэнсе гэта трэба ацэньваць пазытыўна: узьнікла магчымасьць паменшыць, альбо й запыніць, працэс раздробленасьці вёскі. Быў дзеля гэтага някепскі прыклад з Жамойці, адкуль дзесяцігодзьдзем раней вывандравала ў Амэрыку амаль трэцяя частка сялянскай галоты, якая потым нярэдка вярталася назад з сякім-такім капіталам, ажыўляючы вытворчасьць. На ўрадлівых заходнесыбірскіх пустэчах і ў Забайкальлі асела амаль мільён беларусаў. І калі б не вайна ды пасьлейшае зьніштажэньне Расеі бальшавікамі, тая беларуская калянізацыя, несумненна, адыграла б сваю збаўленчую ролю ў дачыненьнях з Бацькаўшчынай. Цікава тут адзначыць, што „Наша Ніва” й іншыя часопісы мелі ўжо падпісчыкаў за Ўралам, як і, дарэчы, крыху каля Нью-Ёрку ды ў Чыкага.

Адступаючы, расейская армія ўлетку 1915 году арганізавала гэтак званае бежанства, гэта значыць, уцёкі разам зь ёю пераважна праваслаўнага насельніцтва, каб нямецкія сілы ня мела істотнай апоры на месцы. Маскоўскім прапагандыстам акцыя ў значнай меры закончылася ўдачаю, што давяло пасьля заходнія тэрыторыі Беларусі да гаспадарчага краху. Беларускую дзейнасьць з традыцыйным ёй віленскім цэнтрам фронт абмежаваў на практыцы да Гарадзеншчыны й сярэдняй паласы Віленшчыны. Натуральна, не магла яна быць так імпульсыўнай, як да вайны, але, што галоўнае, зьмяніўся, і то моцна, ейны характар, а менавіта, абмежавалася да рыма-каталіцкага этнасу, што відаць па тагачасных выданьнях, друкаваных амаль выключна лацінкаю (напрыклад, часопіс „Гоман”). Тыя акалічнасьці — нядаўна пашыраная эміграцыя на сыбірскую волю й масавае „бежанства” — паслабілі дэмаграфічны патэнцыял, а затым і матэрыяльны, беларускага арэалу. У руках грамадоўскіх палітыкаў заставалася мала козыраў у кантактах як з армейскім камандаваньнем, гэтак і з бэрлінскімі міністэрствамі. Выхаваныя ў маладосьці, як правіла, у духу польскай культуры, усе без выключэньняў былі меншымі альбо большымі палянафіламі, што неўзабаве скончылася ім цяжкімі расчараваньнямі. Арыентацыя на Польшчу ня мела пад сабою рэальных падставаў, акрамя як маральных спадзяваньнаў, што сама яна, вызваляючыся ад царскае няволі, прыйдзе з дапамогай і сувэрэнітэту Беларусі. Не прыйшла, а зьявілася з войскам, каб анэктаваць.

Бежанцы

Што ж здарылася яшчэ да гэтага, што захавалася ў нашай стэрэатыпнай памяці як 1920 год? Трэба прызнаць, што няшмат. Беларускі рух быў вельмі малады, у арганізаванай форме існаваў усяго крыху больш за дзесяць гадоў. Калі ў 1902 годзе распаўсюджвалася ў Пецярбурзе сакрэтная адозва „Да інтэлігенцыі”, выпушчаная Беларускай Рэвалюцыйнай партыяй, стан дзеяньняў можна без памылкі палічыць нулявым, а тая партыя ўяўляла сабою гаманлівы студэнцкі гурток, утвораны маладзюсенькім Вацлавам Іваноўскім. „Наша Ніва” праіснавала восем гадоў; іншыя — год, два. Нельга гаварыць пра сфармаваньне беларускай палітычнай думкі й адпаведных ёй арганізацыйных структураў за такі кароткі час, выпаўнены пры тым амаль цалкам культурнаю працаю. Нямецкая адміністрацыя цікавілася занятымі землямі, не адразу зразумеўшы, што яны беларускія; трактавала іх як інтэгральную частку Расеі. Вядомы дзяржаўны дзеяч Нямеччыны Людэндорф пісаў: „Беларус не лічыўся, палякі забралі яму ягоную нацыянальнасць, не даючы нічога ўзамен. Восеньню 1915 году хацеў я сарыентавацца ў разьмяшчэньні беларусаў. Спачатку літаральна нідзе ня змог я іх адшукаць. І толькі пасьля выявілася, што гэта цалкам распаўсюджаны народ, аднак, на першы погляд, надта палянізаваны й знаходзіцца на такім нізкім культурным узроўні, што, каб магчыма было аказаць яму нейкую помач, патрэбнае вельмі доўгае ўзьдзеяньне на яго”. Цывілізацыйнае найперш.

Ваенныя законы — зрэшты, па абодвух бакох лініі акопаў — забаранялі якую-колечы палітычнасьць. Калі палякам уяўлялася гэта ўсяго фармальнай перашкодаю, якую трэба ўмела абысьці, дык у выпадку беларускай арганізатарскай мізэрнасьці — раўнялася прысуду. Архівы не выяўляюць нават дробнага сьледу нейкай патаемшчыны сярод грамадоўцаў, калі ня браць пад увагу іхных пачынаньняў са згоды камэнданцкай цэнзуры. У публікацыях „Гоману” прапагандавалася ідэя ўзнаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, што свабодна зьмяшчалася ў рамках дапушчальнага; Бэрлін ня меў намераў далучаць Беларусь, задавальняючыся плянамі ўзьяднаньня сваёй колішняй прыбалтыйскай калёніі разам з Жамойцю ды рэстытуцыяй буфэрнага Польскага Каралеўства, каб забясьпечыць прускую правінцыю ад поўдня. Тая жменька дзеячаў, што засталася ў паднямецкай Вільні: браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Уладзіслаў Талочка, Казімер Салавей, Пётар Сьвятаполк-Мірскі сваю палітычную актыўнасьць фактычна засяроджвалі на складаньні мэмарыялаў для пераконваньня нямецкіх вярхоў адносна сэнсу аднаўленьня таго ж Вялікага Княства. Немцы слухалі, але не сьпяшаліся прызнаваць ім рацыю. За сьпінамі тых шаноўных дзеячаў ня бачылі яны шырэйшых грамадзкіх уплываў, значыць, і іхнай карыснасьці. Рэальная палітычная вартасьць асобаў спраўджвалася ў арганізацыі школаў, якіх — у параўнаньні з многімі сотнямі польскіх — налічвалася нешта пад дзевяноста (у самой Вільні — адна-аднюсенькая!). Акупанты выдалі забарону навучаць па-руску. Ініцыятыву адразу перанялі ксяндзы, забараняючы вернікам пасылаць сваіх дзяцей у беларускія —груба называючы іх такімі ж рускімі. Немцы ня ўмешваліся ў гэтую калатню, якая, дарэчы, аказалася ім карыснай. Захоўвалі нэўтралітэт.

Абуджаная да самастойнасьці Варшава глядзела на Беларусь як на тэрыторыю, на якую будзе пашырана ейная дзяржаўнасьць, сустракаючыся ў сваіх намерах з падтрымкай у маёнтках ды ў насычаных прыхільнасьцю да польскасьці рыма-каталіцкіх асяродзьдзях сялянскіх і плебэйскіх масаў.

Так фіналізавалася беларуска-польскае сужыцьцё на працягу стагодзьдзяў. Праваслаўныя адштурхоўваліся ў абдымкі Масквы.

Сакрат ЯНОВІЧ
(працяг будзе)

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія