БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
КАМУНІКАТ 1 / 2004 (24)

„Памажэм Беларусі!”

Цэнтрысцкая ўплывовая „Gazeta Wyborcza” апублікавала адкрыты ліст пад назовам „Памажэм Беларусі”, пад якім падпісаліся, між іншым, былы міністар замежных справаў праф. Уладыслаў Барташэўскі, эўрадэпутаты Януш Анышкевіч і Конрад Шыманьскі, сэнатар праф. Збігнеў Рэліга, палітыкі Ян Літыньскі, Уладыслаў Фрасынюк, старшыня Ўправы CASE Эва Бальцэровіч, юрысконсульт Міхал Кулеша, рэжысэры Казімеж Куц і Анджэй Вайда, прафэсары Гэнрык Самсановіч, Мірослаў Нагельскі, Антоні Каміньскі. Акцыю падтрымлівае таксама палітык Ян Ракіта. У лісьце чытаем:

„Зьвяртаемся з просьбай падтрымаць народ Беларусі, якога тыраніць апошні дыктатар у Эўропе. Уважаем, што сёньня неабходна аказаць падтрымку дэмакратычным сілам у Беларусі. Мы перакананыя, што толькі сувэрэнная й дэмакратычная Беларусь можа быць бясьпечным і годным даверу партнэрам для Польшчы.

Гэта зразумела, што рэжым дыктатара Аляксандра Лукашэнкі знаходзіцца ў безупынным крызысе й будзе прымушаны раней ці пазьней пагадзіцца зь імпэрыяльнымі памкненьнямі Расеі ды — што з гэтым зьвязана — падпарадкаваць Беларусь расейскаму панаваньню.

Ці мы, палякі, хацелі б ліквідацыі беларускай дзяржавы, канчатковай русыфікацыі й асыміляцыі беларусаў? Ці хацелі б, каб расейскія войскі апынуліся ля нашых межаў? — пытаюць падпісанты адкрытага ліста, зьмешчанага на старонакх „Gazety Wyborczej”.

Гэта праўда, што Польшча разьлічвае на NATO й Эўрапейскі Зьвяз. Аднак з кожным днём становіцца ўсё больш ясным, што ў Расеі растуць у сілу імпэрыяльныя й шавіністычныя тэндэнцыі. Выбары ў Дзяржаўную Думу Расейскай Фэдэрацыі пацьвярджаюць гэтыя факты.

Улады Расеі ўсё больш схіляюцца да аўтарытарнай сыстэмы, а вынікам гэтага зьяўляецца абмежаваньне дэмакратыі й правоў чалавека. Ідзе стаўка на сілавыя вырашэньні, як ва ўнутранай палітыцы, гэтак і ў замежнай.

Мы, палякі, не павінны забываць пра Гісторыю ўвогуле ды пра „ўсходнюю” гісторыю. Мы, палякі, павінны мець у памяці нашую супольную гісторыю зь беларускім народам, Люблінскую вунію, бітву пад Грунвальдам. Мы павінны памятаць пра супольных для нашых абодвух народаў геніяў мастацтва й навукі.

У свой час Захад дапамог нам, палякам, вызваліцца з﷓пад імпэрыялістычнай сеткі „Ўсходу” і пачаць першыя крокі на шляху да Дэмакратыі.

2004 год зьяўляецца годам выбараў закандаўчай улады ў Беларусі, яшчэ адным годам надзеі беларускага нaроду на паляпшэньне свайго лёсу, на мірнае зьвяржэньне таталітарнага рэжыму. Народ Беларусі ўжо мае досыць дыктатуры й „жыцьця без пэрпсэктываў”, прагне зьменаў, але ён запалоханы й падпарадкаваны ўсеўладным сілам рэпрэсіі. Самі беларусы, без дапамогі звонку, ня змогуць вызваліцца з﷓пад дыктатуры. Паказвае на гэта досьвед Іраку.

Мы заклікаем усіх сьвядомых грамадзянаў, перакананых прыхільнікаў дэмакратыі — пішуць падпісанты адкрытага ліста — далучыцеся да нашай супольнай ініцыятывы „Руху — Польшча за дэмакратычныя перамены ў Беларусі”.

Асноўныя правы й свабоды чалавека павінны поўнасьцю шанавацца таксама ў Беларусі. Усялякімі сродкамі трэба падтрымліваць разьвіцьцё й умацненьне дэмакратычных сіл у Беларусі дзеля рэалізацыі грамадзянскіх правоў ды магчыма як найхутчэйшага стварэньня ў Беларусі дэмакратычных інстытутаў улады. Трэба падтрымліваць імкненьне беларускага народу да інтэграцыі зь іншымі народамі Эўропы ды ўступленьне Беларусі ў вялікую эўрапейскую сям’ю — Эўрапейскі Зьвяз.

Мы, палякі, павінны дапамагчы беларусам вырвацца з аковаў таталітарызму ды ўступіць на шлях да дэмакртыі. Толькі сувэрэнная, дэмакратычная, эўрапейская Беларусь будзе бясьпечным суседам і добрым партнэрам для Польшчы. Дапамагаючы беларусам — дапамагаем сабе, дапамагаем Польшчы!” — напісалі падпісанты адкрытага ліста пад назовам „Памажэм Беларусі”, зьмешчанага на старонках „Gazety Wyborczej”.

Ліст адкрыты да падпісаньня. Подпісы можна прысылаць на адрасы: ruchbel@02.pl,

факсы (0 22) 635 7641, (0 22) 827 78 51
00-159 Warszawa, ul. Andersa 21

Gazeta Wyborcza, 17.08.2004

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster