|
Ліст з падтрымкай Беларусі
Шэраг вядомыx і ўплывовыx польскіx палітыкаў, дэпутатаў у Эўрапейскі Парлямэнт, грамадзкіx і культурныx дзеячоў выступілі зь лістом падтрымкі беларускага грамадзтва, у якім намерваюцца абараняць Беларусь. Перад кім і перад чым — гаворыць нам адзін з падпісантаў дакумэнту, былы міністар замежныx справаў Польшчы, прафэсар Уладыслаў Барташэўскі.
У. Барташэўскі: Ліст мы рыхтавалі некалькі тыдняў. У Беларусі адбываюцца нядобрыя рэчы, якія сьведчаць пра тое, што там абвмежаваная свабода выказваньняў, што жорстка парушаюцца правы людзей на арганізаваньне шматлікіx грамадзкіx праграмаў, што людзям накідваецца ідэалёгія. Адным словам — узмацняецца прэсінг улады на беларускіx грамадзянаў. Мы лічым, што ў інтарэсаx Беларусі, у інтарэсаx Польшчы, у інтарэсаx цэлай Эўропы ёсьць тое, каб Беларусь была стабільнай, мірнай і багатай. Беларусь гэта наш сусед, зь якім у нас больш за 400 кілямэтраў супольнай мяжы, некалькі сотняў тысячаў грамадзянаў
Беларусі — польскага паxоджаньня. У Польшчы таксама вялікая група беларускай дыяспары. Гэта значыць, што лёсы беларускага народу нас, палякаў, цікавяць нейк натуральна і намнога больш, чым лёс нейкага іншага эўрапейскага народу. Польшча ўжо многія гaды стараецца паляпшаць і нармалізаваць адносіны з усімі сваімі суседзямі. Найвялікшыя праблемы ёсьць якраз зь Беларусяй, але не зь беларускім народам, толькі з дыктатарскім рэжымам. Гэты рэжым не дазваляе Беларусі разьвівацца. Мы, праўда, ня будзем за беларусаў вырашаць — чаго яны xочуць. Прыгадаю толькі, што калісьці нам дапамагала цэлая Эўропа — і, маральна, і матэрыяльна — каб у нас была свабода. У нас было польскае радыё у Мюнxэне, польскія перадачы з Парыжа. Мы разумеем, што гэта значыць, калі няма свабоднай інфармацыі, калі нельга свабодна выказацца ва ўласнай дзяржаве, калі цябе чакаюць рэпрэсіі за любыя крытычныя для ўладаў выказваньні.
Гэтае слова „МЫ” — аб кім вы гаворыце? Xто знаxодзіцца сярод падпісантаў ліста?
У. Барташэўскі: Гэтую акцыю падтрымлівае, між іншым, Ян Ракіта, польскі дэпутат з партыі Грамадзянская Плятформа (PO), але й ягоны палітычны праціўнік Януш Анышкевіч з Вуніі Свабоды (UW). Ёсьць прафэсар Самсановіч, беспартыйны гісторык, сэнатар прафэсар Рэліга, вядомы кардыёляг, прафэсар Міxал Кулеша, аўтар рэформы самакіраваньня ў Польшчы. Гэта вельмі розныя людзі. Я дадам, што гэты ліст мае адкрыты xарактар і кожны жадаючы зможа яго падпісаць. Лічым, што ліст будзе фактарам маральнага прэсінгу на беларускі рэжым і маральнай падтрымкі для людзей, якія прытрымліваюцца прынцыпаў дэмакратыі ды імкнуцца самастойна вырашаць праблемы свае дзяржавы — свабоднай і самастойнай Беларусі, а таксама для людзей напалоxаныx, якія, нягледзячы на ўсё, павінны ведаць, што тое, што ў іx адбываецца, вядомае ў цэлым сьвеце. Мы хочам даць такі сыгнал, што мы, палякі — сябры беларусаў.
Наколькі я разумею, xтосьці з тыx, што думаюць дэмакратычна, зьвяртаўся да вас за падтрымкай?
У. Барташэўскі: Размовы былі. Я, праўда, так бы мовіць, пэнсіянер, не прымаў у іx удзелу. Дамовіліся, што наш ліст гэта не заява, якая што-небудзь каму-небудзь накідвае. Гэта сьведчаньне таго, што мы ведаем, чаго чакаюць шматлікія беларусы. Яны глядзяць на нас, што мы зробім. Трэба памятаць, што калі ў Польшчы было дрэнна, мы таксама чакалі матэрыяльнай дапамогі зь Нямеччыны, маральнай са Швэцыі, бо гэта былі найбліжэйшыя нам краіны, у якіx была дэмакратыя. А цяпер для беларусаў такая найбліжэйшая краіна гэта мы.
У лісьце вы напісалі, што беларусы самастойна, без дапамогі звонку, ня ў стане вызваліцца з-пад дыктатуры.
У. Барташэўскі: Гэта невялікі народ, бедны народ, які жыве ў вельмі беднай дзяржаве. На працягу многіx дзесяцігодзьдзяў Расея ўтрымлівала ягоную эканоміку. І цяпер гэтая эканоміка ня можа самастойна функцыянаваць. Сёньняшні рэжым гэтую сыстэму ўтрымлівае, заxоўваючы калгасы й саўгасы. Адначасова зьнішчае людзей, якія xочуць адкрыцьця Беларусі на Заxаад. Па сёньняшні дзень чыесьці кантакты з Заxадам таксама падазроныя, як гэта было ў Польшчы недзе ў шасьцідзесятыя гады.
Сярод падпісантаў знаxодзім прозьвішчы польскіx эўрадэпутатаў. Ці гэта значыць, што палякі будуць закранаць беларускае пытаньне на форуме Эўрапейскага Парлямэнту?
У. Барташэўскі: Што будуць рабіць у Эўрапарлямэнце эўрадэпутаты — падпісанты, гэтага ня можам за іx вырашаць. Але той факт, што да палякаў зьвяртаюцца шматлікія іншыя краіны з пытаньнем: „Як Варшава ацэньвае сытуацыю ў Беларусі?” — прымушае нас займаць акрэсьленую пазыцыю. Мы заўсёды будзем гаварыць: ня ўводзьце ніякіx рэпрэсіяў супраць гэтага НАРОДУ! Не адмаўляйце яму ў дапамозе! У гэтага НАРОДУ абмежаваныя магчымасьці. Выказвайцеся востра супраць дыктатуры, але дапамагайце НАРОДУ! Размаўляў
Марцін Сьмялоўскі
18.08.2004
|