БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
КАМУНІКАТ 1 / 2004 (24)

10 гадоў прэзыдэнцтва А. Лукашэнкi

„За 10 гадоў прэзыдэнцтва А. Лукашэнку ўдалося адно: ён замяніў Беларусь у амаль падручнікавы рэзэрват саветызму, у якім закансэрвавана ўсё, што было найгоршага ў савецкай сыстэме. З адной толькі розьніцай: хаця б з прычыны нуклеарных запасаў СССР успрымалі сур’ёзна, а Беларусь ужо толькі як ягоная карыкатура,” — так напісала польская ўплывовая штодзёнка „Rzeczpospolita”.

Як можна ацаніць згаданую круглую дату А. Лукашэнкі зь беларускай пэрспэктывы — гаворыць эканаміст Яраслаў Раманчук (АГП).

Я. Раманчук:
З эканамічнага пункту гледжаньня гэта 10 гадоў, страчаных для рэформаў. Гэта 10 гадоў, на працягу якіх у Беларусі магда б сфармавацца магутная сярэдняя кляса. Гэта 10 гадоў, калі Беларусь магла б быць сябрам Усясьветнай Гандлёвай Арганізацыі, магла б весьці перамовы з Эўразьвязам, магла б мець клясычную зону вольнага гандлю з нашымі суседзямі, у прыватнасьці — з Украінай і Расеяй. Гэта 10 гадоў, на працягу якіх Беларусь магла прайсьці мадэрнізацыю, рэструктурызацыю сваёй прамысловасьці й сельскай гаспадаркі. Гэта 10 гадоў, на працягу якіх Беларусь магла б увесьці нейкія новыя тавары ці паслугі, за якія ня трэба было б саромецца на рынках Эўропы й сьвету.

Гэта страчаныя магчымасьці, гэта недазыск, якога не атрымала Беларусь. Урэшце рэшт, гэта, безумоўна, нізкія заробкі, нізкія пэнсіі нашых людзей, якія жывуць ад заробку да заробку, ад пэнсіі да пэнсіі, маючы значна меншыя магчымасьці, чым іхныя заходнія суседзі з Польшчы альбо зь Летувы.

Гэта тыя магчымасьці, якія страціла Беларусь, і за якія ўлады, безумоўна, нясуць поўную адказнасьць.

Што тычыцца іншых аспэктаў, то я магу дадаць, што Беларусь за гэтыя 10 гадоў трапіла ў самаізаляцыю. Яна замест таго, каб гандляваць і з Захадам, і з Усходам, насамрэч вядзе ціхую „халодную” вайну як з Расеяй, так і з Эўразьвязам.

Такім чынам, гэта 10 гадоў, страчаных для нашых людзей. Гэта час, на працягу якога ў Беларусі зрабілася магутная кляса намэнклятуры й бюракратаў, якая вельмі добра зарабляе. У Беларусі таксама ёсьць свае мільянэры, толькі ў адрозьненьні ад Польшчы, Заходняй Эўропы ці іншых рэгёнаў сьвету, гэта ціхія мільянэры. Яны баяцца гаварыць пра свае дасягненьні, таму што гэтыя дасягненьні не іхных мазгоў, не іхных рук, а дасягненьні адміністрацыйнага рэсурсу. Таму я лічу, што той экспэрымэнт, які праводзіў А. Лукашэнка, і які быў накіраваны на тое, каб зрабіць нейкі Савецкі Саюз-БІС на тэрыторыі адной былой рэспублікі СССР, ён праваліўся. Ён паказаў, што гэтая гаспадарка ня можа быць канкурэнтаздольнай, ня можа ўтрымлівацца на сваім ходзе.

Урэшце рэшт, калі Расея пачне больш магутную рэструктурызацыю, то ўсе дасягненьні Беларусі акажуцца хілымі. І рана ці позна ў Беларусі неабходна будзе правесьці сыстэмныя рэформы, якія сёньняшняя ўлада так стараецца адкладваць.

Лукашэнка гаворыць пра тое, што пэнсіі плацяць, зарплату плацяць. Ён дае людзям вельмі танную гарэлку, ён дае ім відовішчы, ён інвэстуе грошы ў футбол, у тэніс, хакей. Гэта падабаецца. Лукашэнку проста пашанцавала ў канкрэтным гістарычным кантэксьце. Але калі мы параўнаем у лічбах, як жывуць пэнсіянеры ў Летуве, Польшчы ці Чэхіі, якія там магчымасьці маюць прадпрыемствы, то факты гавораць супраць Лукашэнкі.

Гэта не ягоная заслуга, што ў Беларусі няма вайны, бо й безь яго гэтай вайны не было б. Не ягоная заслуга ў тым, што народ памяркоўны, бо ён і пры іншай уладзе ня быў бы агрэсіўны.

Калі мы мераем дасягненьні Лукашэнкі ў кантэксьце страт альбо тых грошай, якія маглі б зарабіць, тых заробкаў, якія людзі маглі б атрымліваць, то высьвятляецца, што беларуская эканамічная мадэль нэгатыўна адрозьніваецца ад той мадэлі, якую абрала Цэнтральна-Ўсходняя Эўропа, і нават ад той мадэлі, па якой ідзе ў некаторым сэнсе Расея.

Наступны наш суразмоўца — гэта Сяргей Альфер зь Беларускага Цэнтру Канстытуцыяналізму.

Скажыце, калі ласка, якія ў вас адчуваньні, калі чуеце, што Аляксандар Лукашэнка ўжо 10 гадоў знаходзіцца на пасадзе прэзыдэнта Беларусі, хоць Канстытуцыя прадугледжвае толькі два 4-гадовыя тэрміны паўнамоцтваў, і пры гэтым яшчэ заяўляе, што, мабыць, будзе стартаваць у чарговых выбарах.

С. Альфер:
Адчуваньні нельга назваць вясёлымі. Я лічу, што калі ёсьць Канстытуцыя, то яе трэба выконваць. На жаль, для тых людзей, якія сёньня знаходзяцца пры ўладзе, канстытуцыя Рэспублікі Беларусь не зьяўляецца асноўным законам. Яны глядзяць на Канстытуцыю, як на дакумэнт, які, калі яны захочуць, можна мяняць, калі захочуць, можна не выконваць. Мне таксама не падабаецца тое, што А. Лукашэнка больш, чым два тэрміны знаходзіцца пры ўладзе.

Як вы ацэньваеце, ці ёсьць магчымасьць, каб А. Лукашэнка стартаваў у наступных прэзыдэнцкіх выбарах і застаўся на трэці тэрмін?

С. Альфер:
Я так думаю, што на сёньняшні дзень узяць удзел у выбарах і выйграць трэці тэрмін магчымасьці Лукашэнка амаль ня мае, таму што тры чвэрці насельніцтва Рэспублікі Беларусь не хацела б бачыць яго прэзыдэнтам. Але мы ўжо бачылі элегантную перамогу Лукашэнкі, калі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў былі сфальсыфікаваныя дзесьці на 20-25% на ягоную карысьць. Паколькі на сёньняшні дзень мэханізм фальсыфікацыі выбараў вельмі добра адладжаны, я думаю, няцяжка будзе „зрабіць” любы вынік.

Як зарэагуе на гэта Захад — вядома. Як вы прадугледжавеце, якой будзе рэакцыя Масквы?

С. Альфер:
Цяжка ацаніць. Наколькі нам вядома, са сродкаў масавай інфармацыі, з прыватных размоваў з маскоўскімі палітыкамі, Масква не хацела б бачыць Лукашэнкі прэзыдэнтам. Тут яшчэ накладваюцца і пэрсанальныя адносіны Пуціна й Лукашэнкі, пра што апошні сказаў надоечы нават на прэс-канфэрэнцыі. Масква не хацела б бачыць Лукашэнкі на трэці тэрмін. Але ці будзе яна нешта рабіць, каб дапамагчы Лукашэнку не пайсьці на трэці тэрмін, гэта невядома, гэта Масква.

Як можна падсумаваць 10 гадоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, бо прыйшоў жа ён да ўлады ў цалкам дэмакратычных выбарах?

С. Альфер:
Мне здаецца, што гэта былі першыя й бадай апошнія дэмакратычныя выбары ў Беларусі, якія былі падчас яе незалежнасьці. Бо ўсе наступныя выбары ў той ці іншай ступені былі маніпуляваныя. У крышку меншай ступені парлямэнцкія выбары ’95 году, а ўсе астатнія — у вельмі высокай ступені.

З эканамічнага пункту гледжаньня, мы ня сталі жыць лепш. Больш за тое, мы жывем горш, чым краіны — суседзі Беларусі. З палітычнага пункту гледжаньня, у краіне існуе вельмі вялікі раскол, дзе значная частка насельніцтва супрацьстаіць уладзе, другая частка насельніцтва падтрымлівае гэтую ж уладу. Нельга сказаць, што гэта добра, бо грамадзтва ня можа доўга існаваць, калі значныя групы людзей не падзяляюць пэўных каштоўнасьцяў і супрацьстаяць адзін аднаму.

Лукашэнка надалей лічыць, што ў Беларусі дэмакратыя, і крычыць на Захад, каб не павучаў яго, якім чынам мае будаваць дэмакратыю ва ўласнай дзяржаве. Як вы, як канстытуцыяналіст, можаце акрэсьліць лад, які цяпер пануе ў Беларусі?

С. Альфер:
Ён можа гаварыць усё, што заўгодна. Мы ж ведаем, што ён будзе гаварыць у вочы ўсялякую лухту ды верыць у тое, што гаворыць. Такі вось ён таленавіты палітык. Але ж няма ў Беларусі дэмакратыі, а пануе тыповы аўтарытарны рэжым, дзе ў высокай ступені абмежаваныя палітычныя правы грамадзянаў.

А вось як Яраслаў Раманчук ацэньвае трэці тэрмін паўнамоцтваў А.Лукашэнкі.

Я. Раманчук:
Я ўпэўнены, што Лукашэнка ня пойдзе на трэці тэрмін, што ён ня будзе праводзіць рэфэрэндуму, таму што, — як паказваюць такія апытаньні, якія мы праводзім сярод людзей — то 80-90% людзей супраць ягонага трэцяга тэрміну. Нават ягоныя рэсурсы вычарпаныя за 10 гадоў. Ён яшчэ змог бы накінуць адміністратыўным рэсурсам 20-30%, але прымусіць 60-70% людзей галасаваць за яго, ён ня можа. Няма такіх сацыяльна-эканамічных падставаў, ці нейкіх такіх тэм, якія маглі б аб’яднаць беларускі народ вакол яго.

Сяброўства з Расеяй ужо ня пройдзе. Саюзная дзяржава — гэта ўжо міт. Аб’яднаньне з Эўропай — я ня ведаю, ці Лукашэнка нават тэарэтычна на такі шлях пойдзе. Сыстэмныя эканамічныя рэформы — тады яму трэба прызнаць, што 10 гадоў ён нічога не рабіў альбо вёў краіну не ў тым накірунку. Такім чынам, ён свой патэнцыял проста вычарпаў.

Я думаю, што адзіную добрую рэч, якую А. Лукашэнка мог бы зрабіць для Беларусі — дабравольна падаць у адстаўку й даць іншым палітычным сілам магчымасьць правесьці рэформы ў краіне.

Падрыхтавала Эльвіра Богдан
21.07.2004

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster