БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2004 (25)

Польская сельская гаспадарка ў Эўразьвязе

Пасьля далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу Польшча мусіць канкураваць на супольным эўрапейскім рынку ў многіх галінах, таксама ў галіне сельскай гаспадаркі. Каб умовы канкурэнцыі былі больш сумленнымі ў рамках супольнай сельскагаспадарчай палітыкі, польскія фэрмэры могуць карыстацца рознымі сродкамі дафінансоўваньня. Адным з найбольш вядомых зь іх зьяўляюцца непасрэдныя даплаты да сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Міністар Сельскай Гаспадаркі Польшчы Войцех Алейнічак гарантуе, што ў другой палове кастрычніка пачнецца выплата непасрэдных эўразьвязаўскіх даплатаў для фэрмэраў.

Паводле яго, штодзённа грошы павінны пералічвацца на каля 30 тысячаў банкаўскіх рахункаў польскіх фэрмэраў. У сувязі з маштабам апэрацыі пачаткова ейны тэмп можа быць павольны.

— Выплата пачнецца 18 кастрычніка, і мы будзем старацца, каб як найхутчэй грошы былі пералічаныя на рахункі польскіх фэрмэраў. Гаворка пра 1 мільён 400 тысячаў фэрмэраў, якія атрымаюць непасрэдныя даплаты. Апэрацыя будзе доўжыцца больш за 10 тыдняў.

Войцех Алейнічак паведаміў таксама, што закончыўся кантроль больш за 5% гаспадаркаў, уласьнікі якіх перадалі заявы з просьбай аб непасрэдных даплатах.

— Далучаючыся да Эўрапейскага Зьвязу, Польшча пераняла абавязкі, датычныя, напрыклад, структуры Эўрапейскай Камісіі ці праверкі згоднасьці. Напрыклад, Вэтэрынарная Інспэкцыя, насамрэч, зьяўляецца кантрольным ворганам Эўразьвязу. Падобным чынам адбываецца ў выпадку кантролю фэрмэрскіх гаспадаркаў, які праводзяць польскія фірмы, але вынікі трапляюць ня толькі ў польскія ўстановы, але таксама да Эўрапейскай Камісіі, і абавязваюць абодва бакі. Існуе адпаведная сыстэма згаданых кантроляў. Адзін этап толькі што адбыўся, а пазьней пройдзе яшчэ адзін, які звэрыфікуе ранейшую праверку. Маштаб другога кантролю будзе меншы й праводзіць яго будуць таксама польскія фірмы.

Паводле прадстаўнікоў Агенцтва Рэструктарызацыі й Мадэрнізацыі Сельскай Гаспадаркі (ARiMR), фэрмэры не рабілі сур’ёзных памылкаў у заявах з просьбай аб непасрэдных даплатах. Інспэктары не зафіксавалі спробаў ашуканства. Паводле прэс-сакратара ARiMR Івоны Мусял, уступны кантроль паказвае, што польскія фэрмэры запоўнілі заявы лепш, чым зрабілі гэта фэрмэры зь іншых краінаў Эўразьвязу.

— Пакуль што мы знайшлі толькі невялікі працэнт няправільнасьцяў. Гэта сьведчыць пра посьпех нашай інфармацыйнай кампаніі, якая праводзілася праз пасярэдніцтва СМІ, у тым ліку, таксама пры дапамозе Польскага Радыё. Фэрмэры вельмі сумленна запаўнялі заявы, і ў гэтым аспэкце яны вельмі карысна адрозьніваюцца ад фэрмэраў зь іншых чальцоўскіх краінаў. Эўразьвязаўскія крыніцы паведамлялі пра значны адсотак памылкаў, асабліва зробленых фэрмэрамі з Грэцыі ці Італіі. Гэта вельмі станоўчы прагноз для польскіх фэрмэраў, які сьведчыць пра тое, што эўрапейскія сродкі для палякаў ня будуць зьменшаныя, што яны будуць выплачвацца ў поўным памеры.

Рэч у тым, што 3-працэнтная памылка ў падачы інфармацыі пра плошчу ворнай зямлі не выклікае ніякіх санкцыяў. Калі фэрмэр зробіць большую памылку, тады ён страціць частку даплаты. Памылка ў памеры 50% пагражае спыненьнем даплаты ў бягучым годзе й абмежаваньнем сродкаў у будучых гадох. Тыя фэрмэры, якія ў заявах зрабілі памылкі, павінны запоўніць заявы яшчэ раз, а грошы атрымаюць пазьней. Паводле эўразьвязаўскіх правілаў, кантроль павінен ахопіць каля 5,5% фэрмэрскіх гаспадаркаў, значыць каля 70 тысячаў.

Польскія фэрмэры могуць скарыстацца ня толькі непасрэднымі даплатамі да вытворчасьці. Агентцва Рэструктурызацыі й Мадэрнізацыі Сельскай Гаспадаркі пачало наступныя праграмы эўразьвязаўскай дапамогі для фэрмэраў.

У рамках сэктарных апэрацыйных праграмаў малады фэрмэр, які пачынае сельскагаспадарчую дзейнасьць, можа атрымаць нават 50 тысячаў злотых. З гэтай мэтай ён павінен падаць у рэгіянальны аддзел ARiMR адпаведную заяву.

Паводле віцэ-старшыні агенцтва Эдварда Адамца, працэдура атрыманьня згаданых сродкаў даволі простая.

— Гэта грант для маладых фэрмэраў (да 40 гадоў), якія ўпершыню перанялі гаспадарку. На пачатак яны могуць атрымаць 50 тысячаў злотых. Згаданыя грошы павінны прызначацца на мадэрнізацыю, прыстасаваньне й разьвіцьцьё гаспадаркі. Мы спадзяемся, што маладыя людзі будуць сілай, якая вынясе польскую сельскую гаспадарку на вышэйшы ўзровень.

Віцэ-старшыня Агентцва Рэструктурызацыі й Мадэрнізацыі Сельскай Гаспадаркі Эдвард Адамец прыгадвае, што 50 тасячаў злотых гэта толькі частка дапамогі, бо калі фэрмэр захоча мадэрнізаваць сваю гаспадарку, ён можа атрымаць наступныя сродкі.

— Мы прапануем наступныя сродкі, якія будуць спрыяць разьвіцьцю сельскай гаспадаркі. Спачатку малады фэрмэр атрымлівае згаданыя 50 тасячаў, а пасьля іхнага вакарыстаньня ён можа зьвярнуцца да агенцтва з просьбай аб дафінансаваньні сэльскагаспадарчых інвэстыцяў, у рамках якіх можа атрымаць наступныя 300 тысяч злотых датацыі.

У рамках сэктарных апэрацыйных праграмаў прадугледжаныя таксама сродкі на паляпшэньне пераапрацоўчай галіны, разьвіцьцё аргатурызму, паляпшэньне вясковай інфраструктуры, а таксама на вяртаньне вытворчага патэнцыялу пасьля стыхійных бедстваў. Усяго ў 2006 годзе ў рамках згаданай праграмы польская вёска можа атрымаць нават 6,5 мільярдаў злотых.

Менавіта ў рамках сэктарнай апэрацыйнай праграмы фэрмэры могуць падаваць заявы з просьбай аб дафінансаваньні інвэстыцыяў у гаспадарках. Дапамога можа складаць нават 300 тысяч злотых для аднаго фэрмэра. Значыць, гаворка йдзе пра 50-65% вартасьці згаданай інвэстыцыі.

Паводле прэс-сакратара ARiMR Івоны Мусял, сэктарная апэрацыйная праграма, гэта своеасаблівы працяг праграмы дапамогі, якую фэрмэры з кандыдацкіх краінаў атрымалі ў рамках фонду SAPARD. Дарэчы, дапамога прызнаецца на падобныя, як ў выпадку фонду SAPARD, мэты.

— Згаданыя сродкі могуць быць выкарыстаныя на рознага роду інвэстыцыі ў сельскіх гаспадарках, напрыклад, на будову ці рамонт будынкаў да захоўваньня сельскагаспадарчых прадуктаў, альбо сельскагаспадарчай пераапрацоўкі. Фэрмэр можа купіць за гэтыя грошы таксама машыны, тэхніку ці абсталяваньне. Апрача таго ён можа купіць зямлю пад сад ці агарод. З гэтай мэтай фэрмэр павінен толькі прадставіць адпаведны праект.

Пасьля далучэньня Польшчы да Эўрапейскага Зьвязу польская сельская гаспадарка, а асабліва рынак сельгаспрадуктаў апынуўся ў асаблівай сытуацыі. Гаворка йдзе пра тое, што памяняліся ўмовы гандлю з замежжам. У выніку ўступленьня ў эўрапейскія структуры было ліквідаванае мыта ў гандлі між Польшчай і астатнімі 24 чальцоўскімі краінамі. Усе 25 краінаў-чальцоў Зьвязу былі ахопленыя супольнай мыткай стаўкай, якая часта выразна адрозьнівалася ад дзейных да гэтай пары ставак паасобных краінаў. Ліквідацыя экспартных бар’ераў спрычынілася да росту зацікаўленьня, напрыклад, польскімі малочнымі прадуктамі на эўрапейскім рынку. Кліенты на Захадзе купляюць польскія прадукты ня толькі ў сувязі зь ніжэйшай цаноў, але таксама зь іх высокай якасьцю.

Паводле віцэ-старшыні Агульнапольскага Зьвязу Малочных Заводаў Вальдэмара Брося, Польшча стала адным з найбольшых вытворцаў малочных прадуктаў у Эўразьвязе.

— Польшча знаходзіцца на шостым месцы па вытворчасьці малака ў Эўропе. І яшчэ больш станоўчая навіна: Польшча зьяўляецца шостым па велічыні вытворцам сыроў на свеце. Я паведамляю пра гэта з асаблівым задавальненьньем, бо польскія сыры прадаюцца вельмі хутка, а сьвет пераканаўся, што польскія малочныя прадукты натуральныя й канкурэнтныя, калі гаворка йдзе пра цану.

На думку Тадэвуша Бадаха з Малочнага Заводу ў Краснымставе (гэта на ўсходзе Польшчы), боязі фэрмэраў, зьвязаныя з далучэньнем Польшчы да Эўрапейскага Зьвязу аказаліся неабгрунтаванымі. Праца, укладзеная ў рэструктарызацыю малочнага сэктара дала чаканыя вынікі.

— Гэтыя месяцы паказалі, што варта было інвэставаць, пераконваць фэрмэраў, працаўнікоў і муніцыпальныя ўлады, бо гэта дае плён. Адкрыўся экспартны рынак, што было немагчыма да 1 траўня 2004 году. Малочныя заводы, якія маюць сэртыфікат, могуць экспартаваць сухое малако, масла й сыры непасрэдна ў Эўразьвяз. Гэта выразнае паляпшэньнье. У сваю чаргу заводы без сэртыфікату таксама скарысталі, бо яны рэалізуюць унутраны попыт на малочныя тавары.

Больш за 200 польскіх малочных заводаў мае сэртыфікаты, якія дазваляюць прадаваць прадукты на эўразьвязаўскі рынак. Да 2007 году да эўразьвязьвязаўскіх стандартаў павінны дастасавацца наступныя 200 малочных заводаў.

Іншым родам дапамогі, якім могуць скарыстацца польскія фэрмэры, зьяўляюцца даплаты да лесанасаджэньня. Гаворка йдзе пра амаль 6 тысячаў злотых за гектар насаджанага лесу і — цягам многіх гадоў — дадатковыя грошы на ягонае дагляданьне. Гэта адна з дзьвюх эўразьвязаўскіх праграмаў, якая выстартавала ў Агенцтве Рэструктарызацыі й Мадэрнізацыі Сельскай Гаспадаркі.

Невядома аднак, колькі фэрмэраў зможа скарыстацца дапамогай, таму што пляны лесанасаджэньня павінны супадаць з гмінным прасторавым плянаваньнем.

Паводле Эдварда Траяноўскага са Зьвязу Вясковых гмінаў, частка гмінаў не былла зацікаўленая лесанасаджэньнем.

— Калі да гэтай пары фэрмэры не стараліся прызначыць пад лесанасаджэньне частку сваёй зямлі, тады напэўна гэтага ў гмінных плянах няма. Бо гміна без заявы й згоды фэрмэра не магла прадугледзець нейкай зямлі на гэтую мэту, хіба што ў выключных выпадках, напрыклад, калі гаворка йдзе пра памежжа паркаў. У сваю чаргу, гміны і ўласьнікі грунтаў, якія былі зацікаўленыя ў іншым прызначэньні зямлі, чым лесанасаджэньне ці сельскагаспадарчая дзейнасьць, таксама ня бралі пад увагу гэткага роду прызначэньня.

Урад хоча дапамагчы фэрмэрам карыстацца структурнымі фондамі, зьвязанымі зь лесанасаджэньнем. Міністар Сельскай Гаспарадкі Войцех Алейнічак заявіў, што памяняюцца ўмовы адносна актуальнага прасторавага плянаваньня. Прыгадваем, што цяпер дзеля таго, каб фэрмэры атрымалі сродкі на лесанасаджэньне, гміны павінны мець актуальнае прасторавае плянаваньне. Тым часам гэтае патрабаваньне выконвае толькі 14% польскіх гмінаў.

Гэта будзе азначаць магчымасьць насаджэньня лесу й выкарыстаньня структурнай дапамогі, датычнай лесанасаджэньня без неабходнасьці стварэньня ў гмінах актуальнага прасторавага плянаваньня. Тым часам я зьвяртаюся да гмінаў, каб яны не адмаўляліся ад інтэнсыўнай працы над прасторавым плянаваньнем, бо яно сапраўды вельмі патрэбнае.

Паводле кіраўніка Ведамства Сельскай Гаспадаркі, распараджэньне па гэтай справе будзе падпісанае неўзабаве.

Вялікай папулярнасьцю ў Польшчы карыстаецца гэтак званая „эўразьвязаўская перадпэнсійная сацыяльная дапамога для фэрмэраў”.

Івона Мусял — прэс-сакратар Агенцтва Рэструктурызацыі й Мадэрнізацыі Сельскай Гаспадаркі прыгадвае, што ад 2 жніўня фэрмэры, якія спыняць сельсагаспадарчую дзейнасьць і аддадуць сваю гаспарадку, могуць падаваць заявы з просьбай аб эўразьвязаўскай структурнай дапамозе, якая можа складаць нават ад 1 тысячы 200 да 2,5 тысячаў злотых у месяц.

— Згаданая праграма накіраваная да фэрмэраў, асобаў, якім споўнілася 55 гадоў, якія працавалі на гаспадарцы цягам прынамсі апошніх 10 гадоў і цягам прынамсі 5 гадоў былі застрахаваныя ў Касе Фэрмэрскага Страхаваньня (KRUS). Згаданыя асобы павінны аддаць сваю гаспадарку, значыць спыніць усялякую сельскагаспадарчую дзейнасьць. Заявы могуць перадаваць асобы, якія ня маюць права на пэнсію альбо на перадпэнсійную сацыяльную дапамогу.

Як паясьняе Івона Мусял, гаспадарку можна перадаць у арэнду суседу — фэрмэру альбо дзяржаве, але арэнда не павінна працягвацца карацей за 10 гадоў. Пад увагу не бярэцца таксама частка зямлі, якую фэрмэр купіў цягам двух апошніх гадоў. Фэрмэр захоўвае панадворак і будынкі, бо, паводле эўразьвязаўскіх правілаў, яны не зьяўляюцца часткай гаспадаркі, а таксама паўгектара зямлі выключна для ўласных патрэбаў. Выплата сродкаў абавязвае ад дня заключэньня адпаведнай натарыяльнй дамовы.

Працэс прыстасаваньня польскага сельскагаспадарчага рынку да рынкаў астатніх чальцоў Эўразьвязу толькі што пачаўся. У новых умовах не мінуў яшчэ й сэзон. Не былі ажыцьцёўленыя ўсе інструмэнты эўразьвязаўскай сельскагаспадарчай палітыкі, але ўжо цяпер у асяродзьдзі польскіх фэрмэраў пачынаюць зьнікаць пачатковыя боязі, зьвязаныя з пашырэньнем Эўрапейскага Зьвязу. У сваю чаргу эўразьвязаўская дапамога для сельскай гаспадаркі паступова павінна прычыніцца да павышэньня канкурэнтнасьці польскіх фэрмэраў на супольным рынку, а таксама да зьмены структуры гаспадарстваў і іхнай мадэрнізацыі.

Анна Дамбкоўская

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster