БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2004 (25)

Што зьмянілася ў польскай эканоміцы?

Пэрыяд падрыхтоўкі Польшчы да сяброўства ў Эўразьвязе патрабаваў ад краіны шмат працы па прыстасаваньні да клімату супольнасьці па розных накірунках.

1 траўня Польшча стала паўнапраўным сябрам ЭЗ. Ці гэтая дата зьяўляецца выключна сымбалічнай, ці аднак пацягнула за сабой заўважальныя зьмены?

На гэтае пытаньне адказвае дырэктар Бюро Супрацоўніцтва з Замежжам Агульнапольскай Эканамічнай Палаты — Ірэнэўш Ужэсьнеўскі:

— У той галіне, якой мы займаемся, зьмены, безумоўна, бачныя, бо са шматлікіх краінаў бізнэсоўцы свабодна могуць перамяшчацца. Гэта першае й найважнейшае — што няма прастояў, няма камунікацыйных праблемаў. Са зьвязаўскімі дзяржавамі мы ўжо даўно нармальна супрацоўнічаем і цяпер я ня бачу нейкіх асаблівых зьменаў у самым супрацоўніцтве. Хоць навокал шмат рэчаў памянялася, як, напрыклад, пытаньне мытных аплатаў. Але ўсё гэта яшчэ набірае абароты. Эканоміка цягам нейкага часу мусіць прызвычаіцца да новай сытуацыі, новага заканадаўства ці новых рэгуляцыяў.

Як усе мы бачым, польская эканоміка разьвіваецца нармальна. Павялічваецца экспарт, што нас вельмі цешыць, бо ўпершыню за вельмі доўгі час Польшча мае дадатны балянс у гандлёвым абмене.

Вы гаворыце, што польская эканоміка разьвіваецца, што мае дадатны гандлёвы балянс, але ж з другога боку — у Польшчы значна павысіліся цэны, што зьяўляецца такім жа наступствам інтэграцыі з ЭЗ, як і дадатны балянс.

— Цяжка гаварыць, бо гэтага нельга палічыць. Гэтага немагчыма адразу ж залічваць да эфэктаў дадзенай канкрэтна прычыны, што гэта яе непасрэднае наступства, як паднялі шлагбаўм і цягнік крануўся. У эканоміцы кожны эфэкт зьяўляецца сумай шэрагу элемэнтаў: і разьвіцьця эканомікі, і разьвіцьця прадукцыі, і падбору прадуктаў, і якасьці гэтых прадуктаў, і ўраджайнасьці канкрэтнага году, і мытных ставак. Усё разам дае эфэкт. Такім чынам, нельга дакладна акрэсьліць, ці тут 1% тае прычыны, а 2% іншай. І нельга адказаць, ці гэта ёсьць вынік таго, ці ня ёсьць вынікам таго.

Наступны наш суразмоўца — гэта сп. Рафал Длужнеўскі, начальнік Аддзелу Замежных Інвэстыцыяў у Дэпартамэнце Замежных Інвэстыцыяў і Прамоцыі Экспарту Міністэрства Эканомікі Польшчы.

— Дэпартамэнт займаецца ў першую чаргу фармаваньнем палітыкі ўраду ў галіне стымуляцыі наплыву непасрэдных замежных інвэстыцыяў у Польшчу.

Сам факт далучэньня да ЭЗ няшмат памяняў у нашай працы. У сваю чаргу неабходна было памяняць рэгуляцыі, на аснове якіх мы рэалізуем, напрыклад, інструмэнты падтрымкі экапарту. У сувязі з тым, што кожная дзяржаўная дапамога павінна адбывацца ў рамках г.зв. дапаможных праграмаў, дэпартамэнт апрацаваў шэраг распараджэньняў, каб дапамога экспартэрам адбывалася на падставе настрыфікаваных і ўзгодненых з Эўрапейскай Камісіяй праграмаў дапамогі.

Як з боку выглядае Беларусь і яе эканоміка?

— У прынцыпе, калі зірнуць на эканамічныя паказчыкі, то можна прыйсьці да высновы, што беларуская эканоміка расьце. Ад ’96 году Беларусь адзначае эканамічны рост, пры чым у гадох ’96-’97 на ўзроўні 10% у год, а ад ’97 на ўзроўні 7% у год. Зразумела, што расейскі экэнамічны крызыс прычыніўся да запаволеньня эканамічнага росту таксама ў Беларусі. Тым ня менш, розныя паказчыкі сьведчаць пра тое, што беларускай эканоміка цудоўна разьвіваецца. Што ніяк не адлюстроўваецца ў рэчаіснасьці, якую мы добра ведаем, хаця б з нашых неафіцыйных польска-беларускіх кантактаў, і не адбіваецца на стандарце жыцьця гэтай краіны.



Ці зь Беларусяй можна супрацоўнічаць?

— Зразумела, так. Беларусь прапануе шэраг інвэстыцыйных прэфэрэнцыяў, напр. фірмы, замежны капітал у якіх перакрочвае 30%, на пэрыяд трох гадоў звольненыя з падаходнага падатку. Гэта вельмі сур’ёзны элемэнт заахвочваньня да супрацы. Тым ня менш, польскія прадпрымальнікі, якія дзейнічаюць на беларускім рынку, інфармуюць пра шэраг цяжкасьцяў, якія сустракаюць у сваёй дзейнасьці. Асабліва гэта датычыць адміністрацыі, у прыватнасьці фінансава-падатковых і мытных ворганаў. Ёсьць скаргі таксама на бюракратыю, якая пануе ў краіне. Тым ня менш, сыстэма ў цэлым выглядае прывабліва.

Як выглядаюць эканамічныя кантакты Польшчы з балтыйскімі краінамі, якія таксама, як польская дзяржава, пасьля 1 траўня сталі сябрамі Эўразьвязу?

— Калі гаварыць пра новых чальцоў Эўразьвязу з г.зв. балтыйскага блёку, то трэба падкрэсьліць, што як Летува, так і Эстонія ды Латвія зьяўляюцца нашымі важнымі гандлёвымі партнэрамі. Тым ня менш, інвэстыцыі з гэтрых краін у Польшчу застаюцца амаль незаўважнымі. Польскае Агенцтва Інфармацыі й Замежных Інвастыцыяў вядзе сьпіс прадпрыемстваў, якія заінвэставалі ў краіне больш за 1 млн. зл., і яно заўважае, што на польскім рынку няма ні летувіскіх, ні эстонскіх, ні латвійскіх інвэстараў.

У сваю чаргу са зьвестак, якія мы атрымалі з Дэпартамэнту Статыстыкі Летувіскай Рэспублікі, вынікае, што ў 2003 г. летувіскія інвэстыцыі ў Польшчы склалі каля паўмільёна эўра. Гэта заслуга ў першую чаргу транспартных фірмаў, якія абслугоўваюць спэдыцыю.

Якім чынам вы заахвочваеце польскіх прадпрымальнікаў да прысутнасьці на замежных рынках?

— Каб польскі экспарт быў больш прываблівы й польскія прадпрыемствы мелі магчымасьць дзейнічаць на рынках іншых дзяржаў, мы рэалізуем шэраг інструмэнтаў, пры дапамозе якіх падтрымліваем экспарт. Гэта інструмэнты як фінансавага, так і пазафінансавага характару. Калі гаварыць пра фінансавыя інструмэнты, то мы канцэнтруем увагу ў першую чаргу на сыстэме пакрыцьця коштаў на экспартныя сэртыфікаты ці рэгістрацыю таварных брэндаў і марак за мяжой.

Другім вельмі істотным элемэнтам з пункту гледжаньня экспартэраў зьяўляецца сыстэма датацыяў да ўдзелу ў эканамічных місіях і выставах — кірмашох. Мы вядзём сьпіс гандлёва-выставачных імпрэзаў за мяжой і прапануем датацыю для прадпрымальнікаў, жадаючых у іх удзельнічаць.

Апрача таго мы суфінансуем наладжваньне місіяў польскіх прадпрымальнікаў на гандлёва-выставачныя імпрэзы ў замежжы з мэтай навязаньня экспартных кантактаў і эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі фірмамі.

Варта таксама падкрэсьліць, што нашыя эканамічна-гандлёвыя аддзяленьні пры польскіх амбасадах вядуць пастаянную прамацыйную дзейнасьць у напрамку прамоцыі польскіх тавараў і прадпрыемстваў. Яны дапамагаюць навязаць супрацоўніцтва паміж бізнэсоўцамі, дапамагаюць польскім фірмам у дзейнасьці на замежных рынках, ці ў суаарганізаваньні ды ўдзеле ў гандлёва-выставачных імпрэзах.

Падрыхтавала Эльвіра Богдан

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster