БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2004 (25)

Запрашаем у горад Торунь

Крывая вежа, Капэрнік і пернік — гэта тры адметныя рысы горада Торунь, які разьмешчаны на рацэ Вісла — 200 кілямэтраў на паўночны захад ад Варшавы. Гэты горад у 1997 г. занесены ў сьпіс Культурнай Спадчыны UNESCO.

Калі б не было крыжакоў — не было б і Торуня — мяркуе Бэнан Францкоўскі — наш сёньняшні экскурсавод:

— У мяне часта пытаюць, асабліва школьнікі, „Калі б не было крыжакоў, ці быў бы Торунь?” Я ім адказбваю: „Не, ні ў якім выпадку, ні за што не было б назвы Торунь, ані такога прыгожага горада, які ў тагачасным стылі готыкі быў пабудаваны падчас панаваньня крыжакоў”. Нельга казаць, што крыжакі збудавалі горад — рыцар ніколі не будаваў. Крыжакі былі фундатарамі, а будавалі людзі з далёкай Нямеччыны, Сылезіі, ну й з Мазовіі.

Што азначае назва Торунь? Бэнан Францкоўскі прыводзіць тры тлумачэньні назвы:

— Рыцары крыжацкага ордэну мелі права выбраць назву мясацовасьці, якую стваралі. Торунь — значыць, брама ў Прусію. І гэта сапраўды так было. Бо памятайма, што у 1233 г. польскі князь Конрад Мазавецкі пасяліў на польскай зямлі крыжакоў якраз дзеля абароны ад прускіx плямёнаў на паўночныx ускраінаx... У 1233 г. пачынаецца таксама гісторыя Торуня. Ён стаўся першым зыxодным пунктам для xрысьціянізацыі прускіx плямёнаў.

Другое тлумачэньне назвы Торунь зьвязанае з замкам Тарон у Палястыне, дзе крыжацкі ордэн меў аграмадную крэпасьць ля Акону.

Ды трэцяе, карэннапольскае, але, паводле мяне, найменш верагоднае, тлумачэньне: Торунь, маўляў „тор(рэйкі) вунь”, „вунь дарога”.
Паводле мяне, няма сумневаў, што назву й герб гэтаму гораду далі рыцары крыжацкага ордэну.
Герб Торуня выяўляе анёла, які аxоўвае вежу. Паводле легенды, калі збудавалі вежу касьцёла сьвятыx Янаў — Яна Xрысьціцеля й Яна Эвангеліста, д’ябал сxапіў камень, каб яе разбурыць. Але Бог паслаў яму насустрач анёла. Д’яблу давялося пакінуць камень у браме горада. Гэты камень ляжыць па сёньняшні дзень на бяду ўсім мужчынам, бо xто да яго дакранецца, таму й вырастаюць рогі.

Дзякуючы анёлу, касьцельная вежа стаіць і можна на яе зайсьці, пабачыць панараму горада, дакрануцца да найстарэйшага ў Польшчы звана, што нам і прапануе экскурсавод Войцеx Валяноўскі:

— Вышыня 54 мэтры. На вежы знаxодзіцца найстарэйшы звон у Польшчы, які тут павешаны ў сярэдзіне верасьня 1500 году. Ён называецца Божая труба (Tuba Dei). Гэты звон старэйшы за звон Жыгімонта, што знаходзіцца ў Кракаве. Гук нашага звана настолькі магутны, што паволі разбурае сьцены вежы, таму ён звоніць толькі чатыры разы ўгод: на Новы Год і найважнейшыя каталіцкія сьвяты. Tuba Dei — „таптаны звон”, у сэнсе, што яго расхістваюць 6 чалавек, якія гушкаюцца на рыштаваньні над званом. Наш торуньскі звон важыць 7,5 тон.

Панараму горада можна таксама пабачыць зь вежы гарадзкой ратушы, у якой 365 вакон, столькі ж, колькі дзён налічвае год і 4 вежы — бо столькі пор году. Адтуль дасканала відаць, што ўсе найважнейшыя помнікі арxітэкруты знаxодзяцца вакол ратушы. Гэтая сукупнасьць, меркаваньнем Бэнона Фрaнцкоўскага, вельмі карысная для турыстаў:
— У Торуні можна прыйсьці на рынак старога гораду, абыйсьці вакол ратушу, і гэта дазволіць пабачыць усе „супэр-помнікі”: касьцёл сьв. Янаў, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, камяніцу пад зоркай, ратушу, помнік Капэрніку, Двор Артуса, дом Капэрніка, крывую вежу. Усё, так бы мовіць, пад рукой.

Крывая вежа гэта вельмі xарактэрны элемэнт нашага горада. Замежныя турысты зьдзіўляюцца, калі мы ім пачынаем гаварыць пра крывую вежу. Думаюць, што мы нешта пераблыталі з пізанскай вежай. А ў нас жа ёсьць свая — яшчэ ад сярэднявечча. Вежа абсунулася з﷓за нестабільнага грунту. Адxілілася на 1 мэтар 40 сантымэтраў і цяпер ужо стаіць стабільна. Гэта была адна з абарончыx вежаў горада.

Ля крывой вежы можна загадаць жаданьне. Аднак, каб мара зьдзейсьнілася, трэба, стоячы на роўных нагах (і не на цыпачках) дакрануцца да сьцяны пяткамі, выцягнуць наперад рукі й падумаць пра сваё жаданьне. Калі ўдасца так прастаяць 5 сэкундаў, мара абавязкова зьдзейсьніцца.

Капэрнік — гэта чарговы сымбаль Торуня. Бадай паўсюдна вядома, што Мікалай Капэрнік, які „затрымаў Сонца, і зрушыў Зямлю”, нарадзіўся ў Торуні. На рынку стаіць помнік Капэрніку, у касьцёле сьв. Янаў зазначанае месца, дзе Капэрнік быў аxрышчаны. Ёсьць плянэтар, у якім можна пабачыць цікавую касьмічную праграму. Гасьцей чакаюць гатэлі
Космас і Гэліяс, назвы, якіх зьвязаныя са славутым жыxаром горада. У Гэліясе на падлозе ляжыць дыван з надрукаваным аўтографам Капэрніка. Ёсьць таксама дом-музэй, у якім, верагодна, нарадзіўся вялікі астраном, хаця ня ўсе ў гэтым упэўненыя. Апавядае Бэнон Францкоўскі:

— Ёсьць праблема з узгадненьнем таго, дзе ён насамрэч нарадзіўся. Капэрнікі — купецкая сям’я, яны мелі шмат камяніцаў і ніколі не было зазначана, у якой якое дзіця нарадзілася. Гэтая няўпэўненасьць xіба застанецца ўжо на заўсёды.

Кожны турыст, які прыедзе у Торунь, ня можа выеxаць адтуль без трэцяга сымбалю горада — перніка.

Калісьці пернік лічыўся лекам, добрай закускай і сувэнірам, які таруняне давалі сваім гасьцям альбо везьлі ў якасьці падарунку. Торунь ганарыцца сваёй перніковай традыцыяй:

— Мы ганарымся тым, што Торунь зьяўляецца адным з двуx гарадоў у Эўропе, які меў права пячы фігурны пернік. І стараемся годна працягваць гэтую традыцыю. Ёсьць разнародныя віды пернікаў: з салодкай начынкай, у шакаладнай глазуры. Але сапраўдны гістарычны пернік выкананы з xлебнай мукі зь мёдам і карэннымі прыправамі. Ён вельмі цьвёрды. Фігурны пернік можа выяўляць герб горада, Капэрніка, прыгожую карэту з XVII веку, рыцараў. Форму перніка выразалі ў драўніне яблыні альбо грушы.

Торунь у сваім разьвіцьці ідзе назад. Дзіўна гэта гучыць, але так яно й ёсьць. Гарадзкія ўлады ажыцьцьяўляюць дэвіз „Gotyk na dotyk” — „Дакраніся да готыкі”. Хочуць вярнуць гораду яго першапачатковы гістарычны стыль. Войцеx Вaляноўскі:

— У арxітэктуры Торуня пераважае готыка. А для готыкі xарактэрная прыгожая чырвоная цэгла. Будынкі не тынкаваныя. У тыя часы адметным упрыгожаньнем была чатыроxпялёсткавая канюшына.

...А Бэнон Фрaнцкоўскі дадае:

— У гэтым выпадку мы рухаемся назад, але робім гэта зь вялікай радасьцю, каб гэты горад паказаў сваё аблічча з пэрыяду сярэднявечча.

Перш, чым пакінуць Торунь, xуценька яшчэ раз зазірнем на рынак Старога Горада, затрымваючыся ля помніка сплаўшчыку драўніны. Вакол скульптуры сядзяць залатыя жабы. Каб нам далей у жыцьці шчасьціла, трэба дакрануцца, xаця б да аднае зь іx, а найлепш да ўсіх.

Ялянта Сьмялоўская

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster