БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 1 / 2005 (26)

Правы чалавека - гэта справа нас усіх
размова зь віцэ-сьпікэрам Эўрапэйскага Парляманту Янушам Анышкевічам

Спадар Старшыня, як Вы ацэньваеце апошнія падзеі, якія адбыліся ў Беларусі – абяднаньне беларускай апазыцыі ды вылучэньне адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году?

Януш АНЫШКЕВІЧ: Я вельмі рады, што многія палітычныя партыі й няўрадавыя арганізацыі прыйшлі да высновы, што трэба аб’яднацца ды здолелі выбраць адзінага супольнага кандыдата. Я спадзяюся таксама, што ўсе яны будуць прытрымлівацца гэтага рашэньня і сапраўды ўся беларуская апазыцыі будзе працаваць на вылучанага кандыдата. Дзякуючы гэтаму будзем мець сапраўдную канфрантацыю паміж спадарамі Лукашэнкам і Мілінкевічам.

Хаця, шчыра кажучы, я не зьяўляюся аж такім аптымістам, каб верыць, што не паявяцца іншыя апазыцыйныя кандыдаты. Ужо сваю гатоўнасьць змагацца за пасаду прэзыдэнта Беларусі праявіў Зянон Пазьняк. Іншыя таксама не выключаюць такой магчымасьці. Але, здаецца мне, што будуць гэта малаважныя кандыдаты, а апазыцыя і ўсе, хто яе падтрымлівае, у васноўным засяродзяцца вакол гэтага адзінага кандыдата.

Ці, на Вашую думку, Аляксандар Мілінкевіч сапраўды мае шанец перамагчы сёньняшняга прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку?

Януш АНЫШКЕВІЧ: У палітыцы – як можна назіраць апошнім часам – усё магчымае. Таксама й перамога Аляксандра Мілінкевіча. Але я ўсё ж на гэта не разьлічваў бы.

Здаецца мне аднак, што дэкляраваная прэзыдэнтам Лукашэнкам перамога ў выбарах 2006 году ня мусіць адлюстроўваць рэчаіснасьці. Нельга выключыць і таго, што пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў адбудзецца змаганьне такое ж, як ва Ўкраіне, за тое, каб не прызнаваць вынікаў гэтых выбараў. Трэба толькі жадаць, каб гэтае змаганьне было пасьпяховым.
Але, у любым выпадку, здаецца мне, што пасьля Кангрэсу дэмакратычных сіл Беларусь будзе ўжо зусім іншай краінай, чым была дагэтуль. Я спадзяюся, што ня будзе яна ўжо такой краінай, у якой зьнеахвочаныя людзі прымірыліся са сваім лёсам і нічога ад прэзыдэнта Лукашэнкі апрача шкваркі й чаркі не хацелі.

Як Вы ўяўляеце сабе прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі?

Януш АНЫШКЕВІЧ: Я думаю, што на канкрэтную дыскусію ўлада ня пойдзе. Мяркую зрэшты, што зусім не дазволіць на якую-колечы канфрантацыю паміж кандыдатамі.
На маю думку, улада ў прэзыдэнцкай кампаніі будзе абвінавачваць апазыцыю. Будзе гэта вельмі жорсткая кампанія. Я аднак спадзяюся, што апазыцыя і спадар Мілінкевіч асабіста будуць прадстаўляць праграму дэмакратызацыі Беларусі, праграму вяртаньня ня толькі дэмакратыі, але й поўнае свабоды, і што гэтыя аргумэнты перамогуць.

Удзельнікі канфэрэнцыі, якая 8 кастрычніка праходзіла ў Беластоку пад лёзунгам „Свабодная Беларусь?”, задумоўваліся, між іншым, над адказам на пытаньне: Да чаго імкнецца прэзыдэнт Лукашэнка? На Вашую думку – да чагу ён імкнецца?

Януш АНЫШКЕВІЧ: На маю думку, агульны адказ на гэтае пытаньне зуім нескладаны: ён імкнецца да захаваньня ды максымалізацыі сваёй улады. Пытаньне толькі – якімі мэтадамі ён хоча гэтага дабіцца? І ці яму гэта ўдасца? Дай Бог, каб яму гэта не ўдалося.

Як у такой сытуацыі павінна паводзіць сябе Польшча ды заходнеэўрапейскія краіны?

Януш АНЫШКЕВІЧ: Мы, зразумела, павінны падтрымліваць усе дэмакратычныя дзеяньні ў Беларусі, а таксама паасобныя палітычныя партыі: угаворваць іх заснаваць супольны фронт, як гэта менавіта сталася падчас Кангрэсу дэмакратычных сіл. 
На маю думку, Беларусі патрэбнае нешта накшталт нашай „Салідарнасьці”, значыць шырокі рух у карысьць зьменаў, у карысьць дэмакратызацыі, які аб’ядноўваў бы розныя палітычныя накірункі, якім залежыць на дэмакратыі ў Беларусі.
Пазьней, зразумела, можа адбыцца, і напэуна адбудзецца, падзел паміж імі, як гэта было нейкі час таму ў Польшчы, ці сёньня ва Ўкраіне. Аднак найперш трэба давесьці да ўзьнікненьня дэмакратычных мэханізмаў.

Ці Польшча ў гэтым накірунку робіць дастаткова многа?

Януш АНЫШКЕВІЧ: Я думаю, што ў такой сытуацыі ніколі нельга сказаць, што робіцца дастаткова многа. Але, усё ж такі, Польшча робіць шмат. Зразумела, хацелася б мне, каб Польшча прызначала больш фінансавых сродкаў на дапамогу ў пабудове грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
На маю думку, Польшча павінна праявіць большую актыўнасьць – можа ня ў Эўрапарлямэнце, бо там нашая актыўнасьць у справах Беларусі, відаць, некаму ўжо не падабаецца, – але на форуме Эурапейскай Камісіі ці Рады Эўропы, таму што пытаньні замежнай палітыкі Эўразьвязу – і ня толькі ў адносінах да Беларусі – рашаюцца перш за ўсё на форуме Рады Эўропы, значыць міжурадавай установы. І, здаецца мне, што на гэтым форуме польскі голас у справе Беларусі будзе мець вялікае значэньне.

Як у такой сытуацыі пазьбегнуць закідаў, што ўмешваемся ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы?

Януш АНЫШКЕВІЧ: Трэба памятаць, што правы чалавека не зьяўляюцца ўнутранай справай кожнай краіны. Гэта агульная справа. У сувязі з гэтым, калі мы выступаем у абарону такіх правоў чалавека, як свабода прэсы, свабода аб’яднаньня, то ня ўмешваемся ва ўнутраныя справы Беларусі, бо гэта справа нас усіх.

Другое пытаньне, якое абмяркоўвалі ўдзельнікі дыскусіі ў Беластоку, гэта: Што пасьля Лукашэнкі? Ці ня надта рана задумоўвацца над адказам на гэтае пытаньне?

Януш АНЫШКЕВІЧ: Я думаю, што усё ж такі надта рана. Зразумела, што пасьля перамогі над Лукашэнкам адбудзецца нейкі працэс падзелу сёньняшняй дэмакратычнай апазыці. Пачнуць узьнікаць розныя палітычныя партыі. Напэўна будзе гэта цяжкі час, бо час трансфармацыі заўсёды цяжкі.

Будзе гэта час, калі людзям прыдзецца пераканацца, што свабода азначае таксама адрачэньне ад нейкае сацыяльнае бясьпекі, якую гарантаваў камунізм. Але, па-мойму, людзі прымірацца з гэтым бяз большых праблемаў, бо так у сапраўднасьці чалавек можа адчуваць сябе абсалютна бясьпечным толькі ў вязьніцы. Там атрымае тры разы ўдзень суп, раз на два тыдні зьменяць яму пасьцель і раз на два тыдні завядуць яго ў цырульню.

Але вязьніца гэта ня тое месца, у якім хацелася б жыць...

Дзякую Вам за размову.

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster